Кантрольныя пытанні да тэмы №7
1. На якіх умовах была заключана Люблінская ўнія двух краін? 2. Якія спробы захаваць суверэнітэт прадпрымала кіраўніцтва ВКЛ? 3. Якія органы кіравання ў дзяржаве былі галоўнымі? 4. Якое саслоўе кіравала краінай і якімі правамі яно карысталася? Якую назву мелі гэтыя правы? 5. Якім дакументам абмяжоўвалася ўлада караля Рэчы Паспалітай? 6. На якіх умовах адбывалась выбранне каралёў Рэчы Паспалітай? 7. Якія рэформы былі праведзены на Чатырохгадовым сейме? ТЭМА 8. ЭВАЛЮЦЫЯ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫХ АДНОСІН НА ТЭРЫТОРЫІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ ВА ЎМОВАХ ПЕРАХОДА АД АГРАРНА-РАМЕСНАЙ ДА ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Лекцыя 8. Эвалюцыя сацыяльна-эканамічных адносін на тэрыторыі сучаснай Беларусі ва ўмовах перахода ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі Асноўныя паняцці: Фальварак; таварная гаспадарка; “валочная памера”; валока; мануфактура; вотчынная мануфактура; рэформа; мытная пошліна; Скарбовая камісія; люстрацыі; інвентарная рэформа; завод; прамысловы пераварот; прыкметы капіталізма Адработачная сістэма; Сялянскі банк; сусветны аграрны крызіс; спецыялізацыя сельскай гаспадаркі; фабрычна-завадская прамысловасць; акцыянерныя кампаніі; сусветныя эканамічныя крызісы; чыгуначнае будаўніцтва; паравое суднаходства; буржуазія; пралетарыят; сусветны эканамічны крызіс; дэпрэсія; эканамічны ўздым; вядучыя галіны вытворчасці; манапалістычныя аб’яднанні; акцыяніраванне; замежныя інвестыцыі; закон аб страхаванні рабочых; цэнзавая прамысловасць; аграрнае пытанне; Сялянскі пазямельны банк; Сталыпінская рэформа; хутарская форма гаспадарання; эміграцыя; сельскагаспадарчая кааперацыя
|