Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вайна 1812 г. у Беларусі





Палітычныя і эканамічныясупярэчнасціпаміж Францыяй і Расіяйпрывялі гэтыя дзяржавы да вайны. Яшчэ напярэдадні ўзброенага канфлікту абвастрылася сітуацыя на беларуска-літоўскіх землях. У адпаведнасці з Тыльзіцкім мірам 1807 г. Напалеон, здоеўшы на той час падпарадкаваць многія еўрамейскія дзяржавы, стварыў на польскіх землях, што належалі Прусіі, марыянетачнае Герцагства Варшаўскае, тым самым падтрымліваючы ў шляхты надзею на аднаўленне Рэчы Паспалітай.

Каб не дапусціць падтрымкі Напалеона з боку памешчыкаў заходніх губерняў Аляксандр І у сваю чаргу заявіў аб намеры аднавіць ВКЛ пад эгідай Расійскай імперыі. Па даручэнні цара ў 1811 г. князі М.К. Агінскі, Ф.К. Любецкі і граф Л. Плятэр распрацавалі праект аднаўлення ВКЛ, які прадугледжваў аўтаномію княства ў складзе Расіі (“ план Агінскага ”). Прадугледжвалася ўвядзенне пасады вялікага князя, якую павінен быў заняць расійскі імператар. Аднак праект сустрэў апазіцыйнае стаўленне з боку расійскіх саноўнікаў, якія па палітычных матывах разглядалі большую частку тэрыторыі ВКЛ як “исконно русские земли”. Да таго ж, відавочна, сам Аляксандр І не меў сур’ёзнага намеру аднаўлення ВКЛ. У хуткім часе распачалася вайна з Напалеонам, пасля якой расійскі імператар ужо не вяртаўся да названага праекта.

Напярэдадні нападу на Расію французы сканцэнтравалі сілы на тэрыторыі Прусіі і Герцагства Варшаўскага. Вялікая армія Напалеона, набраная па ўсёй Еўропе, уключаючы дабравольцаў з зямель былой Рэчы Паспалітай налічвала амаль 650 тысяч чалавек. У сваю чаргу Расія ля самай заходняй мяжы сканцэнтравала тры арміі і тры асобныя корпусы (усяго каля 316 тыс. чаславек). Кіраўніком першай арміі быў М. Барклай дэ Толі (штаб у Вільні), які адначасова з’яўляўся і галоўнакамандуючым. Другой арміяй камандаваў П. Баграціён (штаб у Ваўкавыску), трэцяй кіраваў А. Тармасаў (штаб у Луцку, на Валыні).

Вайна пачалася ў ноч на 12 чэрвеня 1812 г., калі войскі Напалеона пераправіліся праз Нёман. Цар пра пачатак баявых дзеянняў даведаўся ў той жа дзень у Вільні. Наступленне французаў было хуткім: 16 чэрвеня французы занялі Вільню, а 24 чэрвеня – Мінск. Суадносіны сіл былі яўна не на карысць Расіі, больш таго рускія арміі былі раз’яднаны. Таму было прынята рашэнне, што першая і другая арміі павінны адступаць каб злучыцца пад Віцебскам, а трэцяя армія павінна была перакрыць шлях на Кіеў. Барклай дэ Толі адступаў праз Свянцяны, Полацк, Віцебск, а Баграціён вёў войска з Ваўкавыска на Слонім – Мір – Магілёў. Французскія войскі ўклініліся паміж імі, не даўшы тым самым аб’яднацца пад Віцебскам. У выніку аб’яднаць сілы першая і другая рускія арміі змаглі толькі пад Смаленскам.

Першыя баі супраць войска Напалеона адбыліся яшчэ ў чэрвені 1812 г. Так, пад Нясвіжам з французамі сутыкнуліся данскія казакі атамана М. Платава. Значныя баі адбыліся паміж часцямі першай рускай арміі і французамі каля Астроўна і Кукавячына пад Віцебскам (13 – 14 ліпеня). Часці другой арміі змагаліся пад Мірам, Раманавам, а затым пад Магілёвам (каля в. Салтанаўка). Тут корпусу генерала М. Раеўскага ўдалося на суткі скаваць вялікія сілы французаў, што дазволіла Баграціёну з другой арміяй пераправіцца праз Днепр. Супраціўленне корпуса М.Раеўскага было настолькі рашучым, што французы доўгі час думалі, што ваявалі з усёй рускай арміяй.

Пад Полацкам супраціўленне карпусам Удзіно і Сен-Сіра аказаў 25-тысячны корпус П. Вітгенштэйна, які прыкрываў шлях на Пецярбург. У баях супраць Удзіно вызначыўся расійскі генерал Я. Кульнёў. Ён атрымаў перамогу над французамі паміж мястэчкам Клясціцы і в. Якубава (Клясціцкі бой), але неўзабаве гераічна загінуў у баі каля мястэчка Сівошын. Паміраючы генерал загадаў зняць з яго афіцэрскі мундзір, каб вораг не здагадаўся, што ў баі загінуў рускі генерал. Трэцяя армія накіравалася ў Гродзенскую губерню, каб ударыць па французскіх тылах, аднак, была разбіта пад Кобрынам.

Пераследуючы рускія арміі Напалеон спадзяваўся, што вынік вайны будзе прадвызначаны ў генеральнай бітве. Але рускія на яе ні пад Вільняй, ні ля Дрысенскага ваеннага лагера, ні пад Віцебскам не адважыліся, бо сілы былі далёка не роўныя. Гэта зрывала ўсе планы французкага імператара які вымушаны быў “ганяцца рускімі”. На працягу другой паловы ліпеня 1812 г. Напалеон знаходзіўся ў Віцебску. Яго штаб-кватэра размяшчалася ў палацы віцебскага губернатара (зараз будынак упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці на Ўспенскай горцы). Згодна з асобнымі дадзенымі меркаваў завяршыць тут ваенную кампанію публічна заявіўшы: “ ваеная кампанія 1812 г. скончана!”.

У Віцебску Напалеон стаў чакаць паслоў ад Аляксандра І с прапановамі аб перамір’і, але іх не было. Вялікая армія паступова губляла баявы дух, узнікалі праблемы з яе забеспячэннем. У такіх умовах Напалеон вырашыў працягнуць наступленне і 1 жніўня 1812 г. рушыў далей на усход. Тым часам дзве рускія армі паспелі аб’яднацца і далі бітву французам пад Смаленскам, а затым каля в. Барадзіно (26 жніўня). І хаця яны скончыліся перамогай Напалеона, тым не менш Вялікай арміі былі нанесены сур’ёзныя страты. Пасля Барадзінскай бітвы рускае войска на чале з М. Кутузавым, які ў жніўні стаў галоўнакамандуючым, працягнула адступленне. У такіх умовах было прынята нечаканае рашэнне аддаць французам Маскву. Спаленая Масква стала пасткай для Напалеона, які не ведаў што рабіць у разрабаваным горадзе і не меў ужо рэсурсаў утрымаць занятыя землі і забяспечыць сваю армію ўсім неабходным.

У гэты ж самы час на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым. Большая частка шляхты падтрымала Напалеона, бо звязвала з ім надзеі на аднаўленне страчанай дзяржаўнасці – Рэчы Паспалітай. На баку французаў змагаліся каля 30 тыс. жыхароў Беларусі, у тым ліку ў ваеных фарміраваннях пляменніка апошняга караля Рэчы Паспалітай Юзафа Панятоўскага і князя Дамініка Радзівіла. 19 чэрвеня (1 ліпеня) 1812 г. указам Напалеона быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. У склад урада ўвайшлі: С. Солтан (старшыня), К. Прозар, Ю. Серакоўскі, А. Сапега. Асноўнай задачай Часовага ўрада было забеспячэнне французскай арміі ўсім неабходным (прадуктамі, фуражом, рэкрутамі), ахова грамадскага парадку ў краі. 6 ліпеня 1812 г. Часовы ўрад звярнуўся з адозвай да насельніцтва, у якой заклікаў сялян прыступіць да выканання земляробчых работ і павіннасцей, падпарадкоўвацца памешчыкам і арандатарам маёнткаў. Часовы ўрад ВўКЛ меў уладу ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Беластоцкай вобласці. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было створана асобае прафранцузскае праўленне. Губерні былі перайменаваны ў дэпартаменты на французскі лад. Дэпартаментам кіравала асобная камісія з трох членаў. 14 ліпеня 1812 г. Часовы ўрад ВКЛ падпісаў акт “ аб зліцці з народам Польшчы ”. Аднак, Напалеон не спраўдзіў надзеі шляхты і не дазволіў аднавіць Рэч Паспалітую.

Своеасаблівымі адносінамі да нашэсця Напалеона вызначалася беларускае сялянства. Вяскоўцы чакалі, што Напалеон адменіць прыгоннае права, як гэта было зроблена ў Герцыгстве Варшаўскім, але падобныя спадзяванні не спраўдзіліся. Таму ва ўмовах акупацыі адносіны да французаў змяніліся. З мэтай абароны ад марадзёрства і рэквізіцый (прымусовага адабрання дзяржавай харчу, фуражу на карысць арміі пры надзвычайных абставінах) сяляне стваралі партызанскія атрады. Праславіліся сваёй дзейнасцю партызаны в. Жарцы каля Полацка (атрадам кіравалі М. Маркаў і Л. Грушын). Вызначыліся таксама партызаны в. Трасцяны Ігуменскага павета (кіраўнік Т. Барысенка), вв. Кляўкі і Стараселле Барысаўскага павета. Прыгонная сялянка в. Пагуршчына Полацкага павета Фядора Міронава у час вайны 1812 г. здабывала разведданыя для расійскай арміі. Насельніцтву Магілёўскай губерні за масавую партызанскую барацьбу аб’явіў падзяку М. Кутузаў. У тыле французскіх войскаў дзейнічалі партызанскія атрады пад камандаваннем расійскіх афіцэраў А. Сяславіна, Дз. Давыдава. Так, атрад Дз. Давыдава здзейсніў 600-кіламетровы рэйд па варожых тылах на смаленскай і беларускай землях.

Восенню 1812 г. адбыўся пералом у вайне на карысць Расіі. У кастрычніку 1812 г. Напалеон, не дачакаўшыся ў Маскве ад Аляксандра І прапаноў аб міры і не навязаўшы рускім вялікай бітвы, загадаў адступаць. Да гэтага часу яго армія была дэмаралізавана, не хапала правіянту, многія цярпелі ад ранніх марозаў, у выніку ў арміі Напалеона з’явілася шмат дэзерціраў. Адступалі французы па старой Смаленскай дарозе, ваколіцы якой былі спустошаны. Павярнуць на поўдзень, дзе можна было раздабыць правіянт, французы не рашыліся, бо гэты накірунак надзейна кантралявалі сілы М.Кутузава.

Пад час наступальнай аперацыі рускіх войск корпус П.Вітгенштэйна авалодаў Полацкам (7 кастрычніка) і Віцебскам (26 кастрычніка). 4 лістапада валынская армія П. Чычагова (прызначаны кіраўніком трэцяй арміяй замест А. Тормасава) авалодала Мінскам, а 9 лістапада – Барысавам. 14 – 16 лістапада 1812 г. адбылася крывапралітная бітва пры пераправе французскій войск праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка. Пад час яе загінула каля 20 тыс. французаў, каля 50 тас. патрапіла ў палон. У выніку ад Вялікай арміі Напалеона засталася ўсяго толькі 60 тысяч салдат. Арганізаванае адступленне ператварылася ва ўцёкі. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў армію і апрануўшыся ў форму літоўскага ўлана выехаў у Парыж. Да р.Нёман, па якой праходзіла расійская мяжа, дайшло ўсяго 30 тыс. французаў. Пасля іх выгнання за межы імперыі пачаўся загранічны паход рускай арміі, які скончыўся ў Парыжы.

Вынікам вайны для Беларусі сталі велізарныя людскія і матэрыяльныя страты. У вайне загінула больш за мільён чалавек. Абязлюдзелі і былі разбураны многія гарады і вёскі. Пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы скараціліся амаль напалову. У такіх складаных умовах Аляксандр І абвясціў амністыю памешчыкам, якія падтрымалі Напалеона. У андносінах жа да сялян, многія з якіх актыўна змагаліся з французамі ў партызанскіх атрадах, царом было сказана: “ А сяляне, верны наш народ, хай атрымаюць узнагароду сваю ад Бога ”. У выніку прыгон у беларускай вёсцы пасля вайны 1812 г. толькі ўзмацніўся.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 593. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!




Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...


Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...


Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...


Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Типовые примеры и методы их решения. Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно Пример 2.5.1. На вклад начисляются сложные проценты: а) ежегодно; б) ежеквартально; в) ежемесячно. Какова должна быть годовая номинальная процентная ставка...

Выработка навыка зеркального письма (динамический стереотип) Цель работы: Проследить особенности образования любого навыка (динамического стереотипа) на примере выработки навыка зеркального письма...

Словарная работа в детском саду Словарная работа в детском саду — это планомерное расширение активного словаря детей за счет незнакомых или трудных слов, которое идет одновременно с ознакомлением с окружающей действительностью, воспитанием правильного отношения к окружающему...

Ваготомия. Дренирующие операции Ваготомия – денервация зон желудка, секретирующих соляную кислоту, путем пересечения блуждающих нервов или их ветвей...

Билиодигестивные анастомозы Показания для наложения билиодигестивных анастомозов: 1. нарушения проходимости терминального отдела холедоха при доброкачественной патологии (стенозы и стриктуры холедоха) 2. опухоли большого дуоденального сосочка...

Сосудистый шов (ручной Карреля, механический шов). Операции при ранениях крупных сосудов 1912 г., Каррель – впервые предложил методику сосудистого шва. Сосудистый шов применяется для восстановления магистрального кровотока при лечении...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.008 сек.) русская версия | украинская версия