Тэма 11. Матэрыяльная культура Беларусі эпохі позняга Сярэднявечча і новага часу
(ХІV – XVIII стст.) (лекцыя),(семінар) Розніца ў матэрыяльнай культуры паміж дзяржаўнымі і прыватнаўласніцкімі замкамі. Гандлёвыя сувязі. Рэйнскі каменны посуд. Замкі-палацы. Смалянскі замак (Белы Ковель). Паходжанне і этымалогія слоў «кафля» і «изразец». Гаршковая кафля ў Беларусі ў ХІV–XVII стст. Кратавая і міскавая кафля. З’яўленне каробкавай кафлі. Эвалюцыя кафляных печаў. Асноўныя тыпы каробкавай кафлі ў пячным наборы. Арнаментыка беларускай кафлі. Геральдычная і «партрэтная» кафля. З’яўленне паліванай і паліхромнай кафлі. Сюжэтная кафля. Раслінны арнамент, пабудаваны на прынцыпах чатырохчленнай сіметрыі. Формы для вырабу кафлі. Ганчарныя горны. «Дывановая» кафля. Распісная «галандская» кафля XVIІІ ст. Адраджэнне вытворчасці паліванай керамікі ў Беларусі ў XVI ст. Сталовы паліваны посуд ХVІ–XVII стст. Адраджэнне беларускага шкларобства ХVІ ст. Гутняе шкло. Асноўныя тыпы шклянога посуду. Тарнае шкляное начынне. Вітражы. Распісныя шкляныя начынні. Беларускія шкляныя мануфактуры XVIIІ ст. Шкляны імпарт у Беларусі. Венецыянскае і багемскае шкло.
Тэма 12. Матэрыяльная культура Беларусі ХІХ ст. (лекцыя і семінар)
Архітэктура класіцызму на тэрыторыі Беларусі. садова-паркавая архітэктура. Эпоха рамантызму. Архітэктура ампіра. Развіццё транспарту. Будаўніцтва каналаў і шасейных дарог. Ваенная архітэктура. Бабруйская і Брэстская крэпасць. Эпоха гістарызма і эклектыкі. Чыгуначны транспарт. Прамысловая архітэктура. Змены ў гарадскім і вясковым жыцці пасля адмены прыгоннага права. Развіццё капіталізма і яго ўплыў на матэрыяльную культуру.
|