Кантрольныя пытанні да тэмы №5
1. Якія знешнія сілы былі супраць стварэння моцнай славяна-літоўскай дзяржавы? 2. Хто лічыцца стваральнікам Вялікага княства Літоўскага? 3. Як да стварэння славяна-літоўскай дзяржавы ставіліся феадалы Жамойціі? 4. Пры якіх князях і на якіх умовах у склад ВкЛ увайшлі Полацкае і Віцебскае княствы? 5. У чым была сутнасць Крэўскай уніі? 6. У чым была прычына войнаў ВкЛ і Маскоўскага княства ў XIV-XVII стагоддзях? ТЭМА 6. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСкІх зямель ва Ўсходне-славянскай і еўрапейскай культурна-цывілізацыйнай прасторы ў сярэднія вякі Лекцыя 6. Культура беларускіх зямель ва ўсходне-славянскай і еўрапейскай культурна-цывілізацыйнай прасторы ў сярэднія вякі Асноўныя паняцці: Хрысціянства; епархія; епіскап; традыцыйная (народная) культура; культура пануючага класа; вусная народная творчасць; рунічная пісьменнасць; кірылічны алфавіт; помнікі пісьменнасці; пергамент; Тураўскае евангелле; агіяграфічная літаратура; фрэскі; плінфа; галаснікі; скамарохі; Адраджэнне; праваслаўныя брацтвы; пратэстанцкія школы; кальвінізм; калегіўмы; скрыпторыі; кнігадрукаванне; летапісанне; гістарычная проза; мемуарыстыка; панегірычная літаратура; батлейка; замкі-кастэлі; барока; сармацкі партрэт; кантррэфармацыя; арыяне; езуіты; Берасцейская царкоўная ўнія.
|