Тэма 4. Насельніцтва Беларусі ў VI–ІХ стст.
Арэал рассялення балтаў у Еўропе. Заходнія, усходнія і дняпроўскія балты. Асноўныя рысы матэрыяльнай культуры балцкіх плямён. Балцкія гарадзішчы. Усходнелітоўскія курганы і пахавальны абрад. Асноўныя этнічныя прыкметы балтаў (адзенне, абутак, упрыгожванні, кераміка, зброя). Яцвягі ў Беларусі, асноўны арэал рассялення. Каменныя курганы. Рассяленне славян па Дзясне і Дняпры. Племянные групы крывічоў і іх асноўная тэрыторыя рассялення. Полацкія крывічы (палачане). Смаленскія крывічы. Пскоўскія крывічы. Этнонім тэрміна «крывічы» і яго паходжанне. Пісьмовыя крыніцы аб крывічах. Культура доўгіх курганоў паўночнай Беларусі. Пскоўскія і смаленскія доўгія курганы. Круглыя курганы Х–ХІ стст. Характэрныя этнічныя прыкметы полацкіх і смаленскіх крывічоў. Скроневыя колцы. Пераход да хрысціянскага пахавальнага абраду. Тры хвалі славянскай каланізацыі. Асноўны арэал рассялення дрыгавічоў. Племянныя адзнакі дрыгавічоў. Першыя гарады на дрыгавіцкай тэрыторыі. Славянскія селішчы Панямоння. Этнічная тэрыторыя радзімічаў, іх племянныя адзнакі. Валыняне ў Беларусі, іх матэрыяльная культура. Паходы кіеўскіх князёў на яцвягаў. Разгром яцвягаў у ХІІІ ст. Прусы і крыжацкая навала. Перасяленне прусаў на тэрыторыю Беларусі. Шлях з «варагаў у грэкі» і яго асноўныя разгалінаванні. Скандынаўскія знаходкі ў Беларусі. Руны. Гарадзішча Маскавічы. Асноўныя этапы кантактаў варагаў і славян (VІІІ–Х стст.)
|