Студопедия — Характэрныя тэрміны, паняцці. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Характэрныя тэрміны, паняцці. Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай






Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, неакупаванай германскімі войскамі часткі Віленскай і Смаленскай губерняў, што ўтваралі Заходнюю вобласць, а таксама на Заходнім фронце. Дзейнічаў з 26 лістапада па 1 студзеня 1919 г. Ліквідаваны ў сувязі са стварэннем Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.

Беларуская Народная рэспубліка (БНР) – абвешчана 9 сакавіка 1918 г. ІІ Устаўной граматай. 25 сакавіка на пасяджэнні яе Рады ІІІ Устаўной граматай абвешчана незалежнасць БНР. Ініцыятары стварэння – члены БСГ (Луцкевіч А., Лёсік Я. і інш.). Урад БНР (Народны сакратыярат) абвяшчаў поўную незалежнасць Беларусі ад Расіі, адмену дэкрэтаў СНК Заходняй вобласці, дэмакратычныя свабоды. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР.

Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка – існавала са студзеня 1919 г. да верасня 1991 г. у складзе СССР. Была абвешчана 01.01.1919 г. Маніфестам Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі. У студзені 1919 г. Смаленская, Віцебская і Магілёўская гу-берніі ССРБ былі перададзены ў склад РСФСР. 27 лютага 1919 г. ва ўмовах пачаўшайся савецка-польскай вайны Мінская і Віленская губерніі аб'ядналіся з Літоўскай савецкай рэспублікай. Утварылася Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел). 31 ліпеня 1920 г. прымаецца “Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ”. Аднак як суверэнная дзяржава беларуская рэспубліка пасля другога абвяшчэння існавала да 1924 г. у межах шасці паветаў Мінскай губерніі (Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага, Мазырскага, часткова Мінскага і Слуцкага). Яе плошча складала 52,4 тыс. кв. км., а насельніцтва – 1 544 000 чалавек.

Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) – палітычныя партыі, якія ўзніклі на Беларусі пасля расколу і размежавання ў БСГ (1917 – 1918 гг.).

Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком) – адзін з аддзелаў наркамнаца РСФСР. Створаны ў студзені 1918 г. Першы камісар – А. Чарвякоў. Друкаваны орган – газета «Дзянніца». Яго прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Часовага ўрада БССР. Ліквідаваны ў да сакавіку 1919 г. у сувязі з утварэннем БССР і ЛітБел.

Беларускія секцыі РКП (б) – арганізацыі, якія існавалі ў 1918 г. як часткі мясцовых партыйных арганізацый у розных гарадах РСФСР. Складаліся, пераважна, з бежанцаў-беларусаў – членаў РКП(б). Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе ў красавіку 1918. Распушчаны ў студзені 1919 г. Члены секцый прымалі ўдзел у стварэнні ССРБ.

Брэсцкі мірны дагавор (3 сакавіка 1918 г.) – трактат аб міры, заключаны савецкай Расіяй з Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй і Турцыяй. Згодна з ім ад Расіі аддзяляліся Курляндыя, Літва, Ліфляндыя, Эстляндыя і частка Беларусі. На Каўказе да Турцыі адыходзілі Карс, Ардаган і Батум. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойнымі дзяржавамі. Беларусь згодна мірнаму дагавору была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Бярэсце. Неакупіраванымі заставаліся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. У лістападзе 1918 г. Брэсцкія пагадненні былі ануляваны Усерасійскай ЦВК. Канчаткова скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 г.

Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК) – часовыя надзвычайныя органы ўлады пры вайсковых камітэтах у перыяд барацьбы за ўстанаўленне ўлады бальшавікоў. Дзейнічалi ў кастрычніку 1917 – са-кавіку 1918 г. Галоўнымі задачамі ВРК былі: захоп улады бальша-вікамі, звяржэнне Часовага ўрада і яго органаў на месцах, падаўленне апазіцыйных сіл.

“Лінія Керзана” – умоўная назва лініі, якую прапанавала тэрыта-рыяльная камісія Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919 – 1920 гг. як часовую ўсходнюю граніцу Польшчы. Праходзіла праз Гродна – Ялаўку – Няміраў – Брэст-Літоўск і далей ад Перамышля да Карпат.

Атрымала назву ад імя Дж. Керзана – міністра замежных спраў

Англіі, які 7 ліпеня 1920 г. накіраваў савецкаму ўраду ноту з патра-

баваннем спыніць наступленне Чырвонай Арміі па гэтай лініі пад час савецка-польскай вайны.

Літоўска-Беларуская савецкая сацыялістычная рэспубліка (ЛітБел) – існавала ў час грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі (з лютага па ліпень 1919 г.) у складзе Віленскай, Мінскай, часткі Ковенскай і Гродзенскай губерняў. Адміністрацыйны цэнтр – Вільня. Плошча – 207 тыс. кв. км, насельніцтва – каля 4 млн. чалавек. Пасля падпісання мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР у ліпені 1920 г. і другога абвяшчэння БССР 31 ліпеня 1920 г. ЛітБел юрыдычна спыніла існаванне.

Народны сакратарыят Беларусі – орган выканаўчай улады, сфарміраваны 21 лютага 1918 г. Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. У кастрычніку 1918 г. перайменаваны ў Раду (Савет) народных міністраў БНР.

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (Рада БНР) – створана ў сакавіку 1918 г. як “найвышэйшая ўстанова края”, якой “даручана ўся паўната улады на Беларусі”. Дзейнічала ва ўмовах нямецкай, потым польскай акупацыі. У 1919 г. адбыўся раскол Рады на Найвышэйшую Раду БНР і Народную Раду БНР. У кастрычніку 1925 г. прынята рашэнне аб самаліквідацыі органаў БНР, у тым ліку і Рады БНР. Працягвала сваё існаванне за мяжой.

Рыжскі мірны дагавор (18 сакавіка 1921 г.) – дагавор паміж РСФСР і УССР, з аднаго боку, і Польшчай, з другога, пра спыненне савецка-польскай вайны і нармалізацыю адносін. Згодна з ім да Польшчы ады-ходзіла Заходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. кв. км, з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек (1931 г.). Дагавор дзейнічаў да пачатку другой сусветнай вайны і уз'яднання Заходняй Беларусі з БССР.

Рэвалюцыя сацыяльная – спосаб пераходу ад аднаго грамадска-палітычнага ладу да другога, больш прагрэсіўнага, шляхам актыўных насільных дзеянняў вялікай масы людзей.

Часовы Рабоча-сялянскі Савецкі урад Беларусі – вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР з 01.01.1919 г. да 02.02.1919 г. Сфарміраваўся ў ходзе нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме суверэннай савецкай рэспублікі; спыніў існаванне ў перыяд работы І Усебеларускага з’езда Саветаў (02.02.1919 г. – 03.02.1919 г.), які прыняў Канстытуцыю Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі 1919 г. і выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт.

 

Літаратура: [12 – 24,28,36,37,44,53,62,67,74,77].







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1404. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Броматометрия и бромометрия Броматометрический метод основан на окислении вос­становителей броматом калия в кислой среде...

Метод Фольгарда (роданометрия или тиоцианатометрия) Метод Фольгарда основан на применении в качестве осадителя титрованного раствора, содержащего роданид-ионы SCN...

Потенциометрия. Потенциометрическое определение рН растворов Потенциометрия - это электрохимический метод иссле­дования и анализа веществ, основанный на зависимости равновесного электродного потенциала Е от активности (концентрации) определяемого вещества в исследуемом рас­творе...

Тема: Изучение фенотипов местных сортов растений Цель: расширить знания о задачах современной селекции. Оборудование:пакетики семян различных сортов томатов...

Тема: Составление цепи питания Цель: расширить знания о биотических факторах среды. Оборудование:гербарные растения...

В эволюции растений и животных. Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений Цель: выявить ароморфозы и идиоадаптации у растений. Оборудование: гербарные растения, чучела хордовых (рыб, земноводных, птиц, пресмыкающихся, млекопитающих), коллекции насекомых, влажные препараты паразитических червей, мох, хвощ, папоротник...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия