Студопедия — Тэорыя і методыка крыніцазнаўства
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэорыя і методыка крыніцазнаўства






ТЭСТЫ

Крыніцазнаўства ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

 

 

спецыяльнасць: 1-02 01 02-06 “Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны”

 

кафедра гісторыі Беларусі

 

 

Віцебск, 2011

тэорыя і методыка крыніцазнаўства

 

Вопрос: 1. Гістарычная крыніца - гэта матэрыяльны прадмет, які... (укажыце правільны працяг названага азначэння):

Ответ 1. зафіксаваны звесткі аб гістарычных падзеях

Ответ 2. утрымлівае інфармацыю аб мінулым і ўцягнуты ў працэс гістарычнага даследавання

Ответ 3. знаходзіцца ў фондах музея, альбо архіва

Ответ 4. сведчыць аб рэальным жыцці грамадства, аб гістарычным мінулым

Ответ 5. знаходзіцца на паверхні зямлі альбо ў яе нетрах

 

Вопрос: 2. Гістарычнае крыніцазнаўства - гэта спецыяльная гістарычная дысцыпліна, якая займаецца:

Ответ 1. даследаваннем гістарычных працэсаў і з'яў

Ответ 2. выучэннем пісьмовых крыніц

Ответ 3. аналізам развіцця гістарычнай думкі

Ответ 4. вывучэннем усёй сукупнасці гістарычных крыніц

Ответ 5. вывучэннем усёй сукупнасці пэўных прыёмаў, метадаў і правілаў вывучэння крыніц

 

Вопрос: 3. Устанавіце правільную паслядоўнасць вывучэння гістарычнай крыніцы

Ответ 1. устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; пошук крыніц; сінтэз гістарычнай інфарамацыі крыніц; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы

Ответ 2. пошук гістарычных крыніц; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфармацыі

Ответ 3. пошук гістарычных крыніц; устанаўленне аўтэнтычнасці гістарычнай крыніцы; устанаўленне часу, месца і аўтара крыніцы; прачытанне тэкста крыніцы; устанаўленне верагоднасці гістарычнай крыніцы; інтэпрэтацыя гістарычнай крыніцы; сінтэз гістарычнай інфарамацыі

 

Вопрос: 4. Гістарычны дапаможнік - гэта:

Ответ 1. копія альбо муляж гістарычнай крыніцы

Ответ 2. мадэль, на аснове якой можна скласці агульнае ўяўленне аб гістарычнай крыніцы

Ответ 3. гістарычная праца, у якой утрымліваюцца фрагменты гістарычнай крыніцы

Ответ 4. зборнік дакументаў, якія прызначаны для навучання крыніцазнаўчым прыёмам

Ответ 5. прадмет, які непасрэдна адлюстроўвае гістарычную рэчаіснасць

 

Вопрос: 5. Гістарычнае даследаванне - гэта твор, у якім:

Ответ 1. праца прафесійнага гісторыка, у якой расказваецца аб гістарычных падзеях і працэсах

Ответ 2. праца прафесійнага гісторыка, у якой утрымліваюцца фрагменты гістарычных крыніц

Ответ 3. праца прафесійнага гісторыка, у якой мастацкімі прыёмамі апісваюцца падзеі мінулага

Ответ 4. праца прафесійнага гісторыка, якая выканана на аснове крыніц з прымяненнем вядомых гістарычнай навуцы метадаў даследавання

Ответ 5. праца прафесійнага гісторыка, у якой утрымліваюццы звесткі аб гістарычным мінулым

 

Вопрос: 6. Класіфікацыі гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:

Ответ 1. знешніх характарыстык крыніцы

Ответ 2. часу стварэння крыніцы

Ответ 3. унутраных прыкмет

Ответ 4. рэгіёна паходжання крыніцы

Ответ 5. праблемы, якой датычыццы крыніца

 

Вопрос: 7. Сістэматызацыя гістарычных крыніц - гэта падзел крыніц на групы на падставе:

Ответ 1. знешніх характарыстык крыніцы

Ответ 2. унутраных прыкмет

Ответ 3. часу стварэння крыніцы

Ответ 4. рэгіёна паходжання крыніцы

Ответ 5. праблемы, якой датычыццы крыніца

 

Вопрос: 8. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі С.Шмідта ляжыць:

Ответ 1. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

Ответ 2. форма фіксавання інфармацыі

Ответ 3. паходжанне крыніцы

Ответ 4. знешнія характарыстыкі крыніцы

Ответ 5. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

 

Вопрос: 9. У аснове тыпалагічнай класіфікацыі І.Д.Кавальчанка ляжыць:

Ответ 1. знешняя, матэрыяльная, форма крыніцы

Ответ 2. спосаб фіксацыі (кадзіроўкі) інфармацыі

Ответ 3. форма фіксавання інфармацыі

Ответ 4. паходжанне крыніцы

Ответ 5. знешнія характарыстыкі крыніцы

 

Вопрос: 10. У 1970-я гг. Л.М.Пушкароў і А.П.Пранштэйн прапанавалі класіфікацыю, у адпаведнасці з якой усе крыніцы падзяляліся на:

Ответ 1. рэчавыя, выяўленчыя, моўныя, канвенцыянальныя, паводзінскія, гукавыя

Ответ 2. рэчавыя, мастацка-выяўленчыя, графічна-выяўленчыя, пісьмовыя, фонадакументы

Ответ 3. рэшткі і паданні

Ответ 4. пісьмовыя, рэчавыя, этнаграфічныя, вусныя (фальклорныя), лінгвістычныя, фонадакументы, фота-, кінадакументы

Ответ 5. увогуле адмовіліся ад класіфікацыі крыніц

 

Вопрос: 11. Мастацка-выяўленчыя крыніцы - гэта:

Ответ 1. крыніцы, у якіх утрымліваецца інфармацыя ў выглядзе наглядных графічных вобразаў

Ответ 2. творы выяўленчага мастацтва, мастацтва кіно і фатаграфіі

Ответ 3. крыніцы выяўленча-натуральныя

Ответ 4. крыніцы выяўленча-графічныя

Ответ 5. фотаздымкі і дакументальнае кіно

 

Вопрос: 12. Прадметам археаграфіі з'яўляецца

Ответ 1. збор і публікацыя гістарычных крыніц

Ответ 2. распрацоўка методыкі пошуку і збору пісьмовых помнікаў

Ответ 3. вызначэнне правілаў навуковага ўліку і апісання рукапісаў і рукапісных помнікаў

Ответ 4. распрацоўка прынцыпаў стварэння пісьмовых крыніц

Ответ 5. даследаванне графічных форм тэксту

 

Вопрос: 13. Асноўны метад дыпламатыкі - фармулярны аналіз уяўляе сабой:

Ответ 1. вывучэнне знешніх прыкмет акта

Ответ 2. параўнанне розных актаў

Ответ 3. падзел акта на клаўзулы і пабудова іх паслядоўнасці

Ответ 4. пабудова схемы ўнутранай структуры актаў

Ответ 5. вызначэнне месца акта ў эвалюцыі дадзенага віда актавых крыніц

 

Вопрос: 14. Выкарыстанне сфрагістыкі ў крыніцазнаўстве …

Ответ 1. дазваляе ўстанавіць час, месца і асобу, якая выставіла дакумент

Ответ 2. дазваляе вызначыць, "па апошняй манеце", час, калі скарб быў схаваны

Ответ 3. дае магчымасць высветліць час стварэння крыніцы па вадзяных знаках (філігранях)

Ответ 4. дае магчымасць па выявам узнагарод устанавіць час стварэння выяўленчай крыніцы

Ответ 5. дазваляе па выявам сцягоў і іх апісанням устанавіць час і месца стварэння пісьмовых крыніц

 

Вопрос: 15. Выкарыстанне фалерыстыкі ў крыніцазнаўстве …

Ответ 1. дазваляе вызначыць, "па апошняй манеце", час, калі скарб быў схаваны

Ответ 2. дазваляе па выявах і апісаннях ўзнагарод і памятных знакаў устанавіць час і месца стварэння выяўленчых і пісьмовых крыніц, кіна- і фотадакументаў

Ответ 3. дазваляе па пячатках даціраваць і лакалізаваць гістарычныя крыніцы

Ответ 4. дазваляе па выявам сцягоў і іх апісанням устанавіць час і месца стварэння пісьмовых крыніц

Ответ 5. дазваляе праінтэрпрэціраваць гістарычныя падзеі на аснове вывучэння роднасных сувязей паміж гістарычнымі асобамі

 

Вопрос: 16. Крыніцазнаўчая эўрыстыка - гэта:

Ответ 1. пошук новых тэхналагічных рашэнняў

Ответ 2. вызначэнне таго, якія крыніцы неабходна вывучаціь каб атрымаць аптымальлны аб'ём крыніцызнаўчай інфармацыі

Ответ 3. вынаходніцтва новых формаў работы даследчыка

Ответ 4. стварэнне новых інфармацыйных сістэм пошуку крыніц

Ответ 5. выяўленне і адбор неабходных у даследчыцкай практыцы крыніц

 

Вопрос: 17. Укажыце, якія існуюць віды бібліятэчных каталогаў:

Ответ 1. катэгарыяльны, праблемны, гіперспасылачны, паняційны

Ответ 2. інфармацыйна-пошукавы, фондавы, па вопісах, па справах

Ответ 3. імянны, слоўнікавы, геаграфічны, метралагічны

Ответ 4. алфавітны, прадметна-сістэматычны, электронны, персанальны

 

Вопрос: 18. Навуковец звяртаецца да факсімільнага выдання з мэтай …

Ответ 1. правільнага прачытання крыніцы

Ответ 2. устанаўлення месца і часу стварэння крыніцы па філігранях

Ответ 3. устанаўлення аўтарства з дапамогай колькасных метадаў

Ответ 4. выяўленне месца і часу стварэння крыніцы па матэрыялу, на якім яна напісана

 

 

Вопрос: 19. Які з архіваў утрымлівае найбольшую колькасць дакументаў, прысвечаных гісторыі партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі

Ответ 1. Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь

Ответ 2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь

Ответ 3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна

Ответ 4. Архіў Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў Маскве

Ответ 5. дзяржаўныя абласныя архівы рэспублікі

 

Вопрос: 20. Укажыце, якім чынам сістэматызаваны крыніцы ў музеях:

Ответ 1. па аддзелам, кнігам і лістам

Ответ 2. па фондам, вопісам і справам

Ответ 3. па шыфрам і нумарам дакументаў

Ответ 4. па калекцыям, вопісам і асобным прадметам

 

Вопрос: 21. Пратограф - гэта:

Ответ 1. сапраўдны тэкст пісьмовай крыніцы

Ответ 2. першапачатковы тэкст

Ответ 3. канчаткова ўстаноўлены, найбольш дакладны тэкст крыніцы

Ответ 4. бліжэйшы тэкст, да якога ўзыходзіць дадзены

Ответ 5. варыянт, які ахоплівае адносна вялікі адрэзак тэксту і ўтрымлівае важныя сэнсавыя адрозненні

 

Вопрос: 22. Свядомае змяненне зместу тэкста крыніцы (летапісу) пад час перапісвання па пэўных прычынах называецца …

Ответ 1

 

Вопрос: 23. Ізвод - гэта:

Ответ 1. група спісаў, якія ўзыходзяць да аднаго пратографа

Ответ 2. генеалагічнае дрэва спісаў з указаннымі узаемасувязямі

Ответ 3. група спісаў, якія аб'яднаны па фармальных прыкметах

Ответ 4. склаўшаяся ў выніку назапашвання аднатыпных памылак перапісчыкаў група спісаў

 

Вопрос: 24. Інтэрпаляцыя - гэта

Ответ 1. інфармацыйны пошук лакун у тэксце, што дазваляе выявіць схаваную інфармацыю

Ответ 2. пазнейшая ўстаўка, якая мяняе з палітычнымі, ідэалагічнымі альбо рэлігійнымі мэтамі сэнс першапачатковага тэксту

Ответ 3. выпіска на палях рукапісу, якая тлумачыць незразумелае слова

Ответ 4. працэдура матэматычнага аналізу тэкста, якая дазваляе ўлічваць аўтарскія асаблівасці стылю

 

Вопрос: 25. Прыпіскі на палях, якія ўказваюць на тое, каму налажала крыніца, хто яе чытаў альбо перапісваў, тлумачаць незразумелыя словы - гэта …

Ответ 1.

 

Вопрос: 26. Аднаўленне страчанага месца ў крыніцы, якая захавалася ў адным спісе, што не дазваляе праверыць дакладнасць аднаўлення тэкста, называецца -

Ответ 1.

 

Вопрос: 27. Прадметам гістарычнай геаграфіі з'яўляецца

Ответ 1. выяўленне паходжання назваў населенных пунктаў, рэк, азёр і іншых геаграфічных аб'ектаў у мінулым

Ответ 2. складанне гістарычных карт

Ответ 3. устанаўленне месца знаходжання геаграфічных аб'ектаў у мінулым

Ответ 4. пошук месца, дзе адбылася гістарычная падзея

Ответ 5. устанаўленне месца стварэння гістарычнай крыніцы

 

Вопрос: 28. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя метралогіі:

Ответ 1. вызначыць этымалогію слоў, якія ўжываюцца ў крыніцы

Ответ 2. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

Ответ 3. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

Ответ 4. вызначыць месца стварэння па почырку

Ответ 5. вызначыць месца стварэння па філіграням

 

Вопрос: 29. Як можна лакалізаваць крыніцу, выкарыстоўваючы дадзеныя лінгвістыкі:

Ответ 1. вызначыць этымалогію слоў, якія ўжываюцца ў крыніцы

Ответ 2. устанавіць, якія адзінкі вымярэння ўжываліся ў крыніцы, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтых адзінак вымярэння

Ответ 3. устанавіць па ўжываемым у крыніцы словам дыялект, на якім яна напісана, а затым параўнаць з вобласцю распаўсюджання гэтага дыялекта

Ответ 4. вызначыць месца стварэння па почырку

Ответ 5. вызначыць месца стварэння па філіграням

 

Вопрос: 30. Што адносіцца да ўскоснай інфармацыі аб аўтары гістарычнай крыніцы?

Ответ 1. стыль, прымяненне пэўных слоў і выражэнняў

Ответ 2. форма пабудовы сказаў

Ответ 3. імя, імя па бацьку, прозвішча і мянушка

Ответ 4. тытул, пасада, псеўданім, сацыяльны статус

Ответ 5. час і месца стварэння гістарычнай крыніцы, веданне аўтарам тапаграфічных асаблівасцяў мясцовасці, якая апісана ў крыніцы

 

Вопрос: 31. Мастацтва і тэорыя тлумачэння крыніцы, якая мае на мэце выявіць сэнс, зыходзячы з яе аб'ектыўных і суб'ектыўных асноў, называецца …

Ответ 1.

 

Вопрос: 32. Упершыню элементы гістарычнай крытыкі (паходжанне крыніцы, яе сапраўднасць, устанаўленне часу і месца стварэння крыніцы) былі распрацаваны -

Ответ 1. у XVII ст. "эрудзітамі", прадстаўнікамі бенедзекцінскага і езуіцкага ордэнаў

Ответ 2. філосафамі і гісторыкамі эпохі Асветы Дж.Б.Віко, Ж.А.Кондарсе, Ф.Вальтэрам

Ответ 3. нямецкім багасловам Ф.Э.Шлейермахерам у творы "Аб герменеўтыцы і крытыцы…"

Ответ 4. нямецкімі вучонымі Ф.А.Вольфам і Б.Г.Нібургам

Ответ 5. нямецкім гісторыкам Л. фон Ранке

 

Вопрос: 33. Вялікую ролю ў станаўленні крыніцазнаўства сыграла Школа хартый у Парыжы і іншых еўрапейскіх гарадах, якія займаліся -

Ответ 1. крыніцазнаўчай адукацыяй архівістаў

Ответ 2. распрацоўкай метедыкі даследавання актавых крыніц

Ответ 3. распрацоўкай дапаможных гістарычных дысцыплін

Ответ 4. зборам і публікацыяй актавых крыніц

Ответ 5. захавннем гістарычных крыніц

 

Вопрос: 34. Аўтарам аднаго з першых выданняў вучэбнага дапаможніка па крыніцазнаўству, "Навукія, якія дазваляюць вывучаць крыніцы", на тэрыторыі Беларусі і Расіі з'яўляецца -

Ответ 1. І.Лелявеь

Ответ 2. М.Шчарбатаў

Ответ 3. В.Тацішчаў

Ответ 4. М.Карамзін

Ответ 5. А.Лапо-Данілеўскі

 

Вопрос: 35. Адным з першых навуковую класіфікацыю крыніц, падзел іх на рэшткі і паданні, прапанаваў

Ответ 1. Э.Бернгайм

Ответ 2. Ш.Сеньобас

Ответ 3. Ш.Ланглуа

Ответ 4. І.Лелявель

Ответ 5. А.Лапо-Данілеўскі

 

Вопрос: 36. Разважаючы аб прыёмах даследавання гістарычнага матэрыяла ўпершыню было прапанавана праводзіць крытыку крыніц у два прыёмы, унутранаю і знешнюю крытыку, што выкарыстоўваюць даследчыкі і сёння. Такі падыход упершыню выкарыстаў:

Ответ 1. Ш.Сеньобас

Ответ 2. І.Лелявель

Ответ 3. А.Шахматаў

Ответ 4. Э.Бернгайм

Ответ 5. Ш.Ланглуа

 

Вопрос: 37. Развіццё крыніцазнаўства, як і цалкам гістарычнай навукі, у ХІХ ст. было заснавана на ўяўленні аб тым, што гістарычныя факты просты і нязменны, недвухсэнсоўны і аб'ектыўны і, такім чынам, дастаткова з дапамогай навуковай крытыкі выявіць сапраўднасць крыніцы. Навуковай асновай такога палажэння з'яўлялася філасофскае цячэнне -

Ответ 1.

 

Вопрос: 38. Уяўленне аб гісторыі як усеахопнай навуцы, якая вывучае ў адзінстве ўсе эпохі гісторыі чалевецтва, якая выяўляе сувязі эканомікі, палітыкі, грамадскіх настрояў, а значыць прад'яўляе новыя патрабаванні да базы крыніц, прымушае выкарыстоўваць метады іншых навук закладвалі прадстаўнікі

Ответ 1. Школы анналаў

Ответ 2. Школы хартый

Ответ 3. Школы эрудзітаў

Ответ 4. Школы савецкага крыніцазнаўства

Ответ 5. Школы крытычнай філасофіі гісторыі

 

Вопрос: 39. Супраць уяўленняў аб рэальнасці гістарычнага факта, "гісторыі падзей", абсалютызуючы залежнасць даследуемага факта ад вывучаючага яго гісторыка, выступіў

Ответ 1. Р.Дж.Коллінгвуд

Ответ 2. Л.Февр

Ответ 3. П.Рыкер

Ответ 4. Э.Карр

Ответ 5. М.Блок

 

Вопрос: 40. Ідэю аб тым, што работа з крыніцай зводзіцца да рэканструкцыі свядомасці, якая адлюстравана ў дакуменце, што галоўную ролю пры гэтым адыгрываюць суб'ектыўныя магчымасці гісторыка выказаў гісторык …, які адносіўся да філасофскага цячэння …

Ответ 1. Э.Карр

Ответ 2. П.Рыкер

Ответ 3. Р.Дж.Коллінгвуд

Ответ 4. суб'ектыўная філасофія гісторыі

Ответ 5. крытычная філасофія гісторыі

 







Дата добавления: 2015-09-07; просмотров: 936. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Методика обучения письму и письменной речи на иностранном языке в средней школе. Различают письмо и письменную речь. Письмо – объект овладения графической и орфографической системами иностранного языка для фиксации языкового и речевого материала...

Классификация холодных блюд и закусок. Урок №2 Тема: Холодные блюда и закуски. Значение холодных блюд и закусок. Классификация холодных блюд и закусок. Кулинарная обработка продуктов...

ТЕРМОДИНАМИКА БИОЛОГИЧЕСКИХ СИСТЕМ. 1. Особенности термодинамического метода изучения биологических систем. Основные понятия термодинамики. Термодинамикой называется раздел физики...

Постинъекционные осложнения, оказать необходимую помощь пациенту I.ОСЛОЖНЕНИЕ: Инфильтрат (уплотнение). II.ПРИЗНАКИ ОСЛОЖНЕНИЯ: Уплотнение...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия