Па-першае, прыхільнікі новай (беларускай) канцэпцыі лічаць, што ніякага аслаблення беларускіх зямель у XII - пачатку XIII ст. не існавала, міжусобнай барацьбы таксама не было. Летапісы і іншыя крыніцы не зарэгістравалі такіх фактаў. Больш таго, крыжацкая навала яднала беларускія княствы. У канцы XII ст. крыжакам уда-лося захапіць Ніжняе Падзвінне - Кукенойс і Герцыке - і тым са-мым адрэзаць Полацкае княства ад Балтыйскага мора. Сіл су-працьстаяць крыжакам у палачан не хапіла, не дапамаглі ім наўга-родцы і пскавічы. Гэта аслабіла Полацкае княства. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця пачаў паступова перамяшчацца з Падзвіння (По-лацкага княства) у Панямонне (Новагародскае княства).
Па-другое, Літва, перш чым прыступіць да заваявання зямель за-ходнерусаў, рабіла паходы супраць Наўгародчыны, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, багацела, умацоўвалася. Паходаў было шмат, гэта адзначаюць летапісы. Усе паходы, акрамя двух, закончыліся няўда-чай для літоўцаў. Аб гэтым нічога не гаварылася ў дарэвалюцыйнай і савецкай гістарыяграфіі. Чаму? Таму што літоўцы быццам мелі больш дасканалую ваенную арганізацыю, чым заходнерусы; яны апошніх заваёўвалі, і ні ў якім разе не наадварот.
Па-трэцяе, М.Ермаловіч лічыць, што галоўным пытаннем, якое паставіла ўсё з ног на галаву, было атаясамленне сучаснай Літвы са старажытнай Літвой. Апошняя была гістарычнай вобласцю Беларусі, яе трэба шукаць побач з Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі. Старажытная Літва пакінула на тэрыторыі Беларусі "аўто-графы" ў выглядзе назваў вёсак "Літва" ў Слонімскім (Гродзенская вобл.), Ляхавіцкім (Брэсцкая вобл.), Уздзенскім, Стаўбцоўскім, Маладзечанскім (Мінская вобл.) раёнах. Гэтыя назвы (тапонім "Літва") супадаюць з летапіснымі.