Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Грамадска-палітычнае жыццё.





Ліберальны рух. У XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымліваюць пашырэнне ліберальныя ідэі. Адпаведны ідэям рух не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё і наогул ён быў у той час даволі абмежаваны і непаслядоўны. Асобныя ідэі, характэрныя для лібералізму, былі вядомы ў Беларусі ў канцы XVIII ст. (напрыклад, ідэі натуральнага права з іх сцвярджэннем свабоды індывідаў у адносінах да ўладаў).

Лібералізм не мае адназначнага вызначэння, тым больш, што існуе шмат яго формаў. Асноўнымі прынцыпамі, на якіх грунтуецца ліберальная тэорыя, з'яўляюцца: сцвярджэнне свабодаў індывідаў у адносінах да ўладаў; бяспека; права на ўласнасць. Лібералізм — сістэма пераважна індывідуалістычная, якая дае чалавечай асобе і яе правам перавагу перад усім астатнім. Аднак гэта патрабаванне з'яўляецца не абсалютным, а адносным праяўленнем злой волі чалавека. Лібералізм патрабуе стварэння прававой дзяржавы, якая супрацьстаіць волі асобных людзей і звязвае яе. Адпаведна ліберальнай тэорыі, чалавек, асоба стаіць на першым месцы, а каштоўнасць грамадскіх груп ці ўстаноў вымяраецца выключна тым, у якой меры яны абараняюць правы і інтарэсы асобнага чалавека і спрыяюць рэалізацыі мэтаў асобных суб'ектаў. У лібералізму складаныя ўзаемаадносіны з рэвалюцыяй, для яго больш адэкватным з'яўляецца рэфармісцкі шлях развіцця грамадства. На фарміраванне ліберальнай ідэалогіі ў Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. аказваў уздзеянне, перш за ўсе, Захад і пераважна праз Польшчу; у другой палове XIX ст. значным стаў уплыў расійскага лібералізму. Па аналогіі з Расіяй ў Беларусі асноўным носьбітам лібералізму была больш заможная шляхта, дваранства. Галоўным чынам праяўляўся эканамічны лібералізм, палітычныя ідэі дапаўнялі яго не вельмі выразна і пераважна ў час грамадска-палітычных зрухаў (напрыклад, пад час паўстання 1863 г.). Ліберальная ідэалогія і рух Беларусі ў 60–90 гг. XIX ст. мелі і пэўную нацыянальную афарбоўку: у яго асяроддзі можна вылучыць польскую, расійскую, яўрэйскую і выйшаўшую на шлях самавызначэння ўласна беларускую плыні.

Лібералізм у Беларусі 60–90-ых гг. XIX ст. пашыраецца ва ўмовах адносна слаба развітай сацыяльнай структуры, якая ўяўляла сабой складанае перапляценне элементаў саслоўнай структуры папярэдняй эпохі і сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства. Слабасць буржуазіі, нацыянальна-палітычны радыкалізм дробнай шляхты, палітычная інертнасць землеўласнікаў і большасці інтэлігенцыі, нешматлікасць і нацыянальная раз'яднанасць "сярэдніх" слаёў грамадства сталі прычынамі слабасці сацыяльнай базы лібералізму і адпаведна самаго руху.

Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г., а затым і серыі іншых у 60–70-ых гг. стала штуршком для з'яўлення шэрагу праектаў і меркаванняў, у аснове якіх можна ўгледзіць ліберальныя ідэі. Прычым галоўная прычына распаўсюджвання апошніх у беларускіх губернях у паслярэформенны перыяд, у адрозненне ад унутраных расійскіх, была звязана не толькі з палітычным курсам самадзяржаўя, з няўвагай да думкі дваранства ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы, але і з нацыянальным пытаннем, з абмежаваннямі ў некаторых саслоўных правах мясцовага дваранства, маёмасных і грамадзянскіх правах католікаў, яўрэяў і інш.

У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права, негледзячы на тое, што большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў, меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць, за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя, выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А.Д.Менжынскі, магілеўскі губернатар С.Галынскі і інш. Апошні абгрунтоўваў неабходнасць перадачы сялянам зямельных надзелаў у памерах, якія б забяспечвалі іх жыццёвую патрэбу, з правядзеннем адначасовага іх поўнага выкупа. За правядзенне мер, якія б спрыялі ўтварэнню слоя вольных арандатараў выказваўся буйны магнат В.Радзівіл, гродзенскія памешчыкі К.Аржэшка, А.Глязэр. Лічыў неабходным стварэнне магутнага слоя заможных сялян, што было вельмі карысным для развіцця рынкавых адносін у сельскай гаспадарцы, мінскі купец Ф.Венцкоўскі. Ліберальных пазіцый у аграрным пытанні, прытрымліваліся П.Баброўскі, М.Дубенскі, І.Зяленскі, А.Семянтоўскі і інш. Але яны ўздымалі больш шырокае кола эканамічных праблем паслярэформеннага развіцця Беларусі: развіццё прамысловасці, падатковая сістэма, становішча статыстычных даследаванняў, гарадская гаспадарка і інш. На пачатку 60-ых гг. у Гора-Горацкім земляробчым інстытуце працаваў буйнейшы расійскі эканаміст XIX ст. Ю.Э.Янсан.

Асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі ў значнай ступені былі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае. Яны аб'ядноўвалі мясцовых землеўладальнікаў, аграномаў, інжынераў і інш. На пасяджэннях таварыстваў абмяркоўваліся розныя эканамічныя пытанні і ствараліся практычныя праекты па развіцці гаспадаркі. Магілёўскі губернатар А.Дэмбавецкі, падзяляючы пазіцыі неабходнасці рэфармавання сельскай гаспадаркі, у сваіх апублікаваных працах даказваў, што ў Магілёўскай губерні трэба знішчыць абшчыну і даць беларускім сялянам магчымасць самастойна весці гаспадрку. Ён лічыў, што грамада не адпавядае іх звычаям, хаця ў рускіх яна можа існаваць дзякуючы іх гістарычнаму імкненню да калектывізму.

У 1886 г. пачала выдавацца ў Мінску першая ў Беларусі легальная неафіцыйная газета "Минский листок". Яна ўяўляла сабой перыядычны орган переважна ліберальнага накірунку, які аб'ядноўваў адпаведнай пазіцыі публіцыстаў. З газетай супрацоўнічалі вучоныя А.Багдановіч, М.Янчук, М.Доўнар-Запольскі і інш. Рэдакцыя "Минского листка" прапагандавала ідэі аб развіцці спажывецкіх таварыстваў, таннага крэдыту, арцеляў і г.д.

З ліберальна-народніцкіх пазіцый даецца асэнсаванне задач беларускай інтэлігенцыі ў выдадзеных у 1882 г. "Лістах аб Беларусі", аўтар якіх выступіў пад псеўданімам Д.Баравік. Апошні выказваўся супраць радыкальных сацыяльных дзеянняў, лічыў найбольш мэтазгоднай асветніцкую дзейнасць сярод народа, што можа падрыхтаваць Беларусь да пераўтварэнняў.

У сярэдзіне XIX ст. сфарміраваліся інтэлектуальныя асяродкі А.Кіркора ў Вільні, В.Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску, А.Вярыгі-Дарэўскага ў Віцебску. Беларуская інтэлігенцыя, якая гуртавалася вакол іх, па грамадска-палітычных поглядах знаходзілася пераважна на ліберальных пазіцыях. Па нацыянальна-культурнай праграме прадстаўнікі названых асяродкаў з'яўляліся прыхільнікамі "краёвога ", беларускага па сваёй сутнасці, патрыятызму. Выйшаўшы з польскамоўнага асяродку культуры Беларусі і не парываючы з ім сувязі, гурткі А.Кіркора, В.Дуніна-Марцінккевіча, А.Вярыгі-Дарэўскага знаходзіліся ля вытокаў беларускага нацыянальна-культурнага руху. Адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў беларускага лібералізму А.Кіркор зведаў нападкі як з боку прадстаўнікоў польскага грамадскага руху, так і расійскага. Першыя абвінавачвалі яго ў здрадзе польскім нацыянальным інтарэсам, другія бачылі ў ім замаскіраванага ворага Расіі, які служыць польскім экстрэмістам. І гэта з'яўляецца даволі паказальным, у якіх умовах адбывалася нараджэнне беларускай плыні лібералізму. У гэты ж час зараджаецца "заходне-русізм", які на самым пачатку свайго фарміравання як ідэалагічнай плыні меў пэўную ліберальна-дэмакратычную афарбоўку, што было звязана са спробай з боку рускамоўнага культурнага асяродку даказаць непольскасць беларусаў і тым самым аб'ектыўна садзейнічаць актывізацыі вырашэння пытання аб іх этнічным самавызначэнні. Наогул прадстаўнікі ліберальнай плыні "заходне-русізму" унеслі значны ўклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі, развіццё яе статыстыкі, вывучэнне гаспадарчага жыцця; уносілі прапановы па рэарганізацыі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сістэмы падаткаабкладання. Нярэдка яны свядома імкнуліся сваёй дзейнасцю палепшыць дабрабыт насельніцтва, супрацьстаяць пашырэнню папулярных у той час сярод моладзі сацыялістычных ідэй. Сярод іх сустракаюцца імёны вядомых даследчыкаў Я.Карскага, М.Нікіфароўскага, А.Багдановіча і інш. Выхадцам з Беларусі быў вядомы расійскі дзеяч, адзін з пачынальнікаў ліберальнага руху ў Расіі, прафесар права У.Спасовіч. На працягу свайго жыцця ён не парываў сувязі з грамадскім жыццем Беларусі і Польшчы.

Напярэдадні паўстання 1863 г. сфарміравалася кансерватыўна-ліберальная плынь у нацыянальна-вызваленчым руху на Беларусі, у Польшчы і Літве. Яна атрымала назву “белых”. Прадстаўнікі гэтага лагеру выступалі супраць паўстання як сродка вырашэння задач нацыянальнага руху, лічылі магчымым дыпламатычным шляхам аднавіць Польшчу ў межах 1772 г. “Белыя” выступалі супраць радыкальных, за рэфарматарскія меры вырашэння сялянскага пытання. У адрозненне ад Польшчы, дзе “белыя” складаліся з шляхты і буйных прадпрымальнікаў, на Беларусі ў гэты лагер уваходзілі амаль выключна землеўласнікі, што было звязана з слабасцю тут буржуазіі. Сярод “белых” на Беларусі вылучаюцца постаці Я.Гейштара, А.Аскеркі, В.Стажэнскага, А.Яленскага і інш.

У хуткім часе пасля задушэння паўстання 1863 г., у канцы 60–80-ых гг., у польскім грамадстве пашырылася новая ідэалагічная і грамадская плынь, якая атрымала назву “варшаўскі пазітывізм”. Яна была заснавана на тэорыі “арганічнай працы”, якая ставіла першачарговую задачу эканамічнага развіцця Польшчы для ўзбагачэння нацыі. Барацьба за нацыянальнае вызваленне адкладвалася на аддаленую перспектыву. Паказальнай стала брашура былога ўдзельніка віленскага грамадскага руху сярэдзіны XIX ст. І.Крашэўскага “Польская праграма”, дзе ён прапануе шукаць кампраміснае пагадненне з расійскім урадам і ставіць бліжэйшую задачу “вытворчай працы” і народнага асветніцтва. Актыўнай прыхільніцай варшаўскага пазітывізму на Беларусі была вядомая пісьменніца Э.Ажэшка. Яна аддавала перавагу развіццю гаспадаркі, узбагачэнню нацыі перад рэвалюцыйнай перабудовай грамадства. Прапагандавалі культ эканамічнага і тэхнічнага прагрэсу на Беларусі вядомыя навукоўцы А.Ельскі, Я.Завіша, В.Шукевіч, Я.Карскі.

З вялікай урачыстасцю ў 1879 г. у Кракаве адбылося святкаванне 50-гадовага юбілею літаратурнай творчасці І.Крашэўскага. Яно пераўтварылася ў патрыятычную маніфестацыю. На ім прысутнічалі акрамя іншых дэлегацыі Вілейскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Святкаванне адбывалася таксама і ў атмасферы ўсведамлення правядзеня ў Расійскай імперыі рэформ. Паказальным было выступленне У.Спасовіча, які заклікаў да пашырэння ў расійскім грамадстве ўсведамлення хутчэйшай канстытуцыйнай рэформы.

Наогул у канцы 60–80-ых гг. XIX ст., калі ў польскім грамадстве на першы план выходзяць задачы эканамічныя, у беларускім ва ўмовах узмоцненай русіфікатарскай палітыкі пашыраюцца рускія грамадска-культурныя ўплывы, фарміруецца беларускі нацыянальна-культурны рух. Аднак апошні ў 60–90-ых гг. рос пераважна ў межах і пад уплывам рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Лібералізм Беларусі не стаў у той час канструктыўным рухам, часткай грамадскага жыцця, які б аб’яднаў нацыянальную інтэлігенцыю, прадпрымальнікаў, па рэфарматарску настроеных чыноўнікаў і інш. На эвалюцыю лібералізму ў Беларусі наклаў адзнаку характар нацыянальна-вызваленчага руху. Адсутнасць у Беларусі земстваў, як патэнцыяльных арганізацыйных асяродкаў лібералізму, слабасць адпаведнай сацыяльнай базы таксама садзейнічалі неразвітасці ліберальнага руху ў Беларусі нават у параўнанні з Расіяй і Польшчай. Лібералізм у Беларусі быў прадстаўлены ў асноўным толькі ідэямі і ідэалогіяй, але не рухам.

Народніцтва. Ідэалогія народніцтва шукала шляхі сацыяльнай перабудовы Расіі, зыходзячы з асаблівасцей яе развіцця. Вера ў магчымасць непасрэдйага пераходу, мінаючы капіталізм, да сацыялітстычнага ладу жыцця праз сялянскую абшчыну, састаўляла галоўны змест тэорыі рускага ўтапічнага сацыяліэма наогул і народніцтва ў прыватнасці. Роданачальнікамі гэтай тэорыі былі А. Герцэн I М. Чарнышэўскі. Ў народніцтве прысутнічала некалькі накірункаў — рэвалюцыйна-дэмакратычны, памяркоўна-ліберальны і кансерватыўны. Радікальна настроеная інтэлігенцыя ўспрымала ідэі сялянскага сяцыялізма як заклік да непасрэдна рэвалюцыйнага руху, а больш памяркоўная яе частка — як прапаганду паступовага развіцця краіны праз рэформы. Найвышэйшага пад'ёму рэвалюцыйнае народніцтва дасягнула ў 70-я пачатку 80-х гадоў, якое праявілася тэарэтычна і практычна ў трох праграмах: прапагандысцскай (П. Лаўроў), бунтарскай (М. Бакунін), змоўніцкай (П.Ткачоў).

Народніцтва распаўсюдзілася перш за ўсё як ідэалогія і грамадскі рух сярод беларускай моладзі. Народнікі Беларусі былі ідэйна і арганізацыйна звяэаны з рускім народніцтвам. Ідэі А. Герцэна і М. Чарнышэўскага былі знаёмы К. Каліноўскаму, В. Урублеўскаму, 3. Серакоўскаму і іншым кіраўнікам і ўдзельнікам пастання 1863—1864 гг. Так, у канцы 1862 г. у склад "Зямлі і волі" поўнасцю ўвайшоў "Камітэт рускіх афіцэраў" у Польшчы, 40% членаў якога складалі ўраджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў. Сярод вядомых прапагандыстаў і ўдзельнікаў "хаджэння ў народ" у пачатку 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі С. Кавалік, М. Судзілоўскі, К. Брэшка-Брэшкоўская і інш. У 1874—1884 гг. земляцтвы і нелегальныя групы беларускіх студэнтаў існавалі ў многіх вышэйшых на навучальных установах Расіі. Члены гэтых арганізацый нярэдка былі кіраўнікамі народацкіх гурткоў у Мінску, Магілёве, Віцебску, Пінску, Гродне, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Звычайна гэта былі гурткі навучэнцаў, якія займаліся самаадукацыяй, вывучалі забароненую літаратуру, спрабавалі весці агітацыю ў сялянскім асяроддзі. Яны дзейнічалі цалкам у рэчышчы агульнарасійскіх народніцкіх арганізацый. Нават такія вядомыя дзеячы агульнарасійскага рэвалюцыйнага руху — выхадцы з Беларусі, як Г. Ісаеў, А. Зундзілевіч, С. Гаховіч, М. Янчэўскі, I. Гецаў і іншыя не змаглі ўбачыць гістарычных, сацыяльна-эканамічных і нацыянальных асаблівасцей Беларусі.

3 узнікненнем у Пецярбурзе аргантзацыі "Зямля і воля" (1876) народніцкі рух Беларусі развіваецца пад яе непасрэдным ўплывем. Цэнтрам руху становіцца Мінск, дзе найбольш актыўна дзейнічаў створаны ў1877 г. гурток М. Велера.

Рэпрэсіі ўрада супраць членаў "Зямлі і волі" прымусілі народнікаў перагледзець тактыку барацьбы з самадзяржаўем. У 1879 г. адбыўся раскол "Зямлі і волі" на дзве арганізацыі — "Чорны перадзел" і " Народную волю". Адмовіўшыся ад палітычнай барацьбы, чорнаперадзельцы лічылі галоўнаю мэтаю ажыццявіць перадзел зямлі памешчыкаў паміж сялянамі. "Народная воля" адстойвала неабходнасць узмацнення палітычнай барацьбы супраць самадзяржаўя і стаяла эа індывідуальны тэрор. Гэты раскол знайшоў адлюстраванне і сярод беларускіх арганізацый "Зямлі і волі". Вялікая частка беларускіх народнткаў пайшла за чорнаперадзельцамі; на гэта паўплывалі прыезды Г. Пляханава ў Мінск дзе пасля правалу ў Пецярбургу была арганізавана ў 1881 г. нелегальная друкарня "Чорнага перадзелу". Аднак арышты чорнаперадзельцаў у Маскве і Пецярбургу, разгром друкарні ў Мінску, вымушаная эміграцыя яе кіраўнікоў адмоўна адбіліся на настроі членаў гэтага гуртка, болыпая частка з якіх перайшла на пазіцыі "Народнай волі". Яе аўтарытэт асабліва павысіўся пасля 1 сакавіка 1881 г., калі бомбай, кінутай ураджэнцам Мінскай губерні I. Грынявіцкім, быў забіты Аляксандр II. Пераходу чорнаперадзельцаў на бок "Народнай волі" садзейнічаў таксама прыезд на Беларусь маскоўскіх народавольцаў Р. Апельберга, I. Лампе, М. Грачаўскага, М. Аўчыннікава і інш. Задача іх заключалася ў стварэнні з разрозненых мясцовых народніцкіх гурткоў адзінай рэгіянальнай арганізацыі Беларусі і Літвы.

У пачатку 1882 г. такая арганізацыя пад назвай "Паўночна-Заходняя арганізацыя "Народнай волі" была створана. Яе кіруючым цэнтрам была Цэнтральная група, якая знаходзілася ў Вільні. Арганізацыя аб'ядноўвала народніцкія гурткі Мінскай, Магілёўскай Віцебскай, Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дзейнаець гэтай арганізацыі была накіравана на стварэнне новых груп, на збор сродкаў для партыі, на арганізацыю падпольнай друкарні. Народавольцы Беларусі актывізавалі таксама работу "Ваеннай арганізацыі", "Народнай волі" ў гарнізонах беларускіх гарадоў.

Аднак у хуткім часе паліцыі ўдалося напасці на след Цэнтральнай групы і арыштаваць яе членаў. Да канца 1882 г. Цэнтр фактычна перастаў існаваць. Тым не менш, мясцовыя гурткі так і не былі раскрыты. Яны працягвалі дзейнічать у Гродне, Віцебску, Мінску, Пінску, Магілёве, Горках, вялі працу сярод навучэнцаў, рамеснікаў, рабочых.

У пачатку 80-х г. была зроблена спроба стварыць цэнтр беларускіх народнікаў у Пецярбургу. Ініцыятарам выступіла беларускае земляцтва пры Пецярбургскім універсітэце. Яно аб'ядноўвала прадстаўнікоў усіх напрамкаў народаіцтва. У 1881 г. зямляцтва звярнулася са зваротам "Да беларускай моладзі", у якім заклікала беларускую інтэлігенцыю і студэнцтва да грамадскай дзейнасці на карысць Беларусі ў рамках існуючага ладу. Блізкія да іх шырокія лібэральна-асветніцкія погляды былі выказаны ў 1882 г. у ананімных гектаграваных "Лістах аб Беларусі". У адказ з'явілпся таксама ананімнае "Пасланне да землякоў-беларусаў" (1884), у якім аўтар ("Шчыры Беларус") палемізуе з рэфарматарскімі палажэннямі "Лістоў" і заклікае да звяржэннія самадзяржаўя у саюзе з усімі рэвалюцыйнымі сіламі Расіі.

У пачатку 1884 г. з ініцыятывай аб'яднання ў агульную арганізацыю ўсіх народніцкіх гурткоў Беларусі выступіла група "Гоман", куды ўваходзілі беларускія студэнты, якія навучаліся ў Пецярбургу. Імі былі надрукаваны два нумары перыядычнага выдання пад назвай “Гоман". Члены групы А. Марчанка, Х. Ратнер і іншыя, прызнаючы праграму "Народнай волі", лічылі неабходным аб'яднаць усе рэвалюцыйныя сілы Расіі для звяржэння самадзяржаўя.

Вельмі выразна гоманаўцы паставілі нацыянальнае пытанне. Яны ўпершыню адкрыта заявілі пра існаванне беларускай нацыі. Будучую вольную ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту Расіі яны ўяўлялі як федэрацыю самакіруючыхся абласцей на чале з Устаноўчым сходам. "Беларуская сацыяльна-рэвалюцыйная прупа", як называлі сябе гоманаўцы, мела сувязі са студэнцкімі арганізацыяімі Расіі, гурткамі Віцебска, Магілёва і Мінска. Аднак стварыць адзіную арганізацыю ўсёй Беларусі гоманаўцы так і не змаглі. Гэта было абумоўлена тым, што беларускае рэвалюцыйнае народніцтва, таксама як і расійскае, перажывала крызіс і зыходзіла з гістарычный сцэны, уступаючы дарогу марксізму.

У 1884—1890-х гг. пануючьм накірункам у народніцтве становіцца ліберальнае. Адмовіўшыся ад рэвалюцыйнай барацьбы з урадам, ліберальныя народнікі сканцэнтравалі ўвагу на ўмацаванні сялянскага землеўладання, спадзяючыся тьм самым затрымаць працэс абеззямельвання сялян. Яны прапаноўвалі ўзмацніць абшчыннае землеўладанне, даць сялянам ільготныя крэдыты, развіваць пад апекай урада сялянскія промыслы. Беларускія народнікі віталі праект адмены сервітутаў і чыншавую рэформу, адкрыццё аддялення Сялянскага папазямельнага банка.

Погляды беларускіх ліберальных народнікаў аказалі грунтоўны ўплыў на развіццё інтарэсу інтэлігенцыі да нацыяльнай гісторыі і культуры Беларусі.

Рабочы рух, прапаганда марксізму. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання значных кадраў рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13—14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя умовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту беларускіх рабочых. Так, у 1864—1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск — Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі уцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у 70-я — першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна — Баранавічы (1884), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895), рабочых-чыгуначнікаў Мінска (1895). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху, як правіла, ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 -- пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Безумоўнымі прыкметамі з'яўлення рабочага пытання ў краіне былорабочае заканадаўства 80 — 90-х гг., якое абмяжоўвала выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885), памеры штрафу (1886), даўжыню працоўнага дня (11,5 гадзіны — у 1897). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не пауплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяуленнем законау аказауся вельми слабым, у дадатак яны не распаусюджвалiся на дробную и ремеснi цкую вытворчасць.

У той жа час рабочы рух 70 — першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапагнда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў. Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і 1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я — пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітьгчнага жыцця, распаўсюджваншо сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К. Маркса іФ. Энгельса. Марксісцкую літаратуру прысылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882) і, асабліва,група "Вызваленне працы”(1883), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С. Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К. Маркса і Ф. Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”), а таксама членаў сваіх груп. Студэнты Берлінскага універсітэта І. Самсонаў і Х. Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г. Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 — пачатку90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч,С.Трусевіч),Гродне (Н.Дзем’яновіч, С. Галюн), Віцебску(М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская),Гомелі(А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К. Маркса і Ф. Энгельса. Першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Якасна новы этап марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л. Лепяшынскі, М. Левашкевіч, Т. Максімаў і інш. Вялікае значэнне для развіцця рэвалюцыйнага руху ў Беларусі меў прыезд У.І.Леніна ў верасні 1895 г. у Вільню для перагавораў з мясцовымі сацыял-дэмакратамі і аказання дапамогі зборніку "Работнік", у якім друкаваліся паведамленні аб сацыял-дэмакратычным і рабочым руху ў гарадах Літвы і Беларусі. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцый-ную літаратуру. Дзейнасць першых сацыял-дэмакратычных гурткоў вялася дзеля падрыхтоўкі з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Цыкл вучобы працягваўся не менш як тры гады. Гэта былі агульнаадукацыйныя заняткі, мэтай якіх з’яўлялася засваенне матэрыялістычнага светапогляду на гістарычнае развіццё прыроды і чалавецтва, вывучалася тэорыя Маркса. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53, гэта значыць звыш 90 %.

Такім чынам, у другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва усёй Расіі былі за кладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё. У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з'яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, "яўрэйскае заканадаўства" 80 — 90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб,яднання некальких рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага (з1900 г.-Сацыял-дэмакратыя Каралеуства Польскага I Лiтвы – СДКПiЛ). Ў верасні 1897 г. у Вільні адбыўся 3'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана сгварэнне "Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы" (Бунда). Яго лідарам стаў А. Крэмер. Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы, прывяла сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Так, Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі (РППВР). Яе члены (Я. Гальперын, А. Бонч-Асмалоускi, К. Брэшка-Брэшкоуская I iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Мiнская група была разгромлена палiцыяй, тыя ж яе члены, якi я пазбеглi арышту, працягвалi сваю дзейнасць. Арганизацыи «Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii» увайшлi у склад партыi сацыялiстау- рэвалюцыянерау.

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпа-радкаваць свайму ўплыву рабочы рух — усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся 1 з'езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго удзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П. Струве. На з’езде быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С. Радчанкі, Б. Эйдэльмана і А. Крэмера. З,езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з'езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

 







Дата добавления: 2015-08-29; просмотров: 822. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...

Седалищно-прямокишечная ямка Седалищно-прямокишечная (анальная) ямка, fossa ischiorectalis (ischioanalis) – это парное углубление в области промежности, находящееся по бокам от конечного отдела прямой кишки и седалищных бугров, заполненное жировой клетчаткой, сосудами, нервами и...

Основные структурные физиотерапевтические подразделения Физиотерапевтическое подразделение является одним из структурных подразделений лечебно-профилактического учреждения, которое предназначено для оказания физиотерапевтической помощи...

Почему важны муниципальные выборы? Туристическая фирма оставляет за собой право, в случае причин непреодолимого характера, вносить некоторые изменения в программу тура без уменьшения общего объема и качества услуг, в том числе предоставлять замену отеля на равнозначный...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия