Студопедия — Здаровы лад жыцця
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Здаровы лад жыцця






Комп'ютеризована реклама - принципово новий засіб розповсюдження реклами. Крім того, комп'ютеризація традиційних засобів реклами внесла багато нового в підготовку і проведення рекламних кампаній, істотно підвищивши їх ефективність.

У багатьох країнах світу діють джерела комп'ютеризованої рекламної інформації, банки даних спеціалізованих комп'ютерних систем, куди рекламодавці вносять за плату відомості про свої фірми і про товари, які ними виготовлюються. Потенційні споживачі, зацікавлені в закупівлі будь-якої продукції або товарів, можуть підключатися до цих банків даних з допомогою телефонів або спеціальних терміналів і в лічені секунди отримувати необхідну інформацію.

За оцінками зарубіжних фахівців, комп'ютеризована реклама в найближчому майбутньому може істотно потіснити всі інші засоби реклами. У нашій країні в даний час процес впровадження комп'ютеризованої реклами поки тільки починається.

За останні роки в розвинених країнах усе більший розвиток одержують багато нових засобів поширення реклами, що базуються на "зворотного зв'язку" з потенційними покупцями та споживачами. Так, наприклад, засоби реклами, що представляють собою поєднання джерел комп'ютеризованої інформації та кабельного телебачення. На цих принципах заснована і успішно розвивається. Зокрема, торгівля по відеокаталогу і телекаталогам.

Рекламодавці і рекламні агентства, що спеціалізуються в області прямої поштової реклами, все частіше замість традиційних листів, проспектів чи листівок починають розсилати відеокасети та відеодиски.

Існуючий арсенал засобів реклами стрімко розвивається і вдосконалюється по самих різних напрямках, тому наведена класифікація основних " засобів реклами і видів рекламних матеріалів досить умовна і не є непорушною догмою. Часто між окремими засобами та видами реклами немає чітких меж.

Так, наприклад, новорічні рекламно-подарункові видання можна віднести не тільки до друкованої реклами, але в рівній мірі і до рекламних сувенірів. Великоформатні рекламні плакати можуть успішно використовуватися і як засоби зовнішньої реклами. Створення рекламно-престижних фільмів, їх демонстрацію по телебаченню можна розглядати і як складову частину паблік рилейшнз. На підтвердження цього можна навести ще багато подібних прикладів.

Тим не менше, приведена класифікація дає досить повну картину існуючого нині арсеналу засобів рекламного впливу на споживачів товарів і послуг і відображає різноманітність видів рекламних матеріалів та заходів, які використовуються в практиці рекламної роботи.


 

Контрольні запитання:

1. Охарактеризувати переваги і недоліки реклами в газетах.

2. Дати характеристику основним видам газет згідно географії поширення.

3. Перерахувати основні відмінності реклами в журналах та реклами в газетах.

4. Висвітлити особливості реклами в додатках.

5. Дати визначення друкованої реклами та перерахувати основні її види.

6. Аудіовізуальна реклама: поняття, переваги та недоліки.

7. Радіореклама: поняття, переваги, види

8. Телевізійна реклама: поняття, види.

9. Охарактеризувати переваги та недоліки реклами по телебаченню.

10. Дати характеристику виставкам та ярмаркам.

11. Перерахувати основні функції виставок та ярмарок.

12. Спільні риси та відмінності виставок та ярмарок

13. «Десять заповідей» учасників виставки (ярмарку)

14. Охарактеризувати основні види рекламних сувенірів.

15. Дати характеристику прямої поштової реклами та визначити її роль

16. Білборд, сіті-лайт, лайтбокс як види зовнішньої реклами, їх переваги та недоліки.

17. Конвексборд, беклайт, призматрон, дорожні розтяжки: поняття, переваги.

18. Дати визначення поняттю «пропаганда, та охарактеризувати її види.

19. Комп’ютеризована реклама та перспективи її розвитку.

 

 

Здаровы лад жыцця

Для мяне здаровы лад жыцця — гэта спорт, жыццё без алкаголю, без наркотыкаў. Я думаю, што для кожнага чалавека няцяжка захоўваць здаровыя звычкі.

Многія людзі кажуць нешта накшталт: «Я не хачу ведаць, калі нешта не так са мной". Гэта можна зразумець, але варта памятаць, што прафілактычныя медагляды дапамагаюць выявіць некаторыя захворванні на ранняй стадыі, што мае вялікае значэнне. Проста неверагодна, наколькі курэнне скарачае як даўжыню жыцця чалавека, так і яе якасць! Калі вы паліце? Адмова ад тытунёвай залежнасці павінен стаць вашым прыярытэтам. Курэнне з'яўляецца папераджальнай фактарам рызыкі, а значыць, у вашых руках паспрабаваць кінуць паліць прама сёння. Для падтрымання здароўя рухальныя нагрузкі неабходныя. Існуюць стандартызаваныя практыкаванні для розных груп людзей, у залежнасці ад стану здароўя, узросту і да т.п. Трэба падабраць індывідуальную праграму. Практыкаванні павінны быць уключаны ў ваш штодзённы графік. Вядома, агульнавядома, што трэба выконваць здаровую дыету, але ці ведаеце вы, што даданне ўсяго 2 порцый гародніны і садавіны ў дзень можа павялічыць працягласць вашым жыцці? Аддавайце перавагу карысным прадуктам харчавання. Як толькі вы абвыкнеце да здаровай ежы, яна дасць вам больш энергіі, трэба ўсяго каля тыдня, каб пачаць адчуваць розніцу. Скінуць лішні вага не так складана, як здаецца. Трэба пераключыцца ад рафінаваных, апрацаваных харчовых прадуктаў да свежым прадуктам, абмежаваць набор салодкіх прадуктаў. Вы можаце зэканоміць сотні калорый у дзень. Пачніце з гэтага.

 

 

 

 

 

 

7)Праблемы сям’і. Бацькі і дзеці. Крызіс сям’і: міф ці рэальнасць. Сярод мноства жыццёвых шляхоў сям’я – гэта першы чалавечы шлях жыцця і самы важны па многіх прычынах. На жаль, у апошні час, менавіта, сям’я з’яўляецца той ячэйкай грамадства, у якую найбольш удараюць сучасныя крызісы, бо людзі забыліся пра тое, чым ёсць сям’я па сваёй сутнасці, што яе характарызуе, якія існуюць у яе заданні. Праблема бацькоў i дзяцей вечная. Як свет стаіць, бацькі імкнуцца перадаць свой вопыт i ўсцерагчы ад памылак дзяцей. Дзеці ж упарта працівяцца гэтаму, бо хочуць пражыць сваё жыццё самі i без падказкі выбраць свой лёс Перш за ўсё трэба прыгадаць, што сям’я – гэта не чалавечае “тварэнне”, яна была ўстаноўлена Богам і з’яўляецца дарам любві. Усведамленне гэтай асноўнай праўды праяўляецца ў пазітыўных аспектах: у пачуцці асабістай свабоды, у якасці міжчалавечых адносінаў, у адказным бацькоўстве, у выхаванні дзяцей. Грэбаванне гэтай праўдай вядзе да трагічных наступстваў: неразбярыха ў разуменні аўтарытэту бацькоў і дзяцей, узрастаючая колькасць разводаў, перарыванне цяжарнасці, прыняцце раўнацэннасці сакрамэнтальных сужэнстваў і свабодных саюзаў. Сям’я таксама перастае быць і асноўным выхавальнікам маладога пакалення, носьбітам сямейных традыцый і носьбітам духоўнасці нацыі. Бо ў большасці сем’яў няма сямейных традыцый. Дзве асобы, дзве сістэмы павінны ствараць гармонію свайго існавання, і гэтая гармонія павінна павялічвацца з нараджэннем дзяцей. А яна не атрымоўваецца, бо ў бацькоў розныя каштоўнасці. На сённяшні дзень на сям’ю ўздзейнічае вельмі шмат сіл, якія скіраваныя супраць яе. І толькі грамадства, калі яно хоча, можа ліквідаваць часткова гэтыя негатыўныя фактары для маладой сям’і праз стварэнне жыллёвых умоваў і эканамічнай незалежнасці, асабліва ад бацькоў. На першы погляд, гэта ўмовы абавязковыя, але і яны не вырашаць праблему сям’і. Дзве асобы, дзве сістэмы павінны стварыць гармонію свайго існавання, і гэтая гармонія павінна павялічвацца з паяўленнем у іх дзяцей. І зноўку гармонія маладых не атрымваецца і сем’і распадаюцца. І найчасцей таму, што маладая сям’я была не падрыхтаваная інфармацыйна, нягледзячы на тое, што маладыя жылі ў сваіх сем’ях і бачылі іх праблемы. Але нямала і такіх сем’яў, якія не распадаюцца, яны гадуюць сваіх дзяцей, але дзеці не ўспрымаюць поглядаў сваіх бацькоў і жывуць у сваім, другім успрыняцці навакольнага асяроддзя і вонкавых звычак не індывідуумаў, а натоўпу. А Чаму ж усё-такі ў бацькоў узнікаюць праблемы з дзецьмі? Мы жывём у часы змен, і яны робяць наша жыццё больш складаным, адбіваючыся на ўсім, нават на сям’і. Раней усё было зразумела: быў патрыярхальны, аўтарытарны стыль адносін. Сёння ўзнікаюць супярэчнасці: старэйшыя лічаць, што жыць трэба так, як прывыклі яны, а рэальнае жыццё паказвае, што гэта немагчыма. Хутка мяняюцца нормы існавання, у тым ліку сямейныя. Яшчэ 15 гадоў таму маці-адзіночка была выключнай з’явай, а газеты пісалі аб тым, што дзіця, выхаванае ў такой сям’і, непаўнацэннае. Зараз выявілася, што праблема была не ў адзіноце маці, а толькі ў адносінах грамадства да гэтага пытання. І, акрамя таго, сітуацыя, калі жанчына выхоўвае малога адна, зараз стала нормай і нікога не здзіўляе. Тыя ж пераўтварэнні адбыліся за апошнія дзесяцігоддзі і з грамадзянскімі шлюбамі. Ніхто іх ужо не асуджае і не глядзіць коса на людзей, якія не сталі афармляць адносіны. І дзеці з такіх сем’яў не толькі не адчуваюць нейкіх нязручнасцей пры зносінах са сваімі равеснікамі, а нават часта не задаюцца пытаннем, ці распісаны іх бацькі. Паступова нават самым кансерватыўным бацькам становіцца зразумела, што кіраваць дзецьмі, даючы ім уласны эталон жыцця, нельга—малыя не прымаюць бацькоўскіх установак, у іх іншыя каштоўнасці. У выніку у бацькоў парушаецца пачуццё ўзаемаразумення з дзецьмі, і з’яўляюцца страхі—за сям’ю, за дзіця, за сябе. А ўжо з гэтай вечнай праблемы “бацькоў і дзяцей” вырастаюць многія іншыя: адзінота старых, паламаныя сямейныя жыцці дзяцей. Мы самі будуем бар’ер. Яны не здольны на тое, каб зразумець адзін аднаго, падставіць плячо—яны чужыя людзі, нават размаўляюць на розных мовах! Асабісты прыклад бацькоў не можа быць перабольшаны ў выхаванні дзяцей. Неабходнасць асабістага прыкладу бацькоў у імкненні да ведаў, у клопаце аб здароўі будзе павышаць цікавасць і ў дзяцей да вучобы, да загартоўвання і заняткаў фізічнымі практыкаваннямі. Бацькі павінны знаходзіць час, каб з дзецьмі разам вырашаць многія праблемы ўсёй сям’і, маці, бацькі, дзіцяці, і гэта ўсё дасць добрыя плады для прадаўжэння роду, развіцця менталітэту індывідуума, нацыі з станоўчай дынамікай. І вось калі ўсё будзе пабудавана на нацыянальнай аснове, праблемы сям’і пачнуць вырашацца станоўча і ў цэлым развіццё грамадства таксама.

 

8)Кім быць? Запатрабаваныя прафесіі. Праблема беспрацоўя «Хоць свет у цэлым рухаецца наперад, моладзі прыходзіцца кожны раз пачынаць спачатку»… Нельга не пагадзіцца з І. Гётэ. Сапраўды, кожны чалавек у пачатку свайго шляха павінен задумацца пра тое, чым ён будзе займацца далей. Кожны павінен вырашыць, куды пайсці вучыцца, як забяспечыць сваю сям'ю, наогул, як зрабіць сваё жыццё шчаслівым, гарманічным і прадукцыйным… Але ж у сучасным грамадстве, з яго хуткасцю, мітуслівасцю і адсутнасцю трывалых жыццёвых арыенціраў, большасць маладых людзей проста не мае часу паразважаць над такімі важнымі пытаннямі. А паразважаць трэба пра многае. Па першае, пра актуальнасць і перспектыўнасць прафесіі. Менеджар, юрыст, эканаміст, гандляр, прадпрымальнік – адну з гэтых прафесій маладыя людзі выбіраюць усё часцей і часцей. Моладзь марыць, не напружваючыся, сядзець у офісе, час ад часу раскладаць пас’янс і атрымліваць пры гэтым прыстойныя грошы. Тым часам у краіне не хапае настаўнікаў, медыкаў, IT-адмыслоўцаў, а таксама будаўнікоў, слесараў і электрамантажнікаў. Бо гэтыя спецыяльнасці адкідаюцца ў свядомасці маладых людзей, як бесперспектыўныя з пункту гледжання… прыбытку. Але ж не варта гнацца толькі за прэстыжнай, грашовай працай, калі ты не ўпэўнены ў сваім жаданні сапраўды займацца гэтым ўсё жыццё. Па другое, паразважаць трэба пра асаблівасці свайго характару і здароўя. Некаторыя віды работ патрабуюць фізічнай вынослівасці і цягавітасці, другія – добрага зроку, трэція – устойлівых якасцяў лідара. Прафесія павіінна быць цікавай. Калі табе падабаюцца жывёлы, расліны, то табе будзе цікава ў сваёй прафесійнай дзейнасці сутыкацца з аб'ектамі жывой прыроды. Калі ты любіш тэхніку – цікавасць да яе будзе падтрымліваць цябе ў дзейнасці інжынера-канструктара, напрыклад, а не геолага. Па трэцяе, рашэнне павінен зрабіць менавіта ты сам. Пазіцыі старэйшых членаў сям'і, школьных педагогаў, сяброў ты, канечне таксама важныя, але ж будучая прафесія – гэта частка твайго жыцця, а не жыцця тваіх бацькоў ці сяброў. Канечне, бывае, што ты і фактары ўсе ўлічыў, і бацькоў паслухаў колькі трэба, а працаваць усе роўна няма дзе. Гэта значыць ты сутыкнуўся з праблемай бепрацоўя. І калі ў сталіцы яшчэ ёсць магчымасць знайсці падпрацоўку, дык у рэгіёнах гэта зрабіць даволі цяжка. Але і тады ты не павінен хвалявацца. Беспрацоўе зараз існуе ва ўсіх краінах свету, абысці яго што немагчыма, асабліва ва ўмовах сусветнага эканамічнага крызісу. У Беларусі створаны сур’ёзны пакет праграм па падтрымцы і сацыяльная абароне беспрацоўных. Існуюць спецыяльныя цэнтры занятасці насельніцтва, стабільна выплачваюцца грашовыя дапамогі. Таксама праводзяцца розныя мерапрыемствы. Напрыклад, зусім нядаўна ў Салігорску стартаваў праект “100 твараў беспрацоўя” з мэтай дапамагчы тым, хто сутыкнуўся з такой праблемай. Таму чалавек не застанецца адзін. Такім чынам, пры выбары сваёй будучай прафесіі трэба ўлічваць наступныя фактары: «Хачу» – твае інтарэсы і схільнасці; «Магу» – твае здольнасці і стан здароўя; «Трэба» – запатрабаванне грамадства ў канкрэтных спецыяльнасцях, у людзях вызначаных прафесій.

І галоўнае не забудзь, што добра быць у дарозе, якую ты сма выбіраеш, як казаў Якуб Колас.

 

9)Спорт – спаборніцкая дзейнасць, спецыяльная падрыхтоўка да яе (спартыўныя трэніроўкі) і спецыфічныя адносіны, нормы і дасягненні, якія ўзнікаюць на аснове сукупнасці ўсіх відаў такой дзейнасці. У больш вузкім сэнсе спорт – спаборніцтвы, накіраваныя непасрэдна на деманстрацыю фізічных дасягненняў, аб’ектыўнага параўнання і ацэнкі пэўных магчымасцей чалавека (сіл, здольнасцей, уменняў). Першыя спаборніцтвы ўзніклі ў старажытнасці ў форме ініцыяцый – рытуалаў пасвячэння юнакоў у воіны. У далейшым спаборніцтвы набылі сакральны (магічны) характар. Захаваліся гістарычна дакладныя звесткі аб правядзенні рытуальных спаборніцтваў у Месапатаміі, Егіпце, Індыі, Кітаі. У Старажытнай Грэцыі склалася цэлая сістэма спаборніцтваў, якія прысвячаліся антычным багам і героям: Немейскія гульні, Істмійскія гульні, Піфійскія гульні, Алімпійскія гульні і інш.

Тое, што мы называем "сучасным спортам", набыло знаёмыя нам формы на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Яго з'яўленне звязана з развіццём гарадской культуры. Яго вытокі ляжаць не ў патрэбах фізічнага ўдасканалення і не ў традыцыйных формах святаў, а ў новых магчымасцях вольнага часу: калі атлеты старажытнасці сваёй дасканаласцю набліжаліся да багоў, то спорт новага часу народжаны, хутчэй, нудой і азартам. З першых крокаў развіцця сучаснага спорту ў ім узнікаюць так званы "спорт джэнтльменаў", з якога вырас аматарскі спорт, і спорт прафесійны, прадстаўлены першапачаткова ў цырку і на кірмашах. Назваў праефесійнага спорта шмат: гэта і вялікі спорт, і спорт вышэйшых дасягненняў, міжнародны, алімпійскі, элітны, але сутнасць і мэта яго адна - рэкорд і перамога аднаго над астатнімі. Арганізатарам рэкорднага спорта выступае дзяржава: яна ажыццяўляе ўмовы для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спартсменаў і каманд, выкарыстоўвае іх дасягненні дзеля фарміравання прэстыжу краіны на міжнароднай арэне. На гэтай аснове такі спорт даўна стаў часткай дзяржаўнай палітыкі, дакладней, з 1936 года, асабліва ў пасляваенныя гады, ды і цяпер. У "вялікі", гэта значыць элітны спорт, ўцягнуты тысячы людзей: спартсменаў, трэнераў, арганізатараў, людзей, што забяспечваюць утрыманне, харчаванне, пражыванне, транспарціроўку, экіпіяванне, ахову спартсменаў і г.д. На спорт расходуюць і на спорце зарабляюць сотні мільёнаў долараў. У гэтай сувязі ён набывае рысы шоу-бізнесу. На чале спартыўных праграм стаяць вышэйшыя службовыя асобы дзяржаў. Масавы спорт: школьны, студэнцкі, рабочы, армейскі адсунуты на другі план. Тэарэтыкі спорту сталі называць яго: базавым, рэзервовым, народным, спортам для ўсіх.. Мэта масавага спорту - умацаванне здароў’я народа, выхаванне станоўчых маральных якасцяў, арганізацыя здаровага ладу жыцця, умацаванне сям'і, як найважнейшай ячэйкі грамадства і вырашэнне многіх другіх сацыяльных задач. Варта адзначыць, што ў многіх краінах "Спорт для ўсіх" атрымаў вельмі шырокае развіццё. Інвестуюцца велізарныя сродкі, будуюцца спартыўныя збудаванні. Фабрыкі спартыўнага інвентару, адзення і абутку; пераканаліся, што масавы спорт можа прыносіць значны прыбытак. Лічыцца, што элітны спорт служыць прэстыжу дзяржавы, умацаванню міру, і нават развіццю масавага спорту. Пра ўмацаванне здароў’я спартсменаў казаць не даводзіцца: публікаваліся ў друку дадзеныя, што каля 80% спартсменаў-прафесіяналаў - хворыя людзі. Вялізныя нагрузкі, асабліва для жанчын і дзяцей, "нетрадыцыйныя" метады падрыхтоўкі, якія ўключаюць у сябе допінгі і стымулятары, шматлікія траўмы, жорсткая, бескампрамісная барацьба за месца на п'едэстале гонару, за месца у зборнай камандзе, за выгадныя кантракты калечаць людзей і фізічна і маральна. У Беларусі фізічнай культуры і спорту ўдзяляецца вялікая ўвага. Гэта пацвярджаюць высокія дасягненні ў спорце і наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа. Палітыка дзяржавы накіравана на тое, каб усім прадаставіць магчымасць займацца спортам. Дзякуючы такому падыходу беларускія школы, ВНУ, а таксама дзіцячыя дашкольныя ўстановы цудоўна аснашчаны для заняткаў спортам. Сёння ў краіне функцыянуюць больш як 26 000 аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. У Беларусі займаюцца многімі відамі спорту. Найбольш папулярныя:лёгкая атлетыка, футбол, гімнастыка, лыжны спорт, хакей, тэніс, фехтаванне, барацьба, валейбол, гандбол, плаванне, шахматы і шашкі. Штогод у Беларусі для прыхільнікаў здаровага ладу жыцця праводзяцца больш як 16 тысяч спартыўных мерапрыемстваў. Традыцыйнымі сталі фізкультурна-спартыўныя спаборніцтвы "Беларуская лыжня", Усебеларускае фізкультурна-спартыўнае свята, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Усебеларускі лёгкаатлетычны крос на прызы газеты "Советская Белоруссия". Адроджана сістэма рэспубліканскіх галіновых спартакіяд. У краіне праводзяцца рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па футболу "Скураны мяч", гандболу "Імклівы мяч", біятлону, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі "Снежны снайпер", а таксама агульнанацыянальны хакейны турнір на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба "Залатая шайба". Дасягненні нашых спартсменаў прымусілі гаварыць пра беларусаў як пра спартыўную нацыю. Спартыўныя подзвігі трохразовага пераможцы Алімпійскіх гульняў барца Аляксандра Мядзведзя, чатырохразовых уладальнікаў алімпійскага золата гімнасткі Вольгі Корбут і фехтавальшчыцы Алены Бяловай, пяціразовай алімпійскай чэмпіёнкі Нэлі Кім, шасціразовага алімпійскага чэмпіёна Віталя Шчэрбы і многіх іншых праслаўленых беларускіх спартсменаў залатымі літарамі ўпісаны ў алімпійскую гісторыю. На сучасным этапе гэта ўсім нам вядомыя Аляксандра Герасіменя, Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Анастасія Верамеенка (баскетбол), Сяргей Рутэнка (гандбол), Сяргей Мартынащ (стральба), Аляксей Грышын (фрыстайл) і шмат іншых. Спорт для многіх мільёнаў людзей ёсць найпрасцейшае і найяснейшае выяўленне гонару за сваю краіну. Спорт дае ўнікальную магчымасць кожнай нацыі, на вачох(?) усяго чалавецтва давесці, ШТО яна ёсць і чаго вартая. Спорт, спаборніцтва, спосаб пераадолець самога сябе – мэханізм, закладзены ў чалавечую натуру. Той самы механізм, які дазваляе чалавеку змагацца з лянотай і страхам, падымацца пасля падзення праз “не магу”, спорт – бліскучае сведчаньне моцы, характару, духу асобы і нацыі. Бо спорт гэта не толькі і не столькі фізычная культура. Гэта культываванне волі і веры – якраз таго, што вызначае сілу духу.

 

10)СМІ - чацвертая улада. Сродкі масавай інфармацыі адыгрываюць важную ролю ў нашым штодзённым жыцці. У рэчаіснасці яны з’яўляюцца важнай часткай сучаснага грамадства. Прэса, радыё і тэлебачанне трымаюць людзей у курсе апошніх і самых сенсацыйных падзей. Кожны дзень у нашай краіне друкуюцца мільёны асобнікаў газет. Звычайна найважнейшыя пытанні сацыяльнай, эканамічнай, навуковай і культурнай галіны жыцця, маральныя і эканамічныя праблемы публікуюцца ў газетах і абмяркоўваюцца па тэлебачанні. Меркаванні сутыкаюцца, афіцыйныя асобы і палітычныя партыі падвяргаюцца крытыцы, якое б становішча яны не займалі. Сродкі масавай інфармацыі робяць многае, каб падняць цікавасць да ўсіх аспектах жыцця краіны. Газеты, часопісы і тэлепраграмы для моладзі адлюстроўваюць надзеі і жадання маладых людзей, іх вольны час і адукацыю, іх пазіцыі і меркаванні. Вядома, такія праграмы, часопісы і газеты ў асноўным датычацца вольнага часу моладзі, асабліва музыкі і кіно. Аднак розныя тэлепраграмы прапануюць моладзі парады па выбары інстытута або месца працы і дапамагаюць ім выбраць правільны курс у вырашэнні іх праблем. Не толькі моладзь, але ўсе катэгорыі чытачоў пішуць лісты ў свае любімыя выданні і праграмы, паведамляючы сваё меркаванне або просячы савета. Такім шляхам існуе і развіваецца пастаянны кантакт паміж сродкамі масавай інфармацыі і публікай. Яшчэ адна сувязь паміж публікай і сродкамі масавай інфармацыі, якая з’явілася ў апошнія гады - гэта рэклама. Сродкі масавай інфармацыі дапамагаюць нам атрымаць звесткі аб новых таварах і паслугах. Але некаторыя людзі стаміліся ад рэкламы, і ім не падабаецца, калі яна перарывае іх любімыя фільмы і праграмы. Я спадзяюся, што знойдзецца спосаб вырашыць гэтую праблему. Напрыклад, у Вялікабрытаніі ёсць дзве арганізацыі, якія забяспечваюць тэле-і радыёвяшчанне. Бі-Бі-Сі змяшчаецца на дзяржаўныя сродкі, і рэклама ў праграмах Бі-Бі-Сі цалкам адсутнічае; але рэклама ў праграмах Незалежнага Тэлебачання таксама абмежаваная. Рэклама, абавязковы атрыбут рынкавай эканомікі, яна спадарожнічае канкурэнтнай барацьбе паміж рознымі кампаніямі. Першая, найважнейшая ролю рэкламы ў нашым жыцці - гэта данясенне інфармацыі да спажыўцоў. Рэклама-гэта інфармацыйнае паведамленне. Распавядаючы людзям пра добрыя якасці таго ці іншага тавару, рэклама дапамагае нам у нейкай ступені лепш арыентавацца. Бо цяпер так шмат прадуктаў, кампаній, не ведаеш каму і даверыцца, што выбрать.Реклама вельмі часта нясе непраўдзівую інфармацыю. Без гэтага ніяк. Бо на першай ступені развіцця кампаніі трэба схлусіць, каб перайсці на другую. Рэклама ўсё больш выконвае сваю інфармацыйную ролю. Рэклама стварае прыгожую карцінку тавару, каб чалавек неадкладна купіў гэта, нават калі яму не патрэбна анная рэч. Напрыклад, для кожнай мадэлі пральнай машыны можа быць створаны імідж. Пакупнік тым часам імкнуцца купіць самую наварочаную рэч, не важна якасная яна ці не, галоўнае-раскручаная і папулярная.Рэклама цалкам уздзейнічае на грамадства,як пазітыуна,так і негатыуна.

У наш час на ТБ ёсць шмат праграм, якія ўплываюць на светапогляд, паводзіны і погляды людзей. Шмат людзей глядзяць рэаліці шоў. Гэта жанр тэлебачання, які ўяўляе драматычныя або гумарыстычныя сітуацыі і паказвае звычайных людзей замест прафесійных акцёраў. Напрыклад, адзін з самых папулярных рэаліці-шоў у Расіі - «Дом 2». Шлюбныя пары будуюць дом, які ў канцы разыгрываецца сярод іх шляхам глядацкага галасавання. Яго вялі многія вядомыя людзі. Несумненна, рэаліці-шоў маюць як перавагі, так і недахопы. З аднаго боку, ёсць некаторыя станоўчыя моманты ў рэаліці-шоў. Па-першае, яны паказваюць нам шмат жыццёвых сітуацый. Мы з’яўляемся часткай шоў. Яно вучыць нас не здзяйсняць дурныя і неабдуманыя ўчынкі. У выніку мы можам атрымаць жыццёвы вопыт. Акрамя таго, яно дапамагае расслабіцца пасля цяжкага дня. Але з іншага боку, рэаліці-шоў маюць недахопы. Па-першае, у гэтых праграмах шмат гвалту. Па-другое, большасць гледачоў - падлеткі. У іх несфармаванае густы, характар ​​і перакананні.Гэтыя шоу уздзейнічаюць на іх псіхіку. Нарэшце, псіхолагі тлумачаць папулярнасць гэтых шоў жаданнем падглядваць за чужым жыццём, якое задавальняецца за кошт такіх праграм. Вядома, ёсць іншыя фактары, якія вызначаюць папулярнасць любых скандальных праграм: цікаўнасць і жаданне вострых адчуванняў. Таму я супраць рэаліці-шоў. Я не думаю, што гэта лепшы спосаб правесці час. Чытанне кніг або зносіны з сябрамі - лепшы спосаб расслабіцца.

 

11)Беларускае войска: традыцыі і сучаснасць. Служыць ці не служыць. Жанчына ў войску. Слаўная баявая гісторыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь бярэ свой ​​пачатак ад першых атрадаў Чырвонай Гвардыі, атрадаў рэвалюцыйных салдат і матросаў, якія з'явіліся першай формай ўзброенай арганізацыі пралетарыяту, які перамог у рэвалюцыі. У XX стагоддзі на долю Беларусі выпала нямала выпрабаванняў. Нягледзячы на страшныя страты і нягоды, краіна з гонарам і годнасцю выходзіла з цяжкіх сітуацый, дабіваючыся поспехаў у працы і баях, менавіта таму, што народ і армія заўсёды ў адзіным страі абаранялі сваю зямлю, праяўляючы бяспрыкладную доблесць. Беларусы выпакутавалі і ўсвядомілі бясспрэчную ісціну, што абарона Айчыны - гэта справа ўсенародная, абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Беларусі. Таму і сёння заканамерна высокае пачуццё адказнасці нашых людзей за захаванне міру і стабільнасці ў роднай краіне. Баявая магутнасць нашай арміі вызначаецца не колькасцю, а прафесійнай вывучкай асабістага складу і высокай тэхнічнай аснашчанасцю. Беларусь уносіць рэальны і бясспрэчны ўклад у падтрыманне міру і стабільнасці ў Еўропе. За гады пераўтварэнняў многае дасягнута - створана новая сістэма кіравання і аптымізавана арганізацыйная структура Узброеных Сіл, развіваецца тэрытарыяльная абарона. Удасканальваецца і нарошчваецца ваенна -тэхнічны патэнцыял. Працуе ўласная сістэма ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі афіцэраў. Праводзяцца буйнамаштабныя вучэнні, якія дазваляюць эфектыўна падтрымліваць на высокім узроўні баяздольнасць злучэнняў і воінскіх часцей. Усё гэта паказвае на высокі ўзровень абараназдольнасці дзяржавы. На мой погляд, кожны малады чалавек, прыгодны для службы ў войску, павінен унесці свой ​​уклад. Служба ў войску - святы абавязак кожнага мужчыны. Армія дапамагае развіцца не толькі фізічна, але і вырасці ў плане духоўным. Гэта цудоўная школа жыцця, якая выхоўвае характар ​​і гартуе дух. Менавіта ў арміі маладыя людзі атрымліваюць асновы узаемадапамогі, пазнаюць, што такое сапраўднае сяброўства. Многія былыя вайсковыя прыяцелі захоўваюць свае добрыя адносіны на доўгія гады. Аднак не толькі прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва патрэбныя ў арміі. Жанчына ў войску таксама з'яўляецца выдатным памочнікам. Магчыма, такая ​​заява пацешыць многіх мужчын, аднак менавіта жанчыны валодаюць такімі якасцямі, як цярпенне, разуменне і славутая жаночая хітрасць. Па статыстыцы, у Беларусі павялічваецца колькасць жанчын- вайскоўцаў. Калі ў 2005 годзе іх колькасць складала менш за 4 тысячы, то ў 2010 годзе ўжо амаль 4,5 тысячы, або больш за 8 % ад агульнай колькасці арміі. Больш за тое, на сённяшні дзень у Мінабароны налічваецца 4 жанчыны -палкоўніка. Усё гэта гаворыць аб тым, што маладыя хлопцы і дзяўчаткі клапоцяцца пра будучыню нашай краіны, жадаюць унесці свой уклад ў яе незалежнасць і абарону яе ад знешніх пагроз.

 

12)Экалагічныя праблемы Беларусі. У ХХІ стагоддзі экалагічны стан планеты стаў глабальнай праблемай сусветнага маштабу, якую імкнуцца вырашыць вучоныя многіх краін свету. Чалавецтва сутыкнулася з шырокім спектрам экалагічных праблем лакальнага, рэгіянальнага і глабальнага ўзроўняў. Парушэнне азонавага слоя, знікненне лясоў, пагаршэнне стану атмасферы, урбанізацыя жыцця, радыеактыўныя і электрамагнітныя забруджванні, утварэнне смогу, вялікая колькасць неперапрацаваных адходаў, кліматычныя змены – усё гэта праблемы, якія патрабуюць неадкладных сумесных намаганняў розных міжнародных арганізацый, дзяржаў і сусветнага грамадства. Нажаль, але і наша краіна сутыкнулася з гэтымі праблемамі. Беларусь заўседы славілася вялікай колькасцю азер і рэк, таксама лясоў і палеў. Але зараз усе гэтае багацце таксама патрабуе аховы. Напрыклад, у старажытныя часы, калі землі нашай Бацькаўшчыны пачалі засяляць славянскія плямёны, лясныя масівы займалі прыкладна дзевяноста працэнтаў тэрыторыі Беларусі. У наступныя стагоддзі пад уплывам розных фактараў, найперш гаспадарчай вырубкі, а потым у дзевятнаццатым і дваццатым стагоддзях - неапраўданага знішчэння, лясістасць Беларусі няўхільна змяншалася. Цяпер яна складае каля трыццаці працэнтаў. Іншы вядомы факт: штогод у вадаёмы трапляе велізарная колькасць неачышчаных сцёкавых вод. Але да найбольш забруджаных рэк і азёр свету адносяць наш Дняпро, які вядзе свой шлях па тэрыторыі нашай краіны. Навогул, на Беларусі праблемы экалогіі выявіліся значна пазней чым у іншых краінах - ў пасляваенны перыяд індустрыялізацыі, дакладней, у 1960-я гг. Канцэнтрацыя прамысловасці ў асобных гарадскіх цэнтрах краіны, развіццё аўтамабільнага транспарту выклікала рэзкае пагаршэнне экалагічнай сітуацыі — забруджванне паветра, водных басейнаў. Антрапагенная нагрузка на прыгараднай тэрыторыі ў многіх беларускіх гарадах стала перавышаць дапушчальную. Асабліва экалагічна небяспечнымі лічацца гарады вялікай хіміі: Салігорск, Наваполацк, Магілёў, Мазыр, Гродна. Іх хімічныя прадпрыемствы былі пабудаваныя без выкарыстання чыстых тэхналогій. Аднак, паводле апошніх афіцыйных звестак, па колькасці шкодных выкідаў у паветра сярод беларускіх гарадоў лідзіруе Мінск. І гэта выклікана не столькі дзейнасцю прамысловых прадпрыемстваў, колькі імклівым павелічэннем на сталічных вуліцах колькасці аўтамабіляў. Вельмі важная праблема – знішчэнне вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 Красавіка 1986. Забруджваньню падвергнулася больш 200 000 км² на тэрыторыі Беларусі (прыкладна 70%), Расеі і Ўкраіны. Радыёактыўныя рэчывы распаўсюджваліся ў выглядзе аэразоляў, якія паступова асаджваліся на паверхню зямлі. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыі былі адселены жыхары з 30-кіламетровай зоны вакол станцыі і ўстаноўлена так званая зона адчужэння. Аварыя разбурыла ўклад жыцця соцень тысяч людзей і нарадзіла пастаянны стрэс у насельніцтва. Забруджаныя раёны пакінулі 335 тыс. чалавек, ліквідавана 415 населеных пунктаў. Нельга не адмеціць, што аварыя падарвала і эканамічны патэнцыял краіны. Чарнобыль увайшоў у гісторыю не толькі як вынік грубых памылак людзей і недасканаласці сістэмы, але і як суровае папярэджанне чалавецтву. (от автора: можете при желании добавить кусочки из лекций, в частности про то, как сурово советские власти никому не говорили о трагедии и чем это обернулось). Беларускія гараджане пакуль індыферэнтна ставяцца да экалагічных праблемаў сваіх гарадоў. Грамадскі рух “зялёных” практычна адсутнічае. Забруджанасць гарадоў непазбежна вядзе да росту захворванняў іх жыхароў. Штогод чалавецтва наносіць натуральнаму асяроддзю планеты ўрон на суму 50 млрд еўра. Для прадухілення сусветнай экалагічнай катастрофы ўсе краіны павінны адлічаць на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі каля 1% валавага ўнутранага прадукту. Але не ў нашых сілах адкульсці браць гэткія грошы. Наша праца – шанаваць і любіць прыроду, рабіць усе магчымае, каб знізіць узроўні забруджвання: часцей хадзіць пешшу, саджаць дрэвы, не сарыць… Я не веру, што гэта вырашыць усе экалагічныя праблемы. Але пачынаць трэба з сябе.

 

13)Сучасныя сродкі сувязі: Інтэрнэт, мабільны тэлефон: сябры ці ворагі? Прагрэс не стаіць на месцы. Яшчэ учора мы проста абходзіліся без мабільных тэлефонаў, а сёння не ўяўляем нашае жыццё без ніх. Таксама усім вядома, што XXI век-век Інтэрнэта.Не сакрэт, што любое тэхнічнае вынаходніцтва чалавечага розуму пашырае нашы магчымасці і робіць жыццё больш камфортным, але ў той жа час, мае і адмоўныя бакі. На мой погляд, сучасныя сродкі сувязі не з’яўляюцца выключэннем. Камп’ютар можа быць для нас і “тэлевізарам”, калі хочацца паглядзець нейкі фільм, багатай “бібліятэкай” або цудоўным “бюро даведак”. У любой момант можна знайсці неабходную інфармацыю з дапамогай Інтэрнэта. Раней такое цуда нельга было нават уявіць. Дзякуючы Інтарнэту і мабільнаму тэлефону, мы маем магчымасць размаўляць з роднымі і сябрамі, якія знаходзяцца за тысячы кіламетраў да нас і нават бачыць іх. Мабільныя тэлефоны даюць нам магчымасць у любы час і ў любым месцы звязацца з неабходным чалавекам. Сёння неабавязкова выходзіць з дому, каб купіць патрэбную рэч, дастаткова проста зайсці ў інтэрнэт-магазін і набыць неабходнае. У гэтых адносінах, можна сказаць, што Інтэрнэт і мабільны тэлефон - нашыя незаменныя сябры. Але трэба правільна імі карыстацца, бо аднойчы гэтыя сябры могуць ператварыцца ў ворагаў. Усім вядома, што камп’ютар негатыўна ўплывае на здароўе чалавека, а часцей за ўсё на зрок і постаць, нават псіхіку. У Інтэрнэце існуе мноства забаў і гульняў, час, праведзены ў якіх, на мой погляд, пралятае непрыметна і дарэмна. Акрамя таго што ў сусветнай павуціне можна знайсці шмат карыснай інфармацыі, есць у ёй і шмат непатрэбнага, нават шкоднага. Немалаважнай праблемай Інтарнэта з’яўляецца выкарыстанне ненарматыўнай лексікі. Здаецца, што людзі забываюць пра культуру зносін. На жаль, у наш час усё больш і больш людзей становяцца залежнымі ад новых тэхналогій, яны лічаць, што не могуць жыць без іх. Нягледзячы на ўсе адмоўныя бакі бязмежных магчымасцяў, колькасць карыстальнікаў Інтэрнэта павялічваецца штомінутна. Сёння у кожнага трэцяга ёсць доступ у сусветную павуціну. На мой погляд, Інтэрнэт і мабільны тэлефон могуць быць нашымі сябрамі, калі мы будзем карыстацца імі правільна. Але трэба лішні раз аглянуцца вакол сябе і пабачыць, што ў жыцці мноства цудоўных рэчаў, якія прыносяць больш радасці і карысці людзям, чым Інтэрнэт.

 

14)Сучасныя праблемы грамадства. З часам людзі робяцца ўсё больш жорсткімі,помслівымі,яны перастаюць любіць і пачынаюць ненавідзець.У сувязі з гэтым узнікаюць розныя праблемы,якія пагражаюць далейшаму існаванню ўсяго чалавецтва. Адна з найбольш сур'ёзных пагроз у сучасным свеце-тэрарызм. Існуюць тры найбольш часта сустракаемых формы тэрарызму: гэта палітычны, нацыяналістычны і рэлігійны тэрарызм. Арганізатары часта падаюць тэракт як "адзіна магчымы / найбольш дзейсны" <спосаб> адстойвання грамадзянскіх ці іншых праў. Нацыяналістычны тэрарызм ажыццяўляецца па этнічнай прыкмеце. Рэлігійны тэрарызм грунтуецца на рэлігійным фанатызме. Аднак варта ўлічваць, што тэракт, дасканалы "з рэлігійных меркаванняў", можа мець палітычную падаплёку. Прадухіленне такіх тэрактаў з'яўляецца цяжкай задачай, бо вызначыць магчымыя мэты тэрарыстаў досыць складана: група людзей, аб'яднаная толькі па прыкмеце прыналежнасці да той ці іншай рэлігійнай канфесіі, вельмі вялікая. Тэрарызм - гэта ў першую чаргу нянавісць. Нянавісць чалавека да чалавека, чалавека да чалавецтва".Людзі навучыліся рабіць праблему з усяго. Яны забыліся пра тое,што усе мы - вялікая сям'я,ўсе мы браты і сёстры! І нават прыналежнасць да іншага веравызнання прымушае сучаснага чалавека ненавідзець свайго брата. Іншая праблема чалаывецтва - секты. Сярод самых вядомых сучасных сект: мармоны, сведкі Іеговы, Ерась Парфірыя Іванова,New Age,секта Мэнсана.Секты - гэта не новая з'ява. Колькі існавала чалавецтва, столькі існавалі і секты, якія складаюцца з груп фанатыкаў,якія ідуць за нейкім харызматычным лідэрам.Як правіла ў секты трапляюць людзі з ўнутранымі праблемамі, комплексамі, праблемами ў сям'і, людзі, якія адчуваюць сябе адзінокімі ў гэтым свеце.Но чаму ўсё гэта адбываецца? Мне здаецца, не, я нават упэўненая-гэта ўсё з-за таго, што сучасная рэлігія не можа даць чалавеку нічога, акрамя абрадаў! Я не кажу пра ўсе рэлігіі і ўсе цэрквы. Але такая праблема існавала нават і некалькі вякой назад.Яшчэ ў XVI стагоддзі, каталіцкая царква не магла даць чалавеку суцяшэнне, дапамогу, веру.Яна давала толькі ўказанні і патрабавала грошай за адпушчэнне грахоў.Не дзіўна,







Дата добавления: 2015-09-15; просмотров: 2687. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Примеры задач для самостоятельного решения. 1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P   1.Спрос и предложение на обеды в студенческой столовой описываются уравнениями: QD = 2400 – 100P; QS = 1000 + 250P...

Дизартрии у детей Выделение клинических форм дизартрии у детей является в большой степени условным, так как у них крайне редко бывают локальные поражения мозга, с которыми связаны четко определенные синдромы двигательных нарушений...

Педагогическая структура процесса социализации Характеризуя социализацию как педагогический процессе, следует рассмотреть ее основные компоненты: цель, содержание, средства, функции субъекта и объекта...

МЕТОДИКА ИЗУЧЕНИЯ МОРФЕМНОГО СОСТАВА СЛОВА В НАЧАЛЬНЫХ КЛАССАХ В практике речевого общения широко известен следующий факт: как взрослые...

СИНТАКСИЧЕСКАЯ РАБОТА В СИСТЕМЕ РАЗВИТИЯ РЕЧИ УЧАЩИХСЯ В языке различаются уровни — уровень слова (лексический), уровень словосочетания и предложения (синтаксический) и уровень Словосочетание в этом смысле может рассматриваться как переходное звено от лексического уровня к синтаксическому...

Плейотропное действие генов. Примеры. Плейотропное действие генов - это зависимость нескольких признаков от одного гена, то есть множественное действие одного гена...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия