Студопедия — Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі.






У XIV – першай палове XVI ст. феадальная сістэма грамадскіх адносін на Беларусі канчаткова замацоўваецца ў заканадаўчых актах. Галоўным сродкам вытворчасці і крыніцай грамадскага багацця становіцца зямля, галоўным вытворцам матэрыяльных благ – замацаваны за ёю селянін. Адначасова фарміруюцца пачаткі новых формаў грамадскіх адносін – таварна-грашовыя адносіны, паступова зараджаюцца элементы рынку. Перадумовамі новых працэсаў стала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, гандлю ад рамяства. Усё гэта паступова рыхтавала падставы для складвання новых эканамічных адносін.

З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадаркі ўзрос попыт на зерне і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Вялікае княства Літоўскае, гаспадарка якога была звязана з еўрапейскай, адрэагавала адпаведна попыту суседзяў. З мэтай атрымаць больш прадукцыі была праведзена рэарганізацыя сельскай гаспадаркі. Прычынамі рэарганізацыі былі рост попыту на зерне на міжнародным рынку; архаічная, стракатая сістэма абкладання павіннасцямі, што толькі прыблізна ўлічвала рэсурсы адзінкі падаткаабкладання; цяжкі фінансавы стан скарбу ВкЛ.

Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву " валочная памера ". Асноўны дакумент рэформы – інструкцыя "Ўставы на валокі", які датаваны 1 красавіком 1557 г. На яго падставе была праведзена суцэльная рэвізія дзяржаўных і вялікакняскіх уладанняў. У 1568 г. усе дзяржаўныя ўладанні заходняй часткі княства былі ахоплены рэформай.

Асноўныя прынцыпы рэформы:

- дакладны ўліку зямель;

- абкладанне сялян павіннасцямі прапарцыянальна занятай зямлі;

- вылучэнне адзінай пазямельнай меры – валокі;

- за карыстанне валокай вызначаліся пэўныя павіннасці.

Пад час рэформы ўся зямля ў маёнтку дзялілася на валокі, лепшыя з якіх адводзіліся пад вялікакняжацкія гаспадаркі – фальваркі. Астатнія раздаваліся сялянам у падворнае землекарыстанне. Суадносіны велічыні фальваркавага і сялянскага ворыва ў дзяржаўным маентку вызначаліся 1:7. Гэта значыць, апрацоўку адной фальваркавай валокі рабілі сем сялянскіх валок. Сялянская сям'я ў залежнасці ад колькасці ворыва ў той ці іншай мясцовасці, магчымасцяў апрацоўкі (колькасці рабочых рук, цяглавай жывёлы, прылад працы) атрымлівала валоку ці яе частку, з якой выконвала дакладна ўстаноўленыя павіннасці. Сялянскі надзел падзяляўся на тры часткі. Гэта забяспечвала прымусовы трохпольны севазварот, што спрыяла росту ўраджайнасці. Рэформа спрыяла распаўсюджванню перадавой агракультуры.

Валочныя надзелы падзяляліся на цяглыя (паншчынныя), асадныя (чыншавыя), вольныя (для сялян-слуг, што вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей сялян іншых катэгорый). Цяглыя сяляне абавязваліся адпрацоўваць паншчыну два дні на тыдзень, выходзіць на гвалты і талокі. Асадныя сяляне павінны былі плаціць чынш па 30 грошаў з кожнай валокі, адбываць за год 12 талок, або плаціць за іх 12 грошаў, замест гвалтоў даваць 10 грошаў. Кошт сялянскіх павіннасцяў з валокі сярэдняй якасці глебы складаў значную суму.

Пры правядзенні рэформы не было рэгламентацыі або абмежаваіняў у надзяленні сялян зямлёй. Сялянская гаспадарка магла ўзяць валоку ці яе частку. Валока складала 30 моргаў, ці 21,36 га. Па якасці глебы валокі былі “добрыя”, “сярэднія”, “дрэнныя” і “вельмі дрэнныя”. Агульны памер павіннасцяў упершыню быў абумоўлены памерам надзелу і якасцю глебы.

Вынікі правядзення рэформы:

- сяляне страцілі правы на зямельныя ўчасткі, якія традыцыйна лічыліся ў іх спадчынным валоданні;

- іх палеткі ў большасці сталі меншымі – сем’і не маглі выканаць усе павіннасці, якія прызначаліся з ранейшых надзелаў;

- асноўнымі формамі павіннасці стала паншчына на захадзе, на ўсходзе – грашовы чынш;

- з’явіліся пустыя валокі, якія ўтварылі рэзервовы зямельны фонд;

- павялічыліся даходы дзяржаўнага скарбу;

- прынцыпы рэфармавання былі пераняты прыватнымі землеўладальнікамі, у першую чаргу буйнымі;

- на захадзе і ў цэнтры Беларусі, дзе імкліва ствараліся фальваркі, сялянская абшчына была разбурана, на ўсходзе яна захавалася, але была падпарадкавана феадалам.

Правядзенне рэформы, яе тэмпы былі розныя ў тых ці іншых рэгіёнах Беларусі. У цэнтры і на захадзе памешчыцкія гаспадаркі былі цесна звязаны з рынкам, яны актыўна выкарыстоўвалі сваё права бяспошліннага гандлю. Рэформа тут была завершана да канца XVI ст. На паўночным усходзе Беларусі, дзе ішла Лівонская вайна
(1558-1583 гг.) і землі спусташаліся войскамі Івана Жахлівага, а таксама на ўсходзе, дзе Вялікае княства межавала з Маскоўскай дзяржавай, вялікі князь і феадалы не маглі ажыццяўляць пераўтварэнні так паслядоўна і актыўна, як на захадзе. Фальваркавая сістэма не стала тут пераважнай. Насельніцтва ў асноўным пераводзілася з даніны на чынш. Валочны надзел на ўсходзе шырока зацвердзіўся толькі ў першай палове XVII ст., рэформа зацягнулася больш чым на сто гадоў.

Правядзенне аграрнай рэформы і ўпарадкаванне павіннасцяў суправаджалася замацаваннем сялян за зямлёй, ператварэннем розных іх катэгорый у адзін клас-саслоўе – прыгоннае сялянства.

Прыгонны стан сялянства замацоўваўся заканадаўча на працягу некаторага часу:

Прывілей 1447 г, пацвердзіў даўняе права феадалаў на вотчынны суд, што ставіла ў значную залежнасць ад яго рашэнняў сялян.

Першы Статут ВкЛ 1529 г. адмаўляў сялянам у праве ўласнасці на зямлю. Яны страчвалі права ёю распараджацца без згоды феадала. “Уставай на валокі” 1557 г. дзяржаўныя сяляне фактычна замацоўваліся за зямельнымі надзеламі.

Другі Статут ВкЛ 1566 г. замацоўваў 10-гадовы тэрмін пошуку беглых ці крадзеных сялян і адміністрацыйныя пакаранні супраць тых, хто іх хаваў. Забаранялася хаваць сялян у гарадах.

Трэці Статут ВкЛ (1588 г.) падоўжыў тэрмін пошуку беглых да 20 гадоў, канчаткова пазбаўляў сялян права пераходу ад феадала і залічваў у стан непахожых людзей тых, хто пражываў на зямлі феадала 10 гадоў. Тэарэтычна селянін мог адкупіцца, заплаціўшы
10 коп грошай, а таксама ўсе пазыкі і дапамогі, якія ён атрымаў ад пана, аднак выплаціць такія грошы было вельмі цяжка.

У канцы XVI – першай палове XVII ст. у ВкЛ канчаткова фактычна і юрыдычна аформілася прыгоннае права. Селянін быў пазбаўлены права свабодна распараджацца сваёй спрадвечнай маёмасцю. Селянін стаў аб’ектам залогу, куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Феадал мог судзіць селяніна.

Сістэма пазямельных адносін, якая стыхійна складвалася на працягу стагоддзяў, у ходзе аграрнай рэформы другой паловы XVI – першай паловы XVII ст. была ўпарадкавана. Адзінкай падаткаабкладання стала валока зямлі. Сялянскія сем’і замацоўваліся за валокай ці яе часткай, станавіліся як бы дадаткам да яе, часткай уласнасці землеўладальніка. Замест натуральнай панскай гаспадаркі ўтварылася таварная гаспадарка, арыентаваная на вытворчасць зерня для продажу. На Беларусі такая гаспадарка звалася фальваркава-паншчыннай, ад назвы панскага ці дзяржаўнага маёнтка і галоўнай формы павіннасці сялян.

Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада.

Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай
1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660 гг.; Паўночная вайна 1700-1721 гг. Іх вынікам было поўнае разбурэнне гарадоў і сельскай гаспадаркі, асабліва ў усходніх і паўночных раёнах. Рэзка скарацілася колькасць насельніцтва. Калі ў 1654 г. на Беларусі было каля 2,9 млн. жыхароў, у 1667 г. – каля 1,400 млн. Абязлюдзелі ўсходнія і паўночныя паветы Беларусі. Да 1700 г. колькасць насельніцтва ўзрасла да 2,2 млн, але пасля Паўночнай вайны – зменшылася да 1,5 млн. чалавек. Не было працаўнікоў, таму значна зменшылася колькасць ворыўных зямель і колькасць цяглавай жывёлы. Плошчы палеткаў на Беларусі скараціліся больш чым на палову. Феадалы часова ішлі на ўступкі сялянам, асабліва ва ўсходніх раёнах, якія асабліва пацярпелі ад вайны. Але з аднаўленнем гаспадаркі ўзмацнялася феадальная эксплуатацыя сялянства. Павялічваліся памеры павіннасцей: адпрацовачнай, грашовай і натуральнай. У цяглых сялян на захадзе і ў цэнтры Беларусі пераважала адпрацовачная, у чыншавых (больш на ўсходзе) – грашовая. Асабліва цяжкае становішча было ў тых сялян, што працавалі на землях феадалаў-арандатараў. Арандатар, які імкнуўся за час свайго ўладання атрымаць ад маёнткаў найбольшы даход, нярэдка павялічваў павіннасці звыш усякіх нормаў.

Не спрыяла гаспадарчаму развіццю няўстойлівая палітычная абстаноўка. Немач цэнтральнай улады выклікала ўзброеную барацьбу магнацкіх груповак за ўплыў на дзяржаўныя справы. Так, у канцы XVII – пачатку XVIII ст. найбольш адыёзныя формы набыла барацьба Сапегаў і Радзівілаў, што праходзіла на фоне Паўночнай вайны. Войскі магнатаў вынішчалі маёнткі сапернікаў, жадая падарваць эканамічную моц ворага. Тым часам падрывалася моц усей дзяржавы.

Сельская гаспадарка. Аднаўленне гаспадаркі пачалося на Беларусі ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны – сельскай гаспадаркі. Зацікаўлены ў гэтым былі феадальныя ўласнікі – шляхта, магнаты, кароль і царква, у руках якіх знаходзілася галоўнае багацце – зямля і прыгоннае сялянства.

Дробная шляхта гаспадарыла на невялікіх участках зямлі і валодала нязначнай колькасцю сялян. Маёнтак сярэдняга шляхціца складалі некалькі вёсак. Буйнымі землеўладальнікамі былі магнаты, уласнікі вялікіх зямельных латыфундый, у склад якіх уваходзілі некалькі дзесяткаў ці нават соцень вёсак. У канцы XVIII ст. 16 магнацкім сем’ям (Радзівілам, Сапегам, Агінскім, Чартарыйскім і інш.) належала на Беларусі 30% усіх сялян.

Буйнейшым феадальным уласнікам быў кароль Рэчы Паспалітай. Маёнткі, якімі ён распараджаўся, называліся каралеўскімі эканоміямі. Самымі вялікімі каралеўскімі ўладаннямі на ўсходзе Беларусі была Магілёўская эканомія, якая ў пачатку XVII ст. налічвала толькі ворнай зямлі 126 тыс. га. Вялікія землеўладанні належалі каталіцкай і ўніяцкай царквам. Пад час аднаўлення сельскай гаспадаркі феадальная знаць выкарыстоўвала ў асноўным два метады: перавод сялян на грашовы аброк – чынш і пашырэнне фальварка.

У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязана з хуткім ростам насельніцтва, ў 1791 – налічвалася звыш 3,6 млн. жыхароў на беларускіх землях. Да канца XVIII ст. насельніцтва беларускай вёскі ўжо перавысіла ўзровень 1648 г., а гарадскія жыхары склалі каля 11% ад усяго насельніцтва. Як вынік, павялічылася вытворчасць сельскай гаспадаркі і прамысловасці.

Другая прычына – узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Спрос на прадукцыю сяла павялічваўся таму, што ўзрасло насельніцтва гарадоў. Знешні гандаль значна ажывіўся, таму што рэзка выраслі цэны на збожжа (на жыта павялічыліся ў 4,5-5, пшаніцу ў 3-4, а на авёс і ячмень у 2-2,5 разы) на замежным рынку ў другой палове XVIII ст. Таму феадалы пашыралі ўласные фальваркі, пасевы збожжавых культур.

Трэцяя прычына звязана з унутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы Паспалітай. Павялічвалася зацікаўленасць у бесперашкодным развіцці рынку, паляпшэнні агульных умоў развіцця эканомікі краіны. Магнаты і феадалы-прадпрымальнікі імкнуліся да пэўнага ўрэгулявання ўнутрыдзяржаўнага ладу. Пад іх уздзеяннем у
60-70-я гг. XVIII ст. былі праведзены гаспадарча-адміністрацыйныя рэформы, якія ўзмацнілі цэнтральны апарат дзяржаўнай улады: на сеймах абмяжоўвалася прымяненне вета па фінансавых справах, былі створаны адміністрацыйныя органы па галінах кіравання, заснавана Скарбавая камісія – спецыяльны дзяржаўны орган па кіраванні фінансамі, ажыццяўленні судовых функцый па фінансавых справах, нагляду за гандлем.

У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю і гандлем без страт сваіх шляхецкіх правоў. Значнай колькасці багатых мяшчан прысвоена званне шляхты.

Чацвертая прычына – гэта меры з боку дзяржавы па развіцці гандлю і сродкаў зносін. У другой палове XVIII ст. пракладваюцца пінска-слонімскі і пінска-валынскі тракты. Праводзяцца работы па ачыстцы і рэгуліроўцы рэк, збудаванню рачных партоў, будаўніцтву дарог і мастоў. У 1784 г. закончана будаўніцтва канала, які праз Шчару, Ясельду і Прыпяць злучыў Нёман з Дняпром. У 1781-1784 гг. быў пабудаваны другі канал, які адкрываў шлях з Прыпяці ў Заходні Буг.

У 1766 г. уводзяцца адзіныя для Вялікага княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. У 1764 г., а потым у 1775 г. урад Рэчы Паспалітай уводзіць " генеральную мытную пошліну ", абавязковую для ўсіх, і адмяняе ўнутраныя пошліны. Тады ж сойм уводзіць даўгавы працэнт у памеры не больш як 6% на карысць духоўных і не больш 7% для свецкіх крэдытораў.

Меры вярхоўнай улады садзейнічалі эканамічнаму развіццю Беларусі, у тым ліку і сельскай гаспадаркі. Гэта праявілася ў:

- пашырэнні фальварачнай запашкі на захадзе і ў цэнтры Беларусі;

- у асваенні новых зямель;

- узнікненні новых фальваркаў;

- удасканаленні агратэхнікі;

- у росце пагалоўя хатняй жывёлы;

- у павышэнні ўраджайнасці, якая дасягнула сам-4;

- павялічэнні таварнасці вотчыннай сельскай гаспадаркі, пашырэнні яе сувязяў з рынкам.

У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх князей мець гарады ў саюзніках у супрацьстаянні з феадаламі княства. Кожны горад атрымліваў сваю грамату. Ступень свабод, што прадастаўляліся гарадам, была розная. Агульным было: мяшчане вызваляліся з-пад адміністратыўнай і судовай улады ваявод і стараст, замест феадальных павіннасцяў уводзіўся адзіны дзяржаўны грашовы падатак на горад. У горадзе ствараліся органы самакіравання і суды.

На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне парадку ў горадзе; вызначэнне правілаў гандлю; адстойванне інтарэсаў гараджан перад урадам і феадаламі; збор падаткаў; ажыццяўленне правасуддзя разам з іншымі членамі самакіравання. Дапамагаў войту яго намеснік, лен-войт.

Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам. Бурмістры вырашалі бягучыя пытанні гарадскога жыцця – наглядалі за гандлем, рамеснікамі, займаліся добраўпарадкаваннем горада, гарадскімі ўмацаваннямі, вартавай службай, ажыццяўлялі правасуддзе па дробных справах.

Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця гарадской гаспадаркі, займалася добраўпарадкаваннем, абарончымі збудаваннямі, зборам падаткаў з насельніцтва, кантралявала гарадскія расходы, ажыццяўляла суд з войтам і бурмістрамі.

Войтаўска-лаўнічы суд (лава) займалася разглядам крымінальных і грамадзянскіх спаў гараджан. Складаўся з войта, лен-войта, лаўнікаў – асоб, выбраных з мяшчан.

На першым этапе распаўсюджання самакіравання значную ролю меў агульны сход мяшчан (сейм, веча, капа). На ім слухалі справаздачы бурмістраў, складалі скаргі ў урад, вызначалі памеры збору сродкаў на гарадскія патрэбы, маглі змясціць некаторых асоб самакіравання. Паступова роля схода змяншалася, нават сярэдняе мяшчанства адхілялася ад удзела ў кіраванні горадам. Уся паўната ўлады ў гарадах належыла найбольш багатым і ўплывовым купцам-госцям і цэхмайстрам – кіраўнікам рамесных цэхаў.

У цэлым з XVI ст. да сярэдзіны XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім налічвалася 757 гарадоў і мястэчак, з іх 467 былі на тэрыторыі Беларусі. Большасць гарадоў і каля палавіны мястэчак належалі вялікаму князю літоўскаму. Астатнія былі прыватнаўласніцкімі. Прыватнаму ўласніку магла належыць частка вольнага ці вялікакняжацкага горада з насельніцтвам. Гэтая частка мела статус юрыдыкі, яе насельніцтва не падпарадкоўвалася гарадскім ці княжацкім уладам, з іх не спаганяліся гарадскія падаткі. Юрыдыкі наносілі цяжкія страты гарадской гаспадарке, гараджане выступалі за іх ліквідацыю, але беспаспяхова.

Новая прыкмета гарадскога жыцця – з’яўленне мястэчак – невялікіх пасяленняў, насельніцтва якіх займалася рамествамі, гандлем і сялянскай працай. Мястэчкі ўзнікалі на тэрыторыях ранейшых вёсак, на важных сухапутных ці рачных гандлёвых шляхах.

Значнае развіцце ў гэты перыяд атрымаў гандаль. Хутка развіваліся гандлёвыя адносіны ўнутры дзяржавы. Гэтаму паспрыяла пачаўшаяся спецыялізацыя рэгіёнаў Беларусі. Слуцк спецыялізаваўся на металаапрацоўке, Магілеў – на скарняжным рамястве, Гродна – на мылаварэнні і г.д. Гандлёвыя адносіны паміж рэгіёнамі стымулявалі будаўніцтва дарог-гасцінцаў. Хутка раслі абароты купцоў-госцяў, што гандлявалі з замежнымі краінамі. Пасля правядзення аграрнай рэформы ў ВкЛ значна вырасла колькасць сельскагаспадарчай прадукцыі, якая ішла на продаж за мяжу. На экспарт ішло жыта, лён, льняное семя, пянька сала, воск, лес, скуры, смала, дзегаць, хмель, попел. З-за мяжы прывозілі жалеза, медзь, волава, свінец, вырабы з металу, зброю, сукно, перац, віна, соль. Значна пашырыўся пасрэдніцкі гандаль расійскімі таварамі – воскам і асабліва футрам каштоўных жывел. У знешнім гандле пераважалі купцы-госці з Полацка і Магілёва. У мясцовым гандле купцы спецыялізаваліся на продажы асобных відаў тавару. Мелкім гандлем займаліся карабейнікі-шоты.

Войны сярэдзіны XVII ст. і Паўночная вайна нанеслі гарадам і мястэчкам Беларусі яшчэ большую страту, чым сельскай мясцовасці. Была разбурана большасць гарадоў, а некаторыя цалкам разграблены і спалены. Пад час расійскай акупацыі 1654-1667 гг. рамеснікі прымусова вывозіліся ў Расію, дзе працавалі на карысць ужо расейскай гаспадаркі. Такім чынам беларускія землі страцілі тую аснову, на якой магла з’явіцца нацыянальная буржуазія і далей развівацца нацыянальная дзяржаўнасць.

Гарады знаходзіліся ў глыбокім заняпадзе, унутраны рынак звузіўся, было падарвана развіццё рамяства. Частка застаўшыхся гарадскіх рамеснікаў была вымушана перасяляцца ў вёску або заняцца сельскай гаспадаркай у горадзе, бо не было заказаў пакупнікоў. Колькасць рамеснікаў у гарадах Беларусі рэзка зменьшылася. У Гродне, напрыклад, у 1650 г. было 130 рамеснікаў, а ў 1680 г. засталося толькі 12. Ва ўмовах бязладдзя феадалы рабавалі купецкія абозы, рабілі “наезды” на рынкі і гарады, патрабавалі ад апошніх выкупы. Ствараліся прыватныя ўнутраныя мытні ва ўладаннях магнатаў. Значна выраслі падаткі з гарадоў, і адначасова раслі юрыдыкі, часткі гарадоў, якія належылі феадалам і не падпарадкоўваліся магістрату, з іх не спаганяліся дзяржаўныя падаткі.

Да канца XVIII ст. была адноўлена большасць гарадскіх паселішчаў. На Беларусі налічваўся 41 горад і каля 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў каля 370 тыс., што складала каля 11% усяго насельніцтва. Аднак агульная колькасць гарадоў да канца XVIII ст. не дасягнула ўзроўню першай паловы XVII ст.

Галоўную ролю адыгрывалі вялікія гарады на галоўных гандлевых шляхах – Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск. Рамеснае насельніцтва ў вялікіх гарадах складала 30-40%, у малых 10-25% ад агульнай колькасці жыхароў. Акрамя рамяства важным заняткам жыхароў гарадоў заставалася сельская гаспадарка, а таксама розныя промыслы – рыбная лоўля, сплаў лесу і інш.

Самая вялікая рамесная група – апрацоўшчыкі металаў. У сярэднім яны складалі 20-30% ад агульнай колькасці рамеснага насельніцтва гарадоў. Гэта кавалі, слесары, залатых і сярэбраных спраў майстры, ювеліры, меднікі, бляхары і майстры зброевай справы. Другая група – рамеснікі па скураным вырабе. У Мінску іх было каля 22% ад усіх рамеснікаў. Трэцяя – майстры па вырабе адзення: краўцы, ткачы, прадзільшчыцы, суконшчыцы, шапачнікі, шубнікі і інш. Іх было значна менш. Чацвёртая – рамеснікі будаўнічых спецыяльнасцяў: цесляры, столяры, цагельнікі, муляры, печнікі, шкляры. Значная частка гарадскіх рамеснікаў займалася вырабам прадуктаў харчавання. Па буйных гарадах налічвалася да
45-60 рамесных прафесій.

Пануючае становішча ў гарадах заставалася за цэхавым рамяством, але колькасць цэхаў змяньшалася да канца XVIII ст. Адначасова расла колькасць рамеснікаў, якія працавалі па-за межамі цэха. Яны пачалі выкарыстоўваць наёмных работнікаў. Такое становішча павялічвала канкурэнцыю і садзейнічала разбурэнню сярэдневяковай арганізацыі вытворчасці.

Новае ў эканамічным жыцці XVIII ст. – гэта з’яўленне мануфактурнай вытворчасці, але пераважна ў мястэчках і сельскай мясцовасці. Яны належылі магнатам, таму зваліся вотчыннымі мануфактурамі. Там іх працы не перашкаджалі цэхі. Першыя мануфактуры ўзніклі ў мястэчку Урэчча Бабруйскага павета (шкляныя вырабы і люстэркі) і ў мястэчку Свержань (фарфоравыя вырабы) у 30-я гг. XVIII ст. Належылі яны Радзівілам. Акрамя таго, гэтыя магнаты валодалі мануфактурамі ў Нясвіжы і Слуцку, якія выраблялі шаўковыя паясы, шкляной мануфактурай у Налібоках і іншымі. У сярэдзіне стагоддзя на 53 мануфактурах працавала 2400 рабочых, але большая частка з іх – гэта прыгонныя.

Акрамя магнатаў, актыўны ўдзел у развіцці мануфактурнай вытворчасці прымаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст. Па яго загаду галоўны ўпраўляючы эканоміямі, якія належалі каралю ў Беларусі і Літве Антонію Тызенгаузу, у 60-70-я гг. XVIII ст. заснаваў больш за 20 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку больш за 15 мануфактур у Гродне, а ў Брэсцкай эканоміі - металургічны завод у Рудні і суконную фабрыку ў Брэсце. У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу.

Такім чынам, у другой палове XVIII ст. Беларусь зрабіла значны крок наперад у сваім эканамічным развіцці. Завяршылася аднаўленне рашаючай галіны эканомікі – сельскай гаспадаркі. Наглядаюцца далейшы рост рамяства і паступовае перарастанне яго ў дробную таварную вытворчасць. Больш шырокае развіццё набывае працэс стварэння прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу, якія ў большай ступені былі звязаны з рынкам. Актывізуецца гандаль, умацоўваюцца і пашыраюцца гаспадарчыя сувязі Беларусі з іншымі краінамі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1873. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия