Студопедия — Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.






У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандам умовы – князь павінен ўсе найважнейшыя справы разглядаць толькі з панамі-радай. Гэтыя патрабаванні былі замацаваныя Аляксанрам у Прывілеі 1492 г. Яго асноўныя палажэнні ўтрымліваліся ў 33 артыкулах:

- падцвярджаліся прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў;

- гарантавалася захаванне незалежнасці Княства;

- было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;

- вялікі князь мог разглядаць важнейшыя справы (абарона краіны, міжнародныя справы, выданне законаў, найважнейшыя судовыя справы) толькі разам з Радай, адмяняць гэтыя рашэнні князь не меў моцы;

- у выпадку адсутнасці князя на тэрыторыі княства (гэта адбывалася часта – вялікі князь часта быў і каралём польскім) Рада самастойна вырашала пытанні кіравання дзяржавай;

- былі акрэслены прынцыпы, па якім асобы прызначаліся на дзяржаўныя пасады і пазбаўляліся іх.

У 1501 г. Аляксанда выбралі на пасаду караля Польшчы, гэтым аднавілася персанальная ўнія паміж дзяржавамі. Яе аднаўленне было замацавана Мельніцкім актам 1501 г. Палякі скарысталіся няўдачамі ВкЛ у вайне з Масквой, таму па ўмовах Мельніцкага акта адмяняліся асобныя выбары вялікага князя ў Вільні, адзіным манархам павінен быць кароль, выбраны на агульным сейме. Прадугледжвалася ўвядзенне агульнай грашовай сістэмы, правядзенне агульнай унутраннай і знешней палітыкі, але ў кожнай дзяржаве захоўваліся свае дзяржаўныя пасады. Разам з тым, Аляксандр вымушаны быў у Мельніцкім прывілеі 1501 г. устнавіць вяршынства сената (польскіх магнатаў) над каралём. Гэтыя абодва акта былі часовай уступкай польскім магнатам. Першымі былі незадаволены феадалы княства, і ў 1505 г. акт быў адменены сеймам ВкЛ, другім было незадаволена польскае шляхецтва, і прывілей адмянілі так сама ў 1505 г. на Радамскім сейме. Але Радамская канстытуцыя 1505 г., якая атрымала назву “нічога новага” – nihil novi – не толькі скасавала ў Польшчы Мельніцкі прывілей, але і значна абмежавала ўладу караля. Фактычна ўлада ў Польшчы была аддадзена Пасольскай Ізбе – ці шляхце. З гэтага часу выключнае значэнне атрымала права liberum veto, якое пазней паралізавала працу сеймаў. У той жа час у ВкЛ шляхта яшчэ не атрымала такіх шырокіх правоў, улада ў княстве належыла панам-радзе, у склад якой уваходзілі буйные феадалы – магнаты. Шляхта ВкЛ пачала барацьбу за ўраўнаванне сваіх правоў з магнатамі і шляхтай Польшчы.

Пад час кіравання Аляксанда, Вялікае княства Літоўскае пачало страчваць свае тэрыторыі, у барацьбе за роль галоўнага збіральніка ўсходнеславянскіх зямель перамагае Масква. Супрацьстаянне Масквы і Вільні будзе працягвацца некалькі стагоддзяў і ў выніку, так ці інакш, прывядзе да падзення ВкЛ. Адначасова паслабляецца вялікакняская ўлада, узрастае палітычная роля феадалаў і шляхты, што з цягам часу прывядзе да росту міжусобіц і анархіі ўнутры дзяржавы.

Малодшы брат Аляксандра Жыгімонт I Стары(вялікі князь у 1506 – 1548 гг.) быў амаль адначасова выбраны і вялікім князем і каралём, гэта захавала персанальную ўнію паміж ВкЛ і Польшчай. Аднак весці войны супраць Масквы княству прыйшлося аднаму. Жыгімонт паабяцаў феадалам княства вярнуць землі, страчаныя ў дзвух папярэдніх войнах з Масквой. У адказ на яго ўльтыматум, маскоўскі князь Васіль III у 1507 г. пачаў ваенныя дзеянні (вайна 1507-1508 гг.). Конныя маскоўскія атрады паспелі зайсці глыбока на тэрыторыю княства, пакуль было сабрана паспалітае рушэнне – войска ВкЛ. Тады маскоўскія войскі адышлі назад. Другі этап вайны быў звязаны з мяцяжом Глінскіх 1508 г. Падставай да мяцежа стала страта Глінскімі ўплыву на дзяржаўныя справы ў ВкЛ пасля абрання Жыгімонта вялікім князем. Калі пры Аляксандры Глінскі быў самай уплывовай асобай княства, то зараз яго адцясніў ваявода трокскі Ян Забярэзінскі. Да того, Глінскія былі прыхільнікамі незалежнасці ВкЛ, а Забярэзінскі выступаў за ўнію з Польшчай. Міхаіл Глінскі, яго браты Іван і Васіль сабралі атрад паплечнікаў і выступілі супраць вялікакняскай улады. Асноўныя мэты мяцежа – аднавіць асабістую ўладу, узмацніць незалежнасць княства ад Польшчы. Выступленнем Глінскіх скарысталіся крымскі хан Менглі-Гірэй і маскоўскі князь Васіль ІІІ. З апошнім Міхаіл Глінскі заключыў пагадненне аб сумесных дзеяннях. Глінскі абапіраўся на свае вялікія ўладанні з цэнтрамі ў Мазыры і Тураве, але беларускае баярства не падтрымала братоў. Сумесныя дзеянні з рускай арміяй не мелі поспеху (не ўдалося захапіць Мінск). Мяцеж не меў поспеху, але дзякуючы яму Васіль ІІІ заключыў з Жыгімонтам спрыяльны для сябе “вечны мір” (1508 г.). Згодна з ім за Масквой замацоўваліся ўсе землі, захопленыя раней, Глінскія атрымалі права ад’ехаць на службу ў Маскву, абодвы бакі дамовіліся разам выступаць супраць крымскіх татар.

“Вечны мір” хутка скончыўся, новая вайна Масквы і ВкЛ распачалася ў 1512 г. (вайна 1512-1522 гг.). Галоўнай мэтай Масквы быў захоп Смаленска і ўсходніх беларускіх земляў. Масква правяла значную дыпламатычную падрыхтоўку да вайны, была створана кааліцыя з Свяшчэннай Рымскай імперыяй і некаторых еўрапейскіх краін супраць Польшчы і ВкЛ. Таму пачатак вайны для Масквы быў удалы, у жніўні 1514 г. яе армія захапіла Смаленск і стала хутка прадвігацца на беларускія землі. Наступленне было спынена 8 снежня 1514 г. у выніку пераможнай для ВкЛ Аршанскай бітвы (войскам ВкЛ кіраваў гетман Канстанцін Астрожскі). Але Астрожскі не здолеў адабраць захоплены Смаленск. Вайна прыняла зацяжны характар, маскоўскія атрады разбуралі беларускія тэрыторыі, войска ВкЛ асаджала рускія гарады. Спроба заключыць мір у 1517 г. правалілася, і толькі ў 1522 г. падпісалі перамір’е на 5 год. Смаленск заставаўся за Масквой, а ў ВкЛ заставаўся вялікі “маскоўскі палон”.

Наступная вайна з Масквой (1534-1537 гг.) была распачата Вялікім княствам пасля смерці Васіля ІІІ з надзеяй вярнуць страчаныя тэрыторыі. Але ўрад малалетняга Івана IV добра падрыхтаваўся да нападу. Наступленне войска ВкЛ было адбіта, за княствам застаўся толькі захоплены ў ліпені 1535 г. Гомель. Маскоўскае войска паваявала Падзвінне і Падняпроў’е, асобныя атрады даходзілі да Браслава і Наваградка. На полацкай зямлі маскоўскія ваяводы пабудавалі замкі Завалач і Себеж, якія войска княства ўзяць не змагло. Бакі замірыліся ў 1537 г. на наступных умовах: за ВкЛ заставаўся Гомель з прылеглай тэрыторыяй, за Масквой – Себеж і Завалоч. У іншым мяжа не змянялася.

Ва ўнутранай палітыцы кароль і вялікі князь спрабавалі ўзмацніць дзяржаўную ўладу, вярнуць некаторыя дзяржаўныя маёнткі, правесці ваенную і грашовую рэформы, але гэтыя намаганні вызвалі рэзкую незадаволенасць феадалаў, а ў Польшчы, нават, пачаўся мяцеж – так званая “курыная вайна” 1537 г., у выніку якой польская шляхта поўнасцю была ўраўняна ў правах з магнатамі. Гэта стала прыкладам і для шляхты ВкЛ, якая такіх праў пакуль не мела.

Відавочных поспехаў дасягнула ў княстве развіццё розных відаў права. Таму ў 1520-я гг. была праведзена сістэматызацыя і кадыфікацыя права ВкЛ, што мела вынікам выданне Статута ВкЛ у 1529 г. Па сутнасці, з выданнем Статута была праведзена судовая рэформа. Некаторыя прынцыпы судовага права па Статуту 1529 г.:

- абвяшчалася адзінства права на тэрыторыі княства;

- абвяшчаўся прыярытэт пісанага права над звычаёвым;

- уводзіўся прынцып публічнасці адпраўлення правасуддзя, роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачанага на адваката;

- ніхто не можа адказваць за злачынства, зробленае іншай асобай;

- пакаранне можа быць устанолена толькі па суду.

Але гэтыя прынцыпы датычыліся галоўным чынам толькі феадалаў, бяспраў’е простых людзей толькі ўзмацнілася.

Адначасова з прыняццем Статута, ў 1529 г. вялікім князем быў выбраны малалетні сын Жыгімонта І Сторога – Жыгімонт ІІ Аўгуст. Але ўладу ў княстве ён атрымаў значна пазней – толькі ў 1544 г. Значную ролю ў гэтай перадачы ўлады па спадчыне адыграла жонка Жыгімонта Старога – Бона Сфорца.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 523. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Значення творчості Г.Сковороди для розвитку української культури Важливий внесок в історію всієї духовної культури українського народу та її барокової літературно-філософської традиції зробив, зокрема, Григорій Савич Сковорода (1722—1794 pp...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Тема 2: Анатомо-топографическое строение полостей зубов верхней и нижней челюстей. Полость зуба — это сложная система разветвлений, имеющая разнообразную конфигурацию...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия