НАЙБОЛЬШ ЗНАЧНЫЯ ДАТЫ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
100 – 40 тыс. гг. да н.э. - з’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі. Канец 3 – пачатак 2 тыс. да н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі індаеўрапейцамі. 5 – 10 ст. н.э. – засяленне тэрыторыі Беларусі славянскімі плямёнамі. 862 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Полацку. 980 г. – першая ўзгадка ў летапісе аб Тураве. Каля 988 г. – увядзенне хрысціянства ва Ўсходняй Еўропе. 992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. 1003 – 1044 гг. – княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяслававіча. 1021 г. – разрабаванне палачанамі Ноўгарада, бітва на р. Судамір, далучэнне да Полацкага княства Віцебска, Усвятаў і волакаў паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. 1044 – 1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея”. Сярэдзіна 11 ст. – пабудова ў Полацку Сафійскага сабору. 1066 г. – разрабаванне палачанамі Ноўгарада. 3 сакавіка 1067 г. – бітва на р. Няміга, першая ўзгадка аб Менску. 1101 г. – падзел тэрыторыі Полацкага княства на ўдзельныя княствы: Віцебскае, Менскае, Ізяслаўскае, Лагойскае, Друцкае, Лукомскае. Пачатак перыяду феадальнай раздробленасці. 1127 г. – сумесны паход кааліцыі рускіх князёў супраць Полацкай зямлі. 1151 – 1161 гг. – полацка-менская міжусобная вайна. 1158 – 1162 гг. – пачатак самастойнасці Тураўскага княства. 1161 г. – зроблены крыж Лазарам Богшам па замове Еўфрасінні Полацкай. 1203 і 1206 гг. – паходы палачан на крыжацкія замкі Ікскуль і Гольм. 1223 г. – мір Полацка і Смаленска з крыжакамі, страта Полацкам сваіх уладанняў у Ніжнім Падзвінні, замацаванне свабоды гандлю па Зах. Дзвіне. 1239 – 1242 гг. – падчас паходаў мангола-татар на Кіеў і Польшчу спалены Гомель, Тураў, Мазыр, Пінск, Берасце. Каля 1246 – 1263 гг. – княжанне Міндоўга у Новагародку, стварэнне ВКЛ. 1260 г. – разгром крыжакоў каля возера Дурбэ войскамі Міндоўга, палачан і жамойтаў. 1264 – 1267 гг. – княжанне Войшалак а у ВКЛ, далучэнне да ВКЛ дайновы, нальшанаў і гальшанаў. 1270–1282 гг. – княжанне ў ВКЛ Тройдзеня. Пазбаўленне ВКЛ ад васальнай залежнасці ад Галіцка-Валынскага княства, далучэнне Гародні і Слоніма. Каля 1293 – 1316 гг. – княжанне ў ВКЛ Віценя. 1307 г. – далучэнне Полацка да ВКЛ паводле дагавора (рада). 1316 – 1341 гг. – княжанне ў ВКЛ Гедыміна. Уключэнне ў склад ВКЛ Віцебскага, Менскага, Турава-Пінскага, Берасцейскага княстваў, Падляшша. Перанос сталіцы ВКЛ у Вільню (1323 г.). 1345 – 1377 гг. – княжанне ў ВКЛ Альгерда. 1358 – 1359 гг. – далучэнне да ВКЛ тэрыторый сярэдняга Падняпроўя, Мсціслаўскага і Бранскага княстваў. 1362 г. – бітва войскаў ВКЛ супраць Залатой арды пад Сінімі водамі, далучэнне да ВКЛ Кіеўскай, Чарнігаўскай землі, Падолля, Валыні. 1368, 1370, 1372 гг. – паходы войска ВКЛ на Маскву. 1377 – 1392 гг. – княжанне ў ВКЛ Ягайлы. Барацьба за ўладу паміж Ягайлам, Андрэем Полацкім, Кейстутам, Вітаўтам. 15 жніўня 1385 г. – Крэўская унія. 1387 г. – наданне магдэбурскага права Вільні. 1387 г. – хрышчэнне ў каталіцкую веру балцкага насельніцтва Літвы; прывілей Ягайлы каталіцкай шляхце. 1390 г. – наданне магдэбурскага права Берасцю. 1391 г. – наданне магдэбурскага права Гародні. 1392–1430 гг. – княжанне ў ВКЛ Вітаўта. 1399 г. – разгром войска ВКЛ войскамі Залатой Арды на р. Ворскла. 1409 – 1411 гг. – “Вялікая вайна” паміж ВКЛ і Польшчай і Ордэнам. 15 ліпеня 1410 г. – Грунвальдская бітва. 1413 г. – Гарадзельская унія, устанаўленне манаполіі католікаў на займанне вышэйшых дзяржаўных пасад у ВКЛ. 1424 – 1427 гг. – далучэнне Таўрыды да ВКЛ, прызнанне васальнай залежнасці ад ВКЛ Маскоўскага, Разанскага, Пераяслаўскага княстваў. 1430 – 1432 гг. – княжанне ў ВКЛ Свідрыгайлы. 1432 – 1340 гг. – княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча. 1432 – 1439 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ. 1440–1492 гг. – княжанне Казіміра Ягайлавіча. 1447 г. – выданне “прывілея Казіміра”. 1492–1506 гг. – княжанне ў ВКЛ Аляксандра Казіміравіча. 1492–1494 гг. і 1500–1503 гг. – паражэнні ВКЛ у войнах з Маскоўскай дзяржавай, страта Чарнігаўскай, Ноўгарад-Северскай, Бранскай і Гомельскай землі на карысць Масковіі. 1498 г. – наданне магдэбурскага права Полацку. 1499 г. – наданне магдэбурскага права Менску. 1506 г. – перамога войска ВКЛ над татарамі пад Клецкам. 1506–1548 гг. – княжанне ў ВКЛ Жыгімонта Старога. 1507–1508, 1512–1522, 1534–1537 гг. – войны ВКЛ з Масковіяй, страта Смаленска, Себежа, вяртанне Гомеля. 8 верасня 1514 г. – перамога ВКЛ над маскоўскім войскам пад Оршай. 1517 г. – выданне ў Празе Ф. Скарынам першай кнігі на старабеларускай мове. 1522 г. – выданне Ф. Скарынам першых кніг на тэрыторыі ВКЛ у ўласнай друкарні ў Вільні. 1523 г. – выданне М. Гусоўскім паэмы “Песня пра зубра”. 1529 г. – выдадзены І статут ВКЛ. 1548–1572 гг. – княжанне ў ВКЛ і Польшчы Жыгімонта Аўгуста. 1553 г. – выданне пратэстанцкай Бібліі ў Берасці на грошы М. Радзівіла Чорнага. 1557 г. – “Валочная памера” ў ВКЛ. 1558 – 1582 гг. – Інфлянцкая і Полацкая вайна ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. 1563 г. – Віленскі прывілей: ураўнаванне ў палітычных правах шляхты ўсіх хрысціянскіх веравызнанняў. 1564 г. – Бельскі прывілей: стварэнне выбарных шляхецкіх земскіх судоў, абвяшчэнне роўнасці ўсёй шляхты перад законам. 1566 г. – зацверджаны ІІ статут ВКЛ. 1 ліпеня 1569 г. – Люблінская унія. Стварэнне Рэчы Паспалітай. 1573 г. – выданне “Генрыкавых артыкулаў”, абмежаванне ўлады караля. 1576–1586 гг. – караляванне ў Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя. 1579 г. – заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі. 1581 г. – заснаванне Полацкага езуіцкага калегума. 1588 г. – зацверджаны ІІІ статут ВКЛ. 1588–1532 гг. – караляванне ў Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы. 1594-1596 гг. – казацкае паўстанне С. Налівайкі 1594-1596 г. 1596 г. – Берасцейская царкоўная унія. 1600 – 1611 гг. і 1617 – 1629 гг. – войны Рэчы Паспалітай са Швецыяй, страта ВКЛ Рыгі. 1605 г. – перамога войска ВКЛ над шведскім войскам пад Кірхольмам 1606 – 1609 гг. – рокаш М. Зэбджыдоўскага – Я. Радзівіла. 1609-1618 гг. – вайна з Маскоўскай дзяржавай; вяртанне Смаленска, Чарнігава, Ноўгарад-Северскай зямлі Рэчы Паспалітай. 1621 г. – Хоцімская вайна з Турцыяй. 1623 г. – забойства праваслаўнымі ў Віцебску полацкага ўніяцкага арцыбіскупа Іасафата Кунцэвіча. 1632 – 1648 гг. – кіраванне ў ВКЛ і Польшчы Ўладыслава Вазы. 1632 г. – аднаўленне правоў праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. 1648 – 1668 гг. – кіраванне Яна Казіміра Вазы ў ВКЛ і Польшчы. 1648 – 1651 гг. – казацка-сялянская вайна на тэрыторыі Беларусі. 1654-1667 гг. – войны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай, Швецыяй, Трансільваніяй. 1655 г. –Кейданская унія паміж ВКЛ і Швецыяй. 1660-1661 гг. – перамогі войска ВКЛ і Польшчы над маскоўскімі войскамі каля р. Палонкай, р. Басяй, пад Кушлікамі. 1669-1673 гг. – кіраванне ў РП Міхаіла Карыбута Вішнявецкага. 1674 – 1696 гг. – кіраванне ў РП Яна Сабескага. 1686 г. –“Вечны мір” паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай. Замацаванне ў складзе Масковіі Смаленскай зямлі. 1697 – 1733 гг. – кіраванне ў РП Аўгуста ІІ Моцнага. 1697-1704 гг. – грамадзянская вайна ў ВКЛ паміж “сапежынцамі” і “рэспубліканцамі”. 1700 – 1721 гг. – Паўночная вайна. 1705-1708 гг. – вайна паміж шведскімі і расійскімі войскамі на тэрыторыі ВКЛ. 1710 г. – выхад РП з Паўночнай вайны, вывад расійскіх войскаў. 1717 г. – рашэннямі “нямога” сойму абмяжоўвалася ўлада вышэйшых дзяржаўных асоб, пацверджана права лібэрум вета; скарочана войска ВКЛ (да 6 тыс. чал.) і Польшчы (да 18 тыс. чал.). 1720- гг. – з’яўленне першых мануфактур у ВКЛ. 1733 – 1763 гг. – кіраванне ў РП Аўгуста ІІІ Саса. 1764 – 1795 гг. – кіраванне ў РП Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 1764-1766 гг. – спроба дзяржаўных рэформ у РП. 1767 – 1768 гг. – стварэнне Радамскай, Торунскай і Слуцкай канфедэрацый. 1768-1772 гг. – вайна Барскіх канфедэратаў з расійскімі войскамі ў ВКЛ. 5 жніўня 1772 г. – І падзел Рэчы Паспалітай. 1773 – 1775 і 1788-1792 гг. – працяг рэформаў на вальных соймах РП. 1773 г. – стварэнне Адукацыйнай камісіі. 1783 г. – пераўтварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі ў Галоўную школу ВКЛ. 3 мая 1791 г. – абвяшчэнне Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. 1793 г. – ІІ падзел Рэчы Паспалітай і адмена канстытуцыі 3 мая 1791 г. 1794 г. – нацыянальна-вызваленчае паўстанне на чале з Т. Касцюшкам. 1794 г. – увядзенне яўрэйскай мяжы аселасці, забарона яўрэям займацца земляробствам і высяленне іх у гарады. 25 лістапада 1795 г. – ІІІ падзел і ліквідацыя Рэчы Паспалітай. 1812 г. – вайна паміж Расіяй і Францыяй на тэрыторыі Беларусі. 1812 г. – заснаванне Полацкай езуіцкай акадэміі на базе калегіума. 1817-1823 гг. – дзейнасць тайных таварыстваў філаматаў, філарэтаў, прамяністых і іх філіялаў у Вільні, Полацку, Менску, Свіслачы. 1820 г. – закрыццё Полацкай езуіцкай акадэміі. Забарона моладзі вучыцца за межамі Расійскай імперыі. 1820-я гг. – заснаванне першых фабрык у Беларусі. Снежань 1825 г. – спроба дзекабрыстаў узняць антыцарскае паўстанне ў Бабруйскай крэпасці. 1830-1831 г. – шляхецкае паўстанне ў Беларусі. 1832 г. – закрыццё Віленскага ўніверсітэта. 1837-1841 гг. – рэформа П. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. 1839 г. – Полацкі царкоўны сабор, скасаванне уніі і далучэнне грэка-каталіцкай царквы да Рускай праваслаўнай царквы. 1840 г. – скасаванне дзеяння Статута 1588 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі, забарона ужывання назваў “Беларусь” і “Літва”. 1840 г. – стварэнне Горы-Горацкай земляробчай школы, з 1848 г. інстытута (дзейнічаў да 1864 г.). 1858 г. – стварэнне губернскіх камітэтаў і пачатак падрыхтоўкі да адмены прыгоннага права. 19 лютага 1861 г. – аграрная рэформа – адмена прыгоннага права. 1863 – 1864 гг. – нацыянальна-рэвалюцыйнае паўстанне ў Беларусі пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага. 1863 – 1864 гг. – адмена часоваабавязанага становішча і змяншэнне выкупных плацяжоў на тэрыторыі Беларусі на 20%. 1864 г. – адукацыйная рэформа; стварэнне агульнасаслоўнай адукайнай сістэмы. 1864 г. – (у Беларусі 1872 – 1882 гг.) – судовая рэформа; стварэнне агульнасаслоўных судоў. 1870 г. – (у Беларусі 1875 г.) – гарадская рэформа; увядзенне сістэмы гарадскога самакіравання. 1874 г. – ваенная рэформа; увядзенне ўсеагульнай вайсковай павіннасці ў залежнасці ад ступені адукацыі замест рэкрутчыны. Другая палова 1870-х – пачатак 1880-х гг. – фарміраванне народніцкага руху. Раскол “Зямлі і волі” на “Народную волю” і “Чорны перадзел”. 1881 г. – забойства Аляксандра ІІ народавольцам І. Грынявіцкім. 1884 г. – стварэнне ў Пецярбурзе Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. 1886 г. – заснаванне першай легальнай незалежнай газеты ў Беларусі “Минский листок”. 1887 – 1892 гг. – контррэформы Аляксандра ІІІ. 1897 г. – стварэнне Бунда. 1898 г. – запуск першага трамвая ў Віцебску. 1898 г. – першы з’езд РСДРП у Мінску. 1902 г. – стварэнне Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры). 1903 г. – заснаванне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). 1905 – 1907 гг. – першая рэвалюцыя ў Расіі. 17 кастрычніка 1905 г. – Маніфест цара Мікалая ІІ аб увядзенні грамадзянскіх правоў у Расіі і заканадаўчай Думы. 1 верасня 1906 – люты 1907 гг. – дзейнасць першай легальнай беларускамоўнай газеты “Наша доля”. Лістапад 1906 – жнівень 1915 гг. – выданне беларускамоўнай газеты “Наша ніва”. Лістапад 1906 г. – пачатак сталыпінскай аграрнай рэформы. 1911 г. – земская рэформа. 1 жніўня 1914 г. – пачатак Першай сусветнай вайны. Верасень-кастрычнік 1915 г. – Свянцянскі прарыў германскага войска і стабілізацыя фронта па лініі Браслаў-Паставы-Карэлічы-Баранавічы-Пінск. 23 лютага – 2 сакавіка 1917 г. – Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі, звяржэнне самаўладдзя, стварэнне Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў і Часовага ўраду. 25-26 кастрычніка 1917 г. – Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Петраградзе. 2 лістапада 1917 г. – усталяванне Савецкай улады ў Мінску. 14-18 снежня 1917 г. – правядзенне І Усебеларускага з’езду. Стварэнне Рады Ўсебеларускага з’езду. 21 лютага 1918 г. – І устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне Рады Ўсебеларускага з’езду і Народнага сакратарыяту вышэйшай уладай у Беларусі. 3 сакавіка 1918 г. – Брэсцкі мір; падзел тэрыторыі Беларусі паміж РСФСР і Германіяй. 9 сакавіка 1918 г. – ІІ устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне суверэнітэта беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 г. – ІІІ устаўная грамата БНР. Абвяшчэнне незалежнасці БНР. Лістапад 1918 – люты 1919 гг. – дэнансацыя РСФСР Брэсцкага міру; вывад германскіх войскаў і заняцце тэрыторыі Беларусі Чырвонай арміяй. 1 студзеня 1919 г. – першае абвяшчэнне БССР. 16 студзеня 1919 г. – рашэнне ЦК РКП(б) аб перадачы РСФСР Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерняў. Урадавы крызіс у БССР. 1919 – 1921 гг. – правядзенне палітыкі “ваеннага камунізму”. Люты 1919 – ліпень 1920 гг. – Літоўска-Беларуская ССР. Люты 1919 – кастрычнік 1920 гг. – савецка-польская вайна. 31 ліпеня 1920 г. – ІІ абвяшчэнне БССР. Лістапад 1920 г. – рэйд атрадаў С.Булак-Балаховіча на Палессі. 27 лістапада - 28 снежня 1920 гг. – Слуцкае ўзброенае паўстанне. 1921 – 1924 гг. – устанаўленне аднапартыйнай сістэмы ў БССР. 18 сакавіка 1921 г. – падпісанне Рыжскага міру паміж РСФСР і Польшчай. 1921 г. – адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. 1921 г. – прыняцце першай Канстытуцыі Польскай Рэспублікі. 1922 г. – адкрыццё Інбелкульта (1929 – Акадэмія навук БССР) ў Мінску. 1922 – 1926 гг.– дзейнасць Беларускага пасольскага клубу ў польскім парламенце. 1921 – 1927 гг. – правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў БССР. 30 снежня 1922 г. – удзел дэлегацыі БССР у стварэнні СССР. Сакавік 1924 г. – першае ўзбуйненне БССР; далучэнне 15 паветаў Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. Ліпень 1924 г. – абвяшчэнне палітыкі беларусізацыі ў БССР. Май 1926 г. – устанаўленне “санацыйнага” рэжыму ў Польшчы. Снежань 1926 г. – другое ўзбуйненне БССР; далучэнне Гомельскага і Рэчыцкага паветаў. Студзень 1927 г. – разгром польскімі ўладамі БСРГ. 1928 – 1932 гг. – І пяцігодка; пачатак індустрыялізацыі ў БССР. Стварэнне планавай эканомікі. Зіма 1929-1930 гг. – пачатак масавай калектывізацыі ў БССР. 1930-я гг. – фарміраванне таталітарнага рэжыму ў СССР. 1930 г. – справа “Саюзу вызвалення Беларусі”; пачатак масавых рэпрэсій ў БССР. 1937-1938 гг. – пік масавых рэпрэсій у БССР. 23 жніўня 1939 г. – “пакт Молатава-Рыбентропа”. 1 верасня 1939 г. – пачатак Другой сусветнай вайны. 17 верасня 1939 г. – уваход савецкіх войскаў на тэрыторыю Заходняй Белаарусі. 28-30 кастрычніка 1939 г. – Народны сход Заходняй Беларусі ў Беластоку. Абвяшчэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да БССР. 10 кастрычніка 1940 г. – перадача Вільні Літве. 1940-1941 гг. – масавыя дэпартацыі насельніцтва (“варожых элементаў”) з Заходняй Беларусі. 22 чэрвеня 1941 г. – пачатак Вялікай Айчыннай вайны. 28 чэрвеня 1941 г. – захоп нямецка-фашысцкімі войскамі Мінска. 3-27 ліпеня 1941 г. – абарона Чырвонай арміяй Магілёва. Канец жніўня 1941 г. – усталяванне нямецкай акупацыі над усёй тэрыторыяй БССР. Май 1942 г. – пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам. Верасень 1942 г. – створаны Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР), які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. Калінін. Жнівень-верасень 1943 г. – І этап “Рэйкавай вайны”. Другая палова верасня – кастрычнік 1943 г. – ІІ этап “Рэйкавай вайны” (“Канцэрт”). Верасень 1943 г. – вызваленне савецкімі войскамі Камарына і Крычава. Лістапад 1943 г. – вызваленне савецкімі войскамі Гомеля і Рэчыцы. Снежань 1943 г. – стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР). Чэрвень-ліпень 1944 г. – ІІІ этап “Рэйкавай вайны” 23 чэрвеня –1944 г. – пачатак аперацыі “Баграціён” і вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня 1944 г. – вызваленне Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 28 ліпеня 1944 г. – вызваленне Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; завяршэнне аперацыі “Баграціён”. 8-9 мая 1945 г. – капітуляцыя нацысцкай Германіі; канец Вялікай Айчыннай вайны. 1945 – 1950 гг. – пятая пяцігодка ўзнаўлення эканомікі БССР. Знішчэнне антысавецкага падполля ў БССР. 1949 – 1952 гг. –калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Люты 1956 г. – ХХ з’езд КПСС; асуджэнне сталінізму, пачатак “адлігі” ў грамадскім жыцці СССР. 1956 – 1965 гг. – беларусК. Мазураў быў першым сакратаром ЦК КПБ. 1956 г. – адкрыццё тэлевізійнага цэнтру ў Мінску. 1962 г. – адміністрацыйная рэформа ў БССР, стварэнне 6 сучасных абласцей. 1963 г. – “год вялікай хіміі”; запуск вытворчасцяў хімічных прадпрыемстваў: Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод, “Беларуськалій” у Салігорску, азотна-тукавы завод “Азот” у Гродне. 1965 – 1980 гг. – кіраўніцтва ў ЦК КПБ П. Машэрава. 1965 г. – “касыгінская” эканамічная рэформа. 1969 г. – замацаванне правоў калгаснікаў на гарантаваную аплату працы і пенсіі па старасці. 1972 г. – пісьмо І.Мележа ў ЦК КПБ. Стварэнне выдавецтва “Мастацкая літаратура” для выдання кніг на беларускай мове. 1974 г. – разгром на XXVI з’ездзе КПСС “нацыяналістаў”? у т.л. у БССР. 1978 г. – чацвёртая Канстытуцыя БССР. 1985-1991 гг. – перабудова ў СССР. 26 красавіка 1986 г. – аварыя на Чарнобыльскай АЭС. 1988 г. – абвяшчэнне палітыкі галоснасці ў СССР. Чэрвень 1989 г. – стварэнне Беларускага народнага фронту; пачатак фарміравання шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі. Сакавік – красавік 1990 г. – першыя альтэрнатыўныя выбары ў Вярхоўны Савет БССР. 27 ліпеня 1990 г. – прыняцце Вярхоўным саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 25 жніўня 1991 г. – наданне статуса закону Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. 19 верасня 1991 г. – перайменаванне БССР у Рэспубліку Беларусь. 8 снежня 1991 г. – стварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 25 снежня 1991 г. – спыненне існавання СССР. 15 сакавіка 1994 г. – прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 г. – абранне першым прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкі. 14 мая 1995 г. – выбары ў Вярхоўны Савет Беларусі ХІІІ склікання і першы рэферэндум. Змена дзяржаўнай сімволікі, увядзенне рускай мовы у якасці другой дзяржаўнай, дазвол прэзідэнту на роспуск парламента. 24 лістапада 1996 г. – другі рэспубліканскі рэферэндум; пераход палітычнай сістэмы Беларусі да прэзідэнцкай рэспублікі. 2 красавіка 1997 г. – дагавор аб стварэнні Саюза Беларусі і Расіі. 9 верасня 2001 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на другі прэзідэнцкі тэрмін. 17 кастрычніка 2004 г. – трэці рэспубліканскі рэферэндум; зняцце абмежаванняў па колькасці абранняў для аднаго чалавека на пасаду прэзідэнта. 19 сакавіка 2006 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на трэці прэзідэнцкі тэрмін. 19 снежня 2010 г. – пераабранне А. Лукашэнкі на чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін.
|