Студопедия — Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ






Сталіца дзяржавы – горад, дзе месціліся органы дзяржаўнага кіравання, рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы. Тут збіраліся агульнадзяржаўныя вальныя сеймы. З 1323 г. сталіцай Вялікага княства Літоўскага Гедымін абраў Вільню (крывіцкае паселішча Крывы горад) на рацэ Віліі. Герб дзяржавы – “Пагоня” – летапісы ўзгадваюць пад 1270-1290-я гг., часцей за ўсё звязваюць з асобай Віценя. Спачатку гэта быў асабісты герб вялікага князя, пазней ён стаў гербам дзяржавы. Статут 1566 г. юрыдычна замацаваў “Пагоню” як дзяржаўны герб ВКЛ. Кожнае ваяводства і павет павінны былі мець пячатку з “Пагоней”. Дзяржаўны герб меў наступны выгляд – на шчыце барочнай формы пурпуровага колеру ў сярэдзіне месціўся белы коннік з мячом і шчытом.

На працягу XIV-XVII стст. беларуская, а дакладней, старабеларуская мова выконвала функцыі дзяржаўнай мовы ВкЛ. На ёй былі выдадзены галоўныя законы княства – Судзебнік 1468 г., усе тры Статуты ВкЛ, вялася Метрыка Вялікага княства Літоўскага. На беларускай мове вялося справаводства ў гарадскіх магістратах, земскіх і замкавых судах. Пасля заключэння Люблінскай уніі справаводства паступова пераводзілася на польскую мову. Спецыяльнай сеймавай пастановай 1696 г. беларуская мова была забаронена для ўжывання ў справаводстве на тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Цэнтральныя органы ўлады. Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі княства. За яго подпісам і дзяржаўнай пячаткай выдаваліся заканадаўчыя акты княства. Згодна традыцыі, выбіраўся феадаламі княства, спачатку выбары праходзілі ў межах Рады (паны-рада), пазней, з XVI ст. на агульнадзяржаўным сейме. Галоўнымі абавязкамі гаспадара былі:

· абарона дзяржавы;

· падтрымка парадку ўнутры дзяржавы;

· ажыццяўленне вышэйшага суда;

· кіраўніцтва адміністратыўным апаратам дзяржавы;

· ажыццяўленне міжнародных стасункаў;

· распрацоўка і выданне законаў.

Для забеспячэння патрэб гаспадара існавалі асабістыя княскія двары і маёнткі, якімі распараджаўся сам гаспадар і дзяржаўныя эканоміі, даходы з якіх гаспадар накіроўваў па згодзе з Радай. Такое становішча ўзнікла пасля 1492 г., калі вялікі князь вымушаны быў падзяліцца часткай паўнамоцтваў з панамі-радай, без згоды якіх ён не меў права прынімаць рашэнні і выдаваць законы. У той жа час Рада ў адсутнасць гаспадара магла вырашаць любое пытанне. Калі ўлічваць, што вялікія князі сумяшчалі яшчэ і пасаду караля польскага, то яны часта адсутнічалі ў княстве. Таму роля Рады ў кіраванні была вельмі значнай.

Рада ВкЛ (паны-рада) – спачатку дапаможны орган пры вялікім князе (князь мог не параіцца і прыняць рашэнне), а з 1492 г. – вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў ВкЛ. Склад Рады не быў вызначаны строга, у яе ўваходзіла 30-40 важнейшых асоб княства. Сярод іх – усе каталіцкія біскупы, вышэйшыя дзяржаўныя чыны, усе ваяводы і каштэляны, некаторыя старасты і асобныя феадалы з роду Альгердавічаў ці Рурыкавічаў. На паседжанні Рады маглі запрашацца іншыя асобы – ураджэнцы ВкЛ хрысціянскага веравызнання. У поўным складзе Рада збіралася рэдка, часцей за ўсё пытанні вырашалісь старэйшымі раднымі панамі – вышэйшымі дзяржаўнымі чынамі, ваяводай Віленскім і Трокскім, біскупам Віленскім. Пытанні, што належылі кампетэнцыі Рады:

· выбары гаспадара ВкЛ;

· кантроль дзейнасці гаспадара;

· ажыццяўленне міжнародных адносін;

· кіраўніцтва вышэйшымі мясцовымі і дзяржаўнымі органамі кіравання;

· прызначэнне на дзяржаўныя пасады;

· абмеркаванне і прыняцце законаў;

· ажыццяўлення вышэйшага суда.

Апошнія функцыі Рада ажыццяўляла разам з вялікім князем, па ўсім пытанням яна магла склікаць сейм.

Сейм (сойм) – з’езд прывілеяванага саслоўя – шляхты ВкЛ. Мог збірацца па рапараджэнню вялікага князя ці Рады. На сеймавых паседжаннях маглі прымаць удзел вялікі князь, Рада ўсім складам, усе службовыя асобы дзяржаўнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і праваслаўныя (з 1596 г. – уніяцкія) епіскапы і настаяцелі манастыроў, а так сама кожны шляхціц. Апошнія не вельмі шанавалі сеймавыя паседжанні, таму ў 1512 г. Жыгімонт І Стары выдаў загад, па якому кожны павет абавязаны быў выбіраць 2 дэлегатаў – “паслоў” ад мясцовай шляхты. Збіраліся сеймы па меры патрэбы, а з сярэдзіны XVI ст. – раз у два гады. Былі вызначаны гарады, дзе збіраліся сеймы – Вільня, Гродна, Слонім, Бярэсце. Пытанні, што датычыліся кампетэнцыі сейма, строга вызначыны не былі. Гэта залежыла ад таго, якую праграму рыхтаваў гаспадар ці Рада, яны рыхтавалі і праекты рашэнняў сейма – ухвалы, статуты, а з XVII ст. – канстытуцыі. Часцей за ўсё сеймы вырашалі наступныя пытанні:

· выбары князя (элекцыйныя і каранацыйныя сеймы);

· пытанні аб вайне ці міры;

· збор і памер падаткаў на ваенныя патрэбы;

· вырашалі міжнародныя справы;

· прымалі законы;

· ажыццяўлялі суд па крымінальнай справе – дзяржаўнай здрадзе;

· прымалі хадайніцтвы павятовай шляхты.

Па сутнасці, галоўную ролю на паседжаннях сеймаў мела Рада і магнаты, яны вырашалі, якую пастанову прыме сейм.

Вышэйшыя асобы. Маршалак земскі з’яўляўся ахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады. Ён жа кіраваў прыёмам паслоў, прасіцеляў са скаргамі, судзіў за злачынствы, здзейсненые пад час правядзення сеймаў. Меў намесніка – маршалка дворнага.

Гетман найвышэйшы кіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць падначаленых смерцю без суда. Меў намеснікаў – гетмана дворнага і гетмана польнага, што ўзначальвалі частку войска.

Канцлер у ВкЛ кіраваў дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю вядзення Метрыкі – дзяржаўнага архіва, храніў дзяржаўную пячатку ВкЛ і ставіў подпіс пад законамі, без гэтага законы не мелі моцы. Намеснік канцлера – падканцлер – прымаў удзел у падрыхтоўке законаў, кіраваў юрыдычнай службай канцылярыі.

Падскарбі земскі – хавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые – скарбнікі,ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.

Гаспадарчыя дваране і ўраднікі выконвалі даручэнні князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны. На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады, вельмі часта пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.

Органы мясцовага кіравання. Вялікае княства Літоўскае было федэратыўнай дзяржавай, розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, дзе агаворваліся значныя правы на самактраванне. Таму наглядалася разнастайнасць у правах і абавязках некаторых пасад, асабліва на ўзроўне ваяводства.

Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства. Прызначаўся князем і Радай (у Полацкім і Віцебскім ваяводствах – са згоды мясцовага баярства) пажыццёва. Усе ваяводы былі членамі Рады і Сейма, дзе абаранялі інтарэсы ваяводства. Абавязкі ваяводы: падтрыманне парадку; кіраванне дзяржаўнай і вялікікняскай маёмасцю ў ваяводстве (наглядаў за зборам падаткаў); арганізацыя ўзброеных сіл ваяводства; ажыццяўленне суда ў гродскім (замкавым) судзе. У Полацку і Віцебску ваявода абавязаны быў раіцца з мясцовымі феадаламі. Другоў па рангу асобай ў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі сіламі замка ваяводы і апалчэння ваеннаабавязаных ваяводства. Ён так сама быў членам Рады і Сейма. Намеснікам ваяводы быў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім (замкавым) судзе.

На ніжэйшай ступені стаялі ключнік (збор падаткаў), канюшы (гадоўля коней для войска), гараднічы (камендант замка). Усе гэтыя пасады мелі права займаць толькі феадалы і толькі ўраджэнцы княства, а ў некаторых ваяводствах і паветах (Віцебскае і Полацкае) – толькі з мясцовай знаці.

На чале адміністрацыі павета стаяў стараста, абавязкі яго былі падобныя на абавязкі ваяводы. Прызначаўся ён князем і Радай пажыццёва, з цягам часу гэта пасада стала больш ганаровай, была крыніцай даходу для яе ўладальніка. Непасрэднае кіраўніцтва павятовай адміністрацыяў праводзіў падстараста.

Дапамагалі старасце і падстарасце павятовы маршалак, ён старшынстваваў на павятовых сейміках і кіраваў павятовым апалчэннем. Сцяганосцам павятовага апалчэння быў харужы На ніжэйшай ступені знаходзіліся дзяржаўцы (раней зваліся цівунамі), што кіравалі асобнымі дзяржаўнымі маёнткамі. У ваяводствах і паветах праводзіліся мясцовыя (ваяводскія ці павятовыя) сеймікі, што маглі вырашаць розныя пытанні з жыцця ваяводства ці павета. На сейміках прысутнічалі ўсе кіруючыя асобы і ўсе жадаючыя шляхцічы тэрытарыяльнай адзінкі. Галоўная роля сеймікаў – гэта выбар 2-ух паслоў на агульнадзяржаўны (вальны) сейм і выпрацоўка для іх інструкцый і хадайніцтваў перад урадам. На сойміках слухалі справаздачы послоў аб сеймах, выбіралі судзей і прызначалі на пасады мясцовага кіравання. Сістэма органаў мясцовага кіравання складвалася паралельна ўладкаванню адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВкЛ. Доўгі час княства не мела аднолькавага падзелу. У склад ВкЛ уваходзілі ўдзельныя княствы, што кіраваліся сваімі княскімі дынастыямі, намесніцтвы (ліквідаваныя ўдзельныя княствы, што кіраваліся вялікакняжаскімі намеснікамі). Яны ўтваралі каля 20 судова-адміністрацыйных акруг, межы іх дакладна вызначаны не былі (XV – першая палова XVI стст.). Паступова ўдзельныя княствы ліквідаваліся, расла колькасць намесніцтваў. У 1413 г. былі заснаваны першые ваяводствы – Віленскае і Трокскае. Пасля Гарадзельскай уніі ВкЛ стала пераймаць прынцыпы тэрытарыяльнага падзелу, што існаваў у Польшы. Вялікія намесніцтвы сталі звацца ваяводствамі, маленькія – паветамі ці стараствамі. У 1504 г. ваяводствам стала Полацкае намесніцтва, у 1507 – Наваградскае, у 1508 г. – Віцебскае. Канчаткова падзел на ваяводствы і паветы быў праведзены пад час адміністрацыйнай рэформы 1565-1566 гг. У выніку яе апошнія ўдзельныя княствы (Слуцкае, Друцкае, Лукомскае) былі ліквідаваны. ВкЛ было падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Віленскае, Віцебскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Наваградскае, Полацкае і Трокскае. У склад ваяводстваў уваходзіла 30 паветаў, 16 з іх – на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Такі падзел быў замацаваны ў Статуце ВКЛ 1588 г. і захоўваўся да канца існавання дзяржавы

 

5. ВКЛ у ХУ–першая палова ХУІ стст.







Дата добавления: 2015-09-18; просмотров: 750. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...

Краткая психологическая характеристика возрастных периодов.Первый критический период развития ребенка — период новорожденности Психоаналитики говорят, что это первая травма, которую переживает ребенок, и она настолько сильна, что вся последую­щая жизнь проходит под знаком этой травмы...

РЕВМАТИЧЕСКИЕ БОЛЕЗНИ Ревматические болезни(или диффузные болезни соединительно ткани(ДБСТ))— это группа заболеваний, характеризующихся первичным системным поражением соединительной ткани в связи с нарушением иммунного гомеостаза...

Решение Постоянные издержки (FC) не зависят от изменения объёма производства, существуют постоянно...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Билет №7 (1 вопрос) Язык как средство общения и форма существования национальной культуры. Русский литературный язык как нормированная и обработанная форма общенародного языка Важнейшая функция языка - коммуникативная функция, т.е. функция общения Язык представлен в двух своих разновидностях...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия