Студопедия — Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Адукацыя, навука, культура ў 1990-2000-я гг






Пасля набыцця дзяржаўнай незалежнасці Беларусі пачынаецца працэс станаўлення самастойнай сістэмы адукацыі, навукі, культуры. На дадзены працэс аказалі істотны ўплыў:

- дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця;

- актывізацыя адукацыйных, навуковых, культурных кантактаў з замежнымі краінамі;

- камерцыялізацыя духоўнай сферы жыцця грамадства.

3 мэтай стварэння спрыяльных умоў для далейшага развіцця адукацыі ў 1991 г. быў прыняты Закон аб адукацыі. 3 1998 г. пачалася рэформа агульнаадукацыйных школ: ажыццяўляўся пераход школ на 12-гадовае навучанне, у тым ліку абавязковае 10-гадовае. Узніклі новыя формы навучальных устаноў: гімназіі, ліцэі, каледжы.

У 1990-я гг. пашырылася сетка вышэйшых навучальных устаноў. Сістэма дзяржаўнай вышэйшай адукацыі Беларусі аб’яднала 44 універсітэты і акадэміі. Акрамя таго ўзніклі 20 недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў, з якіх захавалася з часам 12. Значна ўзрастае колькасць асоб, якія атрымалі вышэйшую адукацыю. Так, у 2004 г. студэнтам стаў амаль кожны другі выпускнік сярэдняй школы. Па колькасці студэнтаў у разліку на 10 тыс. насельніцтва Беларусь выйшла на сярэднееўрапейскі ўзровень (300 чалавек), што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам у гісторыі нашай краіны.

Ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991 – 1995 гг. тэмпы развіцця навуковага патэнцыялу знізіліся: колькасць супрацоўнікаў, занятых у навуцы, паменшылася ў 2 разы, а фінансаванне з дзяржбюджэту – у 4 разы. Разам з тым, у структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’явіліся новыя навуковыя ўстановы: інстытуты праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, радыёбіялогіі, сацыялогіі, малекулярнай і атамнай фізікі, прыкладной оптыкі і тэхналогіі металаў і інш. У 1993 г. Інстытут ядзернай энергетыкі быў пераўтвораны ў Акадэмічны навукова-тэхнічны комплекс “Сосны”, у склад якога ўвайшлі Інстытут праблем энергетыкі, Інстытут радыяцыйных фізіка-хімічных праблем і Інстытут радыёэкалагічных праблем. Навука вызваляецца з-пад дробязнай рэгламентацыі органаў дзяржаўнай улады.

Для развіцця беларускай мастацкай культуры характэрны адыход ад афіцыйнага стылю “сацыялістычнага рэалізму”; плюралізм жанраў і стыляў мастацкага адлюстравання з’яў рэчаіснасці, творчы пошук не толькі на аснове ўласных традыцый, але і сусветных тэндэнцый.

У беларускай літаратуры 1990-2000-х гг. ідзе адраджэнне стыляў мінулых літаратурных эпох, фарміруюца накірункі мадэрнізму і постмадэрнізму. Узнікае вялікая колькасць новых літаратурных аб’яднанняў. Найбольш распаўсюджанымі жанрамі мастацкай літаратуры з’яўляюцца:

- адлюстраванне сацыяльных з’яў рэчаіснасці;

- адлюстраванне гістарычнага мінулага;

- маральна-этычная праблематыка і г.д.

Найбольш значныя прадстаўнікі беларускай літаратуры на сучасным этапе: Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Святлана Алексіевіч, Ніл Гілевіч, Леанід Дайнека, Алесь Дудараў, Вольга Іпатава, Алесь Разанаў, Іван Пташнікаў і інш.

Аналагічныя працэсы адбываюцца ў сферы тэатральнага і музычнага мастацтва. Традыцыйным стала правядзенне музычных фестываляў. Асаблівай папулярнасцю карыстаецца штогадовы міжнародны фестываль “Славянскі базар” у Віцебску.

У выяўленчым мастацтве выразна пашырыліся плюралістычныя тэндэнцыі. Адкрыліся недзяржаўныя галерэі, з’явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Традыцыйна высокім прафесіяналізмам вызначаецца беларуская школа графікі, у тым ліку работы В. Шаранговіча, Ю. Герасіменкі-Жызнеўскага і інш. Шырокую вядомасць атрымалі мастакі М. Савіцкі, М. Селяшчук, А. Ксяндзоў. Традыцыі беларускай школы скульптуры працягваюць В. Борзды, В. Ковач, К. Селіханаў, У. Жбанаў.

Акрамя стварэння новых культурных каштоўнасцей перад грамадствам паўстала пытанне захавання гістарычнай спадчыны. У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”. Помнікі культурней спадчыны сканцэнтраваны ў 138 музеях і іх філіялах – гістарычных, краязнаўчых, літаратурна-мемарыяльных, мастацкіх.

Такім чынам, у перыяд пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларусі адбываецца працэс дэмакратызацыі ў галіне адукацыі, навукі, культуры; духоўная сфера жыцця беларускага грамадства ўключаецца ў сусветныя сацыяльна-культурныя працэсы.

 

Асноўныя паняцці:

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”, Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, парламенцкая рэспубліка, Вярхоўны Савет, Савет Міністраў, шматпартыйнасць, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт РБ, Канстытуцыйны Суд РБ, прэзідэнцкая рэспубліка, рэферэндум 1995 г., рэферэндум 1996 г., дэкрэты, Нацыянальны сход РБ, Палата прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, рэферэндум 2004 г., шматвектарная знешняя палітыка, глабалізацыя, Саюз Беларусі з Расіяй, Адзіная эканамічная прастора, ЕўразЭС, “Усходняе партнёрства”, радзяржаўленне, прыватызацыя, лібералізацыя цэн, Нацыянальны банк, беларускі рубель, эканамічны крызіс 1991-1995 гг., эканамічны ўздым 2000-2008 гг., сумесныя прадпрыемствы, свабодныя эканамічныя зоны.

 

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. Калі была ўхвалена Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі? Дайце агульную характарыстыку дадзенага дакумента. Якія падзеі абумовілі яго з’яўленне?

2. Калі Дэкларацыя аб незалежнасці Беларусі набыла статус канстытуцыйнага закона? Якія падзеі гэта абумовілі?

3. Якія дзяржаўна-палітычныя пераўтварэнні былі праведзены ў Беларусі пасля правалу жнівеньскага путчу?

4. Якую рэакцыю атрымала абвяшчэнне незалежнасці Беларусі на міжнароднай арэне?

5. Якія асноўныя перыяды можна вылучыць у грамадска-палітычным развіцці Рэспублікі Беларусь у 1990-2000-я гг.? У чым іх спецыфіка?

6. Вызначце асаблівасці функцыянавання органаў дзяржаўнай улады РБ у перыяд парламенцкай рэспублікі.

7. Якія працэсы характарызуюць грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў першай палове 1990-х гг.? Якія склаліся ў гэты перыяд асноўныя грамадска-палітычныя сілы?

8. Назавіце буйнейшыя палітычныя партыі Беларусі, якія склаліся ў першай палове 1990-х гг.

9. Калі была прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь? Дайце агульную характарыстыку першай рэдакцыі Асноўнага закона.

10. Калі адбыліся першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі? Якім чынам была пераўладкавана сістэма дзяржаўнай улады пасля 1994 г.?

11. Якія пытанні выносіліся на рэферэндумы 1995 і 1996 гг.? Якімі былі палітычныя наступствы гэтых рэферэндумаў?

12. Якім чынам арганізавана сістэма дзяржаўнай улады ў РБ паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі 1996 г.?

13. Дайце агульную характарыстыку грамадска-палітычнага жыцця ў РБ у 1996 – 2010 гг. назавіце буйнейшыя палітычныя падзеі гэтага перыяду.

14. Вызначце асноўныя накірункі знешняй палітыкі РБ у 1990-2000-я гг.

15. Якое месца займае Беларусь у сусветным працэсе глабалізацыі? Падумайце, якія могуць быць перспектывы міжнароднай дзейнасці РБ?

16. Якую ролю адыграла Беларусь у фарміраванні і дзейнасці СНД? Якія органы СНД знаходзяцца на тэрыторыі РБ?

17. Дайце агульную характарыстыку адносін Беларусі з Расіяй у 1990-2000-я гг. Вызначце дасягненні і няўдачы ў працэсе дзяржаўнай інтэграцыі Беларусі і Расіі?

18. У склад якіх інтэграцыйных структур, утвораных на тэрыторыі былога СССР, уваходзіць РБ?

19. Які характар маюць адносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага саюза? Што такое “Усходняе партнёрства”?

20. Укажыце асноўныя праявы сацыяльна-эканамічнага крызісу 1991 – 1995 гг. Вызначце прычыны крызісу.

21. Якія змены ў структуры ўласнасці адбыліся ў эканоміцы РБ у першай палове 1990-х гг.?

22. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў РБ у другой палове 1990-х гг. Якія меліся пазітыўныя і негатыўныя рысы ў эканамічным развіцці дадзенага перыяду?

23. Вызначце асноўныя прыярытэты дзяржаўнай эканамічнай палітыкі ў 2000-я гг.

24. Прааналізуйце дынаміку эканамічнага росту ў 2000 – 2008 гг. Укажыце асноўныя прычыны эканамічнага ўздыму.

25. Які характар мае структура прамысловасці Беларусі ў сучасны перыяд? Якія галіны прамысловасці найбольш эфектыўна развіваюцца ў 2000-я гг.?

26. Дайце агульную характарыстыку знешнеэканамічнай дзейнасці РБ у 2000-я гг. Якія дзяржавы з’яўляюцца асноўнымі знешнеэканамічнымі партнёрамі Беларусі на сучасным этапе?

27. Вызначце асноўныя асаблівасці развіцця духоўнай сферы грамадства ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.

28. Якія змены адбываюцца ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі ў 1990-2000-я гг.?

29. Ахарактарызуйце становішча беларускай навукі ў 1990-2000-я гг.

30. Якія асноўныя тэндэнцыі можна вылучыць у развіцці мастацкай культуры Беларусі ў 1990-2000-я гг.

 

Тэмы дакладаў і рэфератаў:

1. Фарміраванне інстытутаў і атрыбутаў незалежнай дзяржавы ў Беларусі.

2. Палітычныя партыі ў Беларусі ў 1990-2000-я гг.

3. Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных інстытутаў у незалежнай РБ.

4. Роля Беларусі ў стварэнні дзейнасці Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

5. Палітычныя і эканамічныя ўзаемаадносіны Беларусі з краінамі Еўрапейскага Саюза ў 1990-2000-я гг.

6. Развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы ў незалежнай Беларусі.

7. Дзейнасць свабодных эканамічных зон у Беларусі ў 1990-2000-я гг.

8. Беларуская навука на сучасным этапе: дасягненні, цяжкасці, перспектывы.

 

 







Дата добавления: 2014-12-06; просмотров: 807. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Гидравлический расчёт трубопроводов Пример 3.4. Вентиляционная труба d=0,1м (100 мм) имеет длину l=100 м. Определить давление, которое должен развивать вентилятор, если расход воздуха, подаваемый по трубе, . Давление на выходе . Местных сопротивлений по пути не имеется. Температура...

Огоньки» в основной период В основной период смены могут проводиться три вида «огоньков»: «огонек-анализ», тематический «огонек» и «конфликтный» огонек...

Упражнение Джеффа. Это список вопросов или утверждений, отвечая на которые участник может раскрыть свой внутренний мир перед другими участниками и узнать о других участниках больше...

БИОХИМИЯ ТКАНЕЙ ЗУБА В составе зуба выделяют минерализованные и неминерализованные ткани...

Типология суицида. Феномен суицида (самоубийство или попытка самоубийства) чаще всего связывается с представлением о психологическом кризисе личности...

ОСНОВНЫЕ ТИПЫ МОЗГА ПОЗВОНОЧНЫХ Ихтиопсидный тип мозга характерен для низших позвоночных - рыб и амфибий...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия