Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым. Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў. Аб з’яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны – у 1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значна пераважала менавіта на Беларусі. У той жа час рабочы рух 70 – першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы. Прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса іФ.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя " Пралетарыят " (1882 г.) і, асабліва,група " Вызваленне працы ”(1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 – пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам. Новы этап распаўсюджання марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу " Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа " (1895 г.) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53. У другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і свае спецыфічныя рысы – гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.). У 1893 г. у вынiку аб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П.Струве, быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “ Рабочую газету ” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.
|