Пра пошук правільных адказаў
Першапачатковыя надзеі сябе апраўдалі. - Мне было б нецікава працаваць, напрыклад, у ліцэі БДУ. Хоць гэта, безумоўна, проста геніальная ўстанова, там выкладчыкі сусветнага ўзроўню – я сам там вучыўся, - працягвае Сяргей Сяргеевіч. - Але зараз працаваць там мне было б нецікава. Бо там усе вучні першапачаткова нацэлены на вучобу. Што я магу ім даць? Спіс літаратуры? Яны і без мяне справяцца. А працэс ад таго моманту, калі вучню да маёй літаратуры не было ніякай справы, да таго, як ён пачынае чытаць і штосьці адказваць, - гэта самае цікавае. Гэты шлях куды больш каштоўны… Тут, у аддаленай вёсцы, малады чалавек, здаецца, знайшоў усё, што шукаў: і дзяцей, гатовых літаральна “паглынаць” усё, што ім прапануеш, і настаўнікаў, глыбока захопленых сваёй дзейнасцю, якія тым самым захопліваюць і іншых. - Вось у нашай школе працуе цалкам віртуозны, выдатны сацыяльны педагог. Вядома, ён, гэтак жа, як і гарадскія, завалены справаздачамі ды актамі, але тут справаздачы і акты сыходзяць на другі план. Школа ў вёсцы - гэта яшчэ і цэнтр сацыяльнай абароны. Гэта значыць, калі раптам у нейкай сям'і здараецца што-небудзь непрыемнае, дырэктар і сацыяльны педагог неадкладна выязджаюць на месца і самі “разграбаюць” пажаранебяспечную сітуацыю: вядуць гутаркі, абараняюць дзіця, пры неабходнасці падключаюць адміністрацыйны рэсурс і прыцягваюць да працэсу ахоўнікаў правапарадку. Такім чынам, сацыяльны педагог тут як хуткая дапамога - заўсёды гатовы сарвацца на выклік. Больш за тое, у яго ёсць і гадзіны прыёму: да яго прыходзяць бацькі раіцца па якіх-небудзь бытавых, сямейных (ці нават сардэчных) пытаннях. Ці яшчэ адзін паказальны момант: ні разу за час нашага існавання тут я не чуў, каб гэты педагог пра кагосьці казала дрэнна: усе людзі добрыя, усе дзеці добрыя, проста камусьці не хапіла разумення, камусьці любові, іншаму шчасця - самы мудры падыход, які толькі можа быць у зносінах з людзьмі. Гэты падыход, дарэчы, поўнасцю адпавядае прафесійнаму светабачанню і Сяргея Сяргеевіча. - Вось вам скажуць: “Гэты юнак такі складаны!” Не верце! Не бывае складаных дзяцей, дрэнных людзей. Бываюць “неда-“: кагосьці недалюбілі, кагосьці – не пачулі, кагосьці не зразумелі. Як толькі ты знайшоў, у чым гэта “неда-“ – усё атрымаецца. У мяне ў адным з класаў была дзяўчынка, якая на ўроках наогул не магла выказаць сваю думку. Да гэтага у яе было 4 за год па літаратуры. Зараз мы пазакласна прачыталі з ёй 6 п’ес Шэкспіра! На ўроке гэтае дзіця зараз не спыніць. Проста калісьці яму не далі выказацца, не падтрымалі, спынілі такім звыклым “Няправільна!”. А калісьці нам, студэнтам 4 курса, наш выкладчык Алена Яўгенаўна Долбик казала: “Не бывае няправільных адказаў, бывае пошук правільнага”. Увогуле, калі ты працуеш з людзьмі, ты павінен прыходзіць да іх толькі з дзвюма думкамі: чаму ты можаш у іх навучыцца і чым ты можаш у іх захапляцца. Усе астатнія думкі трэба адмятаць на самым пачатковым этапе. Зразумела, я бачу недахопы, ідыліі тут няма. Але, калі я працую з чалавекам, гэты цёмны бок мне не патрэбны. Мне неабходны яго светлы бок, тое, за што я магу зачапіцца, што развіваць. Зразумела, што дзіця не ва ўсім будзе паспяваць, але я не буду гаварыць, у чым ён дрэнны. На гэтым, дарэчы, пабудавана сённяшняя сістэма ацэнкі: падлік таго, з чым дзіця не справілася. А дзецям важна разумець, у чым яны добрыя. Уменне карыстаца сваімі лепшымі якасцямі – гэта выдатнае ўменне. Тое, што не атрымліваецца, трэба падцягваць, але не варта ўвесь час гэта культываваць. Бо, “каб прыйшоў поспех, яго спачатку трэба зымітаваць”. - Чым крыўдная сённяшня сістэма ацэньвання? – працягвае Сяргей Бародзіч. - Напрыклад, вучань пісаў дыктант з 30 памылкамі. За гэта атрымліваў 1 бал. Потым мэтанакіравана працаваў, стараўся і ўрэшце выйшаў на вынік ў 10 памылак. І – той жа адзін бал. Але ж ён прайшоў такі каласальны шлях. Гэту стараннасць трэба заахвочваць. Разам з тым, я не дазваляю сабе выстаўляць адзнакі вучням за іх удзел у нейкіх мерапрыемствах, што сёння, чаго хаваць, распаўсюджаная практыка, асабліва ў горадзе. Вам будуць казаць, што немагчыма прыцягнуць, асабліва старшакласнікаў, да нейкіх знакавых спраў. Не верце. Магчыма. Я толькі прашу дапамагчы. Сярод тых, хто пагаджаецца, я збіраю сабе каманду аднадумцаў.
|