Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Катэгорыя асобы дзеяслова. Спражэнне дзеясловаў





Катэгорыяй асобы выражаюцца адносіны дзеяння і яго стваральніка (суб'екта) да прамоўцы. У залежнасці ад таго, хто ўтварае дзеянне, выдзяляюцца адпаведна першая, другая і трэцяя асоба дзеяслова, якія ўваходзяць у больш шырокую катэгорыю персанальнасці, што выражаецца і асабовымі займеннікамі, і іншымі паказчыкамі, або яшчэ ў шырэйшую катэгорыю персанальнасці і імперсанальнасці, што ўключае ў сябе катэгорыі ладу, часу і асобы. Асобы дзеяслова могуць выступаць у адзіночным і множным ліку, што марфалагічна выражаюцца яго канчаткамі, аналітычна асабовымі займеннікамі, субстантывамі пры выражэнні 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку. Катэгорыя асобы не праяўляецца ў дзеясловаў прошлага часу. Дзеясловы, значэнні якіх звязаны з дзеяннем ці станам, што ўзнікаюць і існуюць самі па сабе, без канкрэтнага стваральніка, называюцца безасабовымі. Яны не маюць роду і ліку, выражаюцца формай 3-й асобы адзіночнага ліку абвеснага ладу ўсіх трох форм часу, абазначаюць звычайна прыродныя з'явы, псіхічны ці біялагічны стан чалавека. Як і для іншых марфалагічных катэгорый, для катэгорыі асобы характэрна транспазіцыя: ужыванне адных форм асобы ў значэнні іншых. Так, першая асоба множнага ліку можа ўжывацца ў значэнні першай асобы адз ліку; форма другой асобы множнага ліку часта выступае для абазначэння асобы адзіночнага ліку (форма ветлівасці), а другая асоба адз ліку здольна выступаць у абагульненым значэнні і г.д. Катэгорыя асобы сумесна з катэгорыяй ладу і часу фарміруюць важнейшую ўласцівасць сказа - прэдыкатыўнасць, ці адносіны да рэчаіснасці.

Спражэнне дзеяслова. 3 улікам асабовых канчаткаў дзеясловаў выдзяляюцца два тыпы спражэння - першае i другое, якія прасцей за ўсё вызначаць па канчатках 2-й асобы адзіночнага ліку і 3-й асобы множнага ліку. Так, для дзеяслова першага спражэння характэрны адпаведныя канчаткі -еш (-эш, -аш) і -уць (-юць), а для дзеясловаў 2-га спражэння - канчаткі -іш (-ыш) і -аць (-яць). Вызначыць тыя спражэння можна і на аснове інфінітыўных форм дзеяслова: да 2-га спражэння адносяцца дзеясловы на -іць (-ыць), а таксама дзеясловы гнаць, спаць, стаць, належаць, баяцца, дзеясловы на -ець (-эць), калі е (э) не знаходзяцца ў першай асобе адзіночнага ліку цяперашняга часу пад націскам. Усе астатнія дзеясловы належаць да першага спражэння.Такім чынам, для дзеясловаў першага і другога спражэння характерны наступныя канчаткі.Адзіночны:асоба-1:у,ю(Іспр);у,ю(ІІспр). 2:еш,эш,аш(Іспр); іш, ыш (ІІспр) 3:э,е,а(Іспр);ыць,іць(ІІспр)Множны:асоба – 1: ем,эм,ём,ом,ам(Іспр);ім,ым(ІІспр);2: це,эце,яце,ёце(Іспр); іце, ыце(ІІспр); 3: уць,юць(Іспр); аць, яць(ІІспр). Канчаткі абодвух тыпаў спражэння маюць дзеясловы бегчы, есці, даць, якія называюцца рознаспрагальнымі.

 







Дата добавления: 2015-06-15; просмотров: 834. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...


Логические цифровые микросхемы Более сложные элементы цифровой схемотехники (триггеры, мультиплексоры, декодеры и т.д.) не имеют...

Понятие метода в психологии. Классификация методов психологии и их характеристика Метод – это путь, способ познания, посредством которого познается предмет науки (С...

ЛЕКАРСТВЕННЫЕ ФОРМЫ ДЛЯ ИНЪЕКЦИЙ К лекарственным формам для инъекций относятся водные, спиртовые и масляные растворы, суспензии, эмульсии, ново­галеновые препараты, жидкие органопрепараты и жидкие экс­тракты, а также порошки и таблетки для имплантации...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Ученые, внесшие большой вклад в развитие науки биологии Краткая история развития биологии. Чарльз Дарвин (1809 -1882)- основной труд « О происхождении видов путем естественного отбора или Сохранение благоприятствующих пород в борьбе за жизнь»...

Этапы трансляции и их характеристика Трансляция (от лат. translatio — перевод) — процесс синтеза белка из аминокислот на матрице информационной (матричной) РНК (иРНК...

Условия, необходимые для появления жизни История жизни и история Земли неотделимы друг от друга, так как именно в процессах развития нашей планеты как космического тела закладывались определенные физические и химические условия, необходимые для появления и развития жизни...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия