Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай





Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай – адна з галоўных прычын знікнення гэтай краіны з палітычнай карты свету. Ён меў некалькі вытокаў. Першы закладзены з падпісання Люблінскай уніі. З гэтага моманту ўся гісторыя РП – гэта барацьба грамадскасці ВКЛ за захаванне незалежнасці, якая аслабляла карону і княства у эканамічных і ваенных адносінах, рабіла лёгкай здабычай суседніх дзяржаў.

Другім вытокам, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці РП, з’явіліся шляхецкія вольнасці (права ліберум вета, стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброеннай шляхты для абароны сваіх прывілеяў, мясцовыя соймікі, якім належала ўся улада ў ваяводствах і паветах). Гэта вяло да узмацнення шляхты, заняпада адміністрацыйнага кіравання.

Трэцім вытокам палітычнага крызісу была рэлігійная палітыка, імкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавесці іх з праваслаўных у каталіцкую веру (царкоўная унія, стварэнне уніяцкай царквы, яе лацінізацыя).

Чацверты выток – спалучэнне нацыянальнага і рэлігійнага прыгнёту з феадальным, што выклікала сялянскія выступленні, падрывалі моц дзяржавы.

Пяты выток – барацьба паміж магнатамі за ўладу ў краіне. Асноўныя сапернікі – Радзівілы, Пацы, Сапегі. Звароты розных груповак за дапамогай да суседніх краін, стварэнне канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кіраваць дзяржавай, а таксама няспынныя войны, якія вяліся на тэрыторыі дзяржавы, руйнавалі яе.

Першы падзел Рэчы Паспалітай адбыўся ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Да Расіі адышлі Інфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усё Віцебскае, Мсціслаўскае, Магілёўскае ваяводства.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму існаванню, сейм прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасці шляхты, рашэнні сейма прымаліся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання і іншыя рашэнні, накіраваныя на цэнтралізацыю і ўмацаванне дзяржавы. Знайшліся сілы, якія былі незадаволены прыняццем Канстытуцыі. Яны ўзяліся на барацьбу за расійскія парадкі кіравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталі суседзі. У 1793 г. адбыўся другі падзел РП. Да Расіі адышла частка Полацкага ваяводства, рэшткі Віцебскага і Мсціслаўскага, Мінская і ўсходняя часткі Навагрудскага і Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краіны ў сакавіку 1794 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыі, аднаўленне РП у межах 1772 г. Паўстанне пачалося ў Кракаве, затым у Літве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлі прускія, рускія, аўстрыйскія войскі.

У 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышла Заходняя Беларусь і Усходняя Літва, а таксама Украіна да Зах. Буга. Рэч Паспалітая перастала існаваць як самастойная дзяржава на наступных прычынах - з-за неабмежаваных шляхецкіх вольнасцяў, нацыянальнага прыгнёту, рэлігійнага фанатызму, падзення нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краіне, анархіі, расколу грамадства паводле этнічных і ідэалагічных прыкмет, няспынных войнаў і інш. Усё гэта аслабляла дзяржаву знутры, рабіла лёгкай здабычай суседзяў.

 








Дата добавления: 2015-04-19; просмотров: 1294. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Различия в философии античности, средневековья и Возрождения ♦Венцом античной философии было: Единое Благо, Мировой Ум, Мировая Душа, Космос...

Характерные черты немецкой классической философии 1. Особое понимание роли философии в истории человечества, в развитии мировой культуры. Классические немецкие философы полагали, что философия призвана быть критической совестью культуры, «душой» культуры. 2. Исследовались не только человеческая...

Экспертная оценка как метод психологического исследования Экспертная оценка – диагностический метод измерения, с помощью которого качественные особенности психических явлений получают свое числовое выражение в форме количественных оценок...

В теории государства и права выделяют два пути возникновения государства: восточный и западный Восточный путь возникновения государства представляет собой плавный переход, перерастание первобытного общества в государство...

Закон Гука при растяжении и сжатии   Напряжения и деформации при растяжении и сжатии связаны между собой зависимостью, которая называется законом Гука, по имени установившего этот закон английского физика Роберта Гука в 1678 году...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия