Тэма 9. Матэрыяльная культура Беларусі
часоў ВКЛ (канец ХІІІ – першая палова ХVІ ст.) Вежы-данжоны ў Беларусі. Камянецкая вежа. Замкі-кастэлі. Археалагічныя даследаванні Лідскага і Крэўскага замкаў. Вендская (балтыйская) і гатычная муроўка. Планіроўка і забудова Старога Замка ў Гродне. Археалагічнае даследаванне Мірскага замка. Бастыённыя замкі XVI–XVII стст. Заслаўскі і Гальшанскі замкі. Культурны слой беларускіх гарадоў ХІІІ–ХV стст. і яго асноўныя кампаненты (бытавая кераміка, вырабы з дрэва, металу, скуры і косці). Касцярэзныя майстэрні. З’яўленне новых відаў зброі. Арбалетныя стрэлы і арбалеты. Першыя гарматы ў Беларусі. Драўляная забудова. Новыя будаўнічыя матэрыялы (вялікапамерная цэгла, дахоўка). Грашовая сістэма (літоўская грыўна, пражскі грош). Пахавальны абрад. Адзенне, абутак, ювелірная справа. З’яўленне мястэчак. Гандлёвыя сувязі.
Тэма 10. Матэрыяльная культура Беларусі часоў Рэчы Паспалітай (другая палова ХVI – канецXVIII ст.) Асноўныя кампаненты культурнага слоя беларускіх гарадоў і мястэчак ХVI–XVIII стст. З’яўленне дымлёнай і глянцаванай керамікі. Беларускія і імпартныя люлькі. Новыя тыпы абутку з абцасам (трохшыпныя падкоўкі). Будаўнічыя матэрыялы (цэгла-пальчатка, паліваная дахоўка, пліткі падлогі). Новыя тыпы замкоў і ключоў. Кулі і кулялейкі. Каменныя і чугунныя гарматныя ядры. Паліваныя скарбонкі, дзіцячыя цацкі, свяцільнікі, рыбалоўныя грузілы, медныя і срэбраныя соліды і «барацінкі». Памадныя слойкі XVIII ст.
|