Студопедия — Спробы рэформ у другой палове ХVІІІ ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Спробы рэформ у другой палове ХVІІІ ст. Падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т.Касцюшкі






Пасля смерці Аўгуста ІІ Моцнага (1733 г.) у Рэчы Паспалітай разгарнулася жорсткая барацьба за ўладу паміж магнацкімі групоўкамі. У хуткім часе яна выйшла за межы краіны і вылілася ў так званую вайну за “польскую спадчыну” 1733 – 1735 гг. паміж Расіяй, Аўстрыяй і Саксоніяй з аднаго боку і Францыяй – з другога. Каралём на сойме ў Варшаве быў абраны прыхільнік саюза з Францыяй С. Ляшчынскі. Гэта не задаволіла Расію і Аўстрыю, і яны пад выглядам “абаронцаў польскіх свабод” увялі свае войскі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. У выніку каралём быў абвешчаны прыхільнік саюза з Расіяй, сын Аўгуста ІІ Моцнага Аўгуст ІІІ (1733 – 1763 гг.). Пры Аўгусце ІІІ ў 1756 – 1763 гг. Рэч Паспалітая, выступаючы на баку Расіі, умяшалася ў “Сямігадовую вайну”.

У 1763 г. пасля смерці Аўгуста ІІІ за ўладу ў дзяржаве зноў распачалася барацьба паміж магнацкімі групоўкамі. Першую з іх складалі Браніцкія, Радзівілы і Патоцкія (прыхільнікі Паўднёвага саюза з Францыяй, Іспаніяй, Аўстрыяй), а другую – Чартарыйскія і Масальскія (прыхільнікі Паўночнага Саюза з Англіяй, Прусіяй і Расіяй). У 1764 г. Чартарыйскія звярнуліся за дапамогай да Расіі. Расія і Прусія, падкупіўшы дэпутатаў сойма, садзейнічалі выбранню каралём былога палюбоўніка Кацярыны ІІ Станіслава Панятоўскага (1764 – 1795 гг.), які кранаваўся пад імем Аўгуста IV.

Але нечакана для Расіі новы кароль адразу ж спрабуе праводзіць самастойную палітыку і ўзмацніць дзяржаву. У 1764-1766 гг. Станіслаў Панятоўскі пачаў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне цэнтральнай ўлады ў Рэчы Паспалітай. У эканамічнай сферы падскарбіем земскім Антоніем Тызенгаўзам праводзілася рэформа, дзякуючы якой на паўночным захадзе Беларусі з’явілася даволі значная колькасць мануфактур, прыбытак з якіх накіроўваўся ў дзяржаўны скарб. У 1773 г. была арганізавана “ Адукацыйная камісія ”, дзейнасць якой стала пачаткам рэформы ў галіне асветы. Ажыццяўляліся некаторыя змены і ў палітычнай сістэме. Так, сойм 1764 г. увёў абмежаванне на выкарыстанне права ліберум вета. Цяпер эканамічныя пытанні сталі вырашацца простай большасцю галасоў. Гэта былі першыя памкненні рэфарматараў, скіраваныя на ўмацаванне дзяржавы.

Узмацненне Рэчы Паспалітай не задавальняла Расію, Аўстрыю і Прусію. Гэтыя дзяржавы сталі шукаць “зачэпкі”, каб і далей умешвацца ва ўнутрыпалітычныя справы краіны. Кароль Прусіі пачаў “клапаціцца” аб абароне правоў пратэстантаў ў Рэчы Паспалітай, а Расія аб роўнасці праваслаўных з католікамі. У 1767 г. пад эгідай Расіі і Прусіі былі створаны Слуцкая праваслаўная і Торуньская пратэстанцкая канфедэрацыі. У выніку Сойм 1768 г. задаволіў памкненні “дысідэнтаў”. Але міру гэта не прынесла. Цяпер узбунтавалі католікі. У 1768 г. ва ўкраінскім мястэчку Бар была абвешчана канфедэрацыя (Барская) ў абарону каталіцкай веры і незалежнасці Рэчы Паспалітай. Удзельнікі барскай канфедэрацыі выступілі супраць Расіі. Аднак супрацьстаяць царскаму войску канфедэраты не змаглі. Да 1771 г. барскія канфедэраты былі разбіты. Апошняя бітва адбылася пад Сталовічамі (ля сучаснага горада Баранавічы).

Пасля гэтых падзей у 1772 г. Расія, Прусія і Аўстрыя ажыццявілі першы падзел Рэчы Паспалітай. Расія заняла паўночна-ўсходнюю Беларусь з Полацкам, Віцебскам, Мсціславам і частку Інфлянтаў. Прусія атрымала тэрыторыю з гарадамі Холмам, Мальбаркам, Вармію. Аўстрыя набыла польска-ўкраінскія землі на поўдзень ад верхняй Віслы, Падолію, частку Валыні. Для прыдання законнасці сваім дзянням пад пагрозай сілы тры дзяржавы запатрабавалі склікання надзвычайнага сойма, які павінен быў ухваліць падзел. 29 верасня 1773 г. дэлегаты падпісалі трактаты, тым самым адмовіўшыся ад гвалтоўна адабраных земляў. 30 верасня 1773 г. іх зацвердзіў кароль.

Пасля першага падзелу Станіслаў Аўгуст звярнуўся да некаторых манархаў Еўропы з просьбай аб гарантыях незалежнасці той часткі Рэчы Паспалітай, якая яшчэ заставалася пад яго ўладай. Аднак Англія і Францыя адмовіліся ад разгляду дадзенага пытання. З гэтай прычыны ўлады Рэчы Паспалітай дзеля вырашэння сваіх унутраных праблем па-ранейшаму звярталіся за дапамогай да Расіі. Пасол Расіі ў Варшаве Штакельберг быў у гэты час самай важнай фігурай.

Нягледзячы на спробы рэформ, у дзяржаве працягвалася бязладдзе і свавольства магнатаў У 80-х гадах XVIII ст. Караль Радзівіл (па мянушчы Пане Каханку) нават пачаў чэканіць і запусціў ў абарачэнне уласныя залатыя манеты. Усяго іх з’явілася некалькі соцень. На манетах у анфыс была размешчана выява караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і надпіс «Krol Poniatowski, kiep z laski Boskiey» («Кароль Панятоўскі, дурань з ласкі Божай»).

У 1787 г. Францыя падштурхнула Турцыю да вайны з Расіяй. Апошняя была вымушана вывесці з Рэчы Паспалітай частку войскаў на ўсход. Гэтым неадкладна скарысталася Прусія, якая жадала перахапіць ініцыятыву ў справах Рэчы Паспалітай. У 1790 г. С. Панятоўскі абвясціў аб саюзе з Прусіяй, абедзве дзяржавы абавязваліся весці, калі спатрэбіцца, сумесныя баявыя дзеянні.

Абвастрэнне расійска-прускіх адносін дазволіла кіруючым колам Рэчы Паспалітай пачаць рэформы. Так званы Чатырохгадовы сойм (1788 – 1792 гг.) пасля працяглай работы прыняў так званую Канстытуцыю 3 мая 1791 г. Яна стала першай у Еўропе і другой ў свеце (пасля ЗША). Згодна з Канстытуцыяй пануючай рэлігіяй абвяшчалася каталіцкая, аднак прадстаўнікам іншых веравызнанняў гарантавалася свабода выканання абрадаў. За шляхтай захоўвалася пануючае становішча ў дзяржаве, аднак прынцып “ліберум вета” адмяняўся, забаранялася стварэнне канфедэрацый. У адпаведнасці з Канстытуцыяй мяшчане атрымоўвалі права асабістай недатыкальнасці, маглі прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, займаць пасады ў дзяржаўных установах і судах. Тым самым канстытуцыйна замацоўваліся правы буржуазіі.

Канстытуцыя 1791 г. ліквідавала падзел Рэчы Паспалітай на Польшчу і ВКЛ (цяпер дзяржава стала унітарнай). Каралеўская ўлада ўмацоўвалася, станавілася спадчыннай. Наступным каралём пасля смерці Станіслава Аўгуста павінен быў стаць яго пляменнік Юзаф Панятоўскі. Для Рэчы Паспалітай ствараліся адзіныя ўрад, адміністрацыйны апарат, судовая сістэма, войска. Як бачна, Канстытуцыя 3 мая 1791 г. закладвала аснову вывядзення Рэчы Паспалітай з палітычнага крызісу і ставіла яе на шлях буржуазнага развіцця.

Разам з тым ініцыятары прагрэсіўных рашэнняў перабольшылі свае сілы. Унутры краіны Канстытуцыя 1791 г. мела шмат праціўнікаў у магнацкім асяроддзі і сярод шляхты. Далёка не ўсе правамоцныя жыхары ВКЛ былі згодны з фактычным скасаваннем самастойнасці Княства. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай выклікала вострае незадавальненне Расіі. У 1792 г. Расія ўвяла свае войскі ў Рэч Паспалітую. Праціўнікі рэформаў, якія абапіраліся на Расію, аб’ядналіся ў Таргавіцкую канфедэрацыю. Войска Рэчы Паспалітай не змагло супрацьстаяць аб’яднаным сілам Расіі і таргавічан.

У 1793г. пачаліся расійска-прускія перагаворы, у ходзе якіх быў абвешчаны другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія атрымала Гданьск і Торунь разам з часткай Вялікапольшчы, да Расіі адышлі беларускія землі з гарадамі Менскам, Нясвіжам, Слуцкам, Пінскам, Мазыром. У верасні 1793 г. у Гродна па патрабаванні Прусіі і Расіі быў скліканы сойм, які павінен быў зацвердзіць другі падзел. Але дэпутаты, якія прыйшлі на пасяджэнне, адказалі поўным маўчаннем. Тады дэпутат Анковіч прамовіў: “Маўчанне – знак згоды”. Вось такім чынам быў “зацверджаны” дадзены дагавор. Другі падзел Рэчы Паспалітай паставіў яе на край гібелі. Гэта добра ўсведамлялі палітычныя сілы краіны. Адзіным выхадам з дадзенага становішча магло стаць паўстанне. Роля яго кіраўніка выпала ўраджэнцу маёнтка Марачоўшчына (ля мястэчка Косава на Брэшчыне) Тадэвушу Касцюшку. Будучы нацыянальны герой Польшчы і ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі належаў да старажытнага шляхецкага беларускага роду Касцюшкаў, які вядомы з 1458 г. Т. Касцюшка атрымаў адукацыю ў Варшаўскім кадэцкім корпусе, а пасля яго заканчэння на працягу трох гадоў вучыўся ў Парыжы. Прыхільнік рэвалюцыйных дэмакратычных ідэй, Касцюшка не знайшоў сабе службы ў Рэчы Паспалітай. У 1776 г. ён паехаў у Амерыку, каб ваяваць на баку рэспубліканцаў супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. У Амерыцы ваенны інжынер Касцюшка даслужыўся да звання брыгаднага генерала, зблізіўся з Дж. Вашынгтонам, сябраваў з Т. Джэферсанам. У сярэдзіне 1780-х Т. Касцюшка вярнуўся на Радзіму, каб уключыцца ў вызваленчую барацьбу.

24 сакавіка 1794 г. паўстанне пачалося ў Кракаве, а ў ноч з 22 на 23 красавіка 1794 г. быў атакаваны расійскі гарнізон у Вільні. Горад перайшоў у рукі паўстанцаў. Кіраўніком паўстання ў ВКЛ стаў палкоўнік, паэт, рэспубліканец па поглядах трыццацігадовы Якуб Ясінскі. Ім быў утвораны асобны ад Польшчы ўрад – Найвышэйшая літоўская рада.

Найбольш значныя перамогі паўстанцы атрымалі пад Рацлавіцамі (4 красавіка) і Варшавай (18 красавіка). Разам з узброенай барацьбой паўстанцы ўжывалі партызанска-дыверсійныя формы. 1 чэрвеня 1794 г. Я. Ясінскі аддаў загад аб стварэнні атрадаў, якія павінны былі распачаць партызанскія дзеянні ў тыле рускага войска. Найбольш буйнымі рэйдамі ўглыб тэрыторыі Беларусі былі паходы Міхала Клеафаса Агінскага на Дынабург і Стафана Грабоўскага на Меншчыну. У выніку такіх дзеянняў царскае войска адступала.

Каб прыцягнуць на свій бок сялянства, 7 мая 1794 г. Т. Касцюшка абвясціў “ Паланецкі універсал ”. Згодна з ім сяляне атрымлівалі асабістую свабоду, але без зямлі. Безумоўна, частка сялян у выніку падтрымала паўстанцаў. Гэта былі касінеры (сяляне, узброеныя косамі). Разам з тым спробы распаўсюдзіць паўстанцкі рух на тэрыторыі, якія раней увайшлі ў склад Расіі, поспеху не мелі. Да канца лета атрады Касцюшкі ўжо не вытрымлівалі ўдараў царскіх войскаў І. Ферзена і А. Суворава. У жніўні 1794 г. капітулявала Вільня. У верасні 1794 г. каля вёскі Крупчыцы пад Кобрынам пацярпелі паражэнне атрады К. Серакоўскага. Апошняя буйная бітва адбылася 10 кастрычніка пад Мацяёвіцамі недалёка ад Варшавы. Паўстанцы пацярпелі паражэнне, а Т. Касцюшка трапіў у палон. 4 лістапада А. Сувораў авалодаў Прагай – прадмесцем Варшавы. Пры яе абароне загінуў Я. Ясінскі. 6 лістапада 1794 г. капітулявала Варшава.

У кастрычніку 1795 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай. Прусія атрымала Кракаў, Аўстрыя – Сандамір, Хелм і Люблін. Да Расіі адыходзілі Літва, Курляндыя, заходняя частка Беларусі. 25 лістапада 1795 г. С. Панятоўскі адрокся ад прастола. Так завяршылася больш чым 200-гадовая гісторыя Рэчы Паспалітай.

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 577. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Шрифт зодчего Шрифт зодчего состоит из прописных (заглавных), строчных букв и цифр...

Картограммы и картодиаграммы Картограммы и картодиаграммы применяются для изображения географической характеристики изучаемых явлений...

Практические расчеты на срез и смятие При изучении темы обратите внимание на основные расчетные предпосылки и условности расчета...

Функция спроса населения на данный товар Функция спроса населения на данный товар: Qd=7-Р. Функция предложения: Qs= -5+2Р,где...

Философские школы эпохи эллинизма (неоплатонизм, эпикуреизм, стоицизм, скептицизм). Эпоха эллинизма со времени походов Александра Македонского, в результате которых была образована гигантская империя от Индии на востоке до Греции и Македонии на западе...

Демографияда "Демографиялық жарылыс" дегеніміз не? Демография (грекше демос — халық) — халықтың құрылымын...

Субъективные признаки контрабанды огнестрельного оружия или его основных частей   Переходя к рассмотрению субъективной стороны контрабанды, остановимся на теоретическом понятии субъективной стороны состава преступления...

Понятие и структура педагогической техники Педагогическая техника представляет собой важнейший инструмент педагогической технологии, поскольку обеспечивает учителю и воспитателю возможность добиться гармонии между содержанием профессиональной деятельности и ее внешним проявлением...

Репродуктивное здоровье, как составляющая часть здоровья человека и общества   Репродуктивное здоровье – это состояние полного физического, умственного и социального благополучия при отсутствии заболеваний репродуктивной системы на всех этапах жизни человека...

Случайной величины Плотностью распределения вероятностей непрерывной случайной величины Х называют функцию f(x) – первую производную от функции распределения F(x): Понятие плотность распределения вероятностей случайной величины Х для дискретной величины неприменима...

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.011 сек.) русская версия | украинская версия