Адраджэнне сельскай гаспадаркі
С/г Бел. ў пасляваенныя годы знаходзілася ў цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэр. база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая гаспад. сялян-калгаснікаў і аднаасобнікаў. У Германію вывезена 2,8 млн. галоў буйной і 5,7 млн. галоў дробнай жывёлы. Пасля вызвалення Бел. на ўсходзе і ў цэнтры была адноўлена калгасная сістэма. Меў месца недахоп раб. сілы. А засуха 1946 г. і неабходнасць аказваць харчовую дапамогу іншым рэгіёнам СССР паставіла беларусаў на мяжу голада. Згодна з планам на чацьвёртую пяцігодку(1946-1950 гг.) с/г БССР трэба было цалкам аднавіць даваенныя пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы і забяспечыць далейшае развіц. земляробства і жывёлагадоўлі каб пераўзысці даваенны ўзровень сельскагаспад. вытворчасці. У верасні 1946 г. Савет Міністраў СССР і ЦК ВКП(б) прынялі пастанову “Аб мерах па ліквідацыі парушэнняў Статута сельскагаспадарчай арцелі ў калгасах”. Згодна з ёй калгасам Беларусі было вернута 100 тыс. га зямлі, а так сама жывёла, якая знаходзілася ў карыстанні асобных людзей і ўстаноў, адначасова скарачаліся штаты адміністрацыі. Аднак у калгаснікаў адсутнічала матэрыяльнае заахвочванне да працы. Калгаснікі не атрымалі за работу грошай, толькі 41% калгаснікаў на працадзень выдалі па 200 г збожжа. У чэрвені 1948 г. ВС СССР выдаў указ «Аб высяленні ў аддаленыя раёны асоб, якія злосна ўхіляюцца ад працоўнай дзейнасці ў с/г і вядуць антыграмадскі паразітычны лад жыцця». Сродкі дзяржава выдзяляла толькі на развіц. вытворчых магутнасцей, для матэрыяльнага стымулявання працы сялян мер не прымалася. У 1948 г. урад СССР прыняў пастанову «Аб мерах дапамогі с/г БССР у 1949 г». БССР было выдзелена 3 тыс. трактараў, 2 тыс. плугоў да іх, 1,1 тыс. сеялак, 600 складаных малатарняў і інш. У 1949 г. прыняты трохгадовы план развіц. грамадскай жывёлагадоўлі. Рост пагалоўя ў гаспадарках Беларусі ажыццяўляўся ў выніку закупак беларускімі калгасамі ў рэгіёнах СССР маладняка жывёлы, а потым яе дарошчвання на месцы, і ў 1950 г. пагалоўе жывёлы склала 1/3 ад 1940 г.
|