Студопедия — Вынікі ўніі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вынікі ўніі






1. Страта 1/3 дзяржаўнай тэрыторыі (Падляшша. Валынь, Падолле. Кіеўшчына)

2. Незадаволенасць магнатоў ВКЛ магчымай стратай палітычнай ўлады (Сойм павінен быў перастаць існаваць, ў агульны Сенат са 180 паслоў ад усей РП толькі 46 былі ад ВКЛ, з іх 34 ад беларускіх паветаў) і канкурэнцыяй з боку польскай шляхты за землі і пасады ў ВКЛ.

3. Рост антыпольскіх настрояў і барацьба за захаванне самастойнасці ВКЛ.

4. Паланізацыя на беларускіх землях (насаджэнне каталіцызму. Далучэнне да залатых шляхецкіх вольнасцей, далучэнне да польскай культуры і мовы, забарона афіцыйнага ўжытку беларускай мовы) і фарміраванне новай супольнасці “народ шляхецкі”. Які аб’ядноўваўся адзінымі прывілеямі, рэлігіяй (каталіцкай) і мовай польскай.

Люблінская унія захоўвала пэўную самастойнасць. Польшча і ВКЛ захоўвалі самастойныя назвы. Нягледзячы на ўмовы уніі, у XVI - першай палове XVII стст. грошы ў кароне і княстве былі асобныя. Захавалася нават мытная мяжа паміж імі. Насуперак акту уніі ў ВКЛ у 70-80-я гг. XVI ст. рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. У 1581 г. была створана асобная вышэйшая судовая інстанцыя для ВКЛ – Галоўны трыбунал. А прыняты ў 1588 г. Статут, па сутнасці, скасоўваў многія пастановы Люблінскай уніі. Барацьбітом за незалежнасць княства ў складзе Рэчы Паспалітай, які пастаянна дбаў пра ўмацаванне яго эканамічнай і палітычнай магутнасці, быў буйнейшы палітычны і грамадскі дзеяч ВКЛ Леў Сапега (1557-1633) -сакратар, потым пісар дзяржаўнай канцылярыі, падканцлер і ўрэшце канцлер. Сапега вёў барацьбу з Жыгімонтам III за поўную самастойнасць княства, імкнучыся прымусіць яго паважаць законы сваей дзяржавы. Ён дамогся таго, што кароль мусіў узгадняць свае рашэнні па ўсіх пытаннях на тэрыторыі княства з канцлерам.

3. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай

Рэч Паспалітая лічылася супольнай дзяржавай абодвух народаў, г. зн. польскай і літвінскай шляхты. Абедзве дзяржавы захоўвалі асобную дзяржаўную адміністрацыю (з адпаведнымі кіруючымі пасадамі), асобныя войскі са сваім камандаваннем, свае фінансавыя сістэмы, скарб і манету, самастойныя судовыя і мытныя (да 1766 г.) сістэмы, асобнае заканадаўства. Асобнымі для ВКЛ былі канцылярыя і пячатка. Кожная з дзяржаў мела сваю дзяржаўную мову: Польшча - лацінскую (з канца XVI ст. фактычна польскую), ВКЛ - беларускую (з 1696 г. польскую, але ранейшыя афіцыйныя акты на беларускай мове захоўвалі сваю моц).

Кіраўнік дзяржавы - кароль польскі (ён жа вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі) - меў абмежаваныя паўнамоцтвы. У той час, калі ў краінах Заходняй Еўропы, найперш у Францыі, Іспаніі і Англіі, з XVI ст. саслоўна-прадстаўнічыя манархіі пераўтвараліся ў абсалютысцкія дзяржавы з адной дынастыяй на чале, у Рэчы Паспалітай зацвердзілася саслоўна-прадстаўнічая сістэма ўлады з інстытутам слабога манарха, які з 1573 г. свабодна выбіраўся. Паміж шляхтай і кожным новым каралём перад яго абраннем заключалася спецыяльная дамова ("пакта канвента"). Гэта быў своеасаблівы індывідуальны кантракт, які вызначаў абавязкі новаабранага манарха. Заканадаўчую і часткова судовую ўладу меў агульны для ўсёй дзяржавы сойм, які складаўся з дзвюх палат: сената і пасольскай ізбы (палаты дэпутатаў). Сенат складаўся з магнатаў, прадстаўнікоў цэнтральнай і правінцыйнай адмі-ністрацыі (ваяводы, каштэляны і інш.) і вярхоў каталіцкай царквы (біскупы). У яго складзе было 140-150 сенатараў. У пасольскую ізбу выбіраліся шляхцічы-дэпутаты (паслы) па два чалавекі ад кожнага павета. У сярэдзіне XVIII ст. у яе складзе было 236 дэпутатаў. Лічылася, што яна з'яўляецца рашаючай часткай сойма, але фактычна яна нічога вырашаць не магла. На тэрыторыі Кароны паветаў было амаль удвая болыш, чым у ВКЛ; таму прадстаўнікі Кароны складалі каля 2/3 сойма. Агульныя (вальныя) соймы Рэчы Паспалітай засядалі ў Варшаве. 3 1673 г. кожны трэці звычайны сойм (акрамя канвакцыйнага, элекцыйнага і каранацыйнага) праходзіў на тэрыторыі ВКЛ у Гродне.

Адсутнасць прамых нашчадкаў у Жыгімонта II Аўгуста прывялі дзяржаву ў 1572 г. да глыбокага палітычнага крызісу– дынастычнага, які стаў мяжой дзвюх эпох у гісторыі дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай – спадчыннай каралеўскай улады, якая завяршылася са згасаннем дынастыі Ягелонаў (са смерцю Жыгімонта II) і эпохі выбарных каралёў. Абранне ў 1573 г. новага манарха - прадстаўніка французскага каралеўскага дома Генрыха Валуа - суправаджалася выпрацоўкай і прыняццем знакамітых Генрыхавых артыкулаў, якія сталі сінонімам "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Непарушным абвяшчаўся прынцып свабодных выбараў караля; кароль не меў права

· самастойна ўводзіць новыя падаткі і склікаць паспалітае рушанне;

· знешняя палітыка манархіі ставілася пад кантроль сената;

· шляхце гарантавалася права адмовіцца ад паслушэнства каралю ў выпадку невыканання ім законаў Рэчы Паспалітай;.

· уводзіўся інстытут сенатараў-рэзідэнтаў, якія паміж соймамі павінны былі кантраляваць дзейнасць манархаў.

Так былі ўведзены канстытуцыйныя абмежаванні каралеўскай улады. У караля заставалася фактычна толькі адно істотнае права - прызначаць на дзяржаўныя пасады. 3 сярэдзіны XVII ст. "шляхецкая дэмакратыя" з непазбежнасцю перараджалася ў рэжым магнацкай алігархіі. Умоўнай датай усталявання гэтага рэжыму можна лічыць пачатак праўлення караля Яна Казіміра ў 1648 г. 3 60-х гг. раўнавага паміж шляхецкім саслоўем і каралеўскай уладай парушаецца, ад чаго ў палітычным выйгрышы аказаліся магнацкія групоўкі. Па меры абмежаванняў каралеўскіх паўнамоцтваў пашыраліся функцыі соймаў. Соймавая трыбуна станавілася часцей за ўсё арэнай сутыкнення інтарэсаў магнацкіх кланаў. Паступова мацнела перакананне, што задача сойма заключаецца не ў прыняцці новых законаў і змене існуючага права, але толькі ў тым, каб забяспечыць захаванне непарушнасці і выкананне раней прынятых прававых норм. Складзеныя традыцыі былі замацаваны ў выкарыстанні знакамітага прынцыпу ліберум вета. Блакіраванне новых соймавых пастаноў і законаў праз ліберум вета пачалося з 1652 г., калі пасол ад ВКЛ Сіцынскі, які выконваў волю Радзівілаў, упершыню адкрыта яго прымяніў. Прынцып "непарушнасці" палітычнага ладу знайшоў адлюстраванне ў Канстытуцыі 1669 г.: "... ніякая навіна ў Рэчы Паспалітай не можа быць дапушчаная як пагроза разлажэння і вялікіх рэвалюцый". Палітычная праграма літвінскай шляхты зводзілася да адзінага найгалоўнейшага патрабавання - "піЬіі поуі" - нічога новага.

4. Казацка-сялянская вайна 1648-1654гг. (антыфеадальная)

Прычыны:

1. Знешнепалітычныя супярэчнасці паміж РП і

Асманскай імперыяй (Турцыяй) – напады крымскіх татараў на паўдневыя землі РП; Маскоўскай дзяржавай – барацьба за ўсходнеславянскую спадчыну– украінскія і беларускія землі; Швецыяй.

2. Унутрыпалітычныя супярэчнасці:

Сацыяльна-эканамічныя – усталяванне фальваркава-паншчыннай сістэмы і ўзмацненне прыгону сялян, рост розных формаў пратэсту сялян, у тым ліку уцекі у Запарожскую Сеч – “паказачванне”. Рэлігійныя (пракаталіцкая дзяржаўная палітыка, палітычная і эканамічная дыскрымінацыя праваслаўных і ўніятаў). Этнакультурныя (паланізацыя).

3. Выступленне гетмана Запарожскага войска б. Хмяльніцкага супраць улады РП з мэтай стварэння самастойнай казацкай дзяржавы, у якую павінна ўвайсці паўднева-усходняя Беларусь.

На беларускія землі ў маі 1648 г. дасылаюцца універсалы –заклікі насельніцтву аб далучэнні да казакоў і выступленні супраць шляхты. Першымі казацкімі загонамі, якія з’явіліся на тэр. Беларусі былі загоны пад кіраўніцтвам Максіма Гладкага і Іллі Галоты. У чэрвені 1648 г. на Беларусь прыбылі арады Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага. Заняты гарады Чарнігаў, Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Пінск (Антонам Нябабай), Гомель (4 ліпеня). Да восені 1648 г. да казакоў далучыліся гарады Мазыр, Лоеў, Рэчыца, авалодалі Брагінам, Бабруйскам, Чэрыкавым, Кобрынам. У сяр. снежня пачалася аблога Старога Быхава атрадамі Гаркушы і Падабайлы, і штурм Слуцка.Шляхецкае апалчэнне было сабрана толькі восенню 1648г. Войскі Януша Радзівіла ў кастрычніку 1648г. штурмам авалодалі Пінскам і вынішчылі каля 3 тыс жыхароў. У студзені 1649г. пачалося наступленне войск ВКЛ на Палессе, вызвалены г. Тураў (5 лютага), Мазыр, які абараняў палкоўнік Міхненка (7 лютага), Чачэрск, Давыд-Гарадок, Бабруйск (абараняў атаман Паддубскі) аблога пачалася ў канцы лютага і працягвалася некалькі тыдняў, жыхары, якія падтрымлівалі казакоў вынішчаны. У чэрвені 1649г. на Беларусь накіраваны новыя казацкія загоны Іллі Галоты (3тыс) і Галавацкага былі разбіты, а ў ліпені 12тыс атрад Падабайлы і 15тыс.загон Крычэўскага, што рушылі насустрач Радзівілу да Лоева. 31 ліпеня 1649г. адбылася самая буйная бітва – пад Лоевам – перамога войск ВКЛ. Радзівіл з 5тыс. воінаўм разбіў у 3 р. большае войска, загінуў атаман Крычэўскі.–Вялікія страты казакоў 8 тыс. забітымі, 3 тыс. патанула ў Дняпры. Гэта спыніла наступленне казакоў. 1649 г. – Збораўскае перамір’е, спыненне ваенных дзеяннаў на тэр. Беларусі. Ваенныя дзеянні аднавіліся ў маі 1651г. Казацкае войска пацярпела крупнае паражэнне пад Берасцечкам у ліпені 1651г. Белацаркоўскі мір падпісаны 18 верасня 1651г.,па ўмовах якога ўсе казацкія фарміраванні выводзіліся з Беларусі.

Вынікі: разбурэнне гаспадаркі і знішчэнне значнай колькасці насельніцтва

невырашанае пытанне сацыяльна-эканамічнага і рэлігійнага прыгнету

самы масавы прыклад антыфеадальнага руху на Беларусі

казацка-сялянская вайна на Беларусі была часткай вызваленчай вайны на Украіне, таму не была самастойнай з’явай беларускай гісторыі.

 

5. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай (1654-1667гг.)

Згода Земскага сабора 1653 г. аб прыняцці Украіны пад царскую "высокую руку" і абвяшчэнне гэтага рашэння на Пераяслаўскай Радзе 8 студзеня 1654 г. азначалі пачатак вайны.

У маі 1654 г. тры вялікія арміі - з Вялікіх Лук, Вязьмы і Бранска - агульнай колькасцю да 80 тысяч чалавек уварваліся ў межы ВКЛ, ім на дапамогу Б. Хмяльніцкі паслаў з Украіны 20-тысячны атрад пад началам гетмана івана Залатарэнкі, які павінен быў дзейнічаць у паўднёва-ўсходніх паветах Беларусі. Агульная задума рускага камандавання заключалася ў заняцці важных стратэгічных пунктаў на шляху да Вільні. На першым этапе вайны ВКЛ было не падрыхтавана і змагло выставіць супраць гэтай сілы 10-12-тысячнае апалчэнне мясцовай шляхты.

За першы год вайны руская армія авалодала тэрыторыямі да Дняпра на ўсходзе і да Дзвіны на поўначы Беларусі. Смаленск, Віцебск і Гомель упарта адбіваліся. Шэраг гарадоў на пачатку вайны капітуляваў: Магілёў, Шклоў, Невель, Чавусы, Полацк, Мазыр. Некаторыя здаліся пад уплывам царскай прапаганды аб абароне праваслаўя. Рускія ваяводы знішчалі ўсё, што можна было знішчыць, бязлітасна распраўляліся з абаронцамі гарадоў, а сялян і асабліва рамеснікаў тысячамі вывозілі ў палон. У Маскве і іншых рускіх гарадах узніклі цэлыя слабодкі з гвалтоўна пераселеных туды "беларусцаў", як называлі ў Расіі ўсходніх літвінаў.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход рускай арміі, якая атрымала перамогі пад Барысавам, Слуцкам, Ашмянамі. У ліпені 1655г. яна авалодала Менскам, Клецкам, Слонімам. 31 ліпеня Вільня была захоплена, абрабавана і выпалена, у жніўні ўзяты Гродна і Коўна. Да восені ўся тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй, за выключэннем раёнаў Палесся, Берасцейшчыны і Панямоння. Слуцк, Пінск, Стары Быхаў і Бярэсце заставаліся пад кантролем польска-літоўскіх сіл. 4 верасня 1655г. Аляксей Міхайлавіч прыняў тытул самадзержца "всея Великия и Малыя и Белыя Русі".

Пасля захопу Вільні маскоўскі ўрад палічыў ліквідацыю ВКЛ як дзяржавы і анексію яго зямель справай вырашанай і пайшоў на часовае прымірэнне з Рэччу Паспалітай. У 1656 г. у Немежы, пад Вільняй, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было падпісана т.з. Віленскае двухгадовае перамір'е.

Гаспадаранне маскоўскіх войскаў на Беларусі, шматлікія паборы і кантрыбуцыі, рабаўніцтва, гвалт і масавы вываз людзей у няволю распальвала тут антырускія настроі і выклікала шырокі рух народнага супраціву. Ён пачаўся адразу пасля з'яўлення царскага войска ва ўсходніх паветах дзяржавы, актывізаваўся падчас наступальнай кампаніі гетмана Я. Радзівіла зімой 1654-1655 гг. Яго разгортванню ў 1657 г. у Мінскім ваяводстве і Падняпроўі садзейнічала прысутнасць казацкіх атрадаў І вана Нячая,прызначанага замест I. Залатарэнкі. У 1658 г. загоны Нячая сталі адкрыта ваяваць супраць расійскага войска. Асаблівую незадаволенасць казацкіх старшынь выклікалі спробы царскіх ваяводаў прывесці "беларусаў да падданства цару". Калі на пачатку вайны, дзякуючы шырокай прапагандзе і ўдаламу выкарыстанню міжканфесійных супярэчнасцяў у ВКЛ маскоўскі ўрад змог у шмат якіх месцах Беларусі нейтралізаваць і нават схіліць на свой бок праваслаўнае насельніцтва, то з пачаткам акупацыі больш характерна масавая антымаскоўская барацьба мясцовага насельніцтва. Сялян, якія прысягнулі на вернасць спачатку рускаму цару, а потым яму здрадзілі, называлі шышамі.

Вясной 1660 г., пасля заключэння мірнага пагаднення са Швецыяй, Рэч Паспалітая змагла засяродзіць сілы на барацьбе з Масквой. 3 другой паловы 1660 г. ваенная ініцыятыва канчаткова пераходзіць у рукі польска-літоўскага камандавання. 3 Прусіі і Ліфляндыі да Вільні былі перакінуты войскі пад началам вялікага гетмана П. Сапегі і С. Чарнецкага. У 1661 г. сталіца ВКЛ была вызвалена. Рускія войскі не змаглі стрымаць націску і адступілі ў напрамку Полацка.

Абодва бакі былі знясілены ваеннымі дзеяннямі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у 1667 г. у в. Андросава,каля Мсціслава, паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай было заключа-на пагадненне тэрмінам на 13,5 года. Паводле яго ўмоў, Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы і Левабярэжная Украіна (землі па левы бераг Дняпра) адыходзілі да Расіі. Тэрыторыя ВКЛ паменшылася з 370 да 312 тыс. кв. км.

Шматгадовыя ваенныя дзеянні, палітыка татальнага спусташэння зямлі і вываду палонных прывялі Беларусь да дэмаграфічнай і гаспадарча-эканамічнай катастрофы, на стагоддзе адкінулі яе назад. 3 1650 па 1667 гг. колькасць насельніцтва скарацілася больш як удвая - з 2,9 да 1,4 млн. чалавек. Беларускія ваяводствы абязлюдзелі таксама з-за перасяленняў, вывазу сялян і рамеснікаў у Расію. Асабліва пацярпела жыхарства паветаў, сумежных з Маскоўскай дзяржавай: у Аршанскім, Мсціслаўскім, Полацкім паветах пуста-вала ад 69 да 75% хат, тут засталася менш за трэць ад даваеннай колькасці насельніцтва. Трэцяя частка гаспадарак Берасцейскага і Наваградскага ваяводстваў засталася без гаспадароў. Спатрэбілася 125 гадоў, каб насельніцтва Беларусі дасягнула ўзроўню сярэдзіны XVII ст.







Дата добавления: 2015-09-18; просмотров: 775. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Типовые ситуационные задачи. Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической   Задача 1. Больной К., 38 лет, шахтер по профессии, во время планового медицинского осмотра предъявил жалобы на появление одышки при значительной физической нагрузке. Из медицинской книжки установлено, что он страдает врожденным пороком сердца....

Типовые ситуационные задачи. Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт Задача 1.У больного А., 20 лет, с детства отмечается повышенное АД, уровень которого в настоящее время составляет 180-200/110-120 мм рт. ст. Влияние психоэмоциональных факторов отсутствует. Колебаний АД практически нет. Головной боли нет. Нормализовать...

Эндоскопическая диагностика язвенной болезни желудка, гастрита, опухоли Хронический гастрит - понятие клинико-анатомическое, характеризующееся определенными патоморфологическими изменениями слизистой оболочки желудка - неспецифическим воспалительным процессом...

Концептуальные модели труда учителя В отечественной литературе существует несколько подходов к пониманию профессиональной деятельности учителя, которые, дополняя друг друга, расширяют психологическое представление об эффективности профессионального труда учителя...

Конституционно-правовые нормы, их особенности и виды Характеристика отрасли права немыслима без уяснения особенностей составляющих ее норм...

Толкование Конституции Российской Федерации: виды, способы, юридическое значение Толкование права – это специальный вид юридической деятельности по раскрытию смыслового содержания правовых норм, необходимый в процессе как законотворчества, так и реализации права...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.013 сек.) русская версия | украинская версия