Студопедия — Літаратура пачатку XX стагоддзя.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Літаратура пачатку XX стагоддзя.

Літаратура пачатку XX стагоддзя.

"Ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці" (М. Багдановіч) у перадрэвалюцыйныя і рэвалюцыйныя гады. Масавая папулярнасць ідэй сацыялізму, сацыял-дэмакратычных партый (Беларуская сацыялістычная грамада, эсэры, Польская партыя сацыялістаў, Бунд, РСДРП) і грамадскіх рухаў (пецярбургскі гурток польскай, літоўскай і беларускай моладзі, маскоўская студэнцкая арганізацыя, мінскі гурток па вывучэнні Беларусі,” Круг беларускай народніцкай прасветы", Беларускі настаўніцкі хаўрус). Рэвалюдыя

1905 г. і яе ўплыў на літаратуру.

Асветніцка-выдавецкая і грамадска-палітычная дзейнасць Каруся Каганца, Браніслава Эпімах-Шыпілы, братоў Івана і Антона Луцкевічаў, Аляксандра Уласава, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), | Антона Лявіцкага (Ядвігіна ГЛ.), Вацлава Ластоўскага, Алеся Бурбіса і інш. Першы часопіс на беларускай мове "Свабода" (1902). Газета "Голос Белоруссии" (1903). Літаратурныя зборнікі на гектографе "Калядная пісанка" (1903), "Велікодная пісанка" (1904), зборнік вершаў Янкі Лучыны "Вязанка" (1903), зборнік "Песні" (1904), "Беларускі лемантар, або Першая навука чытання" (1906), укладзены Цёткай і аформлены Карусём Каганцом, "Першае чытанне для дзетак беларусаў" (1906), укладзенае Цёткай, "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" (1909), укладзенае Якубам Коласам і аформленае Карусём Каганцом.

Беларускі рух і рускамоўная прэса ("Белорусский вестник, "Голос провинций", "Жизнь провинций", "Окраина", "Северо-Западный край, "Минский курьер", "Минский листок", "Минское эхо", "Минская речь", "Минское слово», "Минское русское слово», "Отклики Белоруссии").

Царскі маніфест "Аб свабодзе слова, друку, сходаў, партый" (ад 17 кастрычніка 1905 года) і яго ўплыў на беларускі культурніцкі рух. Выдавецкая суполка "Загляне сонца і у наша ваконца (Пецярбург), таварыства "Наша хата (Вільня), прыватнае выдавецтва А. Грыневіча (Пецярбург).

Штотыднёвік "Наша доля" (1906)— легальная "першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага люду”. Асветніцка-публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія матэрыялы штотыднёвіка. Вершы і апавяданні Алаізы Пашкевіч (Цётка, Мацей Крапіўка), вершы і апавяданні Якуба Коласа (“Наш родны край", "Асенні вечар”, "Беларусам”, "Слабода"), апавяданне Ядвігіна Ш. "Суд”, мастацкія творы, падпісаныя псеўданімамі.

Газета "Наша ніва" (1906-1915) і яе клопат аб усебаковым духоўным развіцці беларусаў. Роля газеты ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці народа, у абгрунтаванні адраджэнскай ідэалогіі, у збіранні маладых дітаратурных талентаў, у стварэнні кола на-

цыянальнай інтэлігенцыі.

Гальяш Леўчык (1880-1944) -- паэт, перакладчык, аўтар народнай песні "Не шукай ты мяне...". Зборнік вершаў “Чыжык беларускі”(1912):арыентацыя на народную песеннасць,” нашаніўская” вобразнасць, рамантычны антураж, паэтычная экзальтацыя, вобраз паэта-вешчуна. Эсэ "Хараство" і "Чалавек". Загадкі, жарты, казкі. Пераклады. Апрацоўкі народнай творчасці.

Альберт Паўловіч (1875—1951)— аўтар гумарыстычных вершаў і падручніка "Бухгалтэрыя" (на беларускай мове). Вобраз беларуса ў яго лірыцы (дасціпнасць, кемлівасць, здаровы смех, высакародства, патрыярхальнасць). Сувязь яго паэзіі з народнай гумарыетычнай апавядальнай традыцыяй. Гарадскі фальклор у вясёлых фацэцыях, байках, жартах. М. Багдановіч і М. Гарэцкі пра лірыку і гумар А. Паўловіча.

Андрэй Зязюля (1878—1921) — пачынальнік беларускай духоўнай лірыкі. Зборнік вершаў на лацініцы "3 роднага загону” (1914). Біблейскія вобразы і матывы ў яго лірыцы. Хрысціянская канцэпцыя нацыянальнага характару беларуса,

Янка Журба (1881—1964) — паэт-"нашанівец". Пейзажная лірыка. Публіцыстыка ("Лісты з Украіны"). Вершы для дзяцей.

Уладзіслаў Галубок (1882—1937) — драматург, празаік, акцёр, мастак, народны артыст Беларусі. Аўтар кнігі "Апавяданні" (1913), у якой выяўляецца ўплыў эмпірычна-побытавага рэалізму, спалучаны з элементамі сентыменталізму. Драматургія У. Галубка. Камедыя "Шсаравы імяніны". М. Гарэцкі пра п'есы драматурга,

Рысы "нашаніўскай" эстэтыкі і паэтыкі ў лірыцы Канстанцыі Буйло, Зоські Верас, Кандрата Лейкі, Алеся Гурло, Цішкі Гартнага. Літаратурна-крытычныя ідэі і канцэпцыі Сяргея Палуяна, Антона Луцкевіча, Лявона Гмырака, Альгерда Бульбы.

Беларуская літаратура "нашаніўскага" перыяду ў ацэнках М. Горкага, А. Пагодзіна, Я. Карскага, М. Караліцкага, В. Брусава, I. Свянціцкага, Е. Янкоўскага, С. Руднянскага, М. Янчука. Л. Гіры. Патрыятычная публіцыстыка Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі. Максіма Гарэцкага, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, Ігната Канчэўскага, Уладзіміра Самойлы. Спробы здзяйснення "рэвалюцыі як лірычнага праекта" ў розных сферах жыцця беларускай культуры: вывучэнне гісторыі краю, станаўленне нацыянальнай адукацыі, выданне падручнікаў па розных школьных прадметах на беларускай мове. Стварэнне дзяржаўных і прыватных выдавецтваў. Разнастайнасць тагачаснай перыёдыкі ("Гоман", "Дзянніца", "Вольная Беларусь", "Вольны сцяг", "Грамада", "Наша ніва", "Беларуская думка", "Беларускае жыццё", "Звон", "Беларусь", "Беларуская Рада", "Крыніца", "Беларускі шлях", "Родны край", "Беларуская ілюстраваная часопісь", "Варта", "Крывічанін"), праект стварэння літаратурнай суполкі беларускіх літаратараў "Вір". Беларускія нацыянальна-культурныя і мастацка-літаратурныя асяродкі за межамі Савецкай Беларусі (Вільня, Коўна, Дзвінск, Прага, Львоў, Варшава).

Палітыка "карэнізацыі" і беларусізацыі і яе ўплыў на працэс духоўна-культурнага адраджэння. Збіранне асноўных літаратурна-творчых сіл у Мінску (Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кандрат Крапіва, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Міхась Лынькоў і інш.)- Пераход на беларускую мову газет "Звязда" (часткова), "Савецкая Беларусь" (часткова), "Беларуская веска", "Зорка", "Малады араты" (часткова), "Чырвоная змена" (часткова). Дзейнасць выдавецтва “Адраджэнне", часопісаў "Вольны сцяг", "Зоркі", "Полымя", "Маладняк", "Росквіт", "Узвышша", "Адраджэнне", "Беларускі піянер", "Наш край", "Рунь", "Чырвоны сейбіт" (ілюстраваны літаратурна-мастацкі дадатак да газеты "Беларуская веска"). Стварэнне літаратурных аб'яднанняў "Маладняк", "Узвышша", "Полымя", "Пробліск", "Камуна", "Звенья", "Мінскі перавал", "БелАПП", "ТАВІЗ" (вясёлая пародыя на аматараў ствараць суполкі). Паэзія 20-х гадоў. Публіцыстычны пафас лірыкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота (ранні перыяд), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча і інш. Прыход у літаратуру маладой генерацыі (Сяргей Дарожны, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Юрка Лявонны, Змітрок Астапенка, Аркадзь Моркаўка, Алесь Звонак, Сяргей Астрэйка, Віктар Казлоўскі, Янка Бобрык, Міхась Багун, Янка Туміловіч, Паўлюк Шукайла, Сяргей Фамін, Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаўм). Паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай эпохі і падвядзенне "рахункаў з мінулым". Ідэйна-мастацкая і жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі 20-х гадоў.

Проза 20-х гадоў. Жанрава-стылёвае станаўленне і развіццё
беларускай прозы 20-х гг. Творчы росквіт апавядання як жанру.
Матывы развітання з мінулым у апавяданнях Якуба Коласа,
Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага. Пафас
мастацкага абнаўлення жанравай формы апавядання ў творчасці
Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася
Лынькова, Рыгора Мурашкі, Васіля Каваля, Платона Галавача, Яна
Скрыгана, Янкі Нёманскага, Міколы Нікановіча. "Маладнякоўскае
апавяданне" як феномен беларускай прозы 20-х гг. (героіка,
рамантычныя эфекты, вобразна-метафарычная квяцістасць,
прыгодніцкі сюжэт). Лірычнае і псіхалагічнае, засваенне новай
тэматыкі. Стылістыка, вобразнасць у апавяданнях другой паловы
дзесяцігоддзя. Сатыра ў творах "малога жанру” Якуба Коласа,
Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, Міколы
Нікановіча. Паэтычная проза Міхася Лынькова, Васіля Каваля,
Сымона Баранавых, Барыса Мікуліча, Рыгора Мурашкі, Янкі
Нёманскага, Хведара Шынклера.

Жанравае станаўленне беларускай аповесці і рамана. Аўтабія- графізм, дакументалізм, псіхалагізм, філасафізм як прыкметы буйных твораў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Янкі Нёманскага. Ры­гора Мурашкі. "Маладнякоўская аповесць" Міхася Чарота, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Міколы Нікановіча, Янкі Нёманскага. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя і жанрава-стылёвыя асаблівасці аповесцей і раманаў маладых празаікаў.

Драматургія 20 х гадоў і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра.

Літаратурна-крытычныя дыскусіі (з нагоды выхаду ў свет паэмы Міхася Чарота "Босыя на вогнішчы", паэмы Міхайлы Грамыкі "Гвалт над формай", трэцяга тома фундаментальнага даследавання акадэміка Яўхіма Карскага "Беларусы" і інш.). Беларуская крытыка і дітаратуразнаўства (М. Гарэцкі, I. Замоцін, А. Вазнясенскі, Я. Барычэўскі, М. Піятуховіч, А. Луцкевіч, А. Бабарэка, Ант. Адамовіч, У. Дзяржынскі). Палеміка "маладнякоўцаў" і "ўзвышэнцаў" па праблеме стварэння "пралетарскай літаратуры", традыцый і наватарства, "старых формаў — спадчыны аўтарытэтаў-нашаніўцаў". "Тэатральная" дыскусія 1928 года "аб нацыянальным рэпертуары". Пастанова ЦК КПБ (б) "Аб працы сярод інтэлігенцыі" (1926).

Крызісныя з'явы эпохі "вялікага пералому", праявы палітызацыі і ідэалагізацыі ў дзейнасці літаратурных суполак, у жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Трате дыя пісьменнікаў, асуджаных на выгнанне за межы Беларусі і адарваных ад літаратурнай творчасці. Справа аб "Саюзе вызвалення Беларусі".

Пастанова ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 года "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый" і яе роля у ідэйнай і творчай пераарыентацыі беларускіх савецкіх пісьменнікаў на стварэнне літаратуры сацыялістычнага рэалізму.


ЛІТАРАТУРА:

 

1. Адамовіч А. "Браму скарбаўсваіх адчыняю..." — Мн., 1980.

2. Адамовіч А. М. Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы

Чорнага. — Мн., 1972.

3. Адамовяч А. Нйчего важнее: Соврем, пробл. воен. прозы. — 2-е йзд.

— Мн., 1987.

4. Александровіч С. Слова — багацце: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1981.

5. Александровіч С. X., Александровіч В. С. Беларуская літаратура XIX пачаткуХХст.:Хрэстаматыякрытыч. матэрыялаў. — Мн.,

6. Андраюк С. А жыццё — вышэй за ўсё: Выбр. — Мн., 1992.

7. Андраюк С. Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці I. Пташнікава. —

Мн., 1987. -|і

8. Арабей Л. Стала песняй у народзе: Жыццё і творчасць Цёткі. —

2-евыд., дап. і дапрац. — Мн., 1998.

9. Багдановіч I. Э. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац.

адраджэння. — Мн., 2001.

10. Багдановіч I. Э. Янка Купала ірамантызм. — Мн., 1989.

11. Беларуская літаратура: XI—XX стст.: Дапам. для шк., ліцэяў, гім-

назій, ВНУ / А. I. Бельскі, У. Г. Кароткі, П. I. Навуменка і інш. —

2-е выд., дапрац. — Мн., 2001.

12. Беларускія пісьменнікі і літаратурны працэс 20—30-х гадоў. —

Мн., 1985.

13. Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гар-дзіцкі. — Мн., 1994.

14. Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўнік: У 6 т. — Мн., 1992— 1996.

15. Вугаеў Д. Максім Гарэцкі. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2003.

16. Д. Паэзія Максіма Танка. — 2-е выд., выпр. і дап. — Мн., 2003.

17. Бугаёў Д. Праўда і мужнасць таленту: Выбр. — Мн., 1995.

18. Уладзімір Дубоўка: Кн. пра паэта. — Мн., 2005. Бярозкін Р. Аркадзь

19. Куляшоў: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн., 1978.

20. Бярозкін Р. Паэзія — мае жыццё: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1989.

21. Бярозкін Р. Свет Купалы. Звенні: Літ. крытыка: Выбр. — Мн.,

1981.

22. Бярозкін Р. Чалавек напрадвесні: Расказ пра Максіма Багданові-

ча. — Мн., 1986.

23. Васючэнка П. В. Беларуская літаратура XX стагоддзя і сімвалізм.

— Мн., 2004.

24. Васючэнка П. В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы. — Мн.,

1994.

25. Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 2000.

дапрац. і выпраўл. — Мн., 2005.

26. Гаранін Л. Я. Нацыянальная ідэя у беларускай літаратуры пачатку

XX стагоддзя. — Мн., 1996.

27. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. — Мн., 1992.

Т. 1: 1901—1920; — Т. 2: 1921—1941; — Т. 3: 1941—1965; — Т. 4,

кн. 1: 1966—1985; кн. 2: 1986—2000

28. Гісторыя беларускай літаратуры: XX стагоддзе: 20—50-я гг.: / Пад агул. рад. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. — 2-е выд., дапрац. -

Мн.,2000.

29. Гніламёдаў У. В. Янка Купала: Жыццё і творчасць. — Мн., 2002.

30. Гніламёдаў У. Класікі і сучаснікі: Арт., нарысы, старонкі

ўспамінаў. — Мн., 1987.

31. Гурэвіч Э. С. Янка Маўр: Нарыс жыцця і творчасці. — 2-е выд.,

дапрац. — Мн., 2004.

32. Дасаева Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. —

Мн., 1993.

33. Драздова 3. У. Творчасць А. Мрыя і А. Калюгі: Стылявыя

асаблівасці. — Мн., 1997.

34. "Палескай хронікі" I. Мележа. — Мн., 1993.

35. Жураўлёў В. П. На шляху духоўнага самасцвярджэння. — Мн.,

1995.

36. Жураўлёў В. П. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле бел.

літ. XIX — пачатку XX ст. — Мн., 2002.

37. Жураўлёў В. П. Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. — 2-е

выд., выпр. і дап. — Мн., 2004.

38. Замоцін 1.1. Творы: Літ.-крытыч. арт. — Мн., 1991.

39. Каваленка В. А. Веліч праўды: Выбранае. — Мн., 1989.

40. Каваленка В. Вытокі. Уплывы, Паскоранасць. Мн., 1975.

41. Каваленка В. А. Іван Шамякін: Нарыс жыцця і творчасці. — Мн.»
1980.

42. Каваленка В. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літарату­ры.—Мн.,

 

Спіс літаратуры па курсу “Гісторыя беларускай літаратуры пач. ХХ ст.”

для студэнтаў ІУ курса беларускага аддзялення завочнай формы навучання філалагічнага факультэта

 

Ядвігін Ш. Апавяданні “Бярозка”, “Падласенькі”, “Дуб-дзядуля”, “Раны”, “Павук”, “З бальнічнага жыцця”, “Зарабляюць”, “Цырк”, “Гаротная”, “Шчаслівая”. Раман “Золата” (няскончаны).

Бядуля З. Вершы па выбару (4-5). Абразкі па выбару (2-3). Апавяданні “Пяць лыжак заціркі”, “На каляды к сыну”, “Велікодныя яйкі”, “Гора ўдавы Сымоніхі”, “Летапісцы”.

Цётка. Вершы “Вера беларуса”, “У дарогу”, “Хрэст на свабоду”, “Мора”, “Добрыя весці”, “Пад штандарам”, “Бунтаўнік”, “Скрыпка”, “Артыст Грайка”, “Мае думкі”, “На магіле”, “З чужыны”, “Вясковым кабетам”, “Сірацінка”, “Лета”, “Восень”, “Мой сад”, “Лес”. Апавяданні “Прысяга над крывавымі разорамі”, “Навагодні ліст”, “Зялёнка”, “Міхаська”.

Паўловіч А. Творы па выбару (4-5).

Каганец К. Творы па выбару (4-5).

Леўчык Г. Творы па выбару (4-5).

Буйло К. Творы па выбару (4-5).

Гартны Ц.Творы па выбару (4-5).

Багдановіч М. Зборнік вершаў “Вянок”. Вершы “Мяжы”, “Эміграцкая песня”, “Пагоня”, “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…”, “Як Базыль у паходзе канаў”, “Вершы беларускага складу”, “Агата”. Паэмы “Максім і Магдалена”, “Страцім-лебедзь”. Апавяданні “Музыка”, “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”. Артыкулы “Глыбы і слаі”, “За тры гады”, “Забыты шлях”, “Белорусское возрождение”.

Гарун А. Зборнік вершаў “Матчын дар”. Артыкулы “Одгукі”, “Уражанні”, “Увагі да нацыянальнага руху”.

Гарэцкі М. Апавяданні “Рунь”, “У лазні”, “Роднае карэнне”, “У чым яго крыўда?”, “Страхаццё”, “Што яно?”, “Літоўскі хутарок”, “Рускі”, “”Генерал”, “На этапе”. Драма “Антон”. Дакументальна-мастацкія запіскі “На імперыялістычнай вайне”. Аповесць “Дзве душы”. Драматычны абразок “Жартаўлівы Пісарэвіч”. Кніга-споведзь “Скарбы жыцця”. Артыкулы “Развагі і думкі”, “Наш тэатр”.

Ластоўскі В. Аповесць “Лабірынты”.

Купала Я. Вершы

"Мужык",”'Грай, мая жалейка...", "3 песень аб сваей старонцы",

"Я мужык-беларус...", "Ахто там ідзе?", "Што ты спіш?..”,"Там",

"Ворагам Беларушчыны", "Мая малітва", "Наша мінуўшчына", “Гэй,

наперад!", "Нашай ніве" ("Не загаснуць зоркі ў небе...”), "Маладая

Беларусь" ("Вольны вецер напеў вольных песень табе..."), "Песня

званара", "Над Нёманам", "Цару неба й зямлі", "Годзе,..", "Выйдзі...”,

"Сярод раз'юшаных сатрапаў...", "Бацькаўшчына,,, "Мой дом", "Мая думка", "Песня сонцу", "Сон" ("Не помню дня і той мінуты..."), "Прарок", "Дзве таполі”, "Маё цярпенне", "На суд", "Ўвесь да дна..." "Лета" ("Лета ты, лета прыгожа-квяцістае..."), "Зімой у лесе ", “Спёка", "Снег","Чорны Бог”, "Ваўкалак", "Хохлік", "На Купалле", "У купальскую ноч”, "Адцвітанне", "Ў вечным боры...", "У ночным царстве", “Даўгажданая”, “Явар і каліна”, “Пакахай мяне, дзяўчынка…”, “З недацветаў”, “Мая жонка”, “Гэй ты, дзяўчына, кветка-лілея…”, “А яна…”, “Свайму народу”, “На сход!”, “Спадчына”, “Час!”, “Паязджане”, “Забытая карчма”, “ Паўстань…”

Паэмы “Зімою”, “Нікому”, “Калека”, “Адплата кахання”, “За што?”, “Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”, “На куццю”, “На дзяды”, драматычныя паэмы “Адвечная песня”, “Сон на кургане”.

Камедыя “Паўлінка”, драма “Раскіданае гняздо”, трагікамедыя “Тутэйшыя”.

Колас Я. Вершы

"Беларусам", "Ворагам" ("Багачы і панства..."), "Не бядуй!", "Мужык"("Я-мужык, бядак пахілы..."), "Будзь цвёрды",

"Асадзі назад!", "Канстытуцыя", "Вобразы самаўладдзя", "Покліч" ("Гэй, чуеце, хлопцы?.."), "Я хачу аб табе...", "Неман", "Усход сонца", "Чыгунка", ("Вясна, вясна..."), "Адлёт жураўлёў", "Ручэй", "Зіма"(“Белым снегам замятае..."), "Першы гром", "Дуб", "Палескія вобразы”.

Апавяданні

"Слабода", "Думкі

ў дарозе", "Васіль Чурыла", "Бунт", "Нёманаў дар", "Малады

дубок","Соцкі падвёў", "Пісаравы імяніны", "Недаступны".

Казкі жыцця "Дудар", "У балоце", "Жывая вада", "Адзінокае дрэва",

"Зло — не заўсёды зло", "На чужым грунце", "Хмарка", "Камень",

"Крыніца", "Вадаспад" і інш.. Паэмы "Новая зямля", “Сымон-музыка”.

Трылогія “Наростанях”.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
г. Лутраки, Греция | 

Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1161. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Сравнительно-исторический метод в языкознании сравнительно-исторический метод в языкознании является одним из основных и представляет собой совокупность приёмов...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Анализ микросреды предприятия Анализ микросреды направлен на анализ состояния тех со­ставляющих внешней среды, с которыми предприятие нахо­дится в непосредственном взаимодействии...

Типы конфликтных личностей (Дж. Скотт) Дж. Г. Скотт опирается на типологию Р. М. Брансом, но дополняет её. Они убеждены в своей абсолютной правоте и хотят, чтобы...

Гносеологический оптимизм, скептицизм, агностицизм.разновидности агностицизма Позицию Агностицизм защищает и критический реализм. Один из главных представителей этого направления...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия