Тэма: ФОРМЫ ІСНАВАННЯ БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Мэта: Пазнаёміцца з разнастайнасцю формаў бібліяграфічнай інфармацыі, навучыцца распазнаваць асноўныя формы фіксаванай бібліяграфічнай инфармацыі. Літаратура: 1. Лявончыкаў, В.Е.Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў/ В.Е.Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. – Мн., 2000 – 222 с. 2. Библиотечно е дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – 168 с. 3. Коршунов, О. П. Библиографоведение. Основы теории и методологии / О.П.Коршунов, Т. Ф. Лиховид, Т. А. Новоженова. –М.: ФАИР, 2011. – 336 с.* 4. Кузьмініч Т. Інфармацыйная культура спецыяліста. – Мн., 2002. – 168 с. 5. Кузьмініч, Т.В. Тэорыя бібліяграфіі: тэксты лекцый [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: Бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў. Крыніцы для аналізу: 1. Летапіс друку Беларусі (усе часткі) 2. Навукова-дапаможныя і рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі. 3. Бібліяграфічныя часопісы і газеты, бюлетэні. Парадак выканання: 1. Кожны са студэнтаў знаёміцца з бібліяграфічнымі дапаможнікамі і выкарыстоўваючы іх, знаходзіць і выпісвае ў свае сшыткі па 2-3 прыклады кожнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі: - бібліяграфічныя звесткі, - бібліяграфічныя запісы з простай структурай (бібліяграфічнае апісанне), - бібліяграфічныя запісы са складанай структурай (бібліяграфічнае апісанне + класіфікацыйны індэкс + анатацыя + рэферат + сігла бібліятэкі + прадметныя рубрыкі), - бібліяграфічныя дапаможнікі рознага прызначэння з адзнакай асаблівасці у адпаведнасці з іх прызначэннем адбору дакументаў, іх групоўкі і бібліяграфічнай характарыстыкі).
2. Аналізуючы розныя бібліяграфічныя звесткі, з якіх складаецца бібліяграфічны запіс, вызначыць, якія з іх носяць фармальны характар (прывесці па 2-3 прыклады кожнага фармальнага элемента), а якія носяць змястоўны характар (таксама прывесці некалькі прыкладаў). Практычная работа № 2 Тэма: ФОРМЫ, ТЫПЫ І ЖАНРЫ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ Мэта: Пазнаёміцца з разнастайнасцю ствараемых формаў, тыпаў, жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў, навучыцца іх аналізаваць і адрозніваць. Літаратура: 1. ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мн.: Белстандарт, 1999. – 23 с. 2. Лявончыкаў, В.Е.Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў/ В.Е.Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. – Мн., 2000 – 222с. 3. Библиотечное дело: Терминологический словарь / Рос. гос. б-ка. – З-е изд., перераб. и доп. – М., 1997. – 168 с. 4. Коршунов, О. П. Библиографоведение. Основы теории и методологии / О.П.Коршунов, Т. Ф. Лиховид, Т. А. Новоженова. –М.: ФАИР, 2011. – 336 с.* 5. Кузьмініч, Т.В. Інфармацыйная культура спецыяліста Т.В.Кузьмініч. – Мн., 2002. – 168 с. 6. Кузьмініч, Т.В. Тэорыя бібліяграфіі: тэксты лекцый [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: Бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў. Парадак выканання: Аналізуючы бібліяграфічныя дапаможнікі, студэнты ў сшыткі выпісваюць па 1-2 прыклады кожнай формы, тыпа і жанра бібліяграфічных дапаможнікаў. З карткавымі, машыначытаемымі сучаснымі электроннымі бібліяграфічнымі формамі студэнты знаёмяцца пад час вывучэння галіновых бібліяграфічных дысцыплін. Пад час лабараторнай работы знаёмяцца і выпісываюць прыклады бібліяграфічных выданняў: 1) неперыядычных (у выглядзе кнігі, брашуры, лістоўкі) 2) перыядычных і прадаўжальных (часопіс, газета, прадаўжальнае выданне) 3) несамастойных выдавецкіх формаў (унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прыкніжныя і прыартыкульныя формы).
Тыпы бібляграфічных дапаможнікаў: 1) бібліяграфічныя паказальнікі (апісанні дапоўніць неабходным тлумачэннем) 2) бібліяграфічныя спісы (прыклады дапоўніць тлумачэннем) 3) бібліяграфічны агляд (апісаць і паясніць) 4) паказальнікі да выданняў: –паказальнік, якій раскрывае склад выдання; –паказальнік, якій раскрывае змест дакументаў, змешчаных у іх імен, геаграфічных назваў. 5) дапаможныя паказальнікі: –фармальныя (мовы, месца выдання, імянныя і інш.) –змястоўныя (сістэматычныя, тэматычныя, прадметныя, геаграфічныя). Жанры бібліяграфічных дапаможнікаў: 1) бібліяграфічны даведнік 2) біябібліяграфічны слоўнік 3) бібліяграфічная энцыклапедыя 4) рефератыўны часопіс 5) праспект Гутаркі аб кнігах і інш.
|