Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Буржуазныя рэформы 60–70-х гадоў і контррэформы 80–90-х гадоў





Рэформа 1861 г. лiквiдавала галоўную перашкоду, што стрымлiвала развiцце капiталiзму ў Расii, – прыгоннае права. Аднак гэтага было не дастаткова. Каб рухацца да сапраўды буржуазнага грамадства, Расii былi патрэбны iншыя рэформы дзяржаўна-палiтычнага ладу. У 60–70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзеннi такiх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галiне народнай адукацыi i друку.

Самай радыкальнай была судовая рэформа (20 лiстапада 1864 г.). Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Былi абвешчаны нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адмiнiстрацыi, вусны характар, спаборнасць i галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымiнальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, ствараўся iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў). Папярэдняе следства забiралася ад палiцыi i перадавалася судовым следчым. Значна скарачалася сiстэма судаводства.

На Беларусi судовая рэформа пачалася толькi ў 1872 г. з увядзення мiравых судоў. Аднак мiравыя суддзi, у адрозненне ад центральных губерняу Расіі, тут не выбiралiся, а назначалiся мiнiстрам юстыцыi. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелi i прысяжныя павераныя з’явiлiся на Беларусі толькi ў 1882 г. Спiс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамi. Усё гэта было вынікам паўстання 1863–1864 гг. – самадзяржаўе не давярала польскiм памешчыкам, якiя пераважалi ў краi.

Земская рэформа, прынятая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах i губернях выбарных устаноў (земстваў) для кiраўнiцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскiм абслугоўваннем насельнiцтва i iншымi справамi непалiтычнага характару. Але на Беларусi ў сувязi з падзеямi 1863–1864 гг. уводзiць выбарныя ўстановы ўрад час не адважыўся.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусi была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870, а пачалася ў 1875). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасцi пры выбарах органаў гарадскога самакiравання – гарадской думы i гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Але высокi маёмасны цэнз выключаў з удзелу ў выбарах большую частку жыхароў горада i даваў уладу купцам, прадпрымальнiкам, уладальнiкам нерухомасцi. Права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў, не мелі магчымасці ўдзельнічаць у гарадскім самакіраванні як непадатковае насельніцтва.

Рэфармаванне армii ў Расii пачалося ў 1862 г., калi былi ўтвораны 15 ваенных акруг (у тым лiку i Вiленская, у якую ўвайшлi ўсе беларускiя губернi) i скарочаны тэрмiн службы да 7–8 гадоў. У 1874 г. з увядзеннем усеагульнай воiнскай павiннасцi ў Расii былi рэалiзаваны буржуазныя прынцыпы камплектавання армii. Усе мужчыны з 20-гадовага ўзросту павiнны былi служыць у войску (выключэнне рабiлася толькi для карэннага насельнiцтва Сярэдняй Азii, Казахстана, Сiбiры i Поўначы). Тэрмiн службы панiжаўся да 6 гадоў у сухапутных войсках i 7 – на флоце. Уводзiлiся iльготы для людзей, якiя мелi адукацыю. Тыя, хто скончыў вышэйшыя навучальныя ўстановы служылi 6 месяцаў, гiмназii – 1, 5 года, гарадскiя вучылiшчы – 3, пачатковыя школы – 4 гады.

Буржуазны характар насiлi таксама школьная (1864 г.) i цэнзурная(1865 г.) рэформы. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, павялiчвалася колькасць пачатковых школ, уводзiлася пераемнасць розных ступеняў навучання. Новы цэнзурны статут значна пашыраў магцымасцi друку

Пасля забойства нарадавольцамi iмператара Аляксандра II ў 1881 г. ва ўнутранай палiтыцы Расii адбылiся значныя змены. У кiраўнiцтве дзяржавы перамогу атрымалi рэакцыйныя колы. 80–90-я гг. увайшлi ў гiсторыю Расii як перыяд контррэформаў. Першымi ахвярамi рэакцыi сталi друк i школа. У 1882 г. быў устаноўлены жорсткi адмiнiстрацыйны нагляд за газетамi i часопiсамi. У 80-я гг. урадам прымаецца шэраг пастаноў, якiя ўводзiлi шмат абмежаванняў у сiстэму адукацыi. У 1892 г. было зацверджана новае “Гарадское палажэнне”, якое рэзка павышала маёмасны цэнз пры выбарах органаў гарадскога самакiравання i узмацняла над iм кантроль з боку ўрадавай адмiнiстрацыi. Права ўдзелу у выбарах гарадской думы пазбаўляліся не толькі немаёмныя пласты гарадскога насельніцтва, але і дробная буржуазія – дробныя гандляры, прыказчыкі і інш.

Становiшча на Беларусi ўскладнялася яшчэ i тым, што тут дзейнiчалi розныя абмежаваннi ў дачыненнi да польскага (каталiцкага) i яўрэйскага (іудзейскага) насельнiцтва. У 1865 г. палякам дазвалялася мець маенткi толькі па спадчыне. Польскiя памешчыкi пазбаўляліся магчымасцi карыстацца льготнымi пазыкамi Дваранскага банка. Яшчэ з канца XVIII ст. Беларусь уваходзiла ў мяжу яўрэйскай аселасцi, а ў 1882 г. яўрэям было забаронена сялiцца за межамi гарадоў i мястэчак, арэндаваць i купляць зямлю. У пачатку 90-х гг. на Беларусь была выселена значная колькасць яўрэяў з гарадоў Цэнтральнай Расii, у вынiку чаго была створана штучная перанаселенасць беларускiх гарадоў. Яўрэяў не прымалi на работу ў дзяржаўныя ўстановы, палiцыю, на афiцэрскiя пасады ў армii, на чыгуначны транспарт. Iснавала працэнтная норма прыему яўрэяў у сярэднiя i вышэйшыя навучальныя ўстановы.

 







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 620. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...


Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...


Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...


Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Признаки классификации безопасности Можно выделить следующие признаки классификации безопасности. 1. По признаку масштабности принято различать следующие относительно самостоятельные геополитические уровни и виды безопасности. 1.1. Международная безопасность (глобальная и...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

КОНСТРУКЦИЯ КОЛЕСНОЙ ПАРЫ ВАГОНА Тип колёсной пары определяется типом оси и диаметром колес. Согласно ГОСТ 4835-2006* устанавливаются типы колесных пар для грузовых вагонов с осями РУ1Ш и РВ2Ш и колесами диаметром по кругу катания 957 мм. Номинальный диаметр колеса – 950 мм...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия