высмейванне
Бабулька, царыца мая, Каротка спадніца твая, На печы ўсё ляжала, На спадніцу не наткала. (Ці ты ўсе ночачкі спала, Што ў цябе трубачак мала?)
Пайду я праз тын глядзець, Як мая бабулька прадзець. Ой, прадзець, прадзець і мігціць, Паложыць ручачкі ды й спіць,
Пайду я праз тын глядзець, Як мая бабулька прадзець. Тоненька-танюсенька, З пальчыкам раўнюсенька. (Калаўрот мігціць, мігціць, Бабулька на прасніцы спіць.)
(А красёнцы стоючы Зараслі бярэзнічкам, Чоўнічак пад лаўкаю Ды зарос мураўкаю.)
Пайду я праз сад глядзець, Як мая бабулька ідзець. А яна ідзець сагнуўшысі, Ідзець паштургнуўшысі.
розныя: Бабулька харошая, Ні хадзі ты босая, Босая прастудзішся, На мяне забудзішся, Я ж цябе лавіць буду, Злавіўшы, любіць буду, Пойдзеш ты на ніўку жаць, Я прыду снапкі вязаць.
дыялогі:
– Бабулька, царыца мая, Каротка спадніца твая! – Дзядулька, саколік мой, Надтачы падолік мой!
– Царыца бабка, царыца, Каротка твая спадніца. – Харош, мой дзедка, харош, Парваны ў цябе калош.
Крыніцы: БНТ, экспедыцыйныя запісы Фармаваньне пар:
Блаславенні
2. а) Дай Бог вам шчасьця ў нінасьця, харошую долю ў волю, уцечкі на печкі, дзеткі ў клеткі б) Біражы зяцёк нашу дачушку...
4. Глядзіце дзеткі, жывіце харашо, адзін аднаго шануйце, не крыўдзіце
7. +, за сталом
8. +, за сталом: навучалі "дзяцей" кожнай пары – розныя пажаданні
9. (Жартоўныя) Дзякуй богу, адну пару сасваталі Благаславі іх (да маткі), старуха, ад вуха да бруха!
|