Студопедия — Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Развіццё гандлёва-эканамічных адносін БССР з замежнымі краінамі






Важнае месца ў міжнароднай дзейнасці БССР займала развіццё эканамічных сувязей з замежнымі краінамі. Гаворачы аб гэтым, неабходна ўлічваць геапалітычнае становішча Беларусі. Праз яе тэрыторыю праходзілі шляхі зносін з Усходу на Захад і з Поўначы на Поўдзень. Шырокая сетка аўтамабільных, чыгуначных, паветраных, водных шляхоў зносін давала магчымасць ёй весці рознабаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва як з былымі рэспублікамі СССР, так і з еўрапейскімі краінамі.

Беларусь, як і іншыя саюзныя рэспублікі былога СССР, не мела самастойнага выхаду за мяжу ў эканамічных адносінах. Рэалізацыяй тавараў, вырабленых на экспарт прадпрыемствамі рэспублікі, займаліся Міністэрства замежнага гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Беларусь выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў.

Уступленне ў ААН, развіццё эканомікі ў пасляваенны перыяд дазволілі Беларусі выйсці на шлях шырокага эканамічнага супрацоўніцтва з сацыялістычнымі, капіталістычнымі і іразвіваючыміся краінамі.

У студзені 1949 г. быў створаны Савет Эканамічнай Узаемадапамогі (СЭУ). У яго ўвайшлі СССР, Польшча, Балгарыя, Венгрыя і іншыя краіны Усходняй Еўропы. Пазней далучыліся ГДР, Куба, В’етнам. Галоўнай мэтай дзейнасці СЭУ з’яўлялася развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, абмен вытворчым вопытам, перадача навукова-тэхнічнай інфармацыі, прамысловая кааперацыя, пашырэнне эканамічнай інтэграцыі ў розных галінах вытворчасці і г.д.

З гэтага моманту пачынаецца новы перыяд знешнеэканамічных адносін Беларусі з замежнымі краінамі. Эканоміка рэспублікі як састаўная частка адзінага гаспадарчага комплексу СССР была ўключана ў знешнеэканамічныя сувязі з рознымі краінамі свету.

У 1952 г. у Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, праз якое ажыццяўлялася мэтанакіраваная палітыка ў галіне знешнеэканамічных адносін.

Павялічыліся пастаўкі машын і прамысловага абсталявання з рэспублікі перш за ўсё сацыялістычным краінам Еўропы. Вялікім попытам карысталася прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. На долю краін СЭУ прыпадала звыш 2/3 экспартных паставак з БССР.

У другой палове 50-х гадоў прадукцыя больш за 120 прадпрыемстваў рэспублікі пастаўлялася на экспарт. Значна пашыраліся пастаўкі аўтамабіляў, самазвалаў, трактароў, металарэзных станкоў, снегаачышчальнікаў, падшыпнікаў, электраабсталявання, радыётэхнікі, швейных вырабаў. Галоўнае месца ў структуры экспарту займалі вырабы машынабудавання і металаапрацоўкі, якія павялічыліся амаль у 3 разы.

Беларусь не толькі пастаўляла вырабы на экспарт, але і атрымлівала імпартную прадукцыю. Перш за ўсё гэта былі сельскагаспадарчая тэхніка, сродкі транспарту і сувязі, медыцынская абсталяванне, прамысловыя і харчовыя тавары, сыравіна для лёгкай і харчовай прамысловасці. У 50-х гадах Беларусь атрымлівала з Егіпта, Сірыі, Ірана, Афганістана, Пакістана баваўняную сыравіну, з Індыі, Марока, Аргенціны, Уругвая – воўну і шарсцяное прадзіва, з Інданезіі і Малайзіі – натуральны каўчук, з Ганы, Нігерыі, Бразіліі, Эквадора – сыравіну для кандытарскай прамысловасці і г.д.

У другой палове 60-х годоў павялічваецца аб’ём гандлёвых паставак беларускіх тавараў у капіталістычныя краіны, асабліва па доўгатэрміновых пагадненнях. Значным попытам карысталіся металаапрацоўчыя станкі, якія набывалі фірмы 14 капіталістычных краін, у тым ліку Англіі, ФРГ, Аўстрыі, Японіі, Даніі і інш. Экспарт трактароў павялічыўся больш чым утрая. Яны пастаўляліся ў 11 капіталістычных краін. Сярод іх былі Канада, Фінляндыя, Швецыя і інш.

У 70-я гады эканоміка Беларусі ўсё больш і больш інтэгрыравалася не толькі ў агульнасаюзную, але і ў эканоміку сацыялістычных еўрапейскіх краін. Рэспубліка з’яўлялася актыўным удзельнікам стварэння адзінай энергетычнай сістэмы “Мір”, будаўніцтва нафтаправода “Дружба”, газаправода ў Заходнюю Еўропу. З Беларусі ў сацыялістычныя краіны пастаўляліся навейшае абсталяванне для будаўніцтва энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў металургічнай і металаапрацоўчай галін прамысловасці, мінеральныя ўгнаенні, тавары народнага спажывання і г.д.

Вучоныя, канструктары, інжынеры і тэхнікі рэспублікі разам са спецыялістамі шэрагу сацыялістычных краін прынялі ўдзел у распрацоўцы і асваенні адзінай еўрапейскай сістэмы сродкаў вылічальнай тэхнікі. Асноўнымі ўдзельнікамі гэтай працы з’яўляліся калектывы Мінскага завода вылічальнай тэхнікі імя С. Арджанікідзе, інстытутаў электронна-вылічальнай тэхнікі і матэматыкі АН БССР, Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Вынікам сумеснай працы з’явілася цэлае пакаленне электронна-вылічальных машын сямейства ЕС.

У пачатку 70-х гадоў на долю беларускага экспарту ў сацыялістычныя краіны прыпадала: электронна-вылічальных машын – 91%, матацыклаў – 88, металарэжучых станкоў – 70, грузавых аўтамабіляў – 56, трактароў – 54%. Усяго больш за 300 прадпрыемстваў Беларусі пастаўлялі сваю прадукцыю прыкладна ў 100 краін свету.

Больш за 80% экспарту ў развіваючыяся краіны прыпадала на стварэнне і развіццё іх нацыянальнай прамысловасці і звязаных з ёй галін вытворчасці. Таму ў беларускім экспарце значнае месца займалі пастаўкі тэхналагічнага абсталявання, прыбораў, вузлоў для будаўніцтва і аснашчэння новых прадпрыемстваў.

Беларусь з’яўлялася надзейным рынкам збыту тавараў з развіваючыхся краін. Толькі ў 1978 г. імпарт з краін Азіі і Афрыкі склаў больш за 9% ад агульнага імпартнага аб’ёму. У рэспубліку паступалі тавары з 23 развіваючыхся краін.

Для паскарэння тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, іншых галінах гаспадаркі важнае значэнне мелі знешнегандлёвыя і тэхніка-эканамічныя сувязі з развітымі капіталістычнымі краінамі. У 1970–1980 гг. на іх долю прыпадала 22, 5% усіх экспартных паставак рэспублікі. Пашырэнню такога супрацоўніцтва спрыяў даволі высокі ўзровень эканамічнага развіцця рэспублікі. Сярод іншых рэспублік былога Саюза ССР Беларусь займала 1-е месца па вытворчасці сіласаўборачных камбайнаў і калійных угнаенняў, 2-е - грузавых аўтамабіляў, хімічных валокнаў, матацыклаў, наручных гадзіннікаў, 3-е - мінеральных угнаенняў, металарэзных станкоў, трактароў, шкла, панчошна-трыкатажных вырабаў, тэлевізараў, мэблі і іншых тавараў. Таму невыпадкова, што прадметамі экспарту ў капіталістычныя краіны, у тым ліку і развітыя, з’яўляліся перш за ўсё трактары, аўтамабілі, бульдозеры, скрэперы, халадзільнікі, станкі-паўаўтаматы, гадзіннікі, азотныя і калійныя ўгнаенні і г.д. Каля паловы экспарту прыпадала на долю машынабудавання – вядучай галіны прамысловасці рэспублікі.

У сваю чаргу, на Беларусі шырока выкарыстоўваліся тэхнічныя вырабы з развітых капіталістычных краін. Абсталяваннем, якое пастаўлялася з Англіі, Францыі, ФРГ, Італіі, іншых краін, забяспечваліся прадпрыемствы хімічнай, радыётэхнічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Сярод іх былі Полацкі і Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы; Гомельскі, Гродзенскі хімічныя камбінаты; Магілёўскі завод сінтэтычнага валакна, Мінскі завод халадзільнікаў, шэраг мясакамбінатаў і малочных заводаў. Увозіліся і тавары шырокага ўжытку.

Развіццю эканамічных адносін Беларусі з рознымі краінамі свету спрыяла тое, што яна актыўна ўдзельнічала ў рабоце шматлікіх міжнародных арганізацый – Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Эканамічнай камісіі для Еўропы (ЭКЕ), яе камітэтаў па сельскай гаспадарцы, лесаматэрыялах, электраэнергіі, жыллёвым будаўніцтве, Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ), Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.

У 1960 г. Беларусь далучылася да канвенцыі 1928 г. аб міжнародных выстаўках. З гэтага моманту яна прымала актыўны ўдзел у рабоце Міжнароднага бюро выставак, адказвала за арганізацыю іх на Беларусі. Толькі ў 60-х гадах у Мінску было праведзена звыш 30 самых разнастайных выставак.

У 70–80-х гадах Беларусь з’яўлялася месцам правядзення спецыялізаваных міжнародных выставак, што сведчыла аб прызнанні яе ўкладу ў тую або іншую галіну навукі і тэхнікі. У Мінску праходзілі выстаўкі: “Бульба-76”, “Парашковая металургія-73, 77”, “Холад-78”, “Мяспроммаш-79” і інш.







Дата добавления: 2014-10-22; просмотров: 585. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Предпосылки, условия и движущие силы психического развития Предпосылки –это факторы. Факторы психического развития –это ведущие детерминанты развития чел. К ним относят: среду...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

ОПРЕДЕЛЕНИЕ ЦЕНТРА ТЯЖЕСТИ ПЛОСКОЙ ФИГУРЫ Сила, с которой тело притягивается к Земле, называется силой тяжести...

СПИД: морально-этические проблемы Среди тысяч заболеваний совершенно особое, даже исключительное, место занимает ВИЧ-инфекция...

Понятие массовых мероприятий, их виды Под массовыми мероприятиями следует понимать совокупность действий или явлений социальной жизни с участием большого количества граждан...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.01 сек.) русская версия | украинская версия