Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Гістарычныя асобы. Брачыслаў – полацкі князь з 1003 па 1044 г., сын Ізяслава Уладзі-міравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча





Брачыслаў – полацкі князь з 1003 па 1044 г., сын Ізяслава Уладзі-міравіча, унук Рагнеды і Уладзіміра Святаславіча. Першы князь адро-джанай полацкай дынастыі Рагвалодавічаў. Пашырыў межы Полацкага княства, далучыў землі паміж Заходняй Дзвіной і Дзясной, дзе заснаваў горад Браслаў.

Еўфрасіння Полацкая (свецкае імя Прадслава) – полацкая князёў-на, унучка Усяслава Чарадзея, асветніца, ігумення манастыра св. Спаса ў Полацку, першая жанчына на Русі, якая была кананізавана ў святыя.

Ізяслаў Уладзіміравіч – полацкі князь з 988 г., сын кіеўскага князя Уладзіміра і полацкай князёўны Рагнеды. Узнавіў полацкую дынас-тыю. Паводле летапіснай легенды, за заступніцтва за маці хлопчык Ізяслаў быў разам з ёю адасланы бацькам на Полаччыну ў пабудаваны для іх г. Ізяслаў (цяпер г. Заслаўе пад Мінскам). Даследчыкі мяркуюць, што пры ім адбылося прыняцце хрысціянства на Полацкай зямлі, ство-рана адно з першых епіскапстваў (991–992 гг.), уведзена пісьменства.

Кірыла і Мяфодзій – славянскія асветнікі, стваральнікі славянскай азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Кананізаваны праваслаўнай і ката-ліцкай царквамі. Свята 11 мая старога стылю ў Балгарыі, а з 1986 г. у славянскіх рэспубліках былога СССР, у тым ліку ў Беларусі, адзнача-ецца як дзень славянскага пісьменства і культуры (у 1990 г. агульна-саюзныя ўрачыстасці адбываліся на Беларусі). У Мінскай Святадухаў-скай царкве ёсць прытворКірылы і Мяфодзія, дзейнічае Кірыла-Мяфодзіеўскае брацтва.

Кірыла Тураўскі – епіскап, славуты пісьменнік, прапаведнік, цар-коўны дзеяч, майстар аратарскай прозы. Захавалася каля 70 твораў К. Тураўскага розных жанраў: малітвы, павучанні, прытчы, каноны. Ужо ў пачатку ХІІІ ст. шанаваўся як святы (пра афіцыйную яго кананізацыю звестак няма).

Лазар Богша – полацкі майстар ювелір ХІІ ст., вольны рамеснік. У 1161 г. стварыў па заказе полацкай князёўны Еўфрасінні – шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі – крыж Еўфрасінні По-лацкай. Крыж шасціканцовы (даўжыня 51 см), аснова яго драўляная. На пярэдняй і адваротнай плоскасці прымацавана па 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі. На іх высечаны надпіс, у якім паве-дамляецца гісторыя стварэння рэліквіі, дата, імя майстра. Да 1941 г. зберагаўся ў Магілёўскім краязнаўчым музеі, адкуль вывезены ня-мецка-фашысцкімі захопнікамі.

Рагвалод – першы гістарычна вядомы полацкі князь. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 г. быў забіты разам з жонкаю і двума сынамі наўгародскім князем Уладзімірам Святаславічам.

Рагнеда – полацкая князёўна, дачка князя Рагвалода. Пасля захопу Полацка вымушана была стаць жонкай князя Уладзіміра. Маці князёў Ізяслава і Яраслава Мудрага. Пасля высылкі з Кіева на радзіму пастрыглася ў манахіні пад імем Анастасіі.

Рурыкавічы – назва прадстаўнікоў правячай дынастыі ў княствах Кіеўскай Русі ў Х–ХІІІ стст. і княжацкіх родах, што паходзілі ад Рурыка. Мяркуецца, што родапачынальнік, варажскі князь Рурык, быў прызваны на княжанне наўгародцамі ў 862 г.

Уладзімір Святаславіч – князь наўгародскі з 969 г., потым кіеўскі, брат Яраполка. Каля 980 г. захапіў Полацк і Кіеў. У 988–989 гг. увёў на Русі хрысціянства як дзяржаўную рэлігію. У гады яго княжання Кіеўская Русь дасягнула высокага палітычнага, эканамічнага і культур-нага ўзроўню, былі наладжаны цесныя сувязі княства з Візантыяй, Бал-гарыяй, Польшчай, заходнееўрапейскімі краінамі. У канцы княжання пачалі з’яўляцца прыкметы раздробленасці Кіеўскай Русі. Канані-заваны праваслаўнай царквой. У народнай памяці застаўся шчодрым князем, якога ўслаўляюць быліны і называюць «Красное солнышко».

Усяслаў Брачыслававіч – князь полацкі з 1044 г. Змагаўся з кіеўскімі князямі за самастойнасць і незалежнасць Полацкага княства, у час Кіеўскага паўстання 1068–1069 гг. 7 месяцаў быў вялікім князем кіеўскім. У гады яго княжання Полацкая зямля дасягнула найвы-шэйшай магутнасці. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем.

Яраслаў Уладзіміравіч (Яраслаў Мудры) – князь растоўскі (987–1010 гг.), князь наўгародскі (1010–1034 гг.), вялікі князь кіеўскі (1016–1018 гг., 1019–1054 гг.). Яраслаў Уладзіміравіч – сын хрысціцеля Русі князя Уладзіміра Святаславіча (з роду Рурыкавічаў) і полацкай кня-зёўны Рагнеды Рагвалодаўны, бацька, дзед і дзядзька многіх кіраў-нікоў Еўропы. Пры хрышчэнні быў названы Георгіем. Увайшла ў гіс-торыю складзеная пры Яраславе «Руская праўда», якая стала першым вядомым зборам законаў на Русі.







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 890. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...


Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Схема рефлекторной дуги условного слюноотделительного рефлекса При неоднократном сочетании действия предупреждающего сигнала и безусловного пищевого раздражителя формируются...

Уравнение волны. Уравнение плоской гармонической волны. Волновое уравнение. Уравнение сферической волны Уравнением упругой волны называют функцию , которая определяет смещение любой частицы среды с координатами относительно своего положения равновесия в произвольный момент времени t...

Дренирование желчных протоков Показаниями к дренированию желчных протоков являются декомпрессия на фоне внутрипротоковой гипертензии, интраоперационная холангиография, контроль за динамикой восстановления пассажа желчи в 12-перстную кишку...

Деятельность сестер милосердия общин Красного Креста ярко проявилась в период Тритоны – интервалы, в которых содержится три тона. К тритонам относятся увеличенная кварта (ув.4) и уменьшенная квинта (ум.5). Их можно построить на ступенях натурального и гармонического мажора и минора.  ...

Понятие о синдроме нарушения бронхиальной проходимости и его клинические проявления Синдром нарушения бронхиальной проходимости (бронхообструктивный синдром) – это патологическое состояние...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2026 год . (0.009 сек.) русская версия | украинская версия