Адукацыйная камісія – установа па кіраўніцтву народнай асветай у Рэчы Паспалітай. Заснавана сеймам у 1773 – 1775 гг. Надавала шко-лам свецкую накіраванасць, абвяшчала прынцып бессаслоўнай адука-цыі. Вышэйшай ступеняй новай сістэмы адукацыі з'яўляліся універ-сітэты, сярэднюю ступень складалі акруговыя і падакруговыя школы, ніжнюю – парафіяльнныя вучылішчы, адкрыццё якіх прадугледж-валася ў гарадах і мястэчках. Адукацыйная камісія была распушчана ў 1794 г., у беларускіх губернях існавала да пачатку ХІХ ст.
Берасцейская ўнія – царкоўны сабор 1596 г., які абвясціў аб аб’яднанні праваслаўнай царквы з каталіцкай на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Пагадненне прадугледжвала прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. На думку некаторых гісторыкаў, уніяцкая царква спрыяла захаванню этнічнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў.
Генрыхаўскія артыкулы (articuli Henriciani) –акты праабмежаванне вярхоўнай улады ў Рэчы Паспалітай сеймам, прынятыя ў 1574 г. пры абранні каралём і вялікім князем Генрыка Валезы. У другой палове ХVІІ – ХVІІІ стст. падцвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У іх абвяшчалася свабоднае абранне караля, яго абавязак склікаць сейм раз у два гады і без сеймавай згоды не зацвярджаць новыя падаткі і пошліны. Калі кароль парушаў свае абяцанні, шляхта мела права адмовіцца ад падпарадкавання і выступіць супраць яго.