Студопедия — Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.






Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі польскія арміі. Адначасова Хмяльніцкі, якога абралі гетманам, стаў засылаць агентаў і казацкія атрады – “ загоны ” на тэрыторыю паўднёвай Беларусі (тэрыторыя ВкЛ, у адрозненні ад Украіны – якая з 1569 г. належыла Польшчы) з мэтай распачаць і тут вялікую “вызваленчую” вайну. У адрозненні ад Украіны, на Беларусі не было польскіх паноў (Статут 1588 г. забараняў палякам набываць маёмасць у ВкЛ), таму распачаўшаяся ўнутраная вайна стала грамадзянскай. Беларусы – мяшчане і сялянене ваявалі супраць беларусаў – шляхціцаў. Да таго ж і казацкая вярхушка, акрамя пашырэння паўстання, мела і другі намер – далучыць паўднёвую Беларусь да Украіны.

Пасля часовага паражэння, Хмяльніцкі вымушаны быў падпісаць з урадам Польшчы ў верасні 1651 г. у г.Белая царква мірныя пагадненні, значна горшыя за папярэднія Збораўскія. Галоўнае для ВкЛ – ён выводзіў з беларускіх зямель усе атрады. Новы мір не пратрымаўся доўга – з 1653 г. ваенныя дзеянні казакаў аднавіліся, але зараз Хмяльніцкі прасіў дапамогі ў Масквы і атрымаў яе. Масква пайшла на чарговую вайну з Рэчу Паспалітай, а для Беларусі яна стала нацыянальнай катастрофай, “патопам”.

Вайна Масквы і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг., ці “патоп”. Хмяльніцкі прапанаваў маскоўскаму цару Аляксею Міхайлавічу Раманаву аб’яднаць з Расіяй Украіну і дапамагчы ў заваяванні Беларусі – так званай “спадчыны” рускіх цароў. На Земскім саборы ў Маскве 1 кастрычніка 1653 г. былі прыняты рашэнні аб прыняцці Украіны ў склад Расіі (з правам пэўнай аўтаноміі) і вайне “супраць Польшчы”. Адначасова маскоўскі ўрад яшчэ раз спрабаваў вырашыць “ балтыйскае пытанне ” – атрымаць выхад да Балтыйскага мора. У студзені 1654 г. Пераслаўская рада згадзілася на злучэнне Украіны з Расіяй.

У княстве ведалі пра набліжэнне вайны. Кіруючыя колы – гетман Януш Радзівіл рыхтаваў войска і крэпасці, наадварот, простае насельніцтва чакала прыходу “добрага цара”, да того ж аднаверца, праваслаўнага.

Да вясны 1654 г. рускія сканцэнтравалі тры арміі агульнай колькасцю каля 80 тыс. чалавек. З поўначы стаяў Шарамецеў з 20 тыс. (накірунак – Віцебск, Полацк, Падвінне); у цэнтры было
40 тыс. войска Чаркаскага, які павінен быў заняць Смаленск і ісці на Барысаў; на поўдні – 20 тыс. арміі Трубяцкога ў супрацоўніцтве з 20 тыс. казакаў Залатарэнкі павінны былі займаць беларускія гарады. Гэтай ардзе супрацьстаяла войска ВкЛ – 20 тыс наёмнікаў і 10 тыс. апалчэнцаў, так званае паспалітае рушэнне.

Ваенныя дзеянні пачаліся ў маі 1654 г. Рускія арміі хутка захапілі Падзвінне – частка гарадоў адчыняла брамы, частка супраціўлялася. Гарады, якія прыходзілася браць штурмам, вынішчаліся (Мсціслаў), і наадварот, мяккія адносіны спачатку былі да гарадоў і дваран, што не ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях. У гэты час шляхта паказала сваю карыслівасць – яно прысягала рускаму цару і нават складала асобныя атрады ў складзе рускай арміі (так званая прысяжная шляхта). Але каталіцкае і ўніяцкае духавенства вынішчалася, не жалавалі яўрэяў. Пасля працяглых асад капітулявалі Магілёў (26 жніўня), Смаленск (23 верасня) і Віцебск (18 лістапада). Здача Смаленска па меркаванню шляхты адбылася ў выніку здрады ваяводы Абуховіча (аб гэтым распавядаецца ў “Лісце да Абуховіча”), але што мог зрабіць ваявода без войска і прыпасаў у дрэнна ўмацаванай крэпасці, на ўтрыманне якой агульны сейм Рэчы Паспалітай не выдзяляў грошы? Тым часам рускія арміі прадвігаліся ўглыб княства, войска канцлера ВкЛ Я.Радзівіла і гетмана В.Гансеўскага не магло стрымаць іх націск і даць генеральны бой, бо значныя страты былі б нават у выніку перамогі над адной з рускіх армій, а заставаліся яшчэ дзве і адкрыты прастор для іх дзеянняў. На поўдні Беларусі казакі Залатарэнкі занялі Гомель, Рэчыцу, Чачэрск і прасоўваліся ў напрамку Магілёва. Хутка была захоплена ўся тэрыторыя ВКЛ.

Але становішча рускіх войск у ВкЛ было не такім трывалым. У адказ на рабаўніцтва і насільны вывад насельніцтва ў Расію пачаліся народныя паўстанні супраць рускіх. Восенню 1655 г. абвастрыліся адносіны паміж рускімі і казакамі І.Залатарэнкі, якія пратандавалі на далучэнне паўднёвай Беларусі да Украіны. У выніку сутычак, Залатарэнка быў забіты, і казакі адышлі да Хмяльніцкага. У тым жа 1655 г. шведы пачалі канцэнтраваць войскі ў Прыбалтыке – яны так сама распачалі вайну супраць Польшчы.

Кіраўніцтва ВкЛ у асобе канцлера Януша Радзівіла шукала выйсці з надзвычайна цяжкіх абставін. Выратаванне бачылася яму ў цесным саюзе са Швецыяй, нават у дзяржаўнай уніі з ёй. 17 жніўня 1655 г. было заключана Кейданскае пагадненне аб пераходзе ВкЛ пад пратэктарат Швецыі, аб’яўляўся саюз супраць агульнага ворага, Швецыя абавязалася вярнуць ВкЛ страчаныя тэрыторыі. Люблінская ўнія касавалася. Кейданскую ўнію падпісала каля паўтысячы шляхціцаў і паноў, але астатнія захавалі вернасць каралю Яну Казіміру. Тым не менш, шведы выбілі рускіх з Браслава, Друі і Дрысы. Адначасова шведская армія захапіла ўсю Польшчу разам з Варшавай і Кракавам (кароль Ян Казімір схаваўся ў Сілезіі). Рэч Паспалітая аказалася падзеленай паміж Расіяй і Швецыяй, але згоды паміж імі не было – па Кейданскаму дагавору Швецыя павінна была адваяваць у Расіі тэрыторыю ВкЛ. Гэтым скарысталіся верныя каралю Яну Казіміру дзяржаўныя дзеячы, якія падпісалі ў кастрычніку 1656 г. перамір’е з Расіяй і саюз супраць Швецыі. Распачалася руска-шведская вайна 1657-1660 гг. і працягвалася польска-шведская вайна 1655-1660 гг. У Польшчы паднялося народнае паўстанне, і шведы былі выгнаны, рускія з пераменным поспехам дзейнічалі ў Лівоніі. Шведы ў красавіку 1656 г. вымушаны былі пакінуць тэрыторыю ВкЛ, што азначала канец Кейданскай уніі. Да таго, большая частка шляхты і паноў пад кіраўніцтвам Сапегаў выступіла супраць Януша Радзівіла і шведаў.

Вясной 1660 г. Рэч Паспалітая і Швецыя падпісалі Оліўскае пагадненне аб міры, па якому першая канчаткова адмаўлялася ад уладанняў у Прыбалтыке (Ліфляндыі). Тым жа годам (1660) Юры Хмяльніцкі так сама пайшоў на пагадненне з Польшчай, па якому ануляваліся рашэнні Пераслаўскай рады 1654 г. Рэч Паспалітая накіравала сілы супраць маскоўскіх войск. Руская армія на Украіне капітулявала амаль адразу, у 1660 г. У чэрвені 1660 г. войскі ВкЛ пад кіраўніцтвам П.Сапегі і полькае войска пад камандаваннем С.Чарнецкага ў некалькіх пераможных бітвах разбілі рускую армію. 3 ліпеня 1660 г. быў вызвалены Мінск (на 1656 г. у ім лічылася толькі 156 жыхароў), рускія адступілі да Смаленска. У лютым 1661 г. супраць рускага гарнізона паўстаў Магілёў, па яго прыкладу адбыліся паўстанні ў Дзісне, Себежы, Гомелі і ншых гарадах. У пачатку лістапада пад Кушлікамі каля Дзісны была разбіта вялікая руская армія Хаванскага і Орды-Нашчокіна і другая армія каля Глыбокага, у выніку чаго была вызвалена 2 снежня сталіца ВкЛ Вільня. Далейшая барацьба прыняла зацяжны характар і доўжылася да 1667 г. У 1663 г. польская шляхта ў выніку мяцежа (“рокоша”) сарвала намер Яна Казіміра на генеральнае наступленне на Маскву, таму кароль пачаў перамовы, якія скончыліся 30 студзеня 1667 г. падпісаннем Андрусаўскага пагаднення аб перамір’і на 13,5 год. Згодна з яго ўмовамі, да Расіі адыходзіў Смаленск і Северская зямля з Чарнігавам і Старадубам, так сама і левабярэжная Ўкраіна з Кіевам. Вялікі палон з беларусаў так сама заставаўся ў Маскве.

Для Беларусі вайна 1654-1667 гг. з’явілася нацыянальнай катастрофай. Калі ў 1650 г. у ёй было 2,9 млн. жыхароў, то ў 1673 засталося толькі 1,4 млн. Больш паловы насельніцтва было вынішчана казакамі, рускімі, шведскімі ці польскімі войскамі. Шмат гараджан, асабліва рамеснікаў было насільна вывезена ў Расію, дзе яны працавалі на цара і баяр. Частка палонных беларусаў прадавалася на рабскіх рынках прычарнаморскіх гарадоў. Гаспадарка ляжала ў руінах, поўнасцю было вынішчана адукаванае беларускага мяшчанства, таму менавіта з гэтага часу беларуская культура і мова канчаткова перайшлі ў разрад другараднай, “сялянскай”, не здолелі канкураваць з “панскай” польскай культурай. Разам з культурай і мовай была страчана нацыянальная ідэя беларусаў і ВкЛ – як пераважна беларускай дзяржавы.

У Рэчы Паспалітай магнацкая анархія дасягнула піку развіцця. Менавіта ў 1655 г. упершыню было выкарыстана права “liberum veta”, а у 1663 г. мяцеж шляхты сарваў падрыхтаваны паход на Маскву. Вайна спрыяла ўзвышэнню ролі магнатаў у вырашэнні дзяржаўных спраў. Мелкая і сярэдняя шляхта канчаткова збяднела і ў гаспадарчым плане поўнасцю залежыла ад магнатаў, якія захавалі большую частку багаццяў і памесці якіх былі разбураны толькі часткова. Кароль Ян Казімір, які бачыў гэты разлад у дзяржаве, у 1668 г. адмовіўся ад кароны і выехаў у Францыю.

На прастол Рэчы Паспалітай пратандавалі каля дзесяці кандыдатаў, але абраны быў каронны гетман Ян Сабескі (1674-1696 гг.), які вылучыўся перамогамі над туркамі. У знешняй палітыке галоўным напрамкам дзейнасці Сабескага быў паўднёвы. Кароль Рэчы Паспалітай скалочваў антытурэцкую кааліцыю з еўрапейскіх краін, у якую запрасілі і Расію. 12 верасня 1686 г. з Масквой быў заключаны “вечны мір”, умовы якога паўтаралі ўмовы Андрусаўскага перамір’я.

Ва ўнутрананых справах вялікі ўплыў атрымалі магнацкія групоўкі і каталіцкая царква. Пасля вайны з Расіяй апошнія праваслаўныя шляхціцы перайшлі ў каталіцтва, а на праваслаўе пачалося наступленне. У 1668, 1674 і 1677 гг. прынятымі пастановамі значна абмяжоўваліся правы праваслаўных, ім забаранялася займаць дзяржаўныя пасады, пакідаць межы дзяржавы, праводзіць набажэнствы. У 1676 г. праваслаўныя брацтвы былі пазбаўлены права зносін з канстантынопальскім патрыярхам, у 1699 г. забаранялі праваслаўным займаць пасады ў магістратах. Адначасова прыніжалася роля ВкЛ у агульнай дзяржаве – Рэчы Паспалітай. Насуперак рашэнням Люблінскага сейму 1569 г. толькі кожны трэці сейм праходзіў у Гродна, але і гэта чаргаванне часта зрывалася. У 1696 г. беларуская мова была пазбаўлена статуса дзяржаўнай мовы ВкЛ на карысць польскай.

Свавольства магнатаў у ВкЛ асабліва выразным стала падчас новай элекцыі пасля смерці Яна Сабескага. Буйныя валоданні магнатаў – “ дзяржавы ” ўключалі сотні вёсак і гарадоў, у тым ліку былых дзяржаўных, перададзеных феадалам за ваенныя даўгі. У “дзяржавах” магнаты выдавалі асабістыя законы, трымалі прыватнае войска – “надворныя харугвы” з залежнай шляхты. Пакуль кіраваў Сабескі, пераважную ролю ў дзяржаўным жыцці ВкЛ мелі Сапегі. Радзівілы пасля Кейданскага дагавору са Швецыяй некаторы час вядучых роляў не займалі, але яны разам з Пацамі і Агінскімі былі вельмі незадаволены ўзвышэннем Сапегаў. Таму са смерцю Сабескага супраць іх выступілі астатнія магнаты княства. Пачатак грамадзянскай вайны супаў з выбраннем каралём Фрыдрыха Аўгуста ІІ Саксанскага (1697-1733 гг. з перарывам у 1706-1709 гг.), які атрымаў прозвішча Моцны. Аўгуст ІІ спрабаваў прымірыць бакі нават з дапамогай цара Пятра, але беспаспяхова. Надворныя харугвы магнатаў Агінскіх і Сапегаў палілі маёнткі адзін аднаго па ўсёй Беларусі. Толькі 18 лістапада 1700 г. варожыя бакі сышліся для бітвы пад Алькенікамі, у якой Сапегі былі разбіты і выгнаны з дзяржавы. Пры падтрымке Агінскіх Аўгуст ІІ стаў выношваць праект аб пераўтварэнні ВкЛ у самастойную спадчынную манархію, але гэта не спадабалася шляхце і іншым магнатам, якія звярнуліся за дапамогай да рускага цара, нават паабяцалі яму права пратэктарату над княствам. Тым часам выгнаныя Сапегі падаліся да шведскага караля Карла XII – як раз пачыналася Паўночная вайна 1700-1721 гг.

Паўночны саюз, складзены па прапанове рускага цара Пятра з Даніі, Саксоніі, Рэчы Паспалітай і Расіі павінен быў пакласці канец панаванню Швецыі на Балтыке – амаль усё ўзбярэжжа знаходзілася ва ўладанні Стакгольма. Рэч Паспалітая жадала вярнуць страчаную Лівонію (ці Ліфляндыю) і хутка ўвайшла ў саюз з Расіяй. Аднак пачатак вайны быў катастрафічны для саюзнікаў. Адным рэйдам Карл XII вывеў з вайны Данію, другім – разбіў рускіх пад Нарвай, трэцім – саксонцаў і палякаў пад Рыгай – усё ў 1700 г. У пачатку 1702 г. шведы разам з Сапегамі ўступілі на тэрыторыю ВкЛ, разрабавалі Гродна і яго наваколле, захапілі Вільна і Коўна. Войскі ВкЛ і Польшчы не рашаліся на бой са шведскім каралём.. Пры падтрымцы Сапегаў і некаторых магнатаў, акупанты 13 ліпеня 1704 г. выбралі каралём Станіслава Ляшчынскага. Верная Аўгусту шляхта арганізавала ў тым жа 1704 г. Сандамірскую канфедэрацыю і запрасіла рускія войскі на дапамогу. Яшчэ раней, у 1703 г., гэта зрабіла Генеральная канфедэрацыя беларускай шляхты. Тэрыторыю краіны спусташалі не толькі шведскія інтэрвенты, але і свае феадалы рабавалі маёнткі сваіх жа суседзяў. Войскі Агінскага і Вішнявецкага цярпелі паразу за паразай ад шведскіх атрадаў. Хутка на Беларусі з’явілася яшчэ адна армія – руская. Восенню 1704 г. шасцідзесяцітысячная армія пад кіраўніцтвам Рапніна была ўжо на тэрыторыі ВкЛ. Разам з войскам некаторы час тут знаходзіўся і цар Пётр. Да канца лета 1705 г. уся тэрыторыя ВкЛ кантралявалася рускімі войскамі, але пасля некалькіх хуткіх удараў Карла XII рускія да 1706 г. былі выцяснены ў усходнюю Беларусь. Тым часам шведы ў 1706-1707 гг. спалілі Нясвіж, Клецк, Полацк, Наваградак і асадзілі Ляхавічы. У 1706 г. Карл XII прымусіў капітуляваць Аўгуста ІІ і падпісаць Альтранштацкі мір, па якому Аўгуст пазбаўляўся кароны Рэчы Паспалітай (захаваў толькі карону герцага саксонскага), разрываў саюз з Пятром, выплочваў значную кантрыбуцыю Швецыі. Але шляхта і магнаты Сандамірскай канфедэрацыі не прызналі гэты мір і працягвалі ваенныя дзеянні.

28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная рускія войскі захапілі абоз Левенгаўпта, а шведскі корпус быў разбіты. Хутка пад Палтавай Пётр перамог у генеральнай бітве Карла XII, які збег у Турцыю. Беларусь была ачышчана ад шведаў і прыхільнікаў Станіслава Ляшчынскага. Ян Сапега прасіў амністыі ў Пятра і 11 лістапада 1709 г. капітуляваў са сваёй арміяй у 15 тыс. штыкоў. “Вялікі” Варшаўскі сейм 1710 г. аднавіў на каралеўстве Аўгуста ІІ Моцнага. Межы Рэчы Паспалітай не змяніліся, але ў гарадах стаялі расійскія гарнізоны, а непаспеўшая аднавіцца пасля “патопу” гаспадарка зноў ляжала ў руінах. Колькасць насельніцтва зменьшылася з 2,2 млн. да 1,5 млн. – кожны трэці беларус загінуў пад час Паўночнай вайны і міжусобіц, што яе суправаджалі.

Пры падтрымке свайго сябра Пятра Аўгуст паспрабаваў узмацніць асабістую ўладу – у Еўропе ўсюды ўсталяваліся абсалютысцкія манархіі. Супраць гэтых намераў выступіў Людзвіг Пац і магнаты ВкЛ. 23 сакавіка 1716 г. была ўтворана антыкаралеўская Канфедэрацыя ліцвінскай шляхты, якая выступала супраць моцнай каралеўскай улады і за захаванне “ залатых шляхецкіх вольнасцяў ”. Пры ўмяшальніцтве Пятра ў 1717 г. адбыўся так званы “нямы” сейм, які працягваўся толькі 7 гадзін і зацвердзіў умовы прымірэння караля і шляхты. Па яму захоўваліся ўсе шляхецкія вольнасці, значна абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, асабліва гетмана, значна скарачалася воўска ВкЛ, яно налічвала не больш 6 тыс. чалавек. Відавочнай стала поўная залежнасць Рэчы Паспалітай ад расійскай дзяржавы, якая разам з іншымі суседкамі Польшчы і ВкЛ змовілася падтрымліваць бязладдзе ў дзяржаве. У 1720 г. такую дамову падпісалі Расія і Аўстрыя, а ў 1726 г. да іх далучылася Прусія.

Усталяваўшыйся невялікі перыяд знешне стабільнага існавання суправаджаўся ўнутранным бязладдзем. Асабліва выразна гэта прасочвалася пад час каралявання Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764-1795 гг.), які стаў апошнім каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем Літоўскім. Панятоўскі быў стаўленнікам Чартарыйскіх, якія ваявалі супраць Патоцкіх і іх кандыдата – Караля Радзівіла. Так, без міжусобіц не абыходзілася ні водная элекцыя – выбранне караля. Але на канвакацыйным і элекцыйным сеймах не дзейнічала права “liberum veto”, таму Чартарыйскія паспрабавалі правесці шэраг рэформ па ўмацаванню дзяржавы, якія шляхта правальвала на вальных сеймах. На сейме 1766 г. шляхта адкрыта выступіла супраць рэформ, якія падрывалі “залатыя шляхецкія вольнасці” і запрасілі дапамогі ў Расіі. Рускі пасол Рапнін выставіў ультыматум – вярнуць “liberum veto” і ўраўняць “дысідэнтаў” – праваслаўных у правах з католікамі. У падтрымку гэтых патрабаванняў у 1767 г. былі створаны Слуцкая канфедэрацыя праваслаўнай шляхты і Торуньская канфедэрацыя пратэстанцкай шляхты. Патрабаванні Расіі былі прынятыя ў 1768 г., а рэформы Чартарыйскіх праваліліся. Але шляхта, падбухторваемая каталіцкімі святарамі, рашуча выступіла супраць ураўноўвання праваслаўных у правах з каталікамі. У лютым 1768 г. Юрыем Пуласкім была сабраная Барская канфедэрацыя – супраць праваслаўя і Расіі. Канфедэраты былі разбітыя ўрадавымі польскімі і рускімі войскамі, але паспелі ўцягнуць Расію ў вайну з Турцыяй, якую першая бліскуча выйграла. Адначасова рускія войскі нанеслі шэраг паражэнняў войскам канфедэратаў, якімі кіравалі Міхаіл Пац, Іосіф Сапега, Міхаіл Казімір Агінскі. Апошні быў разбіты А.Суворавам у кастрычніку 1772 г. пад Сталовічамі каля сучасных Баранавіч. Па прапанове Фрыдрыха ІІ, караля Прусіі, Расія ўзнагароджвалася за перамогу над туркамі ўсходнімі землямі Рэчы Паспалітай, ды і Прусія, разам з далучыўшайся да яе Аўстрыяй, атрымлівалі пэўныя тэрыторыі. Згодна з Пецярбургскай дамовай ад 5 жніўня 1772 г., Расія атрымала ўсходнія і паўночныя беларускія землі з Полацкам, Віцебскам (Полацкая губерня), Оршай, Магілёвам, Гомелем (Магілёўская губерня) і захоўвала агульны пратэктарат над Рэччу Паспалітай. Гэта быў пачатак канца агульнай дзяржавы Польшчы і ВкЛ.

Найбольш паслядоўныя рэформызвязаны з дзейнасцю Чатырохгадовага сейма 1788-1792 гг. Гэта рэформа адміністрацыйнага падзелу; утварэнне цывільна-ваенных камісій; але галоўная падзея сейма – гэта прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Магнаты і беззямельная шляхта рашуча выступілі супраць канстытуцыі, яны прызвалі на дапамогу Кацярыну ІІ. У маі 1792 г. у Таргавіцах абвешчаны акт канфедэрацыі супраць улады, канстытуцыі, за вяртанне шляхецкіх вольнасцяў. Адначасова з тымі ж мэтамі была ўтворана самастойная Генеральная канфедэрацыя ВкЛ. Пад абаронай рускіх вайскаў канфедэраты хутка забралі ўладу ў дзяржаве, да канфедэратаў далучыўся і кароль. Усе рэформы былі адменены, але расійскія войскі, заняўшы ўсю Беларусь, Падолле і Варшаву чакалі. Хутка паміж Расіяў і Прусіяй узнікла дамоўленасць аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. Ён адбыўся ў 1793 г. Паводле Пецярбургскага пагаднення да Расіі адышла цэнтральная Беларусь з Мінскам, Барысавам, Пінскам, Слуцкам (Мінская губерня), а таксама Правабярэжная Украіна. Прусія забрала Торунь і Гданьск з прылеглымі тэрыторыямі. На “нямым” сейме ў Гродне ў 1793 г. акт падзелу пад рускімі штыкамі быў зацверджаны шляхтай. Сярод патрыятычнай шляхты дзеянні Расіі і Прусіі вызвала выбух недавольства. 24 сакавіка 1794 г. пачалося паўстанне, кіраўніцтва якім узяў Тадэвуш Касцюшка, беларускі шляхціц і вядомы дзеяч вайны за незалежнасць Паўночнай Амерыкі. “Кракаўскі акт паўстання” абяцаў вярнуць Канстытуцыю 3 мая 1791 г., вызваліць тэрыторыю дзяржавы ад іншаземных войскаў і замацаваць суверэнітэт Рэчы Паспалітай. Пасля перамогі паўстання ў Варшаве, 23 красавіка паўстала Вільня. Кіраваў паўстаннем у ВкЛ Якуб Ясінскі, прыхільнік рашучых радыкальных пераўтварэнняў у рэчышчы Французскай рэвалюцыі.

Каб прыцягнуць на свой бок сялян, Касцюшка выдаў “ Паланецкі ўніверсал ”, згодна якому сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, вызваляліся ад прыгонніцтва. Каб вырашаць спрэчкі паміж панамі і сялянамі ўводзілася пасада дазорцаў. Аднак магнаты і паны сабатавалі выкананне палажэнняў універсала, а рускія ўлады паабяцалі сялянам землі канфіскаваных панскіх маёнткаў, таму сялян сярод паўстанцаў было меньш, чым разлічваў Касцюшка. Да таго сялянам не давалі ружжаў, яны былі ўзброены пераважна косамі, ад чаго іх празвалі касінеры. Магнаты разам з Сапегам, Хлявінскім, Агінскім і іншымі не змаглі супрацьстаяць рэгулярнай рускай арміі.
4 верасня пад Любанью, 17 верасня ў Крупчыцкім баю (Сувораў-Серакоўскі), 10 кастрычніка ў Мацяевіцкай бітве (Сувораў-Касцюшка) паўстанцы былі разбітыя, 23 кастрычніка захоплена Варшава, а 16 лістапада апошнія паўстанцы рассеяны. Так барацьба “памяркоўнага” крыла з “радыкальным” паскорыла разгром паўстанцаў.

Па выніках ваенных дзеянняў, Прусія, Расія і Аўстрыя канчаткова ліквідавалі Рэч Паспалітую як дзяржаву. Расія забрала Заходнюю Беларусь з гарадамі Гродна і Брэст (Слонімская губерня) і частку сучаснай Літвы (Віленская губерня). Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адрокся ад кароны на карысць Кацярыны ІІ і праз некалькі год ціха скончыў жыццё ў Гродне.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 602. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Классификация и основные элементы конструкций теплового оборудования Многообразие способов тепловой обработки продуктов предопределяет широкую номенклатуру тепловых аппаратов...

Именные части речи, их общие и отличительные признаки Именные части речи в русском языке — это имя существительное, имя прилагательное, имя числительное, местоимение...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия