Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Славутыя беларусы-замежнікі





Ігнат Іпалітавіч Дамейка – вучоны, даследчык, геолаг – нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета Мінскай губерні ў 1802г. У 1812г. вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне. У 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру. Ва універсітэце разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і Я.Чачотам прымаў удзел у тайным таварыстве філаматаў, асноўнымі лозунгамі якога былі: айчына, навука, дабрачыннасць.

У 1812 г. атрымаў ступень магістра філасофіі. Восенню 1823 г. І.Дамейка разам з іншымі ўдзельнікамі патрыятычна-дэмакратычнага руху арыштаваны і пасля заканчэння следства высланы з Вільні пад нагляд паліцыі ў вёску на Лідчыне, а потым у вёску Жыбуртоўшчына паблізу Дзятлава. Яму назаўсёды было забаронена паступаць на дзяржаўную службу і займацца грамадскай дзейнасцю. Жыццё ў глушы было нялёгкім і Дамейка ў сваёй гаспадарцы распачаў доследы па вырошчванні жывёлы на навуковай аснове. Дамейка прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. У Польшчы і на Беларусі, пасля паражэння паўстання разам з сябрамі вымушаны быў эмігрыраваць. У 1832 г. перайшоў граніцу непадалёку ад Круляўца і быў інтэрніраваны прускімі ўладамі. Вызваліўшыся з палону, Дамейка ў Дрэздане сустрэўся з Міцкевічам, і яны выехалі ў Францыю. У Парыжы ён вучыўся ў Вышэйшай школе горнай справы Сарбонскага ўніверсітэта, займаўся грамадска-палітычнай дзейнасцю, дапамагаў Міцкевічу перапісваць рукапісы паэмы “Пан Тадэвуш”. Пасля заканчэння вышэйшай горнай школы займаўся даследаваннямі. У 1837 г. ён склаў геалагічную, гідраграфічную і гаспадарчую карты зямель былой Рэчы Паспалітай, напісаў геаграфічны каментарый да іх. У 1850 г. ў Парыжы надрукаваны лепшы на той час геаграфічны атлас Польшчы. Такім чынам, Дамейку можна лічыць заснавальнікам фізіка-геаграфічнага раянавання Польшчы, Беларусі і Літвы. У снежні 1837 г. па рэкамендацыі парыжскіх прафесараў ён прыняў прапанову чылійскага ўрада і падпісаў кантракт на пасаду выкладчыка Горнай школы ў г.Какімба на поўначы Чылі і 2 лютага 1838 г. адплыў туды. Дамейка прывёз з сабой багаж з кнігамі і абсталяваннем, за тры месяца вывучыў іспанскую мову. У Калімба ён чытаў лекцыі, займаўся вучнямі. Пасля заканчэння кантракта Дамейку запрасілі на працу ў сталічны горад Сант’яга з мэтай дапамогі ў правядзенні рэформы ва універсітэце, у 1847г. ён атрымаў ва ўніверсітэце кафедру хіміі, займаўся навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю. У сталіцы Чылі Дамейка арганізаваў службу метэаралогіі, стварыў і рэалізаваў праект новага водаправода. Упершыню ў Лацінскай Амерыцы ён увёў ў Чылі метрычную і горную лабараторыі, тры музеі, у т.л. мінералагічны і этнаграфічны, розныя навуковыя калекцыі. Для даследавання прыродных багаццяў Чылі і пошукаў новых крыніц сыравіны ён арганізаваў навуковыя экспедыцыі ў пустыню Атакі і ў горы, вывучаў вулканы, неаднойчы перасякаў Анды і Кардыльеры.

З гэтай жа мэтай ён пабываў ў Бразіліі, Уругваі, Перу, Аргенціне і інш. І ўзбагаціў навуку звесткамі пра новыя расліны і мінералы ў гэтых краінах, шматлікія лекавыя крыніцы. Вынікі навуковых пошукаў і адкрыццяў Дамейкі апублікаваны на розных мовах ў 130 яго надрукаваных працах, якія прынеслі яму сусветную вядомасць і славу. Яго навуковыя паведамленні абмяркоўваліся на пасяджэннях Парыжскай акадэміі навук, публікаваліся ў навуковых часопісах Езропы. Дамейка назаўсёды парадніўся з Чылі, ён быў жанаты з чылійкай, але ніколі не забываў сваю далёкую радзіму і засёды марыў пра яе. У 1884 г. разам з сынам прыязджаў у родныя мясціны, наведаў Мядзведку, Мір, Навагрудак, Крошын, пасадзіў у Крошыне дубок.

Памёр Дамейка ў 1889 г. Дзень яго пахавання быў абвешчаны днём нацыянальнай жалобы. Чылійцы высока ацанілі яго заслугі. І.Дамейка быў абвешчаны народным героем. У гонар яго быў выпушчаны памятны медаль, прызначана самая высокая ў краіне пенсія. Яго імем названы адзін з партовых гарадоў (Пуэрта-Дамейка) вулканічны ланцуг гор у Андах працягласцю каля 350 км, а таксама адкрыты ім мінерал (дамейкі) і фіялкавая кветка (віела дамейкона). У яго доме быў створаны музей, а ў Сант’яга пастаўлены помнік “Грандэ Эдукатору” (Вялікаму Асветніку).

 

 







Дата добавления: 2015-09-15; просмотров: 2483. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...


Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Классификация ИС по признаку структурированности задач Так как основное назначение ИС – автоматизировать информационные процессы для решения определенных задач, то одна из основных классификаций – это классификация ИС по степени структурированности задач...

Внешняя политика России 1894- 1917 гг. Внешнюю политику Николая II и первый период его царствования определяли, по меньшей мере три важных фактора...

Оценка качества Анализ документации. Имеющийся рецепт, паспорт письменного контроля и номер лекарственной формы соответствуют друг другу. Ингредиенты совместимы, расчеты сделаны верно, паспорт письменного контроля выписан верно. Правильность упаковки и оформления....

Разновидности сальников для насосов и правильный уход за ними   Сальники, используемые в насосном оборудовании, служат для герметизации пространства образованного кожухом и рабочим валом, выходящим через корпус наружу...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия