Студопедія
рос | укр

Головна сторінка Випадкова сторінка


КАТЕГОРІЇ:

АвтомобіліБіологіяБудівництвоВідпочинок і туризмГеографіяДім і садЕкологіяЕкономікаЕлектронікаІноземні мовиІнформатикаІншеІсторіяКультураЛітератураМатематикаМедицинаМеталлургіяМеханікаОсвітаОхорона праціПедагогікаПолітикаПравоПсихологіяРелігіяСоціологіяСпортФізикаФілософіяФінансиХімія






Bleeding Heart Yard


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 806



 

3. Напішыце план урока па вывучэнні казкі У. Караткевіча “Нямоглы бацька”(5 клас). Выкарыстайце асобныя метады і прыёмы вывучэння казак, прапанаваныя ў метадычных рэкамендацыях.

Літаратура

1. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак [і інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мінск : ТАА «Асар», 2002.

2. Коровина, В. Я. Литература. 5 класс : методические советы / В. Я. Коровина, И. С. Збарский [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www /Збарский.htm. — Дата доступа: 12.10.2009.

3. Чертов, В. Ф. Уроки литературы. 5 класс / В. Ф. Чертов [Электронный ресурс]. — Режим доступа: http://www /1.htm. — Дата доступа: 24.01.2010.

4. Урок літаратуры і яго структура: метад. рэкамендацыі для правядзення педагагічнай практыкі са студэнтамі філалаг. спецыяльнасцей / склад. Т. М. Пучынская. — Баранавічы : РВА БарДУ, 2010.

 

Тэма 15.3 Арганізацыя пазакласнага чытання

Мэта: выявіць ролю ўрокаў пазакласнага чытання ў навучанні, выхаванні, развіцці школьнікаў; вызначыць найбольш эфектыўныя іх напрамкі, віды, формы і прынцыпы арганізацыі.

Задачы:

асэнсаваць узаемадзеянне ўрокаў пазакласнага чытання і ўрокаў літаратуры;

пазнаёміць з вядучымі формамі, метадычнымі прынцыпамі арганізацыі ўрокаў пазакласнага чытання.

 

Пытанні

1. Арганізацыя і кіраўніцтва пазакласным чытаннем. Метады вывучэння чытацкіх інтарэсаў школьнікаў.

2. Тыпы і віды ўрокаў пазакласнага чытання.

1. Па дапаможнікуМетодыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак [і інш.]; пад рэд. В. Я. Ляшук. — Мінск, 2002.дайце кароткі пісьмовы адказ на пастаўленыя пытанні.

Пазакласнае чытанне.

Каб плённа кiраваць пазакласным чытаннем, кожнаму настаўніку патрэбна ведаць чытацкiя схiльнасцi, зацiкаўленнi, узровень начытанасцi сваiх вучняў. Методыка распрацавала цэлы арсенал сродкаў, з дапамогай якiх можна даведацца, што ўяўляюць сабою вучнi як чытачы. Калi настаўнік толькi пачынае працаваць з канкрэтным вучнёўскiм калектывам, яму неабходна пазнаёмiцца з кнiжным фондам школьнай i мясцовых бiблiятэк. Паралельна ён павiнен пацiкавiцца i вучнёўскiмi фармуляpaмi, якiя раскажуць, што чытаюць школьнiкi, якiмi аўтарамі, тэмамi, жанрамi захапляюцца. Не павiнен ён абмiнуць i мясцовыя, а таксама асабiстыя бiблiятэкi cвaix вучняў i ix бацькоў.

Пра многае настаўнік можа даведацца з сачыненняў тыпу «Мой любiмы пiсьменнiк», «Мой любiмы твор (кніга)», «Мая бiблiятэка» i iнш. Маладому настаўніку карысна правесцi вечарчытанне «Творы, якiя мы любiм i чытаем», урок пазакласнага чытання «Што мы чыталi летам?»

У апошнiя гады асаблiвую папулярнасць набыло анкетаванне. Гэта невыпадкова. Анкета дазваляе ў сцiслай форме атрымаць досыць значную iнфармацыю пра начытанасць школьнiкаў, ix чытацкiя густы i захапленнi. Hacтаўнік можа запытацца, што вучнi чытаюць самастойна, хто iм рэкамендуе кнігі, дзе ix бяруць, якiм аўтарам, тэмам, жанрам аддаюць перавагу , што чытаюць больш - класiчныя цi сучасныя творы, творы айчынных цi замежных пiсьменнiкаў, якiя перыядычныя выданнi выпiсваюць бацькi i iнш.

Традыцыйна значнае месца ў вывучэннi чытацкiх iнтарэсаў школьнiкау займае гутарка. Поспех яе шмат у чым залежыць ад здольнасцi настаўніка заняць пры гэтым пазiцыю зацiкаўленага чытача, а не кантралёра. Давер, шчырасць, павага да вучнёўскiх захапленняў, нават i такіх школьнiкаў, што па тых цi iншых прычынах не задавальняюць настаўніка cвaiмi ведамi па лiтаратуры, - умова эфектыўнасцi гутаркі. У час гутаркі настаўніку таксама пажадана падзялiцца cвaiм уражаннямi ад любiмых кніг, расказаць пра творы, якiя ён чытаў з задавальненнем, якiя выклiкалi сур'ёзны роздум пра людзей, пра жыццё. Taкім чынам можна прапагандаваць лепшыя мастацкiя творы i актыўна ўплываць на фармiраванне чытацкiх густаў вучняў, а не толькi вывучаць чытацкiя зацiкаўленнi школьнiкаў.

3ыходзячы з чытацкіх iнтарэсаў кожнага класнага калектыву, настаўнік распрацоўвае спiс твораў для пазакласнага чытання. У аснову яго кладзецца той, што рэкамендуе школьная праграма, аднак абмежавацца толькi iм нельга.

Вучань павiнен мець шырокi выбар для задавальнення cвaix інтарэсаў. У спiс уключаюцца i тыя творы, якiя з'явiлiся ў перыёдыцы i выклiкалi вялiкую цiкавасць чытачоў. Hacтаўнік не павiнен абысцi ўвагаю кнігі пiсьменнiкаў-землякоў, творы пра родны край.

Неабходна, каб спiс твораў для пазакласнага чытання, складзены настаўнікам, быў рэальным: школьная i мясцовая бiблiятэкi павiнны быць забяспечаны тымі кнігамі, якiя рэкамендуюцца дзецям. У адваротным выпадку можна выклiкаць ix недавер да любых настаўнiцкiх рэкамендацый. Спiс твораў па беларускай лiтаратуры ўзгадняецца з настаўнікам рускай лiтаратуры, каб пазбегнуць паўтарэнняў, i тады даводзiцца да ведама вучняў.

Hacтаўнік распрацоўвае сiстэму работы па рэалiзацыi свaiх рэкамендацый. Ён наладжвае дзелавыя кантакты з бiблiятэкарам, класнымi кіраўнікамі, настаўнікамі-прадметнiкамi. У бiблiятэцы, у кабiнеце лiтаратуры арганiзоўваюцца выставы рэкамендаваных для чытання кніг, выпускаюцца бюлетэнi «Paiм прачытаць”, афармляюцца стэнды iлюстрацый «3 якой мы кнігі?”. Калi класны кіраўнік праводзiць пэўнае мерапрыемства па прапагандзе кнігі, то выбар яе неабходна ўзгаднiць з

настаўнікам-славеснiкам. Часта творы для пазакласнага чытання раяць cвaiм выхаванцам i настаўнікі iншых навучальных дысцыплiн. Лепшыя навукова-папулярныя кнігі, якiя яны называюць, павiнен уключыць у спiс для пазакласнага чытання настаўнiк-славеснiк. Думаецца, у тым, каб вучнi 5 класа прачыталi аповесць У. Дубоўкi «Жоўтая акацыя», у роўнай меры павiнны бьщь зацiкаўлены i настаўнік лiтаратуры, i настаўнік ібiялогii. У чытаннi вучнямi аповесцi Ул. Караткевiча «Сiвая легенда” рамана В. Iпатавай «3а морам Хвалынскiм» зацiкаўлены настаўнікі гісторыі i беларускай лiтаратуры.

Aктыўнымі памочнiкамi настаўніка могуць стаць бацькi. Для гэтага ix неабходна своечасова iнфармаваць, што рэкамендуецца чытаць ix дзецям i дзе браць патрэбныя кнігі. Школа павiнна ўплываць на камплектаванне асабiстых бiблiятэк вучняў, рэкамендаваць, якiя кнігі ў першую чаргу варта мець дома. В. Сухамлiнскi да прапаганды кнігі сярод вучняў шырока падключаў сям'ю, запрашаў на пазакласныя заняткi.

 


<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Let Loose | Patriarchal
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | <== 13 ==> | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | 32 | 33 | 34 | 35 | 36 | 37 | 38 | 39 | 40 | 41 | 42 | 43 | 44 | 45 | 46 | 47 | 48 | 49 | 50 | 51 | 52 | 53 | 54 | 55 | 56 | 57 | 58 | 59 | 60 | 61 | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 67 |
Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.191 сек.) російська версія | українська версія

Генерация страницы за: 0.191 сек.
Поможем в написании
> Курсовые, контрольные, дипломные и другие работы со скидкой до 25%
3 569 лучших специалисов, готовы оказать помощь 24/7