Студопедия — Мерапрыемствы КП(б)Б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Мерапрыемствы КП(б)Б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу






Канкрэтнай праграмай мабілізацыі сіл і сродкаў краіны на барацьбу з ворагам з'яўлялася дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б) партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей ад 29 чэрвеня 1941 г. Савецкі ўрад і ЦК партыі заклікалі перабудаваць усю работу на ваенны лад, арганізаваць усебаковую дапамогу фронту, павялічыць вытворчасць зброі, боепрыпасаў, танкаў, самалётаў, пачаць партызанскую барацьбу ў тыле ворага. Мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў краіны для барацьбы з ворагам былі выкладзены І.В. Сталіным у яго прамове па радыё 3 ліпеня 1941 г.

Вайна запатрабавала аператыўнай перабудовы дзейнасці партыі, органаў дзяржаўнай улады і кіравання. У аснову перабудовы быў пакладзены прынцып максімальнай цэнтралізацыі палітычнага, гаспадарчага і ваеннага кіраўніцтва.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) ў наступным складзе: І. Сталін (старшыня), В. Молатаў (намеснік старшыні), К. Варашылаў, Г. Маленкоў, Л. Берыя. Пазней у яго склад былі ўведзены М. Булганін, М. Вазнесенскі, Л. Кагановіч і А. Мікаян. Камітэт валодаў надзвычай вялікай кампетэнцыяй: прызначаў і здымаў з пасад вышэйшае камандаванне; займаўся падрыхтоўкай ваенных рэзерваў для дзеючай арміі; вырашаў ваенна-стратэгічныя пытанні; наладжваў работу прамысловасці, транспарта, сельскай гаспадаркі, забеспячэнне насельніцтва і арміі; займаўся падрыхтоўкай працоўных рэзерваў і размеркаваннем рабочай сілы па вытворчых аб' ектах.

Наступнай састаўной часткай праграмы пераўтварэння краіны ў адзіны баявы лагер з'яўлялася мабілізацыя, разгортванне і павышэнне боегатоўнасці Савецкіх Узброеных Сіл. За першыя 8 дзён вайны было прызвана ў армію 5,3 млн чал. Мабілізацыя праходзіла ў абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія папоўнілася 291 дывізіяй і 94 брыгадамі. Формай масавага патрыятычнага руху савецкага народа ў гады вайны сталі знішчальныя батальёны. Ужо 24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастанову аб стварэнні на добраахвотных пачатках у прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў для барацьбы з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. На Беларусі фарміраванне знішчальных батальёнаў пачалося ў выніку аб' яднання рабочых атрадаў і груп самаабароны, створаных у першыя гадзіны вайны мясцовымі партыйнымі органамі. Да 15 ліпеня 1941 г. у рэспубліцы было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чал.). Знішчальныя батальёны змагаліся з дыверсантамі і паветранымі дэсантамі ворага, рабілі на дарогах завалы, «воўчыя ямы», ліквідавалі вынікі налётаў варожай авіяцыі, ратавалі матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, праводзілі палітработу сярод насельніцтва, удзельнічалі ў абарончых баях, знішчалі групы праціўніка, якія прарваліся ў савецкі тыл, з' яўляліся папаўненнем Чырвонай Арміі.

Адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць германскіх захопнікаў было народнае апалчэнне. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн чал. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння, з якіх 37 у той ці іншы час удзельнічалі ў баях. Аднак масавы рух апалчэння ва ўмовах баявых дзеянняў быў неадназначнай з'явай. На аснове пастаноў ДКА ад 16 ліпеня 1941 г. «Аб падрыхтоўцы рэзерваў у сістэме наркамата абароны і наркамата Ваенна-Марскога Флоту і ад 17 верасня 1941 г. «Аб усеагульным ваенным навучанні ваеннай справе грамадзян СССР» за гады вайны праз сістэму ўсенавуча было падрыхтавана звыш 7 млн чал. Навучанне праходзілі ўсе мужчыны ва ўзросце ад 16 да 50 гадоў, у першую чаргу дапрызыўнікі і ваеннаабавязаныя запасу, уводзілася ваенная і фізкультурная падрыхтоўка вучняў 8 - 10 класаў сярэдняй школы.

ЦК ВКП(б) прыняў меры па ўзмацненні партыйна-палітычнага ўплыву ў дзеючай арміі. 27 і 29 чэрвеня 1941 г. ён прыняў рашэнні аб мабілізацыі камуністаў і камсамольцаў на фронт у якасці палітбайцоў. Кожны абком і крайком ВКП(б) павінен быў у трохдзённы тэрмін мабілізаваць ад 500 да 5 тыс. камуністаў і накіраваць іх у распараджэнне наркамата абароны. 30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР зацвердзілі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які прадугледжваў павелічэнне вытворчасці ваеннай тэхнікі на 26 %. Для рашэння задач эвакуацыі вытворчых сіл з прыфрантавых раёнаў на ўсход краіны быў створаны Савет па эвакуацыі пры СНК СССР у складзе Н.М. Шверніка (старшыня), А.М. Касыгіна, А. І. Мікаяна. З тэрыторыі Беларусі ва ўсходнія раёны краіны было адпраўлена абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемстваў і каля 1,5 млн жыхароў. Раёнамі размяшчэння беларускай прамыс-ловасці сталі Паволжа (47 заводаў і фабрык), Урал (35), сярэдняя паласа РСФСР (28), Заходняя Сібір (8) і інш. На час вайны ўводзіліся надзвычайныя меры: рабочы дзень - 12 гадзін, адмяняліся водпускі, выхадныя і святочныя дні, шырока выкарыстоўвалася праца жанчын і падлеткаў, прадугледжвалася строгая адказнасць за невыкананне нормы, забаранялася самавольнае пакіданне прадпрыемстваў без дазволу адміністрацыі.

 

13. 6. Акупацыйны рэжым. У пачатку верасня 1941 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталяваўся нямецкі акупацыйны рэжым, які ўяўляў сабой сістэму палітычных, адміністратыўных, ваенных, эканамічных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага дзяржаўнага ладу, рабаванне багаццяў і рэсурсаў, заняволенне і знішчэнне беларускага народа. Ваенная і акупацыйная палітыка нямецкіх уладаў была загадзя распрацавана ў дырэктыўных дакументах. План "Барбароса" вызначаў стратэгію і тактыку нападзення на СССР. Генеральны план "Ост" вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, анямечвання, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы. Інструкцыя пра асобныя вобласці да дырэктывы № 21 плана "Барбароса" ад 13 сакавіка 1941 г. прадугледжвала дэцэнтралізацыю і расчляненне тэрыторыі СССР. Дырэктывы па кіраванню эканомікай у акупіраваных усходніх абластях устанаўлівалі метады эканамічнага рабавання. Дырэктывы вярхоўнага галоўнага камандавання германскай арміі ад 13 мая 1941 г. "Пра ваенную падсуднасць у раёне "Барбароса" і пра асобныя паўнамоцтвы войск" здымалі з ваеннаслужачых германскай арміі ўсякую адказнасць за любыя злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.

Тэрытарыяльнае адзінства Беларусі перастала існаваць, яна была падзелена на пять частак. Буйнейшай часткай, больш за трэць БССР, стаў утвораны акупантамі на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай, амаль усёй Гомельскай, ўсходніх раёнаў Мінскай і некалькіх раёнаў Палескай вобласці Тылавы раён групы армій "Цэнтр", які падпарадкоўваўся нямецкай ваеннай адміністрацыі. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі тут выконвалі створаныя вермахтам палявыя і мясцовыя камендатуры.

Менш за трэць даваеннай тэр Бел складала так званая Генеральная акруга "Беларусь", у якую былі ўключаны былыя вобласці: Баранавіцкая, Вілейская, заходнія і паўночныя раёны Мінскай і паўночныя раёны Пінскай (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны. Генеральная акруга "Беларусь"разам з генеральнымі акругамі "Літва", "Латвія" і "Эстонія" ўваходзіла ў склад рэйхскамісарыята "Остланд". Яго адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў г. Рызе.

Да рэйхскамісарыята "Украіна" адышла паўднёвая частка Беларусі з гарадамі Брэст, Пінск, Мазыр, чыгункай Брэст-Гомель і ўсімі раёнамі, што знаходзіліся на поўдзень ад яе. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося толькі на нямецкай і ўкраінскай мовах. Разліковым грашовым сродкам былі нямецкія акупацыйныя маркі і ўкраінскія карбованцы, якія ўвеў у абарачэнне Ровенскі эмісійны банк.

Беластоцкую вобласць акупацыйныя ўлады далучылі да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Кіраўніцтва ўсімі структурамі ўлады ажыццяўлялі нямецкія чыноўнікі. Паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці ўключылі ў склад генеральнай акругі "Літва".

Уся тэрыторыя так званай Генеральнай акругі была падзелена на 10 акругоў (гебітскамісарыятаў). У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стварылі гарадскія і раённыя ўправы, у якіх працавалі прадстаўнікі мясцовай калабарацыі. Аднак без санкцыі нямецкіх акупацыйных уладаў адміністрацыя ўправы не магла вырашаць нават самыя звычайныя пытанні гаспадарчага і грамадскага жыцця ў гарадах і іншых населеных пунктах адміністрацыйных акругоў. На чале ўсёй гарадской і раённай адміністрацыі стаяў бургамістр. Звычайна бургамістры прызначаліся з ліку беларускіх эмігрантаў. На тэрыторыі былых сельскіх саветаў акупанты стварылі воласці, якія ўзначальвалі прызначаныя імі валасныя старшыні. У вёсках акупацыйную ўладу прадстаўлялі старасты. Уся вертыкаль створанай сістэмы ўлады кантралявалася нямецкімі чыноўнікамі.

 

14. 7 Палітыка генацыда

3 першых дзён акупацыі на Беларусі праводзілася палітыка генацыду - планамернае знішчэнне цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш. Карнікі знішчалі грамадзянскае насельніцтва і ваеннапалонных. Агнём, шыбеніцамі, турмамі фашысты імкнуліся ў корані задушыць барацьбу, знішчыць усе патрыятычныя сілы. Палітыка генацыду спалучалася з тактыкай «выпаленай зямлі».

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Малы Трасцянец – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года. Назва «Трасцянец» аб’ядноўвае некалькі месцаў масавага знішчэння людзей:

урочышча Благаўшчына — месца масавых расстрэлаў;

уласна лагер —побач з вёскай Малы Трасцянец за 10 км ад Мінска па Магілёўскай шашы;

урочышча Шашкоўка — месца масавага спалення людзей.

Усяго ў Трасцянцы фашысты замучылі, расстралялі, спалілі звыш 206 500 грамадзян.

Расстрэльвалі каля зараней падрыхтаваных доўгіх равоў, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічным трактарам. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. Тэрыторыя гета была агароджана высокай сеткай калючага дроту і ахоўвалася. Сюды фашысты сагналі каля 10 тысяч чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Акупанты здзекваліся над зняволенымі, рабавалі іх, мучылі, калолі штыкамі, кідалі жывымі ў агонь. Асуджаных на смерць прымушалі спяваць песні, танцаваць, а потым расстрэльвалі. У гета было скучана, брудна, голадна. Пагромы ішлі адзін за другім. Да жніўня 1941 года засталося каля 85 тысяч чалавек, а да лета 1942 г. фашысты знішчылі практычна ўсіх. Уражваюць цынізм і абыякавасць, з якімі фашысты вялі падлік загубленых імі людзей. 31 ліпеня 1942 г. генеральны камісар Кубэ дакладваў рэйхскамісару «Остланда» Лёзе: «За апошнія дзесяць тыдняў у Беларусі ліквідавана каля 55 тысяч яўрэяў. У Мінскай вобласці яўрэі поўнасцю знішчаны». Так было па ўсёй Беларусі. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі людзей выхлапнымі газамі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага аўтамабілях – “gaswagen” (душагубках). Перад пасадкай у фургон, людзям загадвалі здаць усе каштоўныя рэчы і вопратку. Пасля гэтага дзверы зачыняліся, і сістэма падачы газу перамыкалася на выпуск. Для таго, каб не выклікаць заўчасна страху ў ахвяр, у фургоне мелася лямпачка, якая ўключалася, калі дзверы зачыняліся. Пасля гэтага кіроўца ўключаў рухавік на нейтральнай перадачы прыкладна на 10 хвілін. Пасля таго, як рух у фургоне спыняўся, трупы адвозілі да месца крэмацыі/пахавання і выгружалі. Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практычна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы было знішчана больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек.

 

 

18-19. 8. Калабарацыяністы – асобы, якія супрацоўнічалі з акупацыйнымі ўладамі. У заходнееўрапейскіх краінах дзейнасць калабарацыяністаў трактуецца як палітычнае, ідэалагічнае і ваеннае супрацоўніцтва з акупантамі. Да апошняга часу ў нас калабарацыя ацэньвалася як здрада радзіме. Да калабарацыяністаў адносяць супрацоўнікаў інстытутаў мясцовага самакіравання і паліцыі, у іх ліку Беларускай народнай самапомачы (БНС), Беларускага корпуса самааховы (БКС), Саюза беларускай моладзі (СБМ), Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і Беларускай краёвай абароны (БКА). Па розных звестках, калабарацыянісцкі рух на Беларусі налічваў каля 100 тыс. чалавек, значная колькасць з якіх была вымушана далучыцца да яго акупантамі і іх памагатымі шляхам прымусу.

Калабарацыя на Беларусі была вынікам пэўных патрэб з боку акупацыйных уладаў – як ваенных, так і цывільных, у стварэнні дадатковых апаратаў кіравання. Гэты дапаможны апарат пачаў стварацца яшчэ летам 1941 г. Вялікія надзей на пераўтварэнне гэтага апарату ў самастойныя нацыянальныя ўрады мелі як польскія нацыянальныя дзеячы, так і нешматлікія беларускія нацыяналісты, якія актыўна пайшлі на супрацоўніцтва з нацыстамі яшчэ да лета 1941 г.

Галоўная мэта- гэта пашырэнне антырускіх настрояў праз падтрымку нацыянальных рухаў на Украіне, Беларусі і ў Прыбалтыцы. Менавіта з гэтай нагоды перыядычна з’яўляліся праекты і ідэі аб стварэнні на акупіраванай тэрыторыі нацыянальных дзяржаў».

Беларуская народная самапомач была створана 22 кастрычніка 1941 г., кіраўніком яе загадам А.Розэнберга быў прызначаны Ермачэнка. Ствараючы БНС, нямецкія акупацыйныя ўлады хацелі паказаць пэўным колам мясцовага насельніцтва, што на Беларусі пачалося будаўніцтва нацыянальнага інстытута самакіравання.Практычна БНС займалася вырашэннем толькі сацыяльных пытанняў: зборам грашовых і матэрыяльных каштоўнасцяў, прадуктаў харчавання і вопраткі, аказвала матэрыяльную дапамогу пацярпелым ад вайны. Напачатку такая дзейнасць БНС у пэўнай ступені адпавядала інтарэсам германскіх акупацыйных уладаў. Але паступова Беларуская народная самапомач ператварылася ў палітычны рух і пачала злучацца з органамі адміністрацыі.

Актыўную пазіцыю займалі кіруючыя колы калабарацыі ў справе ажыццяўлення прагерманскай маладзёжнай палітыкі. Актыўную працу сярод моладзі праводзіў Ф.Акінчыц, які стварыў у Берліне Беларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. Але яго спроба стварыць аддзелы партыі на Беларусі сутыкнулася з цвёрдай забаронай акупантаў на ўсялякую дзейнасць палітычных арганізацый. Таму Акінчыц узяў накірунак на стварэнне маладзёжнай арганізацыі.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў частка фарміраванняў БКА апынулася ў Германіі. Калі ў 1945 г. у Германіі кіраўнікі БЦР пачалі ствараць брыгаду СС «Беларусь», у яе ўступіла 1094 чалавекі. Палову з іх склалі былыя вайскоўцы з БКА.

Вынікі: Крах палітыкі беларускіх калабарантаў вынікаў з таго, што акупацыйныя ўлады не ставіліся да яго сур’ёзна. Яны толькі выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў у сваіх мэтах, адначасова праводзілі палітыку рабавання і знішчэння мірнага насельніцтва. Ці мог беларускі народ у такіх абставінах падтрымаць калабарантаў? Вядома, што не! Перамогі Чырвонай Арміі на франтах вайны, актыўная дзейнасць беларускіх партызан і падпольшчыкаў, патрыятызм і разважлівасць насельніцтва рэспублікі не дазволілі нямецкім акупантам і мясцовай калабарацыі ажыццявіць у поўнай меры свае мэты на беларускай зямлі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1139. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

Влияние первой русской революции 1905-1907 гг. на Казахстан. Революция в России (1905-1907 гг.), дала первый толчок политическому пробуждению трудящихся Казахстана, развитию национально-освободительного рабочего движения против гнета. В Казахстане, находившемся далеко от политических центров Российской империи...

Виды сухожильных швов После выделения культи сухожилия и эвакуации гематомы приступают к восстановлению целостности сухожилия...

Ганглиоблокаторы. Классификация. Механизм действия. Фармакодинамика. Применение.Побочные эфффекты Никотинчувствительные холинорецепторы (н-холинорецепторы) в основном локализованы на постсинаптических мембранах в синапсах скелетной мускулатуры...

Шов первичный, первично отсроченный, вторичный (показания) В зависимости от времени и условий наложения выделяют швы: 1) первичные...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия