Студопедия — ВЯРТАННЕ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

ВЯРТАННЕ






 

Янка прачнуўся, калі ўжо ў вокны свяціла сонца. Надзеў кашулю, нацягнуў штаны, падышоў да мыцельніка і, як кот, фыркаючы, пачаў мыцца. Потым спёк яешню, падагрэў чаю і, злёгку паснедаўшы, выйшаў з хаты. У чыстым блакіце то там, то сям плылі белыя, як вата, невялікія хмаркі, шчабечучы, адна перад адной, як навыперадкі, праносіліся хуткакрылыя ластаўкі. Па абодва бакі ганка бела-ружовым полымем цвілі густыя кусты бэзу. Яго даўкі пах стаяў у паветры і аж кружыў галаву. У садзе ў пышны вэлюм апрануліся яблыні і вішні, у голлі якіх была добра чуваць пчаліная музыка.

Праз вуліцу ў сваім гародчыку штосьці рабіла, кешкалася суседка Гануля. Янка здзівіўся, калі ўбачыў яе дома, бо ўжо з месяц як жыла ў сына ў Сібіры, а на дзвярах яе хаты вісеў вялікі, як не на цэлага паўпуда, самаробны замок. Ён ступіў да плота, павітаўся з Гануляй і не то жартам, не то ўсур'ёз сказаў:

— Во, суседка, і добра, што вярнулася. Гаварыў жа я табе, што гарадскія булкі прыядуцца скора. Дык не, не паверыла, нават слязу пусціла, што не ўбачымся болей.

Гануля выпрастала спіну, прыставіла да галавы стрэшкай далонь і доўга глядзела на Янку пустымі выцвілымі вачыма, як усё роўна не пазнаючы яго.

— Анягож... Чым за морам віно піць, лепей у Нёмане вадзіцу. Сяджу ў гэтай камяніцы пад самым небам, як у турме, і рук няма да чаго прыкласці. А тут цыбульку пасаджу, бурачок, бульбачку — усё сваё. Вішанька паспее, яблычак сокам наліецца. Анягож... Родная зямелька, як зморанаму пасцелька...

Я. Галубовіч

 

ПРАГА ЧАЛАВЕЧНАСЦІ

— Свет збудаваны такім чынам, што ўсе людзі лёгка замяняюцца адзін адным, растлумачыў Глеб. І не толькі на любой вытворчасці. У любым сэрцы. Памяць — для суцяшэння. І не пагаджацца з гэтым — хлусіць самому сабе... Я не пагадзілася. Навошта тады жыць? Каб жыць? Каб не ламаліся звенні ў ланцугу часу, як ён лічыць? Мы хлусім у іншым. У большым. Таму што прагнем толькі браць, толькі атрымліваць — і ад людзей, і ад прыроды. Як плату за тое, што жывём.

Калі задумацца, чаму на працягу столькіх стагоддзяў панавала ў свеце рэлігія, атрымаецца: да Бога, да Хрыста, цягнуліся душы якраз таму, што ён — платы не браў. Што ён — сабой заплаціў, даўшы прыклад самаахвярнага служэння ісціне, людзям. Наша ісціна, наша праўда — іншая, але і яе нельга сцвердзіць, пакуль чалавек не адмовіцца ад платы, ад жадання толькі браць, атрымліваць. І нічога я не блытаю, самаадрачэннем гэта называй ці ідэалізмам.

Мікеланджэла, Бетховен, Талстой... Старыя майстры верылі, што чалавек заслугоўвае вечнасці, што душа яго павінна ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў ёй, каб наблізіцца да неба. Да неба не ў значэнні “раю”, а ў значэнні — вышыні, духоўнага ўздыму, духоўнага прасвятлення. Таму столькі светлай радасці ў адных з іх і столькі імклівай сілы пераадолення ў другіх.

Думаю, нам, нашаму часу не хапае і гэтай веры, і гатага імкнення да гармоніі, да гарманічнага спалучэння будзённай працы і святочнай мары, памкнення ачышчацца ад усяго цёмнага і балючага ў душы. Чалавек капаецца ў дарах і смецці прагрэсу — і літаратура і мастацтва калупаюцца часам у дробным, будзённым, заўважаючы ў чалавеку толькі абывацеля. Не таму, што абывацель выйшаў сёння ў героі і смецця ў наш час больш, чым у любы іншы, не. Смецця заўсёды хапала. Хапала і тых, хто ў ім капаўся. Але раней — класікі — нават паказваючы такога чалавека, верылі і іншых, усіх, прымушалі верыць — у іншае прадвызначэнне яго, чалавека вось гэтага, вось гэткага...

Т. Бондар

 

РЫТМЫ

 

Кожны павінен жыць у сваім часе. Але не кожнаму гэта ўдаецца, а хутчэй за ўсё — нікому, бо за чалавечы век жыццё мяняецца, перакручваецца настолькі, што незразумела — дзе галава, дзе ногі.

Што застаецца рабіць? Жыць–дажываць, бо далейшае жыццё — быццам нелюбімая ежа, якую вымушаны жаваць як не сваімі зубамі — ведаеш, што іншай не будзе...

І гэта штодзённая, нелюбімая «ежа» атручвае душу і ўвесь твой унутраны свет.

Што былі раней за танцы!..

Кожны танец — гэта спалучэнне паводзінаў, манераў, пераўвасаблення. Гэта і своеасаблівы настрой, новыя пачуцці.

Вальс нараджаў крылы, адчуванне палёту, бязмежнасці часу. Полечка выклікала лёгкасць, спрытнасць, імпэт. Ночка і кракавяк патрабавалі элегантнасці, артыстычнай зладжанасці з партнёркай...

А што былі за песні раней!..

Меладычныя, мілагучныя, напоўненыя сэнсам і непаўторнай лірыкай! А як яны выконваліся! З годнасцю, з павагай да творчасці і слухачоў.

Рэдка на якое пытанне можна адказаць адназначна, тым больш на пытанне: «Адкуль сёння столькі жорсткасці ў людзей?»

Сярод шматлікіх прычын ёсць адна, на першы погляд, бяскрыўдная. Гэта — рытм сучаснага жыцця і яго... музычныя рытмы.

Можна не чапаць афіцыйную сцэну, экран, дзе творы, у асноўным, на адзін манер, дзе выканаўцы, мокрыя ад поту, ледзь не поўзаюць па сцэне, а суперапаратура глушыць напавал.

Дастаткова ўважліва зірнуць на падлеткаў, услухацца ў іх музычны свет — і жахнуцца. Жахнуцца ад адсутнасці разумення моладдзю нават «сваёй», сучаснай музыкі. Перамагае дэфармацыя густу і павагі да ўласнага «я», падпарадкаванне натоўпу аднагодкаў, дыскатэчнаму вірусу. Рытмы, далёкія ад музыкі, запаланілі, атручваюць, знявечваюць кволыя душы.

Ідзе малады хлапец, пачэпіць навушнікі — і адбойны малаток рытмаў б'е і б'е па мазгах, лупіць па светаўспрыманню юнака. Дома ці ў сяброў працягваецца гэта духоўнае самагубства.

Але... Але праз пэўны час гэтая моладзь, як і я, азірнецца назад і з настальгічным болем скажа:

— Эх, які цікавы быў наш час! Якія былі мелодыі і рытмы!..

І хто мае права гэтаму пярэчыць? Кожны жыве ў «сваім» часе...

Безумоўна, немагчыма ўсё жыццё «вальсаваць». Юнацтва, маладосць патрабуюць і музыкі, адпаведнай стану душы, але неабходна ведаць, што музыка, песні, танцы ва ўсе часы былі прызваныя не выпустошваць, а напаўняць душы людзей прыгожым і вечным...

А я застаюся ў тым далёкім, сваім часе, які атуляе маю душу незабыўным водарам мелодый і гукаў.

Адсталы я чалавек...

Прабачце!

С. Давідовіч

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1578. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Образование соседних чисел Фрагмент: Программная задача: показать образование числа 4 и числа 3 друг из друга...

Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

Мотивационная сфера личности, ее структура. Потребности и мотивы. Потребности и мотивы, их роль в организации деятельности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия