Важнейшыя падзеі
395 г. – канчатковы падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю, або Візантыю. 476 г. – падзенне Заходняй Рымскай імперыі. Канец IX ст. – утварэнне Кіеўскай Русі. 862 г. – першае летапіснае ўпамінанне пра Полацк у «Аповесці мінулых гадоў». 863 г. – складанне кірылічнай азбукі. 960–976 гг. – княжанне ў Полацку першага гістарычна вядомага князя Рагвалода (магчыма прадстаўніка знатнага рода палабскіх славян). 980 г. – першае летапіснае ўпамінанне аб Тураве. 988 г. – пачатак распаўсюджвання хрысціянства вялікім князем Уладзімірам Святаславічам. 992 г. – заснаванне Полацкай епархіі. 1005 г. – заснаванне Тураўскай епархіі. 1037 г. – будаўніцтва ў Кіеве Сафійскага сабора. 1044–1101 гг. – княжанне ў Полацку Усяслава Брачыслававіча (Чарадзея). 1054 г. – раскол хрысціянскай царквы на каталіцкую і праваслаў-ную. 1044–1066 гг. – у Полацку быў пабудаваны храм Святой Сафіі. 1067 г. – бітва на Нямізе. Першае летапіснае ўпамінанне пра Менск у «Аповесці мінулых гадоў». 1097 г. – Любечскі з’езд князёў, які замацаваў спадчыннае ўладанне валасцямі і феадальную раздробленасць. 1161 г. – ювелір Лазар Богша стварыў крыж для Спаскай царквы (крыж Еўфрасінні Полацкай), выдатны твор мастацтва. XI ст. – стварэнне Тураўскага Евангелля. Самая ранняя (з тых, што захаваліся) кніга, створаная на беларускіх землях. 30-я гг. XII ст. – канчатковы распад Кіеўскай Русі на ўдзельныя княствы.
|