Студопедия — Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы ХVІ – першай палове ХVІІІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай ў канцы ХVІ – першай палове ХVІІІ ст.: унутранная і знешняя палітыка.






Пасля перамогі ў Лівонскай вайне кароль польскі і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторый некалькі разоў прадпрымаў спробы ажыццявіць новы паход на Масковію, але сойм адмаўляўся яго фінансаваць. Толькі ў 1586 г. з’явлася магчымасць ажыццявіць новы паход на Пскоў, але з-за смерці караля ён так і не адбыўся. Пасля барацьбы за ўладу новым каралём і вялікім князем стаў прадстаўнік шведскай дынастыі Жыгімонт Ваза (1587 – 1632 гг.). Дарэчы, пад час выбараў новага гаспадара шляхта ВКЛ на чале з Львом Сапегам, як і на мінулых выбарах прапанавала абраць каралём расійскага цара Фёдара Іванавіча. Тым самым, Л.Сапега ініцыяваў своеасаблівы “інтэграцыйна праект” аб’яднання Расіі, ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам сына Івана Грознага. Пры гэтым Сапега разлічваў, што ў такім выпадку ВКЛ будзе належыць вядучая роля, а не надзелены здольнасцямі кіраўніка і хваравіты Фёдар Іванавіч стане паслухмянай марыянеткай у руках ліцвінскай шляхты. Але з-за непрадуктыўнай пазіцыі маскоўскіх паслоў на сойме гэты праект так і застаўся на паперы.

Абраны новым каралём Жыгімонт Ваза пачаў праводзіць актыўную знешнюю палітыку. Пры ім Рэч Паспалітая аказалася ўцягнута ў ваенныя канфлікты з асноўнымі суседзямі. У 1600 – 1629 гг. адбылася вайна Рэчы Паспалітай і Швецыі Повадам да вайны стала дэтранізацыя (пазбаўленне трону) ў 1599 г. Жыгімонта Вазы са шведскага прастолу (да гэтага часу Жыгімонт адначасова быў і каралём Швецыі). На пачатку вайны шведы даволі хутка замацаваліся ў Эстоніі і падышлі да Рыгі. Толькі пад Кірхгольмам у 1605 г. гетман Ян Караль Хадкевіч атрымаў перамогу. Гэта выратавала Рыгу, аднак шведы ў Прыбалтыцы засталіся. У 1609 г. войскі Рэчы Паспалітай нанеслі яшчэ адзін удар па шведах пад Рыгай і занялі Пярну. Ваенныя дзеянні на 8 год прыпыніліся. Аднак ужо ў 1621 г. сын Карла ІХ Густаў ІІ Адольф, узмацніўшы армію, захапіў большую частку Лівоніі і Рыгу. Жыгімонт ІІІ Ваза вымушаны быў у 1629 г. у Альтмарку падпісаць мір. У выніку Рэч Паспалітая страціла Эстонію і Рыгу, захаваўшы за сабой толькі землі Курляндыі і Латгаліі.

Больш удала, на першых парах разгортваўся канфлікт з Масквою.У прыватнасці, ў гэты час адбылася так званая інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскву 1604 – 1618 гг. Упачатку XVII ст. дзяржаўныя колы Рэчы Паспалітай вырашылі скарыстаць крызісную сітуацыю ў Маскоўскім княстве. Справа ў тым, што ў 1591 г. пры загадкавых абставінах загінуў васьмігадовы сын Івана Грознага, спадкаемца прастола царэвіч Дзмітрый. Новы рускі цар Барыс Гадуноў, што стаў кіраваць пасля смерці апошняга з Рурыкавічаў – Фёдара Іванавіча, прыйшоўся недаспадобы простаму народу. У выніку пачалі распаўсюджвацца чуткі, быццам царэвіч Дзмітрый выратаваўся. Адпаведна знайшоўся і самазванец, які заявіў аб сваіх прэтэнзіях на царскі прастол. У ролі Ілжэдзмітрыя выступіў Грыгорый Атрэп’еў, манах, які перабраўся ў Рэч Паспалітую. Менавіта праз яго кароль Жыгімонт ІІІ Ваза хацеў авалодаць Масквой.

Паход Ілжэдзмітрыя І на Маскву адбыўся ў 1604 г. Войска самазванца пастаянна папаўнялася простым рускім людам. Пасля смерці Барыса Гадунова на бок Ілжэдзмітрыя пачалі пераходзіць дваране, што адкрыла яму шлях да Масквы. Летам 1605 г. самазванец атрымаў тытул цара усяе Русі. Але праз год маскоўскае баярства за супрацоўніцтва з палякамі звергла яго з прастола, і царом быў абвешчаны Васіль Шуйскі.

У 1607 г. у Маскоўскую дзяржаву Жыгімонтам Вазам быў арганізаваны паход Ілжэдзмітрыя ІІ. Ён замацаваўся ў вёсцы Тушына пад Масквой, за што атрымаў мянушку “ тушынскі злодзей ”. Толькі вясной 1609 г. войска Васіля Шуйскага разам з народнымі апалчэнцамі нанесла паражэнне тушынцам.

Пасля двух няўдалых спроб у верасні 1609 г. Жыгімонт ІІІ Ваза распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі. Ён сам узначаліў армію і аблажыў Смаленск (горад быў узяты толькі ў 1611 г.). У ліпені 1610 г. у Маскве пачаўся арганізаваны палякамі мяцеж. Мяцежнікі захапілі цара В.Шуйскага, і пад націскам польскіх войск маскоўскае баярства дало згоду на прызнанне сына Жыгімонта Вазы Уладзіслава царом. Два гады сталіца Рускай дзяржавы была ў руках польска-ліцвінскіх войск. Аднак, у 1612 г. народнае апалчэнне на чале з Кузьмой Мініным і князем Дзмітрыем Пажарскім прымусіла войскі Рэчы Паспалітай пакінуць дзяржаву. Новым рускім царом у 1613 г. стаў Міхаіл Раманаў. У 1617 г. войскамі Рэчы Паспалітай была здзейснена апошняя спроба авалодання Масквой, але безвыніковая. У снежні 1618 г. быў заключаны Дэулінскі мір, паводле якого да Рэчы Паспалітай адышлі Ноўгарад-Северская, Чарнігаўская і Смаленская землі.

Пасля смерці Жыгімонта ІІІ Вазы Маскоўская дзяржава зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Час быў выбраны адмыслова – шляхта Рэчы Паспалітай абірала новага караля. Спачатку канфлікт ішоў па маскоўскаму сцэнарыю. Рускія войскі даволі лёгка авалодалі памежнымі тэрыторыямі, а Смаленск трапіў у аблогу. З лістапада 1632 г. па верасень 1633 г. нешматлікі смаленскі гарнізон на чале з Аляксандрам Гансеўскім адбіваў напады і цярпеў нястачы. Урэшце на падмогу да яго прыйшло войска Рэчы Паспалітай на чале з новым каралём, сынам Жыгімонта Вазы Уладзіславам IV (1632 – 1648 гг.). Маскоўскае войска трапіла ў акружэнне і вымушана было капітуляваць. Вясной 1634 г. быў падпісаны Палянаўскі дагавор, які пакідаў межы некранутымі. Разам з тым Уладзіслаў адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі прастол, а Міхаіл Раманаў атрымаў права ўключыць у свой тытул дадатак “ усяе Русі ”.

Трэццім ворагам, з якім сутыклася Рэч паспалітая ў ХVІІ ст. стала Асманская імперыя. Адна з найбольш значыных бітваў з туркамі адбылася ля Хоцінскай крэпасці ў 1621 г., дзе аб’ядненыя сілы палякаў, ліцвінаў і ўкраінскіх казакаў пад кіраўніцтвам гетмана Яна Караля Хадкевіча (каля 35 тысяч) здолелі перамагчы аб’яднаныя сілы султана Асмана ІІ і татар (каля 180-ці тысяч ваяроў з удзелам баявых сланоў).

У сярэдзіне XVII ст. у Рэчы Паспалітай былі вельмі напружанымі адносіны з Рускай дзяржавай, Турцыяй і Швецыяй. Неспакойна было і ўнутры краіны. Увядзенне фальваркава-паншчыннай сістэмы ўзмацніла эксплуатацыю прыгонных сялян. Гэта прымушала іх шукаць лепшыя ўмовы жыцця. Беларускія сяляне пачалі шукаць вольніцу на Украіне – у Запарожскай Сечы. “Паказачванне” сялян стала масавай з’явай першай паловы XVII ст. Дадатковае напружанне ў адносіны паміж шляхтай і сялянамі ўносіла іх палярызацыя па этнічных прыкметах – мове і веравызнанню. Усё гэта прывяло да антыфеадальнай вайны, якая разгарнулася ў сувязі з паўстаннем пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага на Украіне. На Беларусі гэтыя падзеі вядомы як казацка-сялянская вайна 1648 – 1651 гг.

Б.Хмяльніцкі, імкнучыся стварыць незалежную казацкую дзяржаву, меў намер уключыць паўднёвыя беларускія землі ў яе склад. Ужо вясной 1648 г. на Беларусь былі накіраваны казацкія атрады (загоны) Нябабы, Крывашапкі, Гаркушы, Галавацкага. Да восені 1648 г. у руках паўстанцаў апынуліся гарады Тураў, Пінск, Мазыр, Брагін, Бабруйск, Лоеў. Антыказацкую кампанію па загаду новага караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы (1648 – 1668 гг.) узначаліў гетман ВКЛ Януш Радзівіл. Маючы 10-тысячнае войска ён авалодаў паўднёвабеларускімі гарадамі, жорстка падаўляючы выступленні нізоў. У адказ на гэта украінскі гетман накіраваў на Беларусь новыя загоны пад кіраўніцтвам Галоты, Пабадайлы і Крычэўскага. Рашаючая бітва адбылася 31 ліпеня 1649 г. пад Лоевам, дзе казакі былі разбіты. У 1651 г. паміж гетманам Украіны Б. Хмяльніцкім і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Белацаркоўскі мірны дагавор, паводле якога з Беларусі выведзены ўсе казацкія атрады. Вайна завяршылася паражэннем сялян і гарадскіх нізоў. Акрамя крыві, ні паўстанцам, ні дзяржаве яна нічога не прынесла.

Праз два гады дзяржава аказалася ўцягнута яшчэ ў адзін крывавы канфлікт- Вайну Расіі і Рэчы Паспалітай 1654-1667 гг. Повадам да гэтай вайны стала рашэнне Пераяслаўскай Рады 1654 г., адпаведна якому Украіна пераходзіла ў падданства да Расіі з захаваннем пэўнай аўтаноміі. Пасля гэтага кроку стала зразумелым, што канфлікту паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай не пазбегнуць. Рускі цар Аляксей Міхайлавіч Цішайшы распачаў вайну ў маі 1654 г. Рускія войскі дзейнічалі на смаленскім напрамку, а казакі аказвалі ім дапамогу на поўдні Беларусі. Ужо ў ліпені 1654 г. Полацк, Віцебск, Магілёў і Смаленск апынуліся “пад царскай рукой”. Поспех кампаніі 1654 г. тлумачыўся тым, што маскоўскі цар правёў добрую агітацыю сярод праваслаўнага насельніцтва, гарантаваў шляхце і каталіцкаму духавенству захаванне ўсіх зямель і прывілеяў, абяцаў купцам вольны гандаль з рускімі гарадамі і пацверджанне правоў. Што датычыцца сялянства і гарадскіх нізоў, то яны з пераходам у рускае падданства разлічвалі атрымаць палёгку ў павіннасцях і спакой у дзяржаве. Спробы наступлення войск Рэчы Паспалітай на Беларусі і Украіне ў 1654 – 1655 гг. не ўдаліся. Амаль уся Беларусь была занята рускімі вайскамі. У 1655 г. цар Аляксей Міхайлавіч заняў Вільню і абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

Знешнепалітычны крызіс Рэчы Паспалітай выкарыстаў шведскі кароль Карл Х Густаў. Ужо летам 1655 г. шведскія войскі занялі Браслаў, Друю, Іказнь. Пачалася Першая Паўночная вайна. У такой сітуацыі гетман ВКЛ Я.Радзівіл вырашыў разарваць саюз з Польшчай і падпісаў Кейданскую унію са Швецыяй (кастрычнік 1655 г.). Княству такі саюз мог забяспечыць перамогу над Масквой. Частка магнатаў выступіла супраць саюза са шведамі. Так, Павел Сапега са сваім войскам аблажыў замак Я. Радзівіла. Але той у снежні 1655 г. памёр. Смерць галоўнага ініцыятара аб’яднання са Швецыяй прадвызначыла і лёс Кейданскай уніі. Аляксей Міхайлавіч у кастрычніку 1656 г. заключыў Віленскае перамір’е з Янам Казімірам Вазам, каб сумеснымі сіламі перамагчы Швецыю. У выніку шведскія войскі доўга не ўтрымаліся ў ВКЛ і пакінулі межы дзяржавы. У 1660 г. паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Аліўскі мір. Ніякіх тэрытарыяльных змен не адбылося.

Тым часам маскоўскія войскі па-ранейшаму займалі большую частку тэрыторыі ВКЛ. Нягледзячы на царскія абяцынні, яны праводзілі грабежніцкую палітыку ў адносінах да мясцовага насельніцтва. У выніку баявых дзеянняў, гаспадарання маскоўскага войска, голаду і хвароб акупіраваныя землі Беларусі былі пераўтвораны ў пустэчу. Праехаўшы дарогамі Панямоння, каралеўскі сакратар Стэфан Мядэкша адзначаў, што “ трупаў па дарогах поўна, вёскі, мястэчкі папаленыя, беднай хаткі цяжка пабачыць цэлай ”. Усё гэта выклікала шырокі рух народнага супраціўлення на беларускай зямлі. Ужо ў ліпені 1654 г. сяляне сталі ствараць атрады для самаабароны. Іх удзельнікі называліся шышамі. Сялянскія атрады рабілі напады на рускія гарнізоны, затрымлівалі ганцоў, якіх ваяводы накіроўвалі з данясеннямі да цара. У змаганні з маскоўскім войскам асабліва вызначыліся сялянскія фарміраванні, якія падначальваліся Дзянісу Мурашку. Акрамя сялян, антымаскоўскія настроі ахапілі духавенства, шляхту, мяшчан. Яны таксама стваралі ўзброеныя атрады..

Пасля смерці Б.Хмяльніцкага новы ўкраінскі гетман Іван Выгоўскі ў 1659 г. падпісаў Гадзяцкі дагавор з Рэччу Паспалітай і распачаў ваенныя дзеянні супраць Масквы. Гэта прадвызначыла поспех польска-ліцвінскіх войскаў у першай палове 1660-х гадоў. У 1660 г. яны перамаглі рускія войскі на рацэ Бася (Магілёўшчына), а ў 1661 г. – пад Кушлікамі (Полаччына) і адваявалі Вільню. У 1667 г. быў падпісаны Андросаўскае перамір’е з Расіяй на 13 гадоў і 6 месяцаў, па якім Масква далучыла да сябе Смаленскае ваяводства і Левабярэжную Украіну з Кіевам. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татара-турэцкага нашэсця. У 1686 г. гэтая ж патрэба ў саюзніку па антытурэцкай кааліцыі стала адной з прычын падпісання “вечнага міру” паміж Масквой і Варшавай.

У пачатку ХVІІІ Рэч Паспалітая аказалася ўцягнута ў Другую Паўночную вайну (1700 – 1721 гг.). У канцы XVII ст. кароль Рэчы Паспалітай (па сумяшчальніцтву саксонскі курфюрст) Аўгуст ІІ Моцны (1697 – 1706 гг., 1710 – 1733 гг.) далучыўся да Паўночнага саюза краін (Расія, Данія, Саксонія), якія выступілі супраць Швецыі. У ходзе вайны Расія імкнулася забяспечыць сабе выхад да Балтыйскага мора. Аўгуст Моцны быў зацікаўлены далучыць да Рэчы Паспалітай тэрыторыю Ліфляндыі і Эстляндыі. Першымі ваенныя дзеянні пачалі Саксонія і Данія. У лютым 1700 г. саксонскі корпус уварваўся ў Лівонію і пачаў аблогу Рыгі. Але ужо летам 1700 г. пасля высадкі шведскага дэсанта пад Капенгагенам дацкі кароль падпісаў капітуляцыю. У лістападзе 1700 г. пад Нарвай шведы разграмілі расійскую армію, якой кіраваў Пётр І. Пасля гэтага Карл ХІІ выступіў супраць Аўгуста ІІ і ў бітве каля Рыгі і 20 ліпеня 1701 г. разграміў яго. У канцы 1701 г. шведы ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, у маі 1702 г. занялі Варшаву. Аўгуст ІІ запрасіў міра, аднак Карл ХІІ нават адмовіўся з ім сустрэцца. Ён меркаваў зрабіць каралём Рэчы Паспалітай свайго прыхільніка Станіслава Ляшчынскага.

Пакуль Карл ХІІ займаўся “ польскімі справамі ”, Пётр І аднавіў сваю армію, захапіў Нарву, Дэрпт, Нотэбург. У 1703 г. у падтрымку Расіі шляхта ВКЛ стварыла Віленскую канфедэрацыю, а ў 1704 г. частка польскай шляхты аб’ядналася ў Сандамірскую канфедэрацыю. Другая частка польскай шляхты ў 1704 г. у падтрымку Швецыі арганізавала Варшаўскую канфедэрацыю. Яе прыхільнікі ў красавіку 1704 г. абвясцілі новым каралём Рэчы Паспалітай Станіслава Ляшчынскага (1704 – 1710 гг.).

У кастрычніку 1704 г. Пётр І вырашыў увесці свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, каб аказаць дапамогу Аўгусту ІІ, аднак не паспеў. У 1706 г. рускія войскі сталі адступаць на поўдзень да Кіева. Карл ХІІ, нягледзячы на фарсіраваны марш, не змог дагнаць рускую армію. Там не менш, у 1706 г. ён прымусіў Аўгуста ІІ падпісаць Альтранштацкі мір, паводле якога Аўгуст ІІ афіцыйна адмаўляўся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць С. Ляшчынскага і разрываў саюз з Расіяй.

У 1708 г. на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. 14 ліпеня 1708 г. каля Галоўчына на Магілёўшчыне адбылася бітва, у якой шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне з Расіяй. У верасні 1708 г. шведская армія выйшла да межаў Расіі, аднак для паспяховага наступлення ў Карла ХІІ не хапала сіл. Шведскі кароль заручыўся падтрымкай украінскага гетмана Івана Мазепы і накіраваў свае войскі на Украіну. На дапамогу Карлу ХІІ з Прыбалтыкі выступіў 16-тысячны корпус Левенгаўпта з абозам зброі і харчу. Расійскае камандаванне вырашыла нанесці галоўны ўдар па гэтаму атраду, каб не дапусціць яго злучэння з асноўнымі сіламі шведаў. Рускі корпус узначальваў непасрэдна Пётр І. Бітва адбылася 28 верасня 1708 г. каля вёскі Лясная. Левенгаўпт пацярпеў паражэнне, страціў абоз і артылерыю. Перамогай рускіх войск завяршылася і генеральная бітва ІІ Паўночнай вайны пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.). Станіслаў Ляшчынскі ўцёк у Памеранію, а Аўгуст ІІ абвясціў Альтранштацкі мір несапраўдным, аднавіў саюз з Расіяй і ў 1710 г. вярнуў сабе карону. Другая Паўночная вайна закончылася ў 1721 г. перамогай кааліцыі, але Рэч Паспалітая, акрамя матэрыяльных і людскіх страт (1/3 несельніцтва), нічога не атрымала.

Акрамя шматлікіх войнаў сітуацыя ў дзяржаве абвастралася у выніку магнацкіх сутычак. Яшчэ ў сярэдзіне ХVІІ ст. магнацкія групоўкі распачалі барацьбу за ўладу, пры гэтым ніводная з іх не магла дамагчыся перамогі. Сіл хапала толькі на тое, каб не дапусціць да ўлады праціўнікаў. Супрацьстаянне ў канцы ХVІІ ст. перарасло ў сапраўдную грамадзянскую вайну. Замест таго, каб клапаціцца пра дзяржаву, магнаты збіралі шматтысячныя войскі і зводзілі свае рахункі на полі бітвы. Рабаваліся “чужыя” вёскі, разбураліся гарады. Адна з найбольш вялікіх бітваў у гэтым супрацьстаянні адбылася 1700 г. на Віленшчыне каля Алькенікаў.

Свавольствы магнатаў, няздольнасць цэнтральных органаў улады умацаваць дзяржаву дапаўняліся нявырашаным рэлігійным пытаннем у Рэчы Паспалітай. У краіне назіраўся ўціск ўсіх некатолікаў (іх называлі дысідэнтамі), а ў першую чаргу – праваслаўных (схізматыкаў). Так, калі каралі Уладзіслаў Ваза і Ян Казімір больш схіляліся да саступак праваслаўным, то Міхаіл Вішнявецкі (1669 – 1673 гг.) і асабліва Ян Сабескі (1674 – 1696 гг.) адкрыта праяўлялі да “схізматыкаў” сваю непрыхільнасць.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай быў таксама прадвызначаны знешнепалітычнымі абставінамі, звязанымі з баявымі дзеяннямі ў гады другой Паўночнай вайны. Рэч Паспалітая стала, па словах Ф.Энгельса, “ заезным дваром і карчмой ” для іншаземных войскаў. Такое становішча дазваляла суседнім дзяржавам адкрыта ўмешвацца ва ўнутраныя справы нашай краіны.

Безумоўна, з боку манархаў рабіліся спробы па цэнтралізацыі ўлады ў краіне. Першым з каралей Рэчы Паспалітай, які хацеў пазбавіць шляхту “залатых вольнасцей” і ў першую чаргу абмежаваць “ліберум вета”, быў Аўгуст ІІ Моцны. Кароль у 1717 г. увёў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай саксонскія войскі. Аднак гэта выклікала моцнае супраціўленне шляхты, якая не хацела губляць свае правы. Супраць Аўгуста ІІ пачалося паўстанне. Кароль вымушаны быў прасіць дапамогі ў свайго саюзніка Пятра І. Расійскі бок прапанаваў прымірыць шляхту і караля на сойме. У 1717 г. адбыўся сойм, які доўжыўся толькі 6 гадзін. Князь Г. Даўгарукі ад імя Расіі абвясціў наступныя патрабаванні: саксонская армія павінна была пакіyнуць Рэч Паспалітую, магнатам забаранялася ствараць ваенныя саюзы супраць караля, скарачалася колькасць войска Рэчы Паспалітай (для Польшчы – 18 тысяч, для ВКЛ – 6 тысяч). Гэты сойм атрымаў назву “ нямога ”, бо пастановы прымаліся без абмеркавання.

Убачыўшы аслабленасць Рэчы Паспалітай, у 1719 г. Аўстрыя і Прусія падрыхтавалі план падзелу Рэчы Паспалітай і звярнуліся з ім да Расіі. Праўда Пётр І не падтрымаў дадзены план. Такім чынам, з-за шматлікіх войн Рэч Паспалітая аказалася аслабленай і фактычна у пачатку ХVІІІ ст. згубіла сваю самастойнасць, паколькі моцныя замежныя дзяржавы маглі ў любы час умешвацца ва ўнутраныя справы краіны.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 709. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Приготовление дезинфицирующего рабочего раствора хлорамина Задача: рассчитать необходимое количество порошка хлорамина для приготовления 5-ти литров 3% раствора...

Дезинфекция предметов ухода, инструментов однократного и многократного использования   Дезинфекция изделий медицинского назначения проводится с целью уничтожения патогенных и условно-патогенных микроорганизмов - вирусов (в т...

Машины и механизмы для нарезки овощей В зависимости от назначения овощерезательные машины подразделяются на две группы: машины для нарезки сырых и вареных овощей...

Прием и регистрация больных Пути госпитализации больных в стационар могут быть различны. В цен­тральное приемное отделение больные могут быть доставлены: 1) машиной скорой медицинской помощи в случае возникновения остро­го или обострения хронического заболевания...

ПУНКЦИЯ И КАТЕТЕРИЗАЦИЯ ПОДКЛЮЧИЧНОЙ ВЕНЫ   Пункцию и катетеризацию подключичной вены обычно производит хирург или анестезиолог, иногда — специально обученный терапевт...

Ситуация 26. ПРОВЕРЕНО МИНЗДРАВОМ   Станислав Свердлов закончил российско-американский факультет менеджмента Томского государственного университета...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.012 сек.) русская версия | украинская версия