Студопедия — Белая варона” — кажуць пра
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Белая варона” — кажуць пра






тых, хто “не ўмее жыць”

 

Трывожна ў небе крыляе

Чародка белых варон.

У iх вачыма страляюць,

Рагочуць iм наўздагон.

 

На iх паказваюць пальцам,

Злуюцца нават на iх —

Навошта, маўляў, выдурняцца

I родзiчаў ганьбiць сваiх?

 

Былi б, як усе вароны —

Чорныя, як нуда.

А белыя — незаконна,

Белыя — нешта не так…

 

Да чорных мы ўсе прывыклi —

Ад дабра ж не шукаюць дабра —

Нашто белiзна iх — як выклiк,

Ну, што яны ўсе мудраць?!

“А можа, да сонца ляталi —

Ад промняў злiнялi там?”

“Ну, што вы — таксама сказалi!

Якое тут сонца вам!”

 

Вось бачыце, як нялёгка

Белай варонаю жыць,

Вось так у аблоках высока

Над звыклым гуртам кружыць…

 

I ўсё ж той-сёй спачуваў iм —

Як чародцы гэтай сваяк…

Такi ж дзiвак нечуваны,

Гэткi ж чуллiвы, як я…

Я. Сiпакоў

 

КАМЯНІ

 

Вялікі камень можна абысці.

Аб маленькі – спатыкнуцца.

Вялікі камень нельга падняць.

Маленькі можна насіць за пазухай.

Вялікі камень не зрушыш з месца.

Маленькі можна кінуць.

I людзі кідаюць адзін у аднаго...

Цяпер стала модным павучаць:

“Наступіў час збіраць камяні”.

А для чаго?

Каб не спатыкацца?

Каб збудаваць новую крэпасць?

Каб было чым кідацца?..

Вялікіх камянёў не згорнеш у кучу,

у стрэльбу не закладзеш,

з рагаткі не запусціш.

Малыя камяні – паслухмяныя,

куды пашлюць.

Ім няўцям, для чаго іх хочуць сабраць.

Вялікія камяні ўсё гэта бачаць,

але маўчаць.

Іх маўчанне –

золата ці здрада?

Дайце адказ, малыя камяні.

Нямыя маўчаць...

У. Ліпскі

 

УЗЫДЗЕ ДЗЕНЬ

 

Узыдзе дзень –

прагначаканы, яснавокі,

быццам сонца

пасля тужлівай восеньскай залевы.

І звонкая, нібы расы вясенняй гронка,

заззяе радасць у празрыстым небе.

І хмаркі – павучыныя карункі –

ізноў пратне

струменьчык светлае надзеі,

і захлісне душу і сэрца смага,

прыемна-слёзная...

І крылы белыя, пяшчотныя да енку,

ізноў распусціць бусел.

Ад роспачы наўзрыд заплача

і навакол, дзівак, убачыць,

што спаконвеку меў ды страціў.

Адчуе раптам, як праз чорную пакуту

душа вяртаецца бяздушнаму манкурту,

які, здавалася, ужо не акрыяе...

І вось высока бусел узлятае,

ужо не баючыся ўпасці,

бо ўведаў ён, што без Радзімы шчасця

ніякі вольны птах не мае.

А. Давыдаў

 

БЯЗБОЖНІКІ БЫЛЫЯ…

 

Бязбожнікі былыя ўсё часцей

Прыходзяць да царкоўнага парога.

(Калі дабра не бачыш ад людзей,

Знайсці спагаду спадзяешся ў Бога.

 

Няўмела свечкі ставяць за ўпакой,

Гатовы сарамліва прычасціцца.

Баяцца вочы ўзняць –

Над галавой

Увысь анёлы ўзносяць таямніцы.

 

Нязвыкла словы даўнія гучаць,

Аж халадок перапаўняе грудзі,

Нібы спыніўся і змяніўся час –

Ці то ўжо ўсё было,

Ці толькі будзе.

 

З даверам,

Без папрокаў і маны,

Са сцен глядзяць прасветленыя твары.

І ў сэрцы будзяць гулкія званы

Раскаянне і прадчуванне кары.

 

А Ойча бласлаўляе ўсё смялей

Свавольную надзею маладую...

Быць можа, не паможа Бог,

Але

І выслухае ўсіх, і пашкадуе.

Г. Бураўкін

 

РАБІНА

 

Рабіна –

Восені рыбіна

Чырванапёрая –

Трапеча ў імглістай стыні.

Рабыня

Вятроў –

Ты сталася мне апораю

У мітуслівай людской пустыні...

 

Густыя –

Луской

Шапатлівай –

Лісты а-

па-

да-

юць,

Як дні залатыя,

Мае незваротныя.

З табою

Абое шукаем сустрэч нешчаслівых,

Абое – сыходзімся, як маладыя, –

Абое – смяротныя...

 

З табой мы

Горкай часінаю,

Блуднай, знявечанай,

Ратуемся разам ад ліха:

Ты боль мой

Спагадай рабінавай,

Я твой – чалавечаю

Ціха

Вылечваю...

В. Зуёнак

 

ВЁСКІ

 

Вёскі беларускія мае вы,

Лёс, як слёзы, горкі і салодкі,

Цётак і дзядзькоў маіх сугрэвы –

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

 

Сонейка на свежым смольным цёсе

Ліпне ціхім променем дрыготкім,

А на квецці – пчолак шматгалоссе, --

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

 

У вянках гаёў, што цешаць вока,

Ці па ўзлессі пушчаў – іхніх продкаў, --

Ланы жыта, бульбы рай навокал –

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

 

Над магілай дзеда зажуруся,

Песні ўспомню ўсіх, што помню, цётак...

Назвы вёсак – назвы Беларусі:

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

 

Застануся з вамі, нібы дрэвы

І жаўрук высокі, звонкі, лёткі...

Толькі каля вас мае сугрэвы,

Крывічы, Загалічы, Кракоткі.

А. Лойка

 







Дата добавления: 2015-10-01; просмотров: 1223. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Правила наложения мягкой бинтовой повязки 1. Во время наложения повязки больному (раненому) следует придать удобное положение: он должен удобно сидеть или лежать...

ТЕХНИКА ПОСЕВА, МЕТОДЫ ВЫДЕЛЕНИЯ ЧИСТЫХ КУЛЬТУР И КУЛЬТУРАЛЬНЫЕ СВОЙСТВА МИКРООРГАНИЗМОВ. ОПРЕДЕЛЕНИЕ КОЛИЧЕСТВА БАКТЕРИЙ Цель занятия. Освоить технику посева микроорганизмов на плотные и жидкие питательные среды и методы выделения чис­тых бактериальных культур. Ознакомить студентов с основными культуральными характеристиками микроорганизмов и методами определения...

Виды нарушений опорно-двигательного аппарата у детей В общеупотребительном значении нарушение опорно-двигательного аппарата (ОДА) идентифицируется с нарушениями двигательных функций и определенными органическими поражениями (дефектами)...

Особенности массовой коммуникации Развитие средств связи и информации привело к возникновению явления массовой коммуникации...

Тема: Изучение приспособленности организмов к среде обитания Цель:выяснить механизм образования приспособлений к среде обитания и их относительный характер, сделать вывод о том, что приспособленность – результат действия естественного отбора...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.014 сек.) русская версия | украинская версия