Студопедия — Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Міколы Гусоўскага і Яна Вісліцкага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Лацінамоўная паэзія Беларусі. Творчасць Міколы Гусоўскага і Яна Вісліцкага. “Песня пра зубра” як твор рэнесанснай літаратуры.

Асаблівае месца займалі малітоўныя звароты да Панны Марыі ў творчасці паэтаў-новалаціністаў Вялікага Княства Літоўскага ХVІ стагоддзя. Паэтычнымі малітвамі да Багародзіцы багатая творчасць паэтаў кракаўскай суполкі, на чале якой стаяў прафесар Ягелонскага універсітэта Павел Русін з Кросна. Яго пяру належаць два паэтычныя творы, прысвечаныя Багародзіцы. Адзін з іх – Сапфічны верш пад назваю «Гімн-экспромт да Боскай Панны Марыі» – быў апублікаваны ў першым выданні твораў паэта ў 1509 годзе. Верш пабудаваны на ўзор малітвы і складаецца з дзвюх частак: панегірычнай і малітоўна-прасіцельнай. Першая частка напоўнена традыцыйнымі эпітэтамі і вобразамі рэлігійнай паэзіі:

Панна, залатое сузор'е неба,

Ты для нас – спагады цудоўны светач,

Над вадой імклівага мора ззяеш

Зоркаю яснай.

 

 

У адпаведнасці з традыцыямі новалацінскай паэзіі ў гімне Паўла з Кросна назіраецца змешванне рэалій хрысціянскай і антычнай язычніцкай культуры. Так, па словах паэта, Багародзіца «знаходзіцца на высокім Алімпе». У другой, малітоўнай, частцы аўтар просіць «улагодзіць святою малітвай вялікага Грамавержца». У дадзеным выпадку традыцыйны эпітэт Юпітэра ўжываецца ў якасці эпітэта Езуса Хрыста. Свае канкрэтныя просьбы Павел з Кросна змясціў у пятай страфе гімна. Звяртаючыся да Багародзіцы, ён выказвае cамыя надзённыя, набалелыя пажаданні:

Прэч адвесці войнаў крывавых зграю,

Прэч адсунуць чорныя хмары з неба,

Прэч чуму і іншых хваробаў безліч

Выгнаць навечна.

 

 

Слова «прэч» («procul»), ужытае ў траістым анафарычным паўторы, указвае на магчымую сувязь з паэтыкай фальклорнай замовы і ўзмацняе эмацыйнае гучанне аўтарскай малітвы. Просьба да Багародзіцы абараніць людзей ад чумы невыпадкова завяршае дадзенае чатырохрадкоўе: менавіта тады, у пачатку ХVІ стагоддзя, страшэнная эпідэмія апанавала многія еўрапейскія краіны, у тым ліку і Вялікае Княства Літоўскае. Пазней, у 1515 годзе, Павел з Кросна напіша яшчэ адзін марыялагічны верш, сама назва якога адгукаецца рэхам той далёкай народнай трагедыі: «Элегічны пентаметр… да Панны Марыі з просьбаю аб адвядзенні страшэннай чумы».

 

Вучань Паўла з Кросна, Ян Вісліцкі, вядомы на сённяшні дзень як аўтар і складальнік паэтычнага зборніка «Пруская вайна» (Кракаў, 1516). Цэнтральным творам у ім з'яўляецца аднайменная паэма, прысвечаная каралю Рэчы Паспалітай Жыгімонту Старому. Гэты твор – выдатны паэтычны помнік Грунвальдскай бітве 1410 года – складаецца з трох частак, або, як класіфікуе іх сам аўтар, кніг. Першая кніга паэмы «Пруская вайна» змяшчае ў сабе паэтычную малітву да Багародзіцы, да якой паэт звяртаецца як марскі вандроўнік:

Цымба мая выпраўляецца сёння ў бясконцае мора,

Вёслаў не маючы, і эалійскім вятрам хуткакрылым

Хоча даверыцца; я аддаю свае ветразі водам

Бурным тваім, о, Няптун, і, як Тыфіс, кіруюся ў мора.

 

 

Непасрэдны зварот да Панны Марыі Ян Вісліцкі пачынае з традыцыйнага ўжывання разгорнутага эпітэта («ты чыстага неба цудоўны пачатак»), але пасля першага ж падобнага пасажу скіроўвае ўсю сваю ўвагу (і ўвагу чытача) на праблемах паэтычнай творчасці, заявіўшы, што Святая Панна – «для паэтаў убогіх натхнення струмень невычэрпны». Надалей (як, зрэшты, і па ўсёй паэме) пераважае «марская» метафорыка, хутчэй за ўсё як следства выключнага ўздзеяння на Вісліцкага паэзіі Вяргілія. Так, Багародзіца прыпадабняецца да Геспера на той падставе, што, як вячэрняя зорка ззяе, асвятляючы шлях нявопытным маракам, так і Прачыстая Маці дапамагае ў першую чаргу слабым, зняможаным людзям у самыя цяжкія хвіліны іх жыцця. Яе святая воля становіцца моцнай падтрымкай,

Шчодра квітнее Яна міласэрнасцю вечнай і дорыць

Шчыра сваю дапамогу смяротным слабым у іх дзеях.

 

 

Цікава, што Ян Вісліцкі просіць Багародзіцу дапамагчы яму не толькі як звычайнаму чалавеку, хрысціяніну, але перадусім – як паэту. Ён спадзяецца на падтрымку Найяснейшай Панны ў справе напісання паэмы «Пруская вайна». Відавочна, што дадзеная паэтычная малітва далёка адышла ад свайго кананічнага правобраза. Фактычна яна выконвае ролю славутага гамераўскага «Mήνιν αείδε Θεά…» («Гнев, богиня, воспой…»). Менавіта ў паэме Яна Вісліцкага адбылося цудоўнае функцыянальнае змяшэнне Багародзіцы з Музай як абаронцай і памочніцай паэтаў.

 

З творчай спадчыны Яна Вісліцкага вядомы таксама асобны марыялагічны твор – «Элегія да Багародзіцы Панны Марыі аб утаймаванні чумы». Пачатак элегіі адзначаны арыгінальнасцю, замаскаванай пад традыцыйнасць. Рэдкая для хрысціянскай рэлігійнай паэзіі згадка пра Багародзіцу як нашчадка з роду Ісаі1 цалкам апраўдана тым, што паэт адразу ж «лакалізуе» тэму свайго малітоўнага звароту. Ён просіць заступніцтва ад чумы менавіта для Сарматыі (так у тагачаснай літаратуры называлі Польшчу і падуладныя ёй беларускія і ўкраінскія землі), для сваіх суайчыннікаў – палякаў2. Згадка пра паходжанне Панны Марыі пэўным чынам павінна была характарызаваць і тлумачыць патрыятычныя пачуцці паэта, узмацняць уздзеянне малітвы.

 

Аўтар удала кампануе лексічныя сродкі для стварэння эмацыйнай паэтычнай выявы смяротнай эпідэміі як народнага бедства. Разбуральную, згубную сутнасць чумы падкрэсліваюць дзеясловы з адпаведнай семантыкай: «прыгнятаць», «руйнаваць», «знішчаць», «забіваць». Звяртаючыся да вобразу бязлітаснай паркі Атропы як увасаблення ліхога наканавання лёсу, Ян Вісліцкі ўжывае гульню слоў: «не шкадуе… Парка» ў арыгінале гучыць «nec parcit… Parca».

 

Пасля жудаснага апісання страшэннай навалы Ян Вісліцкі звяртаецца да Багародзіцы з адной толькі балючай мальбою: памаліцца за няшчасных суайчыннікаў паэта Пану Богу нашаму, каб Ён злітаваўся над няшчаснымі людзьмі і прынёс выратаванне, спыніўшы крывавае шэсце чумы, «ад якой стогне Сарматыя ўся».

 

Павел з Кросна і Ян Вісліцкі, звяртаючыся да традыцыйнага вобраза хрысціянскай паэзіі, імкнуліся ў межах гэтай традыцыйнайсці выявіць сваю творчую індывідуальнасць. Магчыма, менавіта гэтым тлумачыцца адна мастацкая адметнасць, уласцівая кожнаму з разгледжаных вышэй твораў. Паэты-новалаціністы імкнуцца пазбегнуць ужывання ў сваіх вершах тых лексем і асабліва эпітэтаў, якія выкарыстоўваюцца ў тэксце славутай малітвы «Ave Maria» ў дачыненні да Багародзіцы: «gratiae plena (ласкі поўная)», «benedicta (благаславёная)», «sancta (святая)», «Mater Dei (Маці Божая)», «ora pro nobis (маліся за нас)». Гэта сведчыць яшчэ і пра тое, што ў эпоху Рэнесансу творцы паэтычных малітваў да Панны Марыі часцей за ўсё адступалі ад першавобразаў – кананічных малітваў і ўзораў традыцыйнай рэлігійнай паэзіі. Пад пяром адукаваных паэтаў-лаціністаў малітоўныя звароты набывалі грамадзянскае гучанне, у іх уздымаліся найбольш актуальныя і набалелыя праблемы сучаснасці. Асоба аўтара выяўлялася тут непаслядоўна, аднак бясспрэчна, што ўсе паэты імкнуліся выказаць у марыялагічных вершах уласныя, заўсёды вельмі пачцівыя і часта надзвычай пяшчотныя адносіны да Яе – і той, якая вынасіла ў сваім лоне Збавіцеля, і Той, якой кожны з нас абавязаны жыццём.

паляунічага на Беларусі каля 1470г. Першапачатковую адукацыю атрымаў рана. Вучыўся ў Вільні, Польшчы, італіі. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі ён трапіў у Рым. Дыпламаты хацелі дамовіцца з папам Рымскім Львом 10-м аб стварэнні кааліцыі хрысціанскіх дзяржаў супраць турак і татар якія пагражалі княству Літоўскаму.

 

У 1552 годзе па просьбе папы Рімскага М.Г. напісаў паэму. Бой быкоў у італіі нагадвае паляванне на зубра на Беларусі. ”Песня пра зубра". Гэта паэма — гімн беларускай прыродзе, Радзіме. Выдаць кнігу ў Рыме ён не змог, бо папа Рымскі памер. Толькі ў 1553г. пры дапамозе польскай каралевы Боны паэма была надрукавана. Доўгі час яна была недаступна чытачу, бо была надрукавана на лацінскай мове. На беларускую мову паэма была перакладзена Язэпам Семіжонам, затым нядаўна ўладзімірам Шатонам, яго пераклад лічаць больш падобным да арыгінала.

 

Значэнне: уся творчасць М.Г. — яркі прыклад служэння народу. Аб вялікай каштоўнасці творчай спадчыны сведчыць тое, што яна ўжо 5 стагоддзяу выклікае ў чытача цікавасць. М.Г. высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм польск. шляхты. У гэтым прычына таго, што так рана згасла зорка вялікага паэтычнага таленту. Да канца жыцця М.Г. заставаўся ў Кракаве. Там напісаў свае паэмы "Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы” (1524), "Жыцце і подзвігі вялікага Гіяцынта” (1525), напісаў некалькі пасланняу ў вершах.

 

Свой век дажываў у адзіноце, забыты каралеўск. дваром, разбіты паралічом, але не зломлены духам. М. Г. не паставіў сваю творчасць на службу рэлігіі, высока цаніў міралюбівую працу простых людзей. Паэт высмейваў эгаізм і чванства польскай шляхты, што было не па душэ вельможам. У гэтым прычына ранняга згасу талента М. Г. Высокая мастацкая каштоўнасць тврчасці паэта ставіць яго ў рад прадстацнікоў бел. культуры эпохі Адраджэння.

 

Мікола Гусоўскі

(каля 1480—1533)

 

Звестак пра жыццёвы і творчы шлях М. Гусоўскага мала. Нарадзіўся ў сям'і паляўнічага. Пачатковую адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбляў веды ў Вільні, Польшчы, Італіі. У1518 г. у складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе канчаткова сфарміравалася яго літаратурнае крэда. Пяру М. Гусоўскага належаць тры паэмы і адзінаццаць вершаў. Памёр каля 1533 г.

 

Кожны народ не без роду і племя і мае

Летапіс свой і гісторыі след на старонках.

М. Гусоўскі

 

Мікола Гусоўскі — наш славуты зямляк эпохі Адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны. Сёння мы не ведаем дакладна, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт. Не акрэслена пакуль што і месца на беларускай зямлі, якое дало свету геніяльнага чалавека, бо паселішчаў і рэк з назвамі Гусаў, Усава, Уса на Беларусі шмат. Адно несумненна: паэт з Гусава нарадзіўся на беларускай зямлі Вялікага княства Літоўскага.

 

Творчую спадчыну нашага земляка складаюць паэмы «Песня пра зубра» «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпіне месяцы», «Жыццё і подзвіг св. Гіяцынта» і 11 вершаў, змешчаных у кракаўскім выданні зборніка «Песня пра зубра». Самы ўдалы твор М. Гусоўскага, якому былі суджаны доўгае жыццё і вялікая слава, — паэма «Песня пра зубра» (поўная назва «Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго»). Дзякуючы таленту і багатаму жыццёваму вопыту паэта паэма стала песняй яго сэрца, гімнам бацькаўшчыне, паэмай жыцця зямлі «пад зоркай Палярнай».

 

Цудоўны высокапатрыятычны твор «Песня пра зубра» напісаны ўдалечыні ад радзімы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва X, які хацеў пачуць праўдзівае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напісана паэма на лацінскай мове — на той час мове навукі, культуры, міжнародных зносін у Еўропе. На беларускай мове «Песня» з'явілася ў другой палове 60-х гг. у перакладзе Язэпа Семяжона. У 1994 г. чытач змог пазнаёміцца з новым варыянтам славутага твора ў перакладзе У. Шатона.

 

Паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. «Думкай ляціш быстракрылай ноччу і днём на радзіму, — піша М. Гусоўскі, — у памяці сеці вабіш той час незабыўны, што некалі ў нетрах родных лясоў разгубіўся, і кліч — не даклічаш...» Аўтар замілавана любуецца пушчай, дзе прайшло яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца «дзівосным прыстанкам загадак і цудаў». Лес і прырода для паэта — «эліксір маладосці, бадзёрасці духу».

 

У беларускіх пушчах незлічоныя багацці, мноства звяроў, птушак, у нераст рыба кішыць не толькі ў рэках і азёрах, але і ў лужынах:

 

Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця невычарпальны калодзеж.

 

А як маляўніча ён іх апісвае! Хмаркі навіслі на «макаўках кронаў», ад ранняй вясны да позняй восені пушча напоўнена водарам кветак, спевам птушак. I гэтыя «скарбы свае нашы людзі на золата нават не прамяняюць».

 

Царом беларускіх лясоў і пушчаў з'яўляецца грозны і магутны асілак — зубр. Такіх магутных звяроў, піша аўтар, прырода захавала толькі пад зоркай Палярнай — у нас, на Беларусі. Зубр у паэме — алегарычны вобраз роднага краю, сімвал яго былой магутнасці. Надзелены незвычайнай сілай, зубр — звер міралюбівы, бяскрыўдны, калі яго не зачапіць, не патрывожыць. I ён люты, бязлітасны, калі абараняецца пры нападзе ворагаў. Паэт маляўніча апісвае зубрыны статак: тут адлюстраваны і стадны інстынкт, і вернасць у парах, якую можа парушыць толькі смерць, і скрытая сіла, і невычэрпная энергія, і магутнасць. М. Гусоўскі надзяляе зубра здольнасцю мысліць, чуйна рэагаваць на дабро і зло:

 

Зубр, як мы лічым спрадвеку, хоць звер, але ж ратні,

Ён прыэнас перамогу, здабытую чэсна,

— Сілай на сілу, у рожкі і мужнасць на мужнасць.

 

Безліч радкоў прысвячае паэт паляванню ў пушчы: зубр трапляе ў пастку, і на яго сыплецца цэлы град стрэл і коп'яў, упіваючыся ў цела і грыву; кроў сочыцца з яго, пеняцца ёю свежыя равы; вочы поўныя гневу; раз'юшаны звер доўга яшчэ бушуе, спрабуючы адпомсціць ворагам «і за кроў, і за раны, і за парушанае мірнае жыццё»; паступова сілы пакідаюць зубра; па звычаі двое юнакоў клінкамі дабіваюць яго. Страшнае відовішча! I паэт асуджае бессэнсоўнае знішчэнне зуброў, узнімае праблему беражлівых. адносін да прыроды.

 

Зубр у паэме параўноўваецца з адважным і смелым князем Вітаўтам, у час княжання якога Вялікае княства Літоўскае дасягнула небывалага росквіту.

 

Вітаўт паказаны ў паэме ў паўсядзённым жыцці. Ён высакародны, справядлівы, чулы, патрабавальны чалавек, жорсткі ў адносінах да злачынцаў і хабарнікаў. Воінская мудрасць дапамагала князю дасканала рыхтаваць будучых воінаў, прывучаючы іх да вернасці клятве, справядлівасці, бясстрашнасці: «Ох, не любіў баязліўцаў... і клятваадступнікаў-сведак». Найважнейшым вынікам дзейнасці Вітаўта, лічыць М. Гусоўскі, з'яўляецца тое, што «густа ён справамі век насяліў свой», і справы гэтыя прынеслі княству і багацце, і дастатак.

 

У паэме цудоўным чынам пераплятаюцца вобразы зубра, княая і народа. М. Гусоўскага да глыбіні душы хвалююць усе беды і пакуты беларусаў. Прычыну іх гаротнага становішча аўтар бачыць у тым, што князі і баяры, усе, хто мог бы заступіцца за простых людзей, глухія да іх «і не горай, чым жорсткі татарын, душаць пятлёй галасы абурэння ў народзе». Гора і пакуты нясуць простаму люду і войны. М. Гусоўскі асуджае іх як сродак высвятлення адносін паміж людзьмі:

 

Войны! Злачынная справа — вайна выклікае Гнеў мой, і слёзы, і боль.

 

Ворагі (крыжаносцы, татара-мангольскія заваёўнікі) урываюцца на беларускія землі, агнём і мячом усталёўваюць свой лад, жорстка распраўляюцца з прыхільнікамі нашай веры, вынішчаюць мястэчкі і сёлы, не шкадуючы ні жанок, ні дзяцей. Там, дзе пройдуць варожыя войскі, застаюцца толькі «асмолкі ды печышчы, попел ды косці, зграі варон ды чароды сабак адзічэлых». Галоўную прычыну паражэнняў паэт бачыць у раз'яднанасці людзей, іх незгуртаванасці, таму і заклікае ўсіх князёў беларускай зямлі да аб'яднання, адкрыта асуджае міжусобіцы, братазабойствы:

 

Ад сваіх міжусобіц мы ўсе не дужэем, Нашы ж мячы падсяваюць і веру Хрыстову.

 

Заканчваецца паэма малітвай да Дзевы Марыі, у якой паэт просіць Маці Боскую спыніць забойствы і кровапраліцці, даць больш мудрасці і раўнавагі князям і ваяводам, супакою, ладу і шчасця свайму пакутнаму краю і народу.

 

М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў і нянавісць, жыццё і смерць, вайну і мір. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і паваге да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядлівасць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.

 

... калі мячы і заіржавелыя, кінутыя без справы панцыры і шлемы

Можна будзе перакаваць у арала,

і настане залаты век міру і дабрабыту царства Сатурна.

Ян Вісліцкі

 

«Песня пра зубра» — жамчужына беларускай паэзіі. Твор выключны па сіле гуманістычнага гучання. Пра гэта мы будзем пісаць ніжэй. Аднак некалькі радкоў хочацца прывесці па памяці, што пацвярджаюць нашу думку. Імі аўтар паэмы заступаецца за народ шматпакутны:

 

Б'юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:

Воіны ж гінуць з тых і другіх у сутычках,

Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?

 

«Што ім той смерд — наша гора і нашы пакуты?» — гэта пра народ просты, «чарнарукі», як пісаў Скарына. і пра сябе — такога самага вечнага працаўніка, нястомнага змагара за права выжыць, вытрываць пад сонцам наперакор трагічнаму лёсу. Падобныя гуманістычныя радкі пройдуць праз усю паэму. Сцэментуюць усе часткі ў адзіную цэласнасць. і атрымаецца паэма не толькі пра зубрынае паляванне, а пра лёс усяго жывога на зямлі. Твор, у якім роўнымі правамі на нармальнае жыццё валодаюць і людзі, і звяры, і птушкі, і дрэвы. Такая гуманістычная пазіцыя аўтара. А пра гэта ў школе нам настаўнікі, на жаль, мала гаварылі. На жаль. Таму і дадумваемся, шукаем самі адказу на многія пытанні. Напрыклад, на пытанне: «Чаму паэт засяроджвае ўвагу на паводзінах зубрынага статка і ачалавечвае іх?» Здаецца, тут не надта вялікая сувязь. Але ён яе знайшоў, ён ухваліў паводзіны зуброў у адзінай сям'і як ідэальныя. Ухваліўшы гарманічныя адносіны ў зубрынай сям'і, паэт перанёс іх на паводзіны ў людскіх сем'ях, заклікаў людзей ісці сцежкамі натуральных, гуманных узаемадачыненняў:

 

Леташкі-цёлкі, бычкі-аднагодкі ў чародах —

Люба глядзець: скакункі, забіякі-задзіры.

Так на выгодзе лясной, у няспынным змаганні

За кудзярок лугавога кіпрэю, з бычка-зубраняці

Зубр вырастае, магутны, прысадзісты волат.

 

Цікавая гісторыя адкрыцця, публікацыі і тлумачэння паэмы. Напісаная лацінкай па заказу папы рымскага Льва X у 1522 г., калі паэт быў у Рыме разам з дыпламнтамі з Вялікага княства Літоўскага на чале з Эразмам Цёлкам (па лацінску — Вітэліўсам), яна была надрукавана ў наступным годзе кракаўскім друкарскім дваром разам з іншымі яго творамі, без двух апошніх чатырохрадкоўяў, пад якімі дата — 1533 г. У 19 стагоддзі даследчыкам прыгожага пісьменства былі вядомыя толькі тры першадрукі. Тры — гэта вельмі мала. Адзін з іх аказаўся ў Пецярбургскай публічнай бібліятэцы. Паэму даследавалі разам з іншымі творамі рускія і польскія даследчыкі і ў канцы 19, і ў 20 стагоддзі. Вядомы польскі паэт Ян Каспровіч у 1911 г. Пераклаў 200 (з 1072) радкоўпаэмы на польскую мову. Даследчыкі пісалі ў нашым стагоддзі, што Гусоўскі адмяжоўваўся ад «паліраванай літаратуры», літаратуры ўгодлівай, накіраванай на задавальненне інтарэсаў правячых колаў, высока ацэньвалі дэмакратызм і незалежнасць пазіцыі аўтара «Песні пра зубра». Ян Каспровіч, згаданы намі вышэй, адзначаў, што сярод вершатворцаў «першага гуманістычнага перыяду» (перыяду Адраджэння) у Гусоўскага «няма канкурэнта ў выразнасці пачуццяў». Калі чытаю гэтыя словы, пераконваюся, што гэта сапраўды так. Многія творы старабеларускай паэзіі, тым болып напісаныя на лацінскай мове, нейкія «халодныя», «падражальныя». Іх аўтары — Ян Вісліцкі, Саламон Рысінскі і іншыя стараюцца капіраваць старагрэчаскія і старарымскія мастацкія палотны, менш давяраюцца асабістым перажыванням. А Гусоўскі пабудаваў увесь твор на раскрыцці сваіх, індывідуальных адносін да свету, прыроды, жывых зямных істот і да чалавека. Яму баліць і карціць не захаванне ўзораў пісьма, дарэчы, тут ён не асабліва адступае ад правілаў, прытрымліваецца традыцый антычнай вершатворчасці, строга захоўвае асаблівасці гекзаметра — шасціскладовага дактыля з усечанай апошняй стапой, адсутнасць рыфмаў і інш., а занатаванне найдрабнейшых рысаў жыцця, дакладнасць апісання з'яў. і яшчэ: гуманістычная пазіцыя мастака старажытнасці выяўляецца ў тым, што ён падвышае рэальны свет да ўзроўню новай, эстэтычна-значнай рэчаіснасці. Такая творчая ўстаноўка стане традыцыяй пазнейшай беларускай літаратуры. Возьмем хоць бы паэму «Тарас на Парнасе», дзе паказана, якія смачныя стравы могуць гатаваць багі-людзі, як хораша могуць танцаваць пры жаданні, раскрываецца духоўная прыгажосць палясоўшчыка Тараса, які асуджае разбэшчанасць боскага насельніцтва Алімпа. Хоць твор і парадыйны, але ў ім паэтызуецца, узвышаецца рэчаіснасць і становіцца мастацтвам у слове. Але найвышэйшага ўзроўню паэтызацыя побыту, кожнай найменшай адзнакі рэальнага чалавечага жыцця дасягаецца ў паэме Якуба Коласа «Новая зямля». Усё, да чаго б ні дакранулася пяро мастака, зіхаціць і пераліваецца колерамі вясёлкі: і святы дзень, і блінцы, якія пякліся на сняданне, і само сняданне ва ўсіх яго падрабязнасцях (як садзіліся за стол, як засяроджваліся на прысмаках, якім парадкам чэрпалі з місы і г.д.), і лес, які стаяў каля леснічоўкі «гожаю падковай», і святы акт выбару новай касы (каб звінела-спявала пры ледзь чутным дотыку), і многае-многае іншае. Любоў, гуманныя адносіны да свету не проста дэкларуюцца, голасна абвяшчаюцца сапраўднымі пісьменнікамі, а вынікаюць з апісання — замілаванага, шчырага, сумленнага, з даверу да таго, пра што пішаш. Так здарылася і з Міколам Гусоўскім. Ён вельмі зацікаўлена аднёсся да таго, што паказваў. Перажыў паказанае да гэтага сам. Выдатна ведаў яго. Ён любіў тое, пра што паведамляў чытачам. Гэтая ЛЮБОЎ, а не адказнасць перад рымскім папам — заказчыкам твора і нарадзіла выдатны помнік старабеларускай літаратуры. Многіх радкоў па памяці не ведаю. Шпаргалкамі ніколі не карысталася. Таму пералічу, адзначу тыя вобразы-дэталі, тропы, якія мне запомніліся і засведчылі гуманістычныя адносіны Міколы Гусоўскага да беларускага краю, яго народа, яго прыроды і, вядома, ляснога асілка зубра — сімвала Беларусі: «у дрыжыках зябкіх дубрава», «б'юцца на злом галавы» зубры за каханне нявест; «Нашы лясы — гэта нашых даброт і багацця Невычарпальны калодзеж»; «плыты на шляхах нашых водных — гэта масты паміж рознымі землямі княства»; «Сосны ў нас гоніць у ствол, як трыснёг — у сцябліну»; «курыцы клюнуць няма дзе на цела ад ран незагойных» — піша аўтар пра зраненага, але да канца не скоранага зубра-ваяра, асілка, гаспадара пушчы.

 

Гуманізацыі пісьма аўтара спрыяе ачалавечванне жывых істот. У канкрэтнай сітуацыі — зубрп. Гэта моцпан жывая істота. Вальналюбная, яна не церпіць насілля, ваяўніча выступае супроць яго. Нават зраненая, уся працятая наскрозь дроцікамі, стрэламі, кінжаламі і мячамі, гэта прыгожая істота да апошняга ўздыху змагаецца са сваімі крыўдзіцелямі. і тыя баяцца яе. А мы, чытачы, і захапляемся людской смеласцю (як і сам аўтар), і — значна болып — спачуваем смяротна параненаму асілку. Калі чытаю перадапошнія (перад эпілогам)радкі паэмы, хочацца плакаць. Ведаю, што чалавек — валадар свету, «рэгуліроўшчык каруселі» жыцця ў касмічных абсягах (А.Куляшоў). Адчуваю, што Гусоўскі пісаў для папы рымскага твор, у якім стараўся расказаць пра смелы і мужны народ, засяродзіць увагу саноўнай асобы на дзеяннях людзей, якім усё ўдаецца, якія пераўзыхрдзяць многіх іншых па свайму ўмельству і спрытнасці. Ен ставіў мэтай раскрыць незвычайнасць і яркасць самога абраду палявання на зубра. Але атрымаўся іншы твор: не па заказу, а па закліку сэрца. Твор пра смеласць і няскоранасць гаспадара пушчы зубра. Пра прыгажосць яго, цара нашай прыроды, нават у момант перадсмяротны. Сцэна смерці зубра, дзе гучаць яго развітальныя словы, словы-прысуд жорсткасці і бесчалавечнасці, — адна з самых паэтычных і яркіх у цудоўнай паэме. Сорамна іх не помніць. Бязбожна — не цытаваць:

 

Смерцю маёй пацяшацца сышліся?

Чакайце ж,

Я пакажу вам забойства — вякі не забудуць!

3 храпам набраўшы паветра, разявіўшы пашчу,

Рыкам усіх аглушыў, скалануў наваколле.

 

Тыцнуўся ў снег і прыкленчыў, нібы пакланіўся

Шумнай дуброве: «Даруй, мая родая, ўсё мне».

 

Мы многа пішам і гаворым пра тое, што мастацтва нараджаецца з «зернятка малога» (П.Броўка), з кроплі, макаўкі. Шукаем вобразы-тропы, у якіх выяўляецца аўтарская пазіцыя. Ганарымся на ўроках, перад настаўніцай і сваімі сябрамі і сяброўкамі, што знайшлі болей эпітэтаў, метафараў і параўнанняў у вершах. Гэта ўсё правільна: не ўмеючы выказаць сваё захапленне светам праз адметнае слова, выразны троп, не бярыся за пяро: наўрад ці што вартае напішаш. Убачыў Рыгор Барадулін, напрыклад, як сцякаюць з вядра, апушчанага ў студню, а затым паднятага да сонца дзюбай «журава», не кроплі проста, а рыбіна луска, параўнаў раскрытыя яловыя шышкі з натапыранымі вожыкамі — слава яму. Нарадзіўся сапраўдны паэт-гуманіст. Сказаў Сяргей Грахоўскі пра зраненыя сякерай, падсочаныя хвоі (каб сцякала смала) у лесе, якім наканавана смерць, вобразна і ярка: «Дрэвы гудуць, як парожні сасуд», «Стануць, як помнікі, белыя пні» — словы гэтыя, цудоўныя, поўныя трагедыйнага пафасу параўнанні застануцца ў нашай памяці надоўга. Але паэзія можа абысціся і без тропаў. Так, як абышоўся без іх у «маналогу Зубра» Мікола Гусоўскі. Адсутнасць тропаў не паніжае вартасць і гуманістычную значнасць вышэй працытаванага ўрыўка. У ім усё сказана дакладна, адназначна і строга: памірае жывая істота, ёй не да прыгожага выказвання, боль вырываецца стогнам, плачам, простым, сардэчным пасмяротным зваротам, выказаным праз сілу, да роднай пушчы, да зямлі сваёй, да ўсіх. «Даруй мне, родная, ўсё мне» — як праўдзіва, як мякка-сцішана. Як нягучна, а як чуваць далёка-далёка.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Практическое занятие 4 ч. | Методы принятия решений

Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 2066. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Патристика и схоластика как этап в средневековой философии Основной задачей теологии является толкование Священного писания, доказательство существования Бога и формулировка догматов Церкви...

ЛЕЧЕБНО-ПРОФИЛАКТИЧЕСКОЙ ПОМОЩИ НАСЕЛЕНИЮ В УСЛОВИЯХ ОМС 001. Основными путями развития поликлинической помощи взрослому населению в новых экономических условиях являются все...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.015 сек.) русская версия | украинская версия