Што такое "этнас", якія яго важнейшыя прыкметы? Як адбываўся працэс фарміравання беларускага этнасу? 7 страница
2. Значнай перашкодай для аб'ектыўнага асвятлення працэсу ўтва-рэння Вялікага княства Літоўскага з'яўляецца атаясамліванне летапіснай Літвы (XI — ХІП стст.) з усходняй часткай сучаснай Літвы (тагачаснай Аўкштайціяй): Літва - гэта Аўкштайція. Аднак гістарычныя сведчанні і тапаніміка паказваюць, што пад уласна Літвой у XI - XIII стст. разумелася тэрыторыя Верхняга Панямоння, якая знаходзілася паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і якая побач з імі з'яўлялася адной з гістарычных абласцей Беларусі. Менавіта яна і была далучана да Новагародка спачатку ў 50-х гадах XIII ст. літоўскім перабежчыкам Міндоўгам, а пасля, у 60-х гадах, канчаткова яго сынам Войшалкам. Адсюль, з Беларускага Панямоння, дзе знаходзілася летапісная Літва, і пайшла назва новай дзяржавы як Літоўскай. 3. Тое, што ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага суправаджа-лася заваяваннем балцка-літоўскіх зямель (Літвы, Нальшчанаў, Дзя-волтвы), знішчэннем і выгнаннем іх феадалаў, адхіляе пашыранае ў навуцы сцвярджэнне, што ўзнікненне гэтай дзяржавы дыктавалася інтарэсамі літоўскіх феадалаў. Паколькі ўтварэнне ВКЛ было най-перш вынікам эканамічнага, палітычнага і культурна-этнічнага збліжэння і аб'яднання беларускіх зямель, то дадзены гістарычны працэс адпавядаў інтарэсам беларускіх феадалаў, што і характарызуе гэту дзяржаву найперш як беларускую. Таму становіцца зразумелым, чаму ў Вялікім княстве Літоўскім пануючае месца заняла беларуская культура і дзяржаўнай стала беларуская мова (Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа. С.83 — 84). У новай (беларускай) канцэпцыі, па-першае, літоўцаў альбо не заўважаюць, альбо памяншаюць іх ролю ва ўтварэнні ВКЛ: былі за-ваяваны, далучаны да Новагародка. Іншы раз дапускаецца, што літоўцы былі асіміляваны, абеларушаны. Па-другое, дзяржаўнасць не разглядаецца як палітычнае ўтварэнне, сукупнасць палітычных інстытутаў, а зводзіцца да тэрыторыі, мовы, этнічных прыкмет: дзяр-жаўнасць беларуская таму, што большасць насельніцтва складаў беларускі этнас, панавала беларуская культура, а жыхары карысталіся беларускай мовай. На самой справе, дзяржаўнасць — гэта не тэры-торыя, не мова і культура, не этнас, а механізм, машына, якая рэгулюе палітычныя, сацыяльна-эканамічныя, культурныя і міждзяржаўныя адносіны. Гэтага некаторыя гісторыкі стараюцца не заўважаць. Старажытная Літва - вялікая загадка гісторыі. Яе імкнуліся разгадаць, але і сёння тут пытанняў болып, чым адказаў. У пісьмовых крыніцах ужо ў XI ст. на тэрыторыі Беларусі адзначаецца тапонім "Літва". У час паходаў 1040 і 1044 гг. кіеўскі князь Яраслаў Мудры "разбіў Літву на палях слонімскіх і завалодаў ёй да Нёмана". Першакрыніцы аб падзеях XII - XIII стст. таксама сведчаць аб тым, што старажытная Літва знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Іпацьеўскі летапіс пад 1159 г. паведамляе пра тое, што мінскі князь Валадар Глебавіч "ходяше под Лнтвою в лесех", а пад 1162 г., што ён жа выступіў на свайго праціўніка "с Лнтьвою". Запіс Іпацьеўскага летапісу пад 1262 г. сведчыць аб тым, што князь Вой-шалк "учннн собе манастырь на реце на Немне, межн Лнтвою н Но-вым городком". Вядома, што Войшалк заснаваў манастыр там, дзе цяпер знаходзіцца в. Лаўрышава (на паўночны ўсход ад Навагрудка, у кірунку Мінска). Значыць, Літва знаходзілася паміж Новагародскім — на захадзе і Мінскім - на ўсходзе княствамі. На поўдні старажытная Літва межавала з Турава-Пінскай зямлёй. У летапісных звестках пра Новагародак 50 - 70-х гадоў XIII ст. гаворыцца аб пранікненні галіцка-валынскіх князёў з Літвы ў гэты горад. Так, Іпацьеўскі летапіс пад 1253 г. пацвердзіў, як галіцка-валынскія князі, ідучы праз Мінск на Новагародак, сустрэлі на сваім шляху Літву, якая ворагаў "гнаше через болото до рекн ІЦарье" (левы прыток Нёмана - Шчара). Нарэшце, супраціўленне Літвы было зло-млена, зямля Новагародская заваявана. На поўначы летапісная Літва межавала з Полацкім княствам па Бярэзіне (прыток Нёмана). На думку некаторых навукоўцаў XIX ст., старажытная Літва знаходзілася ў міжрэччы Віліі і Нёмана, дзесьці ў раёне Вільні, Тро-каў, Ліды, Гродна. Іншыя даследчыкі лічылі, што Літва займала значна болыпую тэрыторыю - ад Браслава да Мінска, ад Брэста да Жэмайціі, уключаючы ўсю Аўкштайцію. Рускія даследчыкі, якія вывучалі Паўночна-Заходні край, лічылі, што Літва XI - XIII стст. знаходзілася на захадзе ад Мінска; жыхароў гэтай гістарычнай вобласці сучаснай Беларусі называлі ліцвінамі. Напрыклад, рускі гісторык М.Надзеждзін пісаў: «Уласна ў "Літве" ёй (літоўскай мо-вай.-Я.Д".) гавораць ужо вельмі нямногія, і менавіта: адно паселішча ў павеце Вілейскім, некалькі сёл у паветах Навагрулскім і Слонімскім» (Надеждіін Н.П. Северо-Западный край нмпернн // Журн. М-ва внут-ренннх дел. 1843. №2. С.219). Як бачна, М.Ермаловіч не з'яўляецца першым гісторыкам, які летапісную Літву шукаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Заслуга Ермаловіча ў тым, што ён на аснове першакрыніц удакладніў межы старажытнай Літвы, якая, на яго думку, займала тэрыторыю ад Ма-ладзечна да Заслаўя і Дзяржынска (усходняя мяжа Літвы праходзіла прыблізна ў 30 км ад Мінска), далей да сучасных Баранавіч, Ляхавіч і Слоніма. Заходняя мяжа старажытнай Літвы праходзіла прыкладна ў 20 км ад Новагародка, дзесьці ў раёне Карэліч. Па нёманскай Бярэзіне праходзіла мяжа паміж Літвой і Полацкім княствам. Што датычыць усходняй часткі сучаснай Літвы, то ў ХІ-ХІІІ стст. яна называлася Аўкштайціяй. Пазней у сувязі з перанясеннем сталіцы дзяржавы з Новагародка ў Вільню (каля 1323 - 1326) назва "Літва" з Верхняга Панямоння паступова пачала пераходзіць на ўсход сучас-най Літвы і замацоўвацца там. Але адначасова яна працягвала за-хоўвацца і на ранейшым месцы яшчэ цэлыя стагоддзі. М.Ермаловіч у кнізе "Па слядах аднаго міфа" (с.28 - 29) прыводзіць доказы гэтага. У Магілёўскай хроніцы пад 1695 г. гаворыцца, што літоўскае пагранічча праходзіла недалёка ад Мінска і Слуцка. Дзекабрыст А.Бястужаў, які жыў у 1821 г. на тэрыторыі сучаснага Валожынскага раёна, пецярбургскім знаёмым паведаміў такі свой адрас: "Лнтва, д.Выганнчн, в 40 верстах от Мннска". А.Міцкевіч (1798 - 1855), які нарадзіўся каля Навагрудка, сваю айчыну называў Літвой ("Ы1;уго! 0]С2угпо то]а!"). Беларускі пісьменнік В.Дунін-Марцінкевіч (1807 -1884) лічыў, што ён вырас сярод ліцвінаў. Гэтак жа ўраджэнец Гро-дзеншчыны К.Каліноўскі, рэвалюцыйная дзейнасць якога прыпадае на 60-я гады XIX ст. і які заўсёды звяртаўся да свайго народа на беларускай мове, як правіла, называў родны край Літвой. Прыкладна з XVI ст. тэрмінам "Літва" пачынае абазначацца ўся тэрыторыя сучаснай Літвы (былыя Аўкштайція і Жэмайція), упер-шыню сустракаюцца ўпамінанні аб літоўскай мове, літоўскім праве ў сённяшнім разуменні належнасці да Літвы. Магнаты Гедройцы, на-прыклад, гаварылі аб тым, што яны літоўцы, а не русіны. Польскі гісторык Я.Длугаш адзначаў, што літовец - гэта жэмайцец. 1 толькі на пачатку XX ст., калі завяршыўся працэс утварэння беларускай нацыі, назва "Беларусь" замацавалася за Беларускім Панямоннем, выцесніўшы адтуль назву "Літва", якая з таго часу стала адносіцца толькі да сучаснай Літвы. Гісторыкі не толькі сфармулявалі новую (беларускую) канцэпцыю ўтварэння ВКЛ, удакладнілі межы старажытнай Літвы, але і, абапіраючыся на летапісы і іншыя крыніцы, выкарысталі аргументы і факты для абароны распрацаванай імі канцэпцыі.
|