Студопедия — Беларусь у Першай сусветнай вайне
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Беларусь у Першай сусветнай вайне






На пачатку 20 ст. у свеце склалася складаная геапалітычная сітуацыя. Яна характарызавалася супрацьстаяннем буйнейшых дзяржаў таго часу ў барацьбе сусветныя рынкі збыту прадукцыі і капіталу, за калоніі. Барацьба фактычна адбывалася за перадзел свету. Яе вынікам стала Першая сусветная вайна 1914-1918 гг. У гэтай вайне прымалі ўдзел 33 краіны. У ёй адно аднаму супрацьстаялі краіны ваенна-палітычнага блоку Антанты (Расія, Англія, Францыя) і іх саюзнікі (Італія, Румынія, Сербія, Бельгія, Грэцыя, з 1917 г. ЗША і інш.), з аднаго боку, і краіны т.зв. Чацвярнога саюзу (Германія, Аўстра-Венгрыя, Балгарыя, Турцыя), з другога.

Зачэпкай для пачатку вайны паслужыла забойства паўднёваславянскімі тэрарыстамі аўстрыйскага эрцгерцага Франца Фердынанда, пасля чаго 28 ліпеня 1914 г. Аўстра-Венгрыя абвясціла вайну Сербіі. 1-4 жніўня 1914 г. краіны Антанты, з аднаго боку, і Германія і Аўстра-Венгрыя, з другога, абвясцілі адно аднаму вайну. Пачаліся баявыя дзеянні.

Да сярэдзіны 1915 г. баявыя дзеянні паміж рускімі і германскімі войскамі адбываліся на тэрыторыі Польшчы і Ўсходняй Прусіі. Летам – восенню 1915 г. Германскае войска арганізавала наступленне, у выніку якога заняла тэрыторыі Польшчы, Літвы, Курляндыі і заходняй часткі Беларусі (Гродзенская і большая частка Віленскай губерняў). Да кастрычніка 1915 г. расійска-германскі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Дадзеная лінія фронту заставалася нязменнай да пачатку 1918 г. У 1916 г. камандаванне расійскай арміі ажыццявіла дзве наступальныя аперацыі (Нарачанскую і Баранавіцкую), імкнучыся адсунуць лінію фронту на захад, аднак, беспаспяхова.

З пачаткам вайны, 5 жніўня 1914 г., на тэрыторыі беларускіх губерняў уводзілася ваеннае становішча: забараняліся забастоўкі, а таксама вулічныя шэсці і маніфестацыі, акрамя афіцыйна арганізаваных. Царскі ўрад пры дапамозе афіцыйнага друку і праваслаўнага духавенства праводзіў шырокую шавіністычныю прапаганду. У Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах імперыі, пракацілася хваля патрыятычных маніфестацый, малебнаў, сходаў. Царскі ўрад у вайне падтрымалі на пачатку не толькі праўрадавыя групоўкі, але таксама ліберальныя і некаторыя левыя партыі і арганізацыі.

З сярэдзіны 1915 г. землі Беларусі былі падзелены лініяй фронту; розныя яе часткі знаходзіліся пад кантролем расійскіх і германскіх уладаў. Абодва ваюючыя бакі разглядалі тэрыторыю Беларусі як крыніцу для забеспячэння патрэб фронту.

Цэнтральная і ўсходняя частка Беларусі. У якасці прыфрантавой тэрыторыі ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў 1915-1917 гг. знаходзілася каля 1, 5 млн. расійскіх салдат. Беларусь была месцам размяшчэння Стаўкі Галоўнага Вярхоўнага камандавання Расіі: да лета 1915 г. яна знаходзілася ў Баранавічах, потым была пераведзена ў Магілёў. З беларускіх губерняў у царскае войска было мабілізавана каля 50% мужчын ва ўзросце 18-50 год.

Эканоміка краю перабудоўвалася на патрэбы фронту. Для кіравання эканамічнай дзейнасцю (размеркаванне сыравіны, паліва, транспарту, рабочай сілы, заказаў і г.д.) дзяржава стварала спецыяльныя ваенна-прамысловыя камітэты. На пачатак 1917 г. каля 2/3 буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі пераарыентаваны на ваенны лад. Адбывалася будаўніцтва новых спецыялізаваных ваенных прадпрыемстваў. Для выкарыстання рэсурсаў сельскай гаспадаркі ў ваенных мэтах ствараліся спецыяльныя цывільныя і ваенныя камісіі для правядзення рэквізіцый збожжа, мукі, фуражу, коней, буйной рагатай жывёлы. Насельніцтва прыфрантавых тэрыторый у масавым парадку прыцягвалася да прымусовых работ па ўмацаванні баявых пазіцый.

Істотным фактарам сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі становіцца бежанства, нярэдка прымусовае, з тэрыторый, занятых германскімі войскамі (агульная колькасць бежанцаў дасягнула 1, 3 млн. чалавек). У выніку гарады цэнтральнай і ўсходняй Беларусі былі перапоўнены бежанцамі, якія знаходзіліся ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Гэта выклікала праблемы з харчовым забеспячэннем гарадскога насельніцтва, эпідэміі. Многія бежанцы накіроўваліся ўглыб Расійскай імперыі. У выніку масавых мабілізацый у войска і на прымусовыя работы, бежанства, збяднення значнай часткі насельніцтва адбыліся істотныя змены ў сацыяльнай структуры грамадства: павялічваецца колькасць маргінальных слаёў грамадства, якія ўключалі ў сябе людзей, выкінутых са звыклага сацыяльнага асяроддзя, што не мелі сталай працы, падтрымлівалі існаванне за кошт часовых заробкаў.

У 1916 г. эканоміка беларускіх зямель, як і ў цэлым Расійскай імперыі, апынулася ў стане крызісу. Яго прычынамі з’яўляліся:

- масавыя мабілізацыі і выкарыстанне на прымусовых работах насельніцтва, значныя рэквізіцыі сельскагаспадарчай прадукцыі;

- дэфіцыт тавараў масавага спажывання, выкліканы пераарыентацыяй большасці прамысловых прадпрыемстваў на выпуск ваеннай прадукцыі;

- разрыў эканамічных сувязяў з Германіяй;

- неэфектыўнае кіраванне эканомікай з боку дзяржаўных органаў.

Прыкметамі крызісу сталі:

- скарачэнне пасяўных плошчаў у сельскай гаспадарчы на 1/3, пагалоўя жывёлы – на 11%; пераход значнай часткі сялян да натуральнай гаспадаркі;

- скарачэнне аб’ёмаў прамысловай прадукцыі, ліквідацыя многіх прадпрыемстваў (за 1913-1917 гг. колькасць прадпрыемстваў буйной прамысловасці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі зменшылася з 822 да 297);

- інфляцыя, рост цэн на прадукты харчавання і прамысловыя тавары ў 2–7 разоў, распаўсюджанне спекуляцыі;

- падзенне рэальнай заработнай платы і пагаршэнне матэрыяльнага становішча рабочых.

Ва ўмовах эканамічнага крызісу адбываецца рост незадаволенасці грамадства палітыкай царызму. Хутка развіваюцца антываенныя настроі як сярод грамадзянскага насельніцтва, так і ў войску. Масавы характар набывае дэзерцірства з арміі; вайсковыя злучэнні адмаўляюцца ісці ў наступленне, расійскія і нямецкія салдаты братаюцца. У кастрычніку 1916 г. успыхнула паўстанне салдат на размеркавальным пункце ў Гомелі.

У асноўных прамысловых цэнтрах Расійскай імперыі ў 1915-1916 гг. рэзка актывізуецца антыўрадавы рух. У Дзяржаўнай думе большасць дэпутатаў пераходзіць у апазіцыю да царскага ўрада, у тым ліку памяркоўная частка прадстаўнікоў правых партый. Аднак на тэрыторыі Беларусі ва ўмовах прыфрантавой зоны, перанасычанай войскамі, органамі палітычнай бяспекі і ваеннай контрвыведкі, прыкмет антыўрадавага руху амаль не назіралася.

Падчас вайны назіраецца некаторае ажыўленне беларускага нацыянальнага руху. Пасля акупацыі германскімі войскамі Вільні і закрыцця газеты “Наша ніва” яго цэнтрамі становяцца беларускія таварыствы дапамогі пацярпелым ад вайны ў Мінску. У канцы 1916 – пачатку 1917 гг. у Петраградзе выдаваліся штотыднёвыя беларускамоўныя газеты – “ Дзянніца ” і “ Светач ”.

Заходняя частка Беларусі. Занятая нямецкімі войскамі тэрыторыя Беларусі разам з землямі Літвы і Курляндыі была ўключана ў склад акругі Обер-Ост. У 1915-1917 гг. тут знаходзілася каля 1 млн. нямецкіх салдат. Прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы былі абкладзены высокімі падаткамі; у сельскай гаспадарцы шырока практыкаваліся рэквізіцыі, выкарыстанне насельніцтва на прымусовых работах на ваенных збудаваннях. У хуткім часе эканоміка краю апынулася ў крызісным стане.

Таксама як і ўсходняя Беларусь, занятыя нямецкімі войскамі тэрыторыі знаходзіліся на ваенным становішчы. Усялякая палітычная дзейнасць, забастоўкі, дэманстрацыі і мітынгі забараняліся. Права на функцыянаванне атрымалі толькі грамадскія камітэты дапамогі ахвярам вайны. Яны былі ўпаўнаважаны выказваць уладам прапановы ў сацыяльнай, асветніцкай і культурнай сферы.

Для стварэння сацыяльнай апоры ў краі і аслаблення ў ім расійскага і польскага ўплыву германскія ўлады абвясцілі раўнапраўе ўсіх нацый на занятых тэрыторыях: дазваляліся культурная дзейнасць, навучанне і выданне газет на роднай мове. Гэта прывяло да ажыўлення беларускага нацыянальна-культурнага руху, цэнтрам якога стала Вільня, дзе знаходзіліся многія былыя дзеячы БСГ і “Нашай нівы”. У 1915-1917 гг. узнікае шэраг беларускіх грамадскіх арганізацый; з снежня 1916 г. выходзіла газета “ Гоман ”. Была створана сетка школ з беларускай мовай навучання (да вясны 1918 г. іх налічвалася 79); з кастрычніка 1916 г. дзейнічала беларуская настаўніцкая семінарыя ў Свіслачы.

Нягледзячы на абмежаванні з боку германскіх улад, дзеячы беларускага нацыянальнага руху ставілі ў сваёй дзейнасці і палітычныя задачы. Утвораны на аснове камітэта дапамогі ахвярам вайны Беларускі народны камітэт (кіраўнікі І. і А. Луцкевічы) сумесна з адпаведнымі польскімі, літоўскімі і яўрэйскімі арганізацыямі выступіў з ініцыятывай аднаўлення Вялікага княства Літоўскага ў форме дэмакратычнай рэспублікі з соймам у Вільні. Дадзеныя арганізацыі ў снежні 1915 г. утварылі Канфедэрацыю Вялікага княства Літоўскага. Аднак рознагалоссі паміж яе ўдзельнікамі і адсутнасць падтрымкі з боку германскіх улад абумовілі хуткі распад канфедэрацыі. У межах літоўскага нацыянальнага руху фарміруецца ідэя незалежнай літоўскай дзяржавы з цэнтрам у Вільні, якая б уключала ў сябе некаторыя землі заходняй Беларусі. Дзеячы полькага нацыянальнага руху таксама разглядалі землі Віленскай і Гродзенскай губерняў як частку тэрыторыі будучай польскай дзяржавы.

У той жа час дзеячы беларускага нацыянальнага руху рабілі некаторыя захады, накіраваныя на стварэнне беларускай дзяржаўнасці. У красавіку і чэрвені 1916 г. прадстаўнікі Беларускага народнага камітэта ўдзельнічалі ў канферэнцыях народаў Расіі, якія праходзілі ў Стакгольме і Лазане, дзе ставілі пытанне аб сваёй будучай палітычнай самастойнасці і выказалі рашучае жаданне пазбавіцца ад прыгнёту расійскіх улад. У 1916 г. узнікае групоўка “ Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі ” на чале з Вацлавам Ластоўскім. Яна адмаўлялася ад усялякіх саюзаў з літоўскім і польскім нацыянальнымі рухамі і выступала за поўную дзяржаўную незалежнасць Беларусі ў яе этнаграфічных межах.

Такім чынам, Першая сусветная вайна прывяла да вялікіх людскіх (загінула каля 1, 2 млн. чалавек) і матэрыяльных страт на тэрыторыі Беларусі, істотнага пагаршэння жыццёвага ўзроўню народа. З сярэдзіны 1915 г. беларускія землі аказаліся падзеленымі паводле лініі фронту паміж двума ваюючымі бакамі, якія эксплуатавалі рэсурсы краю ў сваіх інтарэсах.

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 672. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Разработка товарной и ценовой стратегии фирмы на российском рынке хлебопродуктов В начале 1994 г. английская фирма МОНО совместно с бельгийской ПЮРАТОС приняла решение о начале совместного проекта на российском рынке. Эти фирмы ведут деятельность в сопредельных сферах производства хлебопродуктов. МОНО – крупнейший в Великобритании...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит...

Кран машиниста усл. № 394 – назначение и устройство Кран машиниста условный номер 394 предназначен для управления тормозами поезда...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия