Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Як працаваць на лекцыях





Лекцыя – адзін з важнейшых відаў вучэбных заняткаў у ВНУ, калі пэўныя веды перадаюцца студэнтам ад выкладчыкаў у вуснай форме. Лекцыя дае сістэматызаванае ўяўленне аб вывучаемым курсе. У ёй адлюстроўваецца ўсё тое каштоўнае і новае, што ёсць у дадзенай навуцы на сённяшні дзень, і ўсё тое, што не знайшло адлюстравання ў падручніках і дапаможніках. І хаця на лекцыі выкладаюцца веды не ва ўсёй паўнаце (вывучыць прадмет па аднаму лекцыйнаму курсу немагчыма), аднак толькі на лекцыях можна вызначыць правільны падыход да вывучэння выкладаемай дысцыпліны, зразумець самае асноўнае і важнае.

Лекцыя – гэта творчы працэс, у якім удзельнічаюць лектар і слу-хачы. Лектар не толькі інфармуе, але і вучыць лагічна думаць, лака-нічна і прыгожа выкладаць матэрыял. Да сустрэчы з ім трэба рых-тавацца.

Падрыхтоўка студэнтаў да лекцыі можа ўключаць у сябе наступнае:

1. Прагляд перад лекцыяй зместу папярэдняй тэмы па канспекце або падручніку.

2. Азнаямленне з асноўнымі паняццямі, падзеямі, гістарычнымі асобамі адпаведнай тэмы дадзенага метадычнага выдання і пытаннямі да самакантролю.

3. Выяўленне пытанняў, на якія неабходна звярнуць найбольшую ўвагу пры праслухоўванні наступнай лекцыі.

Слуханне лекцыі – гэта творчая і даволі нялёгкая праца. Яна пачынаецца з мэтанакіраванай канцэнтрацыі ўвагі. Слухаць лекцыю трэба ўважліва, засяроджана, увесь час сачыць за ходам думкі лектара. Пры слуханні лекцыі ідзе інтэнсіўнае засваенне інфармацыі. Неабходна зразумець навуковую сутнасць тэмы, яе сувязь з жыццём, узаемасувязь дадзенай лекцыі з іншымі лекцыямі, магчыма, сумежнымі навукамі, асэнсаваць сфармуляваныя законы і паняцці навукі, прыведзеныя факты, доказы, аргументацыю выдзеленых палажэнняў. Слухачы павінны быць тактоўнымі ў дачыненні не толькі да выкладчыка, але і да сваіх таварышаў. Узнікшыя пытанні задаюцца лектару з яго дазволу, а абмяркоўваюцца паміж сабой пасля лекцыі.

Канспектаванне зместу лекцыі істотна аблягчае разуменне і запамінанне матэрыялу. Весці запіс лекцыі не так проста. Тут таксама неабходны валявыя намаганні, праца над сабой (трэніроўка і вопыт дапамагаюць пераадолець цяжкасці). Лектар звычайна вымаўляе ад 80 да 100 слоў за мінуту. Студэнт можа весці дакладны запіс з хуткасцю каля 20 слоў за мінуту. Гэтага дастаткова, каб добра зразумець сэнс пачутага і запісаць галоўнае.

Важна навучыцца вылучаць і запісваць галоўныя навуковыя палажэнні і факты, высновы і абагульненні. Найбольш мэтазгодным з’яўляецца тэзісна-аргументаваны характар канспекта, калі запіс-ваюцца толькі асноўныя палажэнні і шэраг падмацоўваючых іх фактаў. Для паскарэння запісу неабходна шырока выкаростоўваць скарачэнні слоў, умоўныя знакі, сімвалы. Карысна прадумаць індывідуальную сіс-тэму скарачэнняў, запісаць і запомніць прынятыя абазначэнні, сімвалы і папаўняць іх па меры з’яўлення новых тэрмінаў і паняццяў. Навыкі канспектавання даюцца лягчэй, калі запіс сэнсу лекцыі вядзецца сваімі словамі, а не фразамі лектара.

Цытаты запісваць даслоўна няма неабходнасці, дастаткова запісаць на палях спасылку на крыніцу (прозвішча і ініцыялы аўтара, назву кнігі, год выдання, том, старонку) і пачатковыя словы цытаты, пакінуўшы месца для яе зместу.

Канспектаванне лекцый – працэс індывідуальны. Таму чужыя канспекты звычайна не забяспечваюць паспяховага авалодвання матэрыялам.

 

Рэкамендацыі па афармленні канспекта:

- пранумаруйце старонкі ў сшытках;

- на першым (або апошнім) лісце сшытка прывядзіце змест назваў лекцый, па якіх вы склалі канспект, з указаннем адпаведных старонак;

- канспект кожнай новай лекцыі пачынайце з новай старонкі: запішыце дату заняткаў, назву тэмы і план лекцыі;

- пакідайце на старонках сшытка вялікія палі, на якіх у час хатняй работы можна было б запісваць свае заўвагі, дапаўненні, цытаты, кароткія вытрымкі з падручнікаў і кніг;

- рабіце запісы змястоўна, дакладна, разборліва, выдзяляючы раздзелы і падраздзелы, тэмы і падтэмы.

Пачынаць работу над канспектам не рэкамендуецца адразу ж пасля лекцыйных заняткаў, аднак і адкладваць яе надоўга таксама нельга.

Работа над канспектам лекцыі вядзецца наступным чынам:

1) паўтараецца вывучаны матэрыял па канспекце і ўсё, што незразумела, пазначаецца на яго палях і ўдакладняецца;

2) незавершаныя фразы, прапушчаныя словы і іншыя недаклад-насці ў запісах ліквідуюцца з выкарыстаннем падручніка або іншых крыніц;

3) завяршаецца тэхнічнае афармленне канспекта: падкрэсліваюцца важнейшыя палажэнні, вылучаецца галоўнае, абазначаюцца раздзелы, падраздзелы, пытанні.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 459. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...


Важнейшие способы обработки и анализа рядов динамики Не во всех случаях эмпирические данные рядов динамики позволяют определить тенденцию изменения явления во времени...


ТЕОРЕТИЧЕСКАЯ МЕХАНИКА Статика является частью теоретической механики, изучающей условия, при ко­торых тело находится под действием заданной системы сил...


Теория усилителей. Схема Основная масса современных аналоговых и аналого-цифровых электронных устройств выполняется на специализированных микросхемах...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

ТЕОРИЯ ЗАЩИТНЫХ МЕХАНИЗМОВ ЛИЧНОСТИ В современной психологической литературе встречаются различные термины, касающиеся феноменов защиты...

Этические проблемы проведения экспериментов на человеке и животных В настоящее время четко определены новые подходы и требования к биомедицинским исследованиям...

Классификация потерь населения в очагах поражения в военное время Ядерное, химическое и бактериологическое (биологическое) оружие является оружием массового поражения...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2025 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия