Студопедия — Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Тэма 8 –9. Геапалітычныя працэссы на Беларусі ў пачатку ХХ ст. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці






1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст. Беларускі нацыянальны рух і рэвалюцыя 1905-1907 гг.

2. Беларускія землі падчас Першай сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.

3. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Устанаўленне савецкай улады.

4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

5. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР

6. Удзел БССР у стварэнні СССР.Узбуйненні Рэспублікі.

1. Утварэнне і дзейнасць палітычных партый і арганізацый у канцы XIX - пачатку XX стст.

Грамадскі лад большасці еўрапейскіх краін у XIX ст. засвоіў парламенцкую форму кіравання і партыйна-палітычную сістэму выяўлення грамадскіх інтарэсаў. Партыі кансерватыўнага і ліберальнага накірункаў спаборнічалі паміж сабой за права мець сваіх прадстаўнікоў у парламентах, уплываць на дзейнасць урадаў (у Германіі, Аўстра-Венгрыі) альбо нават фарміраваць іх (у Англіі, Францыі). Грамадска-палітычныя працэсы, якія назіраліся на Бе­ларусі ў канцы XIX - пачатку XX стст., сацыяльная напружаннасць, імкненні кожнага класа, сацыяльнай групы абараніць свае штарэсы на палітычнай арэне таксама падштурхнулі да ўтварэння розных палітычных партый і арганіза­цый. Аднак працэс іх ўтварэння тут меў свае асаблівасці. Па-першае, назіралася вельмі маруднае станаўленне буржуазнага грамадства, адсутнасць дэмакратычных свабод, наяўнасць феадальных перажыткаў. Гэта абумовіла ўзнікненне ў першую чаргу нелегальных партый і груповак радыкальнага накірунку. Па-другое, на фарміраванне і дзейнасць палітычных партый на Беларусі паўплывала канкурэнтная барацьба паміж рускім, польскім і яўрэйскім капіталам, палітычнымі элітамі Расіі і Польшчы.

Палітычныя партыі і групоўкі Беларусі ў канцы XIX -пачатку XX стст. можна класіфікаваць наступным чынам: 1) кансерватыўна-манархічныя; 2) ліберальна-апазіцыйныя; 3) сацыял-дэмакратычныя; 4) неанародніцкія. Сярод іх вызначаліся агульнарасійскія і нацыянальныя. Галоўную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку XX ст. адыгрывалі агульнарасійскія партыі і групоўкі.

Арганізацыі манархічнага напрамку напярэдадні першай расійскай рэвалюцыі былі вельмі слабыя. Сярод іх трэба адзначыць утвораную ў канцы 1900 г. у Пецярбургу дваранскую арганізацыю "Русское собрание". Яе дзейнасць грунтавалася на старых ідэях афіцыйнай палітыкі: праваслаўе, самадзяржаўе, народнасць. Асобныя гурткі гэтай арга­нізацыі дзейнічалі і на Беларусі.

Больш прыкметным быў ліберальна-апазіцыйны рух. Але ліберальныя плыні спачатку тут не мелі легальнай асновы ў выглядзе земстваў (да 1911 г.), царызм баяўся, што яны стануць цэнтрамі палітычнай апазіцыі. Мясцовыя дваране патрабавалі ўраўнаваць сялян у асабістых правах з іншымі саслоўямі, увесці земствы, скасаваць абшчыннае землекарыстанне, узмацніць ахову прыватнай зямельнай уласнасці. Ліберальная гарадская інтэлігенцыя гуртавалася вакол культурна-асветніцкіх таварыстваў. На падставе ліберальных плыняў узніклі мясцовыя арганізацыі будучай партыі кадэтаў (канстытуцыйныя дэмакраты). Галоўнае іх патрабаванне – канстытуцыйная манархія.

Сярод яўрэйскай супольнасці Беларусі напачатаку XX ст. атрымаў пашырэнне сіянісцкі рух. Сама назва "сіянізм" паходзіць з гары Сіён у Іерусаліме, дзе, паводле старажытных біблейскіх паданняў, існаваў храм цара Давіда. Сусветная сіянісцкая арганізацыя была ўтворана ў 1897 г. у Базелі (Швей-царыя). У жніўні 1902 г. з дазволу ўладаў у Мінску адбыўся Усерасійскі з'езд сіяністаў. Пазней сіянізм на Беларусі ўяўляў моцны палітычны рух. Галоўным сэнсам сіянізму з'яўлялася ідэя асобнай выключнасці яўрэйскай нацыі, адасаблення яўрэяў ад неяўрэяў, стварэння яўрэйскай дзяржавы ў Палесціне.

3 80-х гг. XIX ст. з'явіліся сацыял-дэмакратычныя плыні, якія пачалі сваю дзейнасць з прапаганды марксізму.

Яго прыхільнікі верылі ў непазбежнасць гібелі капіталістычнага ладу, лічылі пралетарыят галоўным рэвалюцыйным атрадам, увасабленне дыктатуры якога - вызначыць шлях да перамогі сацыялістычнага грамадства. На Беларусі першы сацыял-дэмакратычны гурток быў утвораны студэнтам Э. Абрамовічам у Мінску летам 1884 г. У канцы 80 -пачатку 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя гурткі ўтварыліся ў Вільні, Гродне, Віцебску, Гомелі, Смаргоні.

У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з'езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока і Варшавы, на якім утварыўся Бунд - Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі.

Прыкметны рост рабочага руху ў Расіі ў сувязі з масавай агітацыяй сацыял-дэмакратаў, утварэнне на гэтай аснове буй­ных агульнагарадскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый паставілі на чаргу пытанне аб аб'яднанні іх у партыю. 3 гэтай нагоды менавіта ў Мінску ў пачатку сакавіка 1898 г. быў скліканы з'езд прадстаўнікоў пецярбургскага, маскоўскага, кіеўскага і екацярынаслаўскага "Саюзаў барацьбы", кіеўскай "Рабочай газе­ты" і Бунда. З'езд прыняў рашэнне аб аб'яднанні прадстаўленых на ім арганізацый у Расійскую сацыял-дэмакратычную ра­бочую партыю. У 1903 г. адбыўся II з'езд РСДРП, які прыняў Першую праграму партыі. Канчатковай мэтай расійскіх сацыял-дэмакратаў абвяшчалася пабудова сацыялістычнага фамадства праз пралетарскую рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту.

З'езд раскалоўся на дзве фракцыі – бальшавікоў і меншавікоў, якія мелі спачатку розныя погляды на тактычныя і арганізацыйныя пытанні. А потым яны склалі два напрамкі, фактычна дзве партыі ў расійскай сацыял-дэмакратыі.

У 1903-1904 гг. групы РСДРП узніклі ў Мінску, Гомелі, Бабруйску, Магілёве, Мазыры, Брэсце і іншых гарадах і мястэчках Беларусі. Дзеля кіраўніцтва сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі на Беларусі ЦК РСДРП стварыў у 1904 г. Палескі камітэт і Паўночна-Заходні камітэт. Бальшавікі і меншавікі ўваходзілі разам у адзіныя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі.

У студзені 1902 г. была утворана партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў), у склад якой увайшлі неанародніцкія арганізацыі Беларусі.

Праграма эсэраў мела таксама сацыялістычную накіраванасць. Эсэры бачылі сацыялізм як згуртаванне самакіруючых вытворчых асацыяцый у прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Яны патрабавалі пераходу ўсёй зямлі ў агульнанародны набытак без выкупу на правах параўнальнага землекарыстання для сялянства. Па нацыянальнаму пытанню эсэры выступалі за "безумоўнае права нацыянальнасцей на самавызначэнне", федэратыўныя адносіны паміж імі, увядзенне роднай мовы ва ўсе мясцовыя, грамадскія і дзяржаўныя ўстановы. Галоўным тактычным сродкам барацьбы яны абвясцілі тэрор супраць царскіх саноўнікаў.

Пачатак XX ст. быў адзначаны ўздымам беларускага нацыянальнага руху. На аснове культурна-асветніцкіх гурткоў зімой 1901-1902 гг. у Пецярбургу была створана палітычная арганізацыя, якая таксама ставіла культурна-асветніцкія, прапагандысцкія мэты. У ей вызначалася плынь на чале з братамі Луцкевічамі, якая імкнулася вылучыцца ад польскага уплыву. У 1903 г. імі была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада. Пазней яна стала называцца Беларуская сацыялістычная грамада. Арганізатарамі і кіраўнікамі партыі былі А. Луцкевіч, I. Луцкевіч, В. Ластоўскі, В. Іваноўскі, А. Пашкевіч (Цётка і іншыя.

Адразу БСГ заявіла пра сябе як партыя сацыялістычнай арыентацыі. У праграме БСГ не праводзілася прынцыповай розніцы паміж пралетарыятам, сялянствам і іншымі групамі працоўных. Як і эсэры, БСГ аб'яднала іх у адну сацыяльную катэгорыю - працоўны народ і ў роўнай ступені імкнулася знайсці апору ў рабочым класе, сялянстве, інтэлігенцыі. Партыя пастанавіла дабівацца аўтаноміі Заходняга краю з сеймам у Вільні, культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей і вырашыла распрацаваць зямельную праграму на аснове канфіскацыі без выкупу маёнткаў паноў, казённых і іншых.

Рэвалюцыя 1905-1907 гг. на Беларусі

Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі лічацца падзеі 9 студзеня 1905 г. У гэты дзень па загаду цара ў Пецярбургу было расстраляна мірнае шэсце рабочых, якія ішлі з прашэннем да цара.

Прычыны першай расійскай рэвалюцыі: Захаванне перажыткаў феадальна-прыгонніцкай сістэмы і самадзяржаўя, адсутнасць палітычных свабод, жорсткай эксплуатацыі рабочых прадпрымальнікамі, няздольнасці царскай улады вырашыць аграрную праблему, паглыбленне сацыльна-эканеамічнага і палітычнага крызісу пасля няўдалай руска-японскай вайной, дзе руская армія цярпела паражэнні.

Падзеі 9 студзеня выклікалі абурэнне ва ўсёй краіне, у тым ліку і на Беларусі. Палітычныя стачкі пратэсту, дэманстрацыі і мітынгі супраць карных захадаў урада адбыліся больш як у 20 гарадах Беларусі. У студзеньскія дні 1905 г. у беларускіх губернях баставала 34 тыс. чалавек. У наступныя месяцы пракацілася хваля эканамічных забастовак, у ходзе якіх рабочыя патрабавалі скарачэння працоўнага дня, паляпшэння ўмоў працы, павелічэння заработнай платы. Пашырала сваю дзейнасць падчас І рэвалюцыі Беларуская сацыялістычная грамада. Яна патрабавала свабоды слова, друку, склікання канстытуцыйнага сходу з прадстаўнікоў народа. У сакавіку 1905 г. у Мінску адбыўся сялянскі з'езд БСГ. Дэлегаты вырашылі: атрымаць зямлю можна толькі сілай, шляхам аб'яднання з усім сялянствам Расіі і звяржэння царскага ўрада. У кастрычніку 1905 г. краіну ахапіла ўсерасійская палітычная стач­ка. На Беларусі ў выніку стачкі была паралізавана дзейнасць чыгункі. Напалоханы моцным рэвалюцыйным рухам, цар вымушаны быў 17 кастрычніка 1905 г. падпісаць Маніфест, у якім абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: свабода друку, сходаў, недатыкальнасць асобы, скліканне заканадаўчай Думы з удзелам у выбарах усіх саслоўяў насельніцтва. Пасля абвяшчэння Маніфеста 17 кастрычніка ствараюцца палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. Манархічныя партыі адмаўлялі права беларусаў на свае самастойнае дзяржаўнае існаванне. У канцы 1905 г. была створана партыя “Саюз 17 каст­рычніка” і канстытуцыйна-дэмакратычная партыя (кадэтаў), гурткі кадэцкай партыі ўзніклі ў Вільні, Магілёве і Пінску. 18 кастрычніка 1905 г. у Мінску адбыўся т.зв. Курлаўскі растрэл – па прыказу губернатара Курлава мітынг на Прывакзальнай плошчы быў растраляны, загінула больш за 80 чалавек. У снежні 1905 г. у Маскве ўзброенае паўстанне пацярпела паражэнне. На Беларусі паўстання не адбылося, назіраліся некалькі сутычак рабочых з царскімі вайскоўцамі. Адбыліся стачкі на некаторых прадпрыемствах у падтрымку паўстанцаў. Бальшавікі, эсэры, Бунд, БСГ падтрымлівалі тактыку байкоту I Думы, якая пачала работу ў красавіку 1906 г. Галоўным напрамкам палітычных партый стала культурна-асветніцкая дзейнасць, легальны беларускі друк. У Вільні стала выдавацца "Наша ніва" - ле­гальная штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная газета на беларускай мове. Яна выдавалася ў 1906-1915 гг. У газеце супрацоўнічалі К. Каганец, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, I. Луцкевіч, Я. Купала і Я. Колас. Газета на доўгі час робіцца адзіным цэнтрам беларускага нацыянальнага жыцця. Актыўныя дзеячы і кіруючыя кадры Грамады згрупаваліся вакол рэдакцыі "Нашай нівы". 3 чэрвеня 1907 г. царскі ўрад разагнаў II Дзяржаўную думу і арыштаваў сацыял-дэмакратычную фракцыю. Былі зроблены пэўныя крокі ў пераўтварэнні самадзяржаўя ў канстытуцыйную.

2. Першая сусветная вайна на Беларусі

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 г. У канцы XIX - пачатку XX стст. утварыліся два саюзы краін: Германія - Італія -Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя -Расія (Антанта). Падставай для развязвання вайны з'явілася забойства ў Сербіі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Фердынанда. У жніўні 1915 г. пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна - Вільня - Мінск. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Беларусь заставалася галоўным тэатрам вайны. У Магілёве знаходзілася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання расійскіх войскаў. Да восені 1915 г. бежанцы запоўнілі ўсю ўсходнюю частку Беларусі. Манархічныя і ліберальныя партыі падтрымалі вайну і царскі ўрад, выступілі з заклікам "абароны айчыны". Правыя эсэры выступілі за падтрымку царскага ўрада пад заклікам "Спачатку перамога - потым рэвалюцыя". Леваэсэраўская плынь лічыла, што ваенныя паражэнні самадзяржаўя паскораць перамогу рускай рэвалюцыі і трэба працягваць рэвалюцыйную барацьбу. Бальшавікі вылучылі лозунгі пераўтварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую, паражэння царскага ўрада. Правыя і ліберальныя партыі абвінавачвалі бальшавікоў у здрадніцтве і адсутнасці патрыятызму. Немцы захапілі заходнюю частку Беларусі, імкнуліся дзейнічаць больш гнутка ў параўнанні з царскім урадам у адносінах да нацыянальных праблем. Беларускія дзеячы маглі атрымаць выгаду з той сітуацыі. У 1915 г. браты Луцкевічы з рэшткаў грамадаўскіх гурткоў у Вільні стварылі Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую групу, якую афіцыйна аб'явілі філіялам БСГ.

Віленскія грамадаўцы ўвайшлі ў кантакт з мясцовымі дэмакратычнымі арганізацыямі літоўцаў, палякаў, яўрэяў. У снежні 1915 г. з'явіўся "Універсал Вялікага княства Літоўскага", дзе падкрэслівалася, што літоўскія, беларускія, польскія і яўрэйскія арганізацыі прыступілі да ўтварэння канфедэрацыі на аснове незалежнасці Літвы і Беларусі як адзінай дзяржавы, якая забяспечыць усім нацыям правы ў межах дзяржавы. Але Германія не была зацікаўлена ў такой дзяржаве літоўцаў і беларусаў і немцы далі перавагу літоўцам, якія ў пачатку 1917 г. пры падтрымцы нямецкай ваеннай адміністрацыі абвясцілі літоўскую Раду (Тарыбу) як вярхоўны орган Літвы, у якую ўключаны акупаваныя землі Беларусі. Беларусь атрымала ў Тарыбе 2 месцы. Супрацьлеглую пазіцыю заняў В. Ластоўскі, які ў канцы 1915 г. у Вільні стварыў арганізацыю "Сувязь незалежнасці і непадзельнасці Беларусі". Мэта - стварэнне незалежнай беларускай дзяржаўнасці. Каардынацыйным палітычным цэнтрам беларускага руху на акупіраванай тэрыторыі з'яўляўся Беларускі народны камітэт (БНК) створаны ў 1915г. у Вільні, які ўзначаліў А. Луцкевіч. Беларускі народны камітэт накіраваў свае дэлегацыі на канферэнцыі ў Стакгольме (красавік 1916 г.) і Лазане (чэрвень 1917 г.). У Лазане А. Луцкевічам быў выкладзены спецыяльны мемарандум, у якім беларусы заяўлялі аб сваім бяспраўі ў Расійскай дзяржаве і прасілі спачування і падтрымкі ў цывілізаваных народаў, каб прымусіць царызм паважаць іх нацыянальныя і культурныя правы. У пачатку 1916 г. фельдмаршал Гіндэнбург у загадзе пра школы ў акупіраваным краі абвясціў беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. У гэтым беларускія дзеячы ўбачылі адраджэнне беларускай ідэі, сталі ўтвараць шэраг легальных арганізацый. На акупіраванай тэрыторыі адкрылася каля 300 беларускіх школ, пачалося вьщанне на беларускай мове заклікаў, брашур, газеты Гоман". У Вільні пачалі працаваць "Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны", "Беларускі клуб", таварыствы "Золак", "Навуковае таварыства", "Беларускі вучыцельскі саюз", "Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый". У кастрычніку 1916 г. МУС Расіі дазволіў выдаваць у Петраградзе беларускія газеты “Дзянніца” і “Светач”.

Беларускі нацыянальны камітэт (сакавік –ліпень 1917) быў утвораны ў Мінску з'ездам беларускіх нацыянальных арганізацый для выпрацоўкі ў кантакце з Часовым урадам асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэрацыі і падрыхтоўкі выбараў у Беларускую краёвую раду. У склад БНК на з'езде выбралі 18 чалавек: Скірмунт (старшыня), Фальскі (нам. старшыні), Тарашкевіч (сакратар), Смоліч, Шантыр, Кастравіцкі (Карусь Каганец), Жылуновіч і інш. 10 чалавек з 18 з'яўляліся членамі БСГ. У сярэдзіне красавіка БНК накіраваў для перагавораў з Часовым урадам дэлегацыю на чале са Скірмунтам, якая падала старшыні Часовага ўрада кн. Львову дакладную запіску з пераказам рэзалюцый з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый пра неабходнасць абвясціць Расію федэратыўнай рэспублікай, дэмакратызаваць органы мясцовага самакіравання, увесці у школах краю беларускую мову, гісторыю Беларусі і інш. краязнаўчыя дысцыпліны, кампенсаваць насельніцтву страты, прычыненыя ваен. дзеяннямі. Аднак прапановы дэлегацыі не знайшлі падтрымкі ва ўрадавых колах.

БНК пры правядзенні сваёй палітыкі сутыкнуўся з цяжкасцямі:

значная колькасць насельніцтва Беларусі не мела выразнай этнічнай арыентацыі;

чыноўнікі, мясцовыя арганізацыі ўсерасійскіх партый стаялі на пазіцыях заходнерусізму,

памяркоўна-ліберальнае кіраўніцтва БНК не мела пазітыўнай праграмы па аграрным пытанні, Скірмунт увогуле меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання, што пазбаўляла БНК падтрымкі з боку народа (Першы з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў – красавік 1917- і з'езд настаўнікаў Мінскай губерні – май 1917– адхілілі прапановы БНК адносна будучага дзяржаўнага і культурнага статуса Беларусі).

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года і беларускі рух

Гаспадарчая разруха ўсё болын паглыблялася. У многіх гарадах Расіі рэальнай стала пагроза голаду і галодных бунтаў. Народныя масы патрабавалі міру, хлеба і свабоды. Склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Зняць напружаныя абставіны цар і яго ўрад не маглі. Пачатак рэвалюцыі паклалі забастоўкі, вулічныя мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе, праведзеныя 23 лютага 1917 г. у сувязі з Міжнародным жаночым днём. Неўзабаве выступленні рабочых і салдат перараслі ва ўзброенае паўстанне. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола на карысць брата Міхаіла, які на другі дзень таксама адмовіўся ад прастола. Рэальная ўлада ў сталіцы перайшла да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які сфарміраваўся ў ходзе паўстання і абапіраўся на яго ўзброеныя сілы. Вядучыя пазіцыі ў Савеце занялі эсэры і меншавікі. Адначасова, пры актыўным удзеле ранейшай думскай апазіцыі, сфарміраваўся Часовы ўрад, які ўзначаліў князь Г. Львоў. Большасць месцаў у ім занялі кадэты. Дэмакратычны лагер ва ўрадзе прадстаўляў міністр юстыцыі сацыяліст А. Керанскі, які адначасова з'яўляўся намеснікам старшыні Петраградскага савета. Савет падтрымаў Часовы ўрад, стварыўшы пры гэтым назіральны камітэт за яго дзейнасцю. Узгодненая праграма Часовага ўрада і Петраградскага савета складалася з наступных палажэнняў: амністыя палітычным вязням, свабода слова, друку і г. д., скасаванне нацыянальных абмежаванняў, падрыхтоўка да склікання Устаноўчага сходу (парламента), замена паліцыі народнай міліцыяй, выбары ў органы мясцовага самакіравання, невывад войскаў рэвалюцыйнага Петраградскага гарнізона на фронт, прадстаўленне салдатам грамадзянскіх правоў. Канчаткова пытанне аб будучым дзяржаўным ладзе павінна было вырашыцца ва Устаноўчым сходзе.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 сакавіка. Па прыкладу Петраграда ў гарадах і мястэчках Беларусі ствараліся саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. На працягу сакавіка-красавіка 1917 г. арганізацыйна аформілася 37 Саветаў, у тым ліку 11 рабочых, 11 салдацкіх, 14 аб'яднаных саветаў і Савет сялянскіх дэпутатаў. Па прыкладу сталічнага Савета, прызнавалі Часовы ўрад і яго органы на месцах. Адначасова ўзніклі гарадскія грамадскія камітэты. Працягвалі сваю дзейнасць гарадскія думы. 6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія назначаліся з ліку старшыняў губернскіх і павятовых земскіх упраў. Да губернскіх камісараў пераходзілі функцыі губернатараў. Акрамя паліцыі, жандармерыі і пракуратуры ўсе астатнія мясцовыя дзяржаўныя органы захоўваліся і павінны былі дзейнічаць пад кіраўніцтвам камісараў, ім падпарадкоўвалася міліцыя, ім жа даручаўся нагляд за законнасцю дзейнасці ўсіх устаноў і чыноўнікаў. Так склалася двоеўладдзе.

3 усіх партый найбольш уплывовай стала партыя кадэтаў, якая ўвабрала ў свой склад прадстаўнікоў заможных слаёў насельніцтва, афіцэрства і інтэлігенцыі. Мэтамі кадэтаў было скліканне пасля заканчэння вайны Устаноўчага сходу, які павінен прыняць Канстытуцыю, вырашыць пытанне аб дзяржаўным ладзе і правесці неабходныя для развіцця краіны сацыяльна-эканамічныя рэформы. Кадэты выказаліся за працяг разам з саюзнікамі вайны да поўнай перамогі. Найбольшым уплывам сярод насельніцтва Беларусі карысталася партыя эсэраў. Праграма: даць кожнаму селяніну зямлю без выкупу, дабіцца дэмакратычнага міру і г. д. Эсэры займалі моцныя пазіцыі амаль што ва ўсіх саветах рабочых і салдацкіх дэпутатаў, салдацкіх камітэтах Заходняга фронту, панавалі ў саветах сялянскіх дэпутатаў. Эсэраўская партыя фактычна падтрымала працяг вайны. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі актыўную ролю ў палітычным жыцці Беларусі сталі адыгрываць бальшавікі. Галоўная ідэя іх лідэра У. Леніна заключалася ў тым, "каб буржуазна-дэмакратычная" рэвалюцыя перарасла ў сацыялістычную". Галоўны лозунг бальшавікоў "Уся ўлада Саветам!" быў цесна злучаны з іншым: "Ніякай падтрымкі Часоваму ўраду!" Вырашыць пытанне аб вайне і міры бальшавікі абяцалі яшчэ да склікання Устаноўчага. Аднавіла сваю дзейнасць Беларуская Сацыялістычная грамада.

Моцным штуршком для беларускага руху з'явіўся з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый, які адбыўся 25-27 сакавіка 1917 г. у Мінску. З'езд падтрымаў Часовы ўрад, а таксама выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. На з'ездзе было пастаўлена пытанне пра неабходнасць адкрыцця беларускага універсітэта і іншых вышэйшых навучальных устаноў, пераход пачатковых школ на родную мову выкладання. Па аналогіі з Вільняй з'езд утварыў Мінскі Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) для выпрацоўкі асноў аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Болыпасць БНК склалі прадстаўнікі БСГ, якая стала найболып уплывовай беларускай палітычнай партыяй. Канферэнцыя БСГ (сакавік 1917 г.), якая адбылася ў Мінску, выступіла таксама ў падтрымку Часовага ўрада, выставіла патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыў най рэспублікі; выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для карыстання ў адпаведнасці з працоўнай нормай, але канчатковае вырашэнне аграрнага пытання адносіла да кампетэнцыі краёвага сейму аўтаномнай Беларусі, перасцерагала сялян ад неарганізаваных анархічных выступленняў; патрабавала 8-гадзіннага рабочага дня і вызначэння мінімуму заработнай платы. Да сярэдзіны 1917 г. Грамада ўдзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый – каардынацыйнага органа сацыялістычных партый народаў Расіі.

Палітычны, сацыяльны і эканамічны крызіс, мог быць вырашаны шляхам ўсталявання ваеннай дыктатуры, здольнай навесці парадак у тыле і на фронце. Правыя знайшлі свайго кандыдата ў дыктатары - новага Вярхоўнага галоўнакамандуючага генерала Л. Карнілава. У канцы жніўня 1917 г. адданыя Карнілаву часці па яго загаду рушылі з фронту на Петраград, каб нейтралізаваць Часовы ўрад, ліквідаваць Саветы. Аднак разлік карнілаўцаў на шырокую падтрымку з боку большасці воінскіх часцей не апраўдаўся. Пры Саветах былі сфарміраваны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), на прадпрыемствах - баявыя дружыны, чырвонаармейскія атрады. Рашучую ролю ў падаўленні карнілаўскага мяцежа адыгралі бальшавікі. У выніку рашучых дзеянняў рэвалюцыйных сіл змова Карнілава была ліквідавана, а сам генерал быў ізаляваны ў г. Быхаве.

У гэты час панізіўся уплыў партый эсэраў і меншавікоў і ўзрос уплыў партыі бальшавікоў, павялічылася іх колькасць у Саветах. У верасні 1917 г. частка левага крыла БСГ вылучылася і ўтварыла арганізацыю бальшавіцкага кірунку - Беларускую сацыял-дэмакратычную рабочую партыю, на чале з А. Чарвяковым, якая фактычна прыняла праграму РСДРП(б), яе стратэгію і тактыку. Дзейнічала яна ў Петраградзе і Маскве. БСГ у кастрычніку 1917 г. правяла III з'езд і зацвердзіла новую праграму. Яна была менш радыкальнай у сацыяльна-эканамічных пытаннях. Па ініцыятыве правага крыла БСГ быў утвораны новы цэнтр беларускага руху - Вялікая беларуская рада.

Часовы ўрад так і не змог выпрацаваць рэальную праграму, каб выцягнуць краіну з крызісу. Бальшавікі пачалі падрыхтоўку ўзброеннага паўстання.

3. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўстанаўленне Савецкай улады на Беларусі

25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе бальшавікі ўзнялі ўзброенае паўстанне. У той жа дзень адкрыўся II з'езд Са-ветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў, на якім прысутнічалі 649 дэлегатаў, у тым ліку 390 бальшавікоў. Беларусь і салдат Заходняга фронту прадстаўляў 51 дэлегат (24 бальшавікі, а астатнія - меншавікі і эсэры). З'езд прыняў пастанову аб пераходзе улады ў краіне да саветаў, сфарміраваў урад на чале з У. Леніным, абраў Центральны Выканаўчы Камітэт, прыняў першыя дэкрэты аб міры, аб зямлі.

Перамога Кастрычніцкага паўстання ў Петраградзе, пер­шыя дэкрэты Савецкай улады выклікалі розныя водгукі на Беларусі. Супраць такога вырашэння пытання аб уладзе выступілі эсэры, меншавікі, бундаўцы, сіянісцкія партыі, правае крыло БСГ. Прыхільнікі Часовага ўрада ў некаторых гарадах утварылі "камітэты выратавання рэвалюцыі", але іх дзейнасць была паралізавана намаганнямі салдат Заходня­га фронту.

У лістападзе 1917 г. адбыліся тры з'езды саветаў: з'езд саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці, трэці з'езд саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленс-кай губерняў, другі з'езд армій Заходняга фронту, іх рашэн-нямі (а дакладней - па волі балыпавіцкай партыі) быў абра-ны абласны выканаўчы камітэт саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах) і яго выканаўчы орган - Абласны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Гэтым жа рашэннем быў зацверджаны адміністрацыйна-гаспадар-чы статус Беларусі як Заходняй вобласці ў межах Савецкай Расіі.

Правыя сацыялісты і беларускія партыі і арганізацыі не прызналі легітымнымі краёвыя органы ўлады саветаў. Яны імкнуліся ўтварыць такую ўладу, якая, на іх думку, забяс-печвала прадстаўніцтва ад розных палітычных сіл Беларусі. У такіх умовах Вялікая Беларуская рада і незалежны ад яе Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім з'ездзе саветаў сялянскіх дэпутатаў вырашылі склікаць Першы Усебеларускі з'езд. У шэрагах Вялікай Беларускай рады пе-раважалі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грама-ды, у БАК - прыхільнікі агульнарасійскай партыі эсэраў. Галоўная мэта з'езда - вырашэнне лесу Беларусі.

Спачатку радаўцы не хацелі губляць ініцыятыву па скліканні з'езда, але калі пераканаліся ў тым, што БАК ставіць пытанне аб шырокім прадстаўніцтве з удзелам саве­таў, кааператываў прафсаюзаў і іншых арганізацый, выму-шаны былі пагадзіцца з іх прапановамі. БАК звярнуўся за дапамогай у Савет Народных Каміса­раў Расіі, і апошні ў асобе Сталіна абяцаў беларускім прад-стаўнікам - левым эсэрам В. Селіванаву і Ф. Караткевічу матэрыяльную і палітычную дапамогу пры ўмовах, што гэты орган будзе дзейнічаць у хаўрусе з Саветам рабочых і сал-дацкіх дэпутатаў у Мінску (г.зн. Аблвыкамзахам). Абодва бакі дамаўляліся, што ўлада на Беларусі павінна належаць краёваму Савету рабочых і салдацкіх дэпутатаў, выбрана-му на краевым з'ездзе. Такім чынам, урад Леніна не лічыў Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці канчаткова сфармі-раванымі органамі Савецкай улады на Беларусі.

Як сведчаць пратаколы пасяджэнняў Саўнаркома, 2 снеж-ня 1917 г. быў заслуханы даклад Сталіна пра Беларускую раду і аб неабходнай фінансавай дапамозе БАК. Было вырашана "для арганізацыі беларускага з'езда выдзеліць 500 тыс. руб. згодна каштарысу (каштарыс знаходзіцца ў Селі-ванава і Караткевіча)".

Зразумела, без дапамогі і арганізацыйнай работы БАК Першы Усебеларускі з'езд з шырокім прадстаўніцтвам на-огул не адбыўся б. Не выпадкова на з'ездзе пераважалі прыхільнікі партыі эсэраў. Афіцыйным днём адкрыцця з'езда трэба лічыць 14 снежня. К гэтай даце з'ехаліся 1872 делегаты, былі дасягну-ты пагадненні паміж фракцыямі наконт далейшай работы, выбраны новы прэзідыум, утвораны Савет з'езда, які стаў кіруючым органам, зацверджаны палажэнне аб прадстаўні-цтве і склад мандатнай камісіі. 15 снежня прыняты новы парадак дня. 15-17 снежня адбылося абмеркаванне амаль усіх запланаваных пытанняў. Але 17 снежня 1917 г. баль-шавікі разагналі з'езд. Рашэнне аб роспуску з'езда было прынята тады, калі з'езд паспрабаваў набыць усю паўнату ўлады. Рашэнне аб роспус­ку з'езда было прынята таксама і пад уплывам канфлікту, які адбыўся паміж Украінскай радай і Савецкім урадам, з-за паг-розы, што ўкраінскія падзеі перакінуцца на Беларусь. Трэба ўлічваць і неразуменне кіраўнікоў балынавіцкіх арганізацый беларускага пытання, якія, дарэчы, лічылі, што эпоха нацыя-нальных дзяржаў ужо адышла і ўсе праблемы, у тым ліку, нацыянальныя, вырашае сусветная рэвалюцыя. Такім чынам, галоўную адказнасць за разгон з'езда ня-суць балыиавікі. Тэта была іх велізарная памылка. З'езд ра­загналі у той момант, калі быў прыняты першы пункт рэза-люцыі аб "уладзе". Ён пастанавіў "вьщзеліць са свайго склада орган краёвай улады ў выглядзе Усебеларускага савета ся-лянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў", якому "ўручыў кіра-ванне Беларуссю да склікання Беларускага ўстаноўчага сей­ма". Такая пастанова была прынята ў мэтах аховы цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі". Адзначым, што гэты першы пункт не толькі не супярэчыў, але адпавядаў дамоўленасцям Сталіна і БАК.

Пасля разгону з'езда частка яго дэлегатаў сабралася ў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі і 18 (31) снежня было пры-нята рашэнне аб перадачы краёвай улады Радзе Старшынь або Радзе Усебеларускага з'езда. 21 снежня 1917 г. Рада Усебеларускага з'езда абрала са свайго складу Выканаўчы камітэт з 10 чалавек. Разгон з'езда, далейшыя падзеі высветлілі канфранта-цыйнае рознагалоссе, якое ўсё больш абвастралася паміж партыямі сацыялістычнага накірунку. Няздольнасць сацы-ялістаў зразумець адзін аднаго, імкненне балыпавікоў да аднапартыйнай дыктатуры з'явіліся прычынай разгарання грамадзянскай вайны ў Расіі.

 

4. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі

 

Пасля разгону Першага беларускага з'езда ў беларускім руху набылі моц незалежніцкія настроі. Гэтаму садзейнічаў таксама і той факт, што на пачатых у канцы снежня 1917 г. перагаворах паміж Савецкай Расіяй і Германіяй лес Беларусі вырашаўся без беларускіх прадстаўнікоў. Пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы (16 лютага 1918 г.) Віленская Беларуская рада, абраная на беларускай канферэнцыі ў канцы сту-дзеня 1918 г., стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі, але ўсё роўна не адмаўляла ідэю беларуска-літоўскай канфедэрацыі.

Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перагаворы ў Брэсце, Германія пачала 18 лютага 1918 г. наступление на ўсход, што прымусіла савецкія ўстановы хутка эвакуіравац-ца з Мінска ў Смаленск. У гэтых умовах прадстаўнікі беларускіх арганізацый паспрабавалі апярэдзіць наступаўшых немцаў, зацвердзіць сваю ўладу. Але 21 лютага 1918 г. немцы былі ўжо ў Мінску. I ў той жа дзень Выканкам Усебеларускага з'езда звярнуўся да народаў Беларусі з 1-й Устаўной граматай і абвясціў аб фарміраванні Народнага Сакратарыята - урада Беларусі, на чале з Я. Варонкам,куды ўвайшлі прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады, эсэраў, сіяністаў-сацыялістаў.

Хоць Выканкам Рады Усебеларускага з'езда і абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, фармальна беларуская дзяржава абвешчана не была. У Выканкаме строга прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была ўваходзіць у склад Расійскай дэмак-ратычнай рэспублікі як аўтаномная адзінка з рэспубліканскім ладам.

Болып таго, 25 лютага немцы недвухсэнсова далі зразумець, хто валодае рэальнай уладай і з'яўляецца сапраўдным гаспадаром у Мінску. У той жа дзень у памяшканне Народ-нага сакратарыята ўвайшоў германскі камендант з салда-тамі, заняў дом, выгнаў членаў "беларускага ўрада", канфіс-каваў казну, іншы скарб і зняў сцяг, які быў вывешаны беларускімі дзеячамі.

28 лю­тага дэлегацыя Народнага сакратарыята наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі, дзе выказала лаяльнасць да акупацыйных уладаў.

3 сакавіка 1918 г. быў заключены паміж Расіяй і Германіяй Брэсцкі мір,паводле якога Расія страчвала значную тэрыторыю. Украіна і Фінляндыя прызнаваліся самастойньмі дзяржавамі. інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ніводным з бакоў. Паводле ўмоў Брэсцкага міру тэры-торыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Бярэсце. Немцы арыентаваліся на стварэнне "малой Літвы" з далучэннем да этнічнай Літвы часткі беларускіх зямель, у тым ліку Віленшчыны і Гродзеншчыны. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрага-тыва Расійскай Федэрацыі, часова акупаваная Германіяй. Такія абразлівыя стаўленні да Беларусі выклікалі новы выбух нацыянальнай свядомасці. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пасяджэнне Выканкама Усебеларускага з'езда, у якім таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі некаторых мясцовых рад, земстваў гарадскога самакіравання. На гэтым пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата. Цяпер краіна фармальна абвяшчалася Беларускай Народнай Рэспублікай, а Выканкам Усебела­рускага з'езда пераўтвараўся ў Раду БНР. Абвяшчалася свабода слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусаў, "безумоўная вольнасць сумлення", недатыкальнасць асобы і жылля.

Трэба адзначыць, што некаторыя палажэнні 2-й Устаўной граматы супадалі з дэкрэтамі Савецкай улады. Так, аб­вяшчалася аб касаванні прыватнай уласнасці на зямлю, якая перадавалася "без выкупу тым, хто самі на ей працуюць". Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаліся ўласнасцю БНР, устанаўліваўся 8-гадзінны працоўны дзень.

Аднак БНР толькі дэкларавалася. Германская акупа-цыйная адміністрацыя спакойна рэагавала на гэтую акцыю. Немцы зразумелі, што ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці, не падмацаваная масавым народным рухам, ва ўмовах жорст-кай акупацыі рэальных перспектыў на поспех не мае. У той жа час кайзераўская Германія разлічвала праз беларускую тэрыторыю стварыць своеасаблівы калідор у Расію паміж Літвой і Украінай, каб абмінуць транзітныя дарогі праз нядаўна абвешчаныя маладыя дзяржавы і мець без усякіх пас-рэднікаў адносіны з велізарным расійскім рынкам. У гэтых мэтах Германіі магла спатрэбіцца і "кішэнная" БНР.

Разам з тым некаторыя беларускія дзеячы не былі задаволены 2-й Устаўной граматай, паколькі яна не вызначала адносіны з іншымі дзяржавамі. Неўзабаве 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, браты Луцкевічы і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што ўмацавала незалеж-ніцкую плынь у ей. 23 сакавіка 1918 г. А. Луцкевіч прапана-ваў Народнаму сакратарыяту абвясціць незалежнасць БНР.

25 сакавіка 1918 г. пасля вострых спрэчак на пасяджэнні Рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць БНР. Акт ад 25 сакавіка 1918 г. толькі дэклараваў незалежнасць. Для шырокіх мае ён быў нечаканым. Значная частка народа была не падрыхтавана да ўспрымання ідэі разрыву з Расіяй. Негатыўна да ідэі незалежнасці аднесліся расійскія эсэры і яўрэйскія сіяністы, якія марылі аб Расійскай федэратыўнай рэспубліцы з ад-наўленнем Устаноўчага сходу.

Не выяўлялі зацікаўленасці да БНР краіны Антанты і ЗША. У гэтых умовах дзеячы БНР пачалі ствараць беларускі камандны склад, які прызначыў спецыяльнага камісара для ваенных спраў К. Езавітава, абвясціў аб узбраенні грамадзян. У адказ у пачатку красавіка 1918 г. нямецкія акупацыйныя ўлады заявілі, што яны забараняюць дзейнасць Народнага сакратарыята.

Пасля гэтых падзей узмацніўся ўплыў "Менскага беларускага прадстаўніцтва", у якім пераважалі правыя сілы, што выступалі супраць нацыяналізацыі зямлі і за далейшае беларуска-германскае збліжэнне. 12 красавіка 1918 г. сябры "Менскага беларускага прадстаўніцтва" (П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Ула-саў і інш.) былі кааптаваны ў склад Рады БНР, што змяніла суадносіны сіл на карысць правых.

25 красавіка 1918 г. на імя кайзера Вільгельма II была накіравана тэлеграма, якую падпісалі старшыня Рады БНР I. Серада, старшыня Народнага сакратарыята Я. Варонка, сябры Рады П. Аляксюк, Р. Скірмунт, А. Аўсянік, П. Крачэўскі і Я. Лёсік. Падпісанты







Дата добавления: 2015-09-18; просмотров: 681. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Задержки и неисправности пистолета Макарова 1.Что может произойти при стрельбе из пистолета, если загрязнятся пазы на рамке...

Вопрос. Отличие деятельности человека от поведения животных главные отличия деятельности человека от активности животных сводятся к следующему: 1...

Расчет концентрации титрованных растворов с помощью поправочного коэффициента При выполнении серийных анализов ГОСТ или ведомственная инструкция обычно предусматривают применение раствора заданной концентрации или заданного титра...

Мелоксикам (Мовалис) Групповая принадлежность · Нестероидное противовоспалительное средство, преимущественно селективный обратимый ингибитор циклооксигеназы (ЦОГ-2)...

Менадиона натрия бисульфит (Викасол) Групповая принадлежность •Синтетический аналог витамина K, жирорастворимый, коагулянт...

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия