Студопедия — Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Царква і рэлігія ў Вялікім Княстве Літоўскім. Рэфармацыя. Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная унія






Праваслаўная царква ў ВКЛ з’яўлялася адной з асноўных хрысціянскіх канфесій. Яна пачала сваю дзейнасць на ўсходнеславянскіх землях яшчэ з часоў Старажытнай Русі. Пануючае становішча за праваслаўнай царквой на беларускіх землях захоўвалася і ў другой палове ХІІІ – XIV ст. Праўда, яе арганізацыйна-іерархічная падначаленасць змянілася, таму што кіеўскі мітрапаліт у XIV ст. зрабіў сваёй рэзідэнцыяй Уладзімір, а потым Маскву. У выніку Масква стала рэлігійным цэнтрам усіх усходнеславянскіх зямель, у тым ліку і тых, што ўваходзілі ў склад ВКЛ. Гэта магло садзейнічаць ўмацаванню ўплыву Масквы ў Літве не толькі ў рэлігійных пытаннях, але і ў палітычных. Каб пазбегнуць уплыву з боку Масквы, вялікія князі рабілі спробы стварэння асобнай царкоўнай арганізацыі на землях ВКЛ. Ужо ў часы праўлення Гедыміна была створана Літоўская праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Наваградку.

Пры Альгердзе з 1355 г. літоўскім мітрапалітам з’яўляўся Раман. Пасля яго смерці асобныя мітрапаліты ў ВКЛ не прызначаліся. Толькі ў 1415 г. пры Вітаўце ў Наваградку адбыўся царкоўны сабор, які прызнаў новым мітрапалітам Рыгора Цамблака. Канчатковае адасабленне праваслаўнай царкоўнай арганізацыі ВКЛ ад маскоўскай адбылося ў 1458 г. З гэтага часу на ўсходнеславянскіх землях сталі дзейнічаць дзве асноўныя арганізацыі праваслаўнай царквы, з якіх адна захоўвала традыцыйнцю назву – “ мітраполія Кіеўская і ўсяе Русі ”, а другая стала называцца мітраполія “ Масквы і ўсяе Русі ”.

Тэрыторыя Беларусі ўваходзіла ў склад Полацкай, Турава-Пінскай, часткова мітрапаліцкай, Уладзіміра-Берасцейскай, Смаленскай і Чарнігаўскай епархій. Ніжэйшым структурным элементам праваслаўнай царкоўнай арганізацыі з’яўляўся прыход з мясцовым храмам.

Праваслаўная царква адыгрывала значную ролю ў грамадскім жыцці ВКЛ. Да прыкладу, полацкія архіепіскапы ўваходзілі ў савет полацкага князя, прысутнічалі на з’ездах мясцовай знаці, падпісвалі дагаворы з іншымі княствамі. Вялікую ролю адыгрывала царква ў духоўным жыцці: захаванні і пераемнасці культурнай спадчыны, пашырэнні кніжнай справы і асветы, развіцці мастацтва. Духоўныя дзеячы актыўна займаліся летапісаннем, палемічнай і літургічнай пісьменнасцю.

У XV – XVІ стст. праваслаўная царква вяла барацьбу супраць пашырэння ўплыву каталіцкай царквы ў ВКЛ. Пачынаючы з Ягайлы, праваслаўнае духавенства паступова стала губляць свае пазіцыі ў дзяржаве. Але, улічваючы, што большасць насельніцтва ВКЛ складалі праваслаўныя, вялікія князі да сярэдзіны XVІ ст. у дачыненні да царквы праводзілі адносна талерантную палітыку. Становішча праваслаўя значна пагоршылася пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Большасць епіскапаў на чале з мітрапалітам перайшлі ва уніяцтва.

У адрозненні ад праваслаўя распаўсюджанне каталіцтва на Беларусі пачалося значна пазней – у пачатку ХІІІ ст. Тады насадзіць каталіцызм на тэрыторыі Беларусі імкнуліся самыя разнастайныя сілы – Лівонскі ордэн, Польскае каралеўства і сам Ватыкан. У сярэдзіне ХІІІ ст. па палітычных матывах каталіцтва прыняў князь Міндоўг. Разам з тым ваенна-палітычная барацьба з крыжакамі доўгі час перашкаджала распаўсюджанню і афіцыйнаму зацвярджэнню ў ВКЛ каталіцызму як дзяржаўнай рэлігіі.

Рэлігійнае становішча ў ВКЛ змянілася пасля Крэўскай уніі. Гэтая унія з’явілася своеасаблівай мяжой у гісторыі распаўсюджвання каталіцызму на тэрыторыі Беларусі. Пасля Крэўскай уніі падтрымліваць каталіцкую веру пачала сама вярхоўная ўлада, і каталіцтва набыло статус дзяржаўнай рэлігіі. У адпаведнасці з прывілеем Ягайлы феадалы-католікі атрымлівалі неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. Пры падтрымцы вярхоўнай улады пачала стварацца арганізацыйная структура каталіцкай царквы. У 1387 г. была створана Віленскае каталіцкае біскупства, якое ахапіла амаль усю тэрыторыю Беларусі. Хутка расла зямельная ўласнасць каталіцкай царквы. Віленскае біскупства ў сярэдзіне XVІ ст. значна пераўзыходзіла ўладанні ўсіх праваслаўных епархій ВКЛ.

З канца XІV ст. на Беларусі і ў Літве з’явіліся каталіцкія манаскія ордэны, непасрэдна падначаленыя папе рымскаму. Гэта былі ў асноўным “жабрацкія” ордэны францысканцаў (Ліда, Ашмяны, Пінск), аўгусцінцаў (Берасце), бернардзінцаў(Полацк). Іх з’яўленне таксама сведчыла пра распаўсюджанне каталіцызму ў ВКЛ.

У 1517 г. у Заходняй Еўропе пачалася Рэфармацыя, якая хутка набыла сапраўдны размах. Рэфарматары выступалі за аднаўленне чысціні хрысціянскай рэлігійнасці, перабудову царквы, лічылі, што асновай сапраўднай веры з’яўляецца толькі Біблія. Рэфарматары выступалі супраць гандлю індульгенцыямі (граматамі, якія адпускаюць грахі), усеўладдзя і разбэшчанасці каталіцкй царквы, пышнай абраднасці, царкоўнага землеўладання (царква не павінна быць багатай). Асноўнымі еўрапейскімі плынямі Рэфармацыі былі лютэранства, кальвінізм і цвінгліянства. Для вызначэння ўсіх плыняў Рэфармацыі выкарыстоўваецца тэрмін пратэстантызм.

У першай палове XVІ ст. Рэфармацыя з’явілася на тэрыторыі ВКЛ. Падставамі для яе распаўсюджвання можна лічыць крызіс каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, распаўсюджванне ў краіне рэнесансава-гуманістычных ідэй, вальнадумства, кнігадрукавання, пашырэнне міжнародных сувязей, у першую чаргу з Заходняй Еўропай. Распаўсюджванню ідэй Рэфармацыі садзейнічала моладзь, якая вучылася ў еўрапейскіх універсітэтах ці пражывала пры еўрапейскіх дварах манархаў.

Рэфармацыя ў ВКЛ мела шэраг асаблівасцей. Па-першае, яна не стала народнай, ахапіла толькі магнатаў, шляхту, часткова гарадскія вярхі. Магнаты пад крылом новай веры хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і аслабіць уладу вялікага князя, якога падтрымлівала каталіцкая царква. Шляхту прываблівала тое, што царква адмаўлялася ад землеўладання і можна было за кошт яе фондаў пашырыць свае ўладанні. Гарадскія вярхі змагаліся супраць прывілеяў каталіцкай царквы, якія ўшчамлялі іх сацыяльна-эканамічныя правы, супраць канкурэнцыі царквы ў сферах гандлю і рамяства. Па-другое, значны ўплыў на Рэфармацыю аказалі рэнесансава-гуманістычныя павевы. У выніку фарміравалася талерантнае грамадства (у той час, як у Заходняй Еўропе пачыналіся рэлігійныя войны). Па-трэцяе, у пэўнай ступені на Рэфармацыю ў ВКЛ аказалі ўплыў гусіцкі і анабаптысцкі рухі (анабаптысты выступалі за хрышчэнне людзей у свядомым узросце). Па-чацвёртае, на тэрыторыі ВКЛ Рэфармацыя праходзіла і ў праваслаўнай царкве ў форме распаўсюджання “ерасяў”. У прыватнасці, яна выявілася у руху несцяжацеляў, якія выступалі супраць накапіцельства, царкоўнага землеўладання. У ВКЛ з Масквы збеглі старац Арцёмій, Феадосій Касы, Фама.

Найбольшае распаўсюджанне на Беларусі атрымаў кальвінізм. Галоўным ідэолагам і мецэнатам кальвінізму ў ВКЛ быў М. Радзівіл Чорны. Менавіта пры яго непасрэдным удзеле ў 1553 г. у Вільні і Берасці былі заснаваны першыя кальвінісцкія абшчыны (зборы). У XVІ ст. на Беларусі існавала каля 85 кальвінісцкіх цэркваў. Прыхільнікам Рэфармацыі былі даспадобы рэспубліканскія прынцыпы, якія прапагандавалі кальвіністы. Кальвінісцкія абшчыны (у адрозненні ад лютэранскіх) былі больш самастойнымі: феадалы ці гараджане самі збіралі сродкі на ўтрыманне храмаў, выбіралі святароў – міністраў.

Дзейнасць кальвіністаў не абмяжоўвалася толькі рэлігійнай барацьбой. Пры кальвінісцкіх зборах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. Адна з першых школ з’явілася ва ўладаннях жмудскага старасты Яна Кішкі. Рэктарам гэтай школы быў вядомы гуманіст Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1553 г. пад апекай М. Радзівіла Чорнага ў Берасці была адкрыта першая на тэрыторыі Беларусі друкарня, дзе была выдадзена “ Радзівілаўская Біблія ” (першы поўны пераклад Бібліі на польскую мову).

У 60-я гг. XVІ ст. у ВКЛ з’яўляецца асобная плынь Рэфармацыі – антытрынітарызм (арыянства), да якой далучыліся некаторыя кальвіністы. У Беларусі арыяне называлі сябе літоўскімі братамі. Яны выступалі за рэфармаванне рымска-каталіцкай царквы, крытыкавалі асноўныя догмы хрысціянскай рэлігіі, у тым ліку вучэнне аб адзінасутнасці Троіцы. Асабліва актыўным дзеячам быў Сымон Будны – выдатны рэлігійны дзеяч, мысліцель, асветнік. Сацыяльныя праблемы найбольш актыўна ставілі прадстаўнікі левага, плебейска-сялянскага крыла антытрынітарыяў – Марцін Чаховіц, Павел з Візны, Якуб з Калінаўкі, Пётр з Ганёндза. Яны выступалі супраць прыгнёту, войнаў, за ліквідацыю прыватнай уласнасці.

Рафармацыя мела важныя вынікі ў плане грамадска-палітычнага, сацыяльнага і духоўнага развіцця зямель ВКЛ. Па-першае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню асветы (пры зборах адкрываліся школы, была зроблена спроба заснаваць у Вільні ВНУ – рэфармацыйную акадэмію), актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, распаўсюджанню ідэй гуманізму, чалавечай роўнасці. Пры зборах ствараліся шпіталі і друкарні. Па-другое, Рэфармацыя садзейнічала рэлігійнай талерантнасці. Па ініцыятыве магнатаў-пратэстантаў быў прыняты Віленскі (1563 г.) прывілей, які ўраўноўваў ва ўсіх правах шляхту “хрысціянскай веры”. У 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнання. Па-трэцяе, Рэфармацыя садзейнічала барацьбе магнатаў ВКЛ за палітычную адасобленасць ад Польшчы. Па-чацвёртае, Рэфармацыя садзейнічала пашырэнню сувязей з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Разам з тым Рэфармацыя не дасягнула такога высокага ўзроўня, што ў краінах Заходняй Еўропы.

Пашырэнне рэфармацыі садзейнічыла развіццю контррэфармацыірэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі. Ён разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы. Пачатак Контррэформацыі ў Еўропе паклаў Трыдэнцкі сабор. Асноўнымі сродкамі барацьбы з Рэфармацыяй сталі інквізіцыя і ордэн езуітаў. У ВКЛ Контррэфармацыя пачалася ў 1569 г. (пасля заключэння Люблінскай уніі). Контррэфармацыя ў ВКЛ мела свае асаблівасці. Тут не было такіх жорсткіх падзей, як Варфаламееўская ноч 1572 г. у Еўропе, кастроў інквізіцыі. Паступова зачыняліся пратэстанцкія храмы, друкарні, прыхільнікі найбольш радыкальных рэфармацыйных рухаў высылаліся за межы. Контррэфармацыя ў ВКЛ выявілася ў місіянерска-прапаведніцкай дзейнасці каталіцкай царквы, у пашырэнні ўладанняў касцёла, узрастанні ўплыву католікаў у палітычным жыцці і сферы асветы. Контррэфармацыя аказала адмоўны ўплыў не толькі на пратэстантызм, але і на праваслаўе. Справа ў тым, што многія праваслаўныя магнаты пад уплывам Рэфармацыі сталі пратэстантамі, а затым пад уплывам езуітаў перайшлі ў каталіцтва.

Наступленне каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася таксама і ў заключэнні Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. Спробы аб’яднання праваслаўнай і каталіцкай цэркваў адбываліся адразу пасля царкоўнага расколу 1054 г. Папа рымскі неаднойчы прапаноўваў канстанцінопальскаму патрыярху ўмовы аб’яднання пад сваім верхавенствам, аднак той адмаўляўся.

У ВКЛ ідэя уніі ўзнікла ў канцы XIV ст., калі Княства пачало збліжэнне з каталіцкай Польшчай. Так, першай спроба была зроблена Ягайлам і мітрапалітам Кіпрыянам, якія ў 1396 г. прапанавалі склікаць уніяцкі сабор у “рускіх” землях ВКЛ. У 1418 г. на Канстанцкім Усяленскім Саборы ад імя Вітаўта мітрапаліт Рыгор Цамблак вёў перагаворы аб уніі. У 1439 г. адбыўся Фларэнтыйскі сабор, дзе унія была абвешчана, аднак падтрымкі з боку праваслаўнага насельніцтва ВКЛ яна не атрымала.

Новы этап ў развіцці уніяцкай ідэі адносіцца да 80 – 90-х гг. XVІ ст., калі ўжо была ўтворана Рэч Паспалітая і актывізавалася дзейнасць каталіцкай царквы. У гэты час ідэолагі каталіцызму прыйшлі да высновы, што прымусам насадзіць каталіцкую рэлігію ў ВКЛ немагчыма, што трэба мяняць тактыку, улічваць рэальныя абставіны. Ватыкан стаў разглядаць уніяцтва як пераходны “мосцік” у каталіцызм. Да уніі схіляліся і кіруючыя колы ВКЛ, частка магнатаў і шляхты. Яны лічылі, што аб’яднанне цэркваў будзе садзейнічаць спыненню рэлігійных спрэчак, умацаванню дзяржаўна-палітычных асноў Княства.

Апошнім штуршком да рэалізацыі ідэі царкоўнай уніі стала ўтварэнне ў 1589 г. маскоўскай патрыярхіі. Цяпер праваслаўная арганізацыя ВКЛ магла трапіць у падпарадкаванне не аслабленаму Канстанцінопалю, а моцнай Маскве. А гэтага кіеўскі мітрапаліт не хацеў, таму і пайшоў у падпарадкаванне папе рымскаму, які абяцаў шэраг ільгот. Умовы Берасцейскай уніі былі выкладзены яшчэ ў кнізе лідэра езуітаў ВКЛ Пятра Скаргі “Аб адзінстве царквы Божай” (1577 г.). У рэшце рэшт пасля доўгай падрыхтоўкі кіеўскі мітрапаліт Міхаіл Рагоза звярнуўся да папы рымскага з праектам уніі і той у 1595 г. гэты праект зацвердзіў. Засталося толькі правесці царкоўны сабор у самой Рэчы Паспалітай. Сабор сабраўся у кастрычніку 1596 г. у Берасці. Міхаіл Рагоза, Іпаці Пацей, Кірыла Цярлецкі і яшчэ 5 епіскапаў падтрымалі унію, а Гедэон Балабан і Міхаіл Капысценскі выступілі супраць яе.

У выніку ў Рэчы Паспалітай замест праваслаўнай царквы усё ж была абвешчана царкоўная унія і ўтворана новая грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква. Кіеўскі мітрапаліт цяпер атрымліваў блаславенне не ад канстанцінопальскага патрыярха, а ад папы рымскага, праваслаўныя вернікі прызнавалі вяршэнства Рыма, але пры гэтым захоўвалі ўсе праваслаўныя абрады. Мова богаслужэнняў па-ранейшаму была царкоўнаславянскай.

Аднак унія напачатку не стала асновай кансалідацыі, раскол сабора быў перанесены на грамадства. У выніку гвалтоўных метадаў насаджэння уніі і традыцыяналізму свядомасці праваслаўных святароў і прыхаджан па Беларусі пракацілася хваля антыуніяцкіх выступленняў. Так, у 1623 г. у Віцебску быў забіты уніяцкі архіепіскап Іясафат Кунцэвіч. Пасля гэтых падзей у 1620-1630-я гады кіруючыя колы і уніяцкія іерархі спынілі жорсткі ўціск праваслаўя. Урад Рэчы Паспалітай быў вымушаны прызнаць дзейнасць праваслаўнай царквы. Гэтаму спрыялі так званыя артыкулы прымірэння, зацверджаныя Варшаўскім соймам 1633 г.

Разам з тым пачаліся рэформы ва уніяцкай царкве, якія праводзілі мітрапаліты Іосіф Руцкі, Анастас Сялява, Рафаіл Корсак. Быў створаны уніяцкі манаскі ордэн базыльян (які арганізаваў эфектыўную сістэму школьнай адукацыі па ўзору езуіцкай), пачалася падрыхтоўка вопытных уніяцкіх святароў, выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэбнай практыцы. Хуткае распаўсюджанне уніяцкай царквы было выклікана і тым, што захоўвалася праваслаўная абраднасць. Толькі Замойскі сабор 1720 г. крыху наблізіў уніяцкую абраднасць да каталіцкай. У выніку уніятамі да канца XVІІІ сталі 80 % (3/4) хрысціянскага насельніцтва. Разам з тым уніяцкая царква не стала пануючай у Рэчы Паспалітай. Уніяты не былі прадстаўлены ў Сенаце, а дзяржава хоць і падтрымлівала уніяцкую царкву, але лічыла яе другараднай.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 1007. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

Обзор компонентов Multisim Компоненты – это основа любой схемы, это все элементы, из которых она состоит. Multisim оперирует с двумя категориями...

Композиция из абстрактных геометрических фигур Данная композиция состоит из линий, штриховки, абстрактных геометрических форм...

Тема 5. Организационная структура управления гостиницей 1. Виды организационно – управленческих структур. 2. Организационно – управленческая структура современного ТГК...

Методы прогнозирования национальной экономики, их особенности, классификация В настоящее время по оценке специалистов насчитывается свыше 150 различных методов прогнозирования, но на практике, в качестве основных используется около 20 методов...

Методы анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия   Содержанием анализа финансово-хозяйственной деятельности предприятия является глубокое и всестороннее изучение экономической информации о функционировании анализируемого субъекта хозяйствования с целью принятия оптимальных управленческих...

Принципы и методы управления в таможенных органах Под принципами управления понимаются идеи, правила, основные положения и нормы поведения, которыми руководствуются общие, частные и организационно-технологические принципы...

ПРОФЕССИОНАЛЬНОЕ САМОВОСПИТАНИЕ И САМООБРАЗОВАНИЕ ПЕДАГОГА Воспитывать сегодня подрастающее поколение на со­временном уровне требований общества нельзя без по­стоянного обновления и обогащения своего профессио­нального педагогического потенциала...

Эффективность управления. Общие понятия о сущности и критериях эффективности. Эффективность управления – это экономическая категория, отражающая вклад управленческой деятельности в конечный результат работы организации...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия