Студопедия — Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 60-я гады XIX ст. – першыя гады XX ст






Рэформа 1861 г., праведзеная ў iнтарэсах памешчыкаў, абумовiла “прускi” варыянт развiцця аграрнага капiталiзму ў Расii. На Беларусi яго рысы былi яшчэ больш выразныя. Тут памешчыцкае землеўладанне не толькi пераважала, але i мела выразны латыфундыяльны характар. Буйныя памешчыкi валодалi дзесяткамi i сотнямi тычяч дзесяцiн зямлi, а сялянскiя надзелы складалi ў сярэднiм ад 2 да 5 дзесяцiн на мужчынскую душу.

Пераход да капiталiстычнага земляробства на Беларусi адбываўся паступова. На змену прыгоннiцтву спачатку прыйшла змешаная сiстэма гаспадаркi. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўлялiся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сiстэма была найбольш распаўсюджана ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлi iнвентаром сялян, якiя атрымлiвалi за гэта ад памешчыка зямельныя ўгоддзi ў арэнду. У Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях памешчыкi шырока выкарыстоўвалi працу наемных рабочых (гадавых, тэрмiновых, падзенных), якiя апрацоўвалi зямлю iнвентаром уладальнiка. Гэта была ўжо капiталiстычная форма гаспадарання. Аднак i тут адпрацоўкi займалi значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка Беларусi ўсе шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязi. Развiцце капiталiзму ў Беларусi адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасiйскага рынку. Беларусь заставалася галоўным чынам сельскагаспадапчым раёнам, аднак па ўзроўню развiцця капiталiзму ў сельскай гаспадарцы яна iшла наперадзi многiх раёнаў Расii. Xутчэй складвалiся капiталiстычныя адносiны ў Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, дзе пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губернi знаходзiлiся i ў больш спрыяльным становiшчы ў параўнаннi з Вiцебскай i Магiлеўскай адносна рынку сбыту сельскагаспадарчай прадукцыi. У вынiку малазямелля сялян таварная вытворчасць iх гаспадарак была вельмi нiзкай, таму асноўнымi пастаўшчыкамi таварнай прадукцыi на Беларусi былi памешчыкi. Шмат памешчыцкiх гаспадарак, асаблiва на захадзе i ў цэнтры Беларусi, перайшло на капiталiстычны шлях развiцця, у iх адкрывалiся вiнакурныя, цагельныя, смалакураныя заводы, млыны, лесапiльнi. Разам з тым, многiя памешчыкi самi не вялi гаспадарку i сдавалi зямлю ў арэнду.

Аб развiццi капiталiзму ў сельскай гаспадарцы Беларусi можа сведчыць паступовая спецыялiзацыя сельскагаспадарчай вытворчасцi. У першыя два дзесяцiгоддзi пасля рэформы важнейшай галiной гандлёвага земляробства заставалася вытворчасць збожжа. Аднак у вынiку сусветнага аграрнага крызiсу 80–90-х гг. цэны на яго рэзка панiзiлiся (толькi за 80-я гг. больш чым у 2 разы). Гэта прымусiла беларускiх памешчыкаў пераходзiць на вытворчасць такiх прадуктаў, якiя давалi большы прыбытак.

У 90-я гг. галоўнай спецыялiзаванай галiной у сельскай гаспадарцы Беларусi стала малочная жывёлагадоўля. З 1883 да 1900 г. колькасць буйной рагатай жывёлы ў памешчыцкiх гаспадарках Беларусi вырасла амаль удвая. Дзякуючы высокаму попыту малочныя прадукты мелi пастаянны сбыт у Цэнтральнай Расii, Польшчы, Прыбалтыцы. Важным вiдам гандлёвага прадпрымальнiцтва ў памешчыцкiх гаспадарках Беларусi было вiнакурэнне. З сярэдзiны 60-х гг. у памешчыцкiх гаспадарках iнтэнсiўна развiвалася свiнагадоўля. У Мiнскай i Гродзенскай губернях значнага развiцця дасягнула танкарунная авечкагадоўля. Спецыялiзацыя памешчыцкай гаспадаркi i павелiчэнне яе рыначных сувязей асаблiва ярка праявiлася ў пашырэннi вытворчасцi тэхнiчных культур. Сярод iх першае месца займала бульба. Плошча пад яе за 1881–1899 гг. узрасла ў 2, 5 раза. Другое месца займаў лен, за гэты ж час плошча пад лён павялiчалася на 48, 5 %. Яго вытворчасць, асаблiва ў Вiцебскай губернi, мела пераважна гандлёвы характар. Значнае месца ў канцы ХIХ ст. у беларускiх губернях займала прамысловае садаўнiцтва i агароднiцтва.

Разам з тым, да пачатку ХХ ст. перабудова сельскай гаспадаркi Беларусi на капiталiстычны лад яшчэ далека не завершылася. З-за перавагі памешчыцкай уласнасцi тут не склалася развiтая сялянская заможная гаспадарка. У канцы ХIХ ст. сярод сялян беднякоў было 61 %, сяраднякоў – 28 %, заможных сялян – толькi 11 %.

Прамысловасць Беларусi развiвалася ў цеснай сувязi з агульнарасiйскай, але мела i свае асаблiвасцi. Характэрнай рысай прамысловага развiцця Беларусi ў другой палове ХIХ ст. разам з адносна хуткiм ростам фабрычнай iндустрыi было распаўсюджанне дробнай вытворчасцi i мануфактур, пераважна невялiкiх фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў. Пасля рэформы 1861 г. паскараецца рост i павялiчваецца аб’ем прадукцыi рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi. Рамеснiцкiя прадпрыемствы былi заснаваны на ручной працы. Перш за ўсе, гэта былі промыслы, якiя выкарыстоўвалi мясцовую сыравiну: сталярны, ганчарны, кушнерскi, шавецкi, ткацкi. Рамесная вытворчасць канцэнтравалася ў гарадах i мястэчках. У пачатку ХХ ст. рамяство давла 37, 8 % прадукцыi ўсей прамысловасцi Беларусi. Мануфактуры ўзнiкалi з сялянскiх промыслаў i гарадскога рамяства. Тут выкарыстоўвалася ручная праца, але iснаваў яе падзел па спецыяльнасцях. У канцы ХIХ ст. мануфактуры пераважалi ў гарбарнай, ганчарнай, цагельнай, суконнай, шкляной i тытуневай вытворчасцi i давалi 15, 4 % валавай прамысловай прадукцыi Беларусi.

Нягледзчы на вялiкую долю рамеснiцкай i мануфактурнай вытворчасцi на працягу другой паловы ХIХ ст. у прамысловасцi Беларусi iшоў працэс пераходу ад ручной працы да машыннай. Рамяство i мануфактуру паступова выцясняе капiталiстычная фабрыка. Калi ў 1860 г. на Беларусi дзейнiчала толькi 76 фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў, то ў 1900 г. iх было ўжо 1137. У канцы стагоддзя фабрычна-заводская прамысловасць давала 48, 6 % валавога прадукту.

Значна адставала Беларусь ад Расii па ўзроўню канцэнтрацыi вытворчасцi. Дробныя прадпрыемствы (да 50 рабочых) складалi на Беларусi 85, 5 % усiх фабрык i заводаў. Сярэднi памер прадпрыемстваў Беларусi быў у 2, 3 раза менш чым увогуле па Расii. На Беларусi з-за адсутнасцi неабходнай сыравiны вельмi марудна развiвалася цяжкая прамысловасць. Пераважнае значэнне тут атрымалi галiны вытворчасцi, звязаныя з перапрацоўкай мясцовай сыравiны. Сярод iх вядучая роля належала вiнакурэнню i лясной прамысловасцi. Беларусь была адным з галоўных раёнаў вiнакурэння ў Расii. Тут у 1890 г. дзейнiчала 18 % усiх вiнакурных заводаў краiны, а іх валавая прадукцыя ў 1900 г. складала 23, 5 % усей прадукцыi прамысловасцi Беларусi. Лесапiльная прамысловасць стаяла на другiм месцы пасля вiнакурэння. Аднак фабрычна-заводскiя прадпрыемствы занялi тут пануючае становiшча толькi ў 90-х гг. Значнае развiцце на Беларусi атрымалi запалкавая i папярова-кардонная вытворчасць.

Вельмi шмат было на Беларусi прадпрыемстваў, звязаных з перапрацоўкай сельскагаспадарчай сыравiны: мукамольна-крупяных, крухмальна-патачных, маслабойных, пiвавараных, тэкстыльных, iльно- i пенькаапрацоўчых, гарбарных. У другой палове ХIХ ст. хуткi рост гарадоў i развiцце прамысловага будаўнiцтва выклiкалi патрэбу ў вялiкай колькасцi будаўнiцых матэрыялаў. На Беларусi атрымала развiцце, у першую чаргу, вытворчасць цэглы. Iснавалi таксама кафляныя i шклозаводы.

Прамысловасць Беларусi пасля рэформы 1861 г. развiвалася нераўнамерна. У 80–90-я гг. на Беларусi ўведзена ў дзеянне фабрычна-заводскiх прадпрыемстваў у 4 разы больш, чым за папярэднiя 20 гадоў (у Расii толькi ў 2, 6 раза).

Значнаму павелiчэнню тэмпаў развiцця прамысловасцi Беларусi спрыяла стварэнне густой сеткi чыгуначных дарог. Першай у 1862 г. праз тэрыторыю Беларусi прайшла Пецярбургска-Варшаўская чыгунка (праз Гродна). У 1866 г. пачала дзейнiчаць Рыга-Арлоўская чыгунка (Дзвiнск – Полацк – Вiцебск), у 1871 г. – Маскоўска-Брэсцкая (Смаленск – Орша – Баранавiчы – Брэст), у 1871–1874 гг. – Лiбава-Роменская (Вiльня – Маладзечна – Мiнск – Асiповiчы – Бабруйск – Жлобiн). У 80-я гг. былi пабудаваны Палескiя чыгункi (Вiльня – Баранавiчы – Лунiнец, Гомель – Лунiнец – Пiнск – Жабiнка, Баранавiчы – Слонiм – Ваўкавыск – Беласток). У 1902 г. адкрылася Пецярбургска-Адэская магiстраль (Вiцебск – Орша – Магiлёў – Жлобiн). Увогуле даўжыня чыгуначнай сеткi на Беларусi з 1867 г. да 1904 г. вырасла ў 12 разоў. Чыгункi звязалi Беларусь з галоўнымi iндустрыяльнымi цэнтрамi краiны – Пецярбургам, Масквой, Кiевам, Варшавай, прыбалтыйскiмi партамi.

Важную ролю ў эканомiцы Беларусi адыграваў рачны транспарт. Водныя шляхі праходзілі па Прыпяці, Бярэзіне, Сожы. Водны транспарт у 1900 г. налічваў 310 непаравых і 23 паравых судны.

 







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 787. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия