Студопедия — Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV – ХVІІІ ст.
Студопедия Главная Случайная страница Обратная связь

Разделы: Автомобили Астрономия Биология География Дом и сад Другие языки Другое Информатика История Культура Литература Логика Математика Медицина Металлургия Механика Образование Охрана труда Педагогика Политика Право Психология Религия Риторика Социология Спорт Строительство Технология Туризм Физика Философия Финансы Химия Черчение Экология Экономика Электроника

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага Княства Літоўскага ў ХІV – ХVІІІ ст.






У разглядаемы перыяд на беларускіх землях працягваўся працэс фарміравання і ўсталявання феадальных адносін, а гэта значыць галоўным сродкам вытворчасці была зямля. Буйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя (гаспадара). Прыкладна да сярэдзіны XVI ст. дакладнага падзелу гаспадарскіх уладанняў на дзяржаўныя і асабістыя вялікага князя не было. Вялікі князь літоўскі стаяў на чале іерархічнай піраміды, што складалася з свецкіх і духоўных феадалаў. Свецкімі феадаламі з’яўляліся воіны, якіх спачатку называлі баярамі, а з канца XIV ст., пад польскім уплывам – зямянамі і шляхціцамі. Нашчадкі Рурыкавічаў і Гедымінавічаў звычайна захоўвалі тытул “князь”. Тыя шляхціцы, якія займалі высокія дзяржаўныя пасады, мелі сваіх васалаў сталі называцца “панамі” (з сярэдзіны XVI ст. гэты тытул стаў абазначаць усіх шляхціцаў, што мелі прыгонных сялян). Духоўнымі феадаламі з’яўляліся іерархі, а таксама епіскапствы, цэрквы, манастыры як праваслаўныя так і каталіцкія.

Увогуле феадальнае грамадства падзялялася на саслоўі (станы)сацыяльныя супольнасці, прадстаўнікі якіх валодалі аднолькавымі правамі і абавязкамі. У ВКЛ сфарміраваліся два прывілеяваныя станы-саслоўі: шляхта і духавенства, і два непрывілеяваныя – мяшчане і сяляне. Прывілеяваны статус шляхты быў абумоўлены яе выключным правам на валоданне зямлёй. Характэрнай прыметай прыналежнасці да яго з’яўлялася абавязковае выкананне ваеннай службы. Занятак рамяством ці гандлем лічыўся для шляхціца ганьбай і меў для яго вынікам згубу шляхецтва. Юрыдычна ўсе прадстаўнікі шляхецкага саслоўя лічыліся роўнымі паміж сабой, але ў маёмасных адносінах розніліся. Самыя багатыя называліся магнатамі, а беззямельныя – галотай. У XVI-XVIIІ стст. шляхецкае саслоўе налічвала 8-10% насельніцтва ВКЛ. Да шляхты па юрыдычнаму становішчу прымыкала духавенства. Аднак прадстаўнікі духавенства розных цэркваў (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай, уніяцкай) у розныя часы мелі неаднолькавае становішча.

Жыхары гарадоў з другой паловы XV ст. называліся мяшчанамі. У маёмасных адносінах мяшчанства падзялялася на тры асноўныя пласты. Вышэйшы пласт складалі вярхі гарадской адміністрацыі, буйныя гандляры, сярэдні – рамесныя майстры, служачыя магістрата. На ніжэйшай ступені ў гарадах знаходзіліся “каморнікі”, “лёзныя”, “гультаі”, “парабкі” – гарадскія нізы. Афармленне сялянства ў асобнае саслоўе ў ВКЛ адбылося да сярэдзіны XVI ст., калі асноўная маса сялян была запрыгонена і ліквідаваны юрыдычныя адрозненні ў становішчы розных груп сялян. Самай гаротнай часткай сялян былі халупнікі і кутнікі. Халупнікі мелі толькі хату, а кутнікі, ці яшчэ іх звалі каморнікі, нават і ўласнай хаты не мелі, а туліліся ў кутках (каморках) хат багатых сялян.

Феадалы яшчэ з часоў старажытнай Русі для забеспячэння асабістых патрэб у сельскагаспадарчай прадукцыі стваралі гаспадаркі ў сваіх “дварах” – адміністрацыйна-гаспадарчых цэнтрах маёнткаў. Прыкладна да сярэдзіны XV ст. панская гаспадарка насіла натуральны характар. Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі было сялянства. Кожная сялянская сям’я звычайна мела ў карыстанні зямельны надзел. Такую сялянскую гаспадарку называлі “дымам”. Сяляне аднаго сяла ўтваралі абшчыну (“грамаду”). Некалькі суседніх абшчын – воласць.

Важнейшымі заняткамі сялян з’яўляліся земляробства і жывёлагадоўля. У XІV-XVI стст. на большай частцы Беларусі пашыраўся трохпольны севазварот. У якасці цяглавай сілы выкарыстоўваліся коні і валы. Асноўнымі прыладамі земляробства былі драўляная двухзубая саха, на рабочыя часткі якой насаджваліся жалезныя нарогі (наканечнікі), і драўляная барана. Убіралі ўраджай сярпамі, касой-гарбушай, снапы малацілі драўлянымі цапамі. Зерне малолі ў ручных жорнах. З канца XV ст. на Беларусі пачалі распаўсюджвацца ветракі. Сярод збожжавых культур па-ранейшаму першае месца належала жыту. Сеялі таксама пшаніцу, ячмень, авёс, проса, боб, гарох, лён, каноплі. У гаспадарках расло пагалоўе жывёлы, павялічвалася колькасць свойскай птушкі.

За карыстанне зямлёй сяляне неслі на карысць феадала шматлікія павіннасці. Прыкладна да канца XV ст. пераважнай формай зямельнай рэнты была натуральная даніна. З сярэдзіны XV ст., у сувязі з развіццём таварна-грашовых адносін, даніна паступова выцясняецца паншчынай і чыншам. Акрамя асноўных павіннасцей сяляне выконвалі дадатковыя павіннасці. Паводле той ці іншай галоўнай павіннасці вылучаліся даннікі (плацілі натуральную даніну ці “дзякла”), асадныя сяляне ці чыншавікі (плацілі грашыма чынш) і цяглыя (адпрацоўвалі паншчыну). Найбольш прывілеяванай катэгорыяй былі сяляне-слугі, галоўнай павіннасцю якіх былі службы, што патрабавалі спецыяльных навыкаў.

З другой паловы XV ст. на Беларусі ішоў працэс пераўтварэння гаспадарак феадалаў у фальваркі. Гэта дом і гаспадарка феадала, прадукцыя якой была скіравана на продаж, гэта значыць мела таварны характар. Стварэнне фальваркаў было выклікана, галоўным чынам, павелічэннем попыту на збожжа на замежных рынках. У сувязі з тым, што ў гэты час вялікія зямельныя абшары ў Заходняй Еўропе былі заняты пад гадоўлю авечак і развядзенне вінаграднай лазы, запашка пад збожжавыя культуры рэзка скарацілася. У выніку кошт жыта на працягу першай паловы XVI ст. вырас у пяць разоў, што зрабіла гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй вельмі прыбытковым.

Ужо з пачатку XVI ст. у тых рэгіёнах, што знаходзіліся ў басейнах сплаўных рэк Заходні Буг і Нёман і на прылеглых тэрыторыях, фальваркі атрымалі значнае распаўсюджанне. Пад фальваркі адбіраліся найбольш урадлівыя землі. Гэта феадаламі рабілася, каб як мага больш вывезці зерня за мяжу і ўзбагаціцца. Фальваркавая гаспадарка засноўвалася на працы залежных сялян. Больш чым паўвекавая практыка дзейнасці фальваркавай гаспадаркі пераканала феадалаў у яе прыбытковасці. У 1557 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў дакумент – “ Устава на валокі ”. У ім выкладалася сутнасць аграрнай рэформы, якая атрымала назву “валочная памера”. Мэтай рэформы было павелічэнне прыбытковасці дзяржаўнай гаспадаркі. Рэформа адразу пачалася толькі ў дзяржаўных маёнтках, аднак у хуткім часе яе сталі праводзіць таксама свецкія і царкоўныя феадалы.

Асноўным напрамкам “валочнай памеры” было ўпарадкаванне сялянскага землекарыстання. Рэформай уводзілася адзіная стандартная зямельная меру да якой дакладна вызначаліся падаткі і павіннасці. Такой мерай стала валока, роўная 21,36 га. На валокі разбівалася ўся зямля маёнтка, і тая, якая адыходзіла непасрэдна пад фальваркі, і тая, якой карысталіся сяляне. Кожная сялянская сям’я мела права атрымаць валоку зямлі, аднак часцей валоку бралі дзве сям’і. Галоўнай павіннасцю з цяглай валокі была паншчына (“цягла”) па два дні ў тыдзень. Галоўнай павіннасцю з асаднай валокі быў чынш (“асада”), які складаў 52 грошы з валокі ў год. У ходзе рэформы складаліся інвентары – дакументы, у якіх вызначаліся памеры сялянскіх надзелаў і нормы павіннасцей.

Як паказаў час, увядзенне валокі ў якасці зямельнай меры і адзінкі абкладання сялян дазволіла феадалам значна павялічыць прыбытковасць сваіх маёнткаў за кошт павелічэння эксплуатацыі беларускага сялянства. Правядзенне аграрнай рэформы прывяло да таго, што абшчыннае землекарыстанне на захадзе Беларусі было заменена падворным. Цяпер кожны сялянскі двор вымушаны быў самастойна вырашаць, колькі зямлі браць для апрацоўкі, і адпаведна колькі павіннасцей потым выконваць.

На ўсходзе Беларусі аграрная рэформа 1557 г. мела свае асаблівасці. Па-першае, з-за памежнага становішча з Расіяй і кепскай урадлівасці зямлі у рэгіёне фальваркаў было створана мала. З гэтай прычыны асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі з’яўлялася сялянская гаспадарка, якая пераводзілася з даніны на чынш. Па-другое, у адрозненне ад заходніх рэгіёнаў захоўваліся абшчыннае землекарыстанне і кругавая парука.

Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы паскорыла працэс прымацавання сялян да зямлі. Безумоўна, памешчыкам было патрэбна, каб сяляне пастаянна працавалі ў фальварку і кантракты з заходнееўрапейскімі гарадамі не зрываліся. У Беларусі прыгонніцтва прасочваецца па гістарычных крыніцах з сярэдзіны XV ст. Па характары асабістай залежнасці з гэтага часу вылучаліся “ людзі пахожыя ” (маглі пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога) і “ людзі непахожыя ”. У гэты ж час ішоў працэс запрыгоньвання. Пачатак заканадаўчаму афармленню прыгоннага права паклаў прывілей Казіміра 1447 г. Прывілей абавязваў феадалаў не прымаць да сябе збеглых залежных сялян. Таксама феадалы атрымалі права самастойна судзіць сваіх сялян (уведзены вотчынны суд). Судзебнік 1468 г. прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных людзей ад феадалаў. У XVI ст. працэс запрыгоньвання завяршыўся. Статут 1566 г. устанаўліваў 10-гадовы, а Статут 1588 г. – 20-гадовы тэрмін вышуку збеглых сялян. Такім чынам, паступова аформілася адзіная ў прававым становішчы катэгорыя прыгонных сялян, якіх можна было прадаваць, абменьваць, аддаваць у залог. Гэта была найбольш суровая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль 300 гадоў.

З XVI ст. распаўсюдзілася практыка здачы феадальных маёнткаў у арэнду на вызначаны тэрмін (ад 1 да 5 год). Часовых арандатараў асабліва не цікавіла, як развіваецца сялянская гаспадарка. За кароткі тэрмін свайго гаспадарання яны імкнуліся “выцягнуць” як мага больш грошай з падуладных сялян. Адсюль – павышэнне норм павіннасцей. Менавіта супраць злоўжыванняў і свавольстваў арандатараў часцей за ўсё вялі барацьбу сяляне.

Самымі распаўсюджанымі формамі пратэсту сялян былі скаргі на арандатараў, адмова ад выканання павіннасцей, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацей, забойствы панскіх слуг. Адкрытым супраціўленнем эксплуатацыі былі ўцёкі прыгонных. Сярод паўстанняў найбольш буйнымі на Беларусі былі выступленні Севярына Налівайкі (1595 г.).

У XVIІ – пачатку XVIІІ ст. эканоміка Беларусі не раз цярпела разбурэнні ў выніку ваенных падзей. Аднаўленне гаспадаркі пачалося толькі ў 1720-я гг. Каб атрымаць добры прыбытак з фальваркаў, феадалы павінны былі ў першую чаргу ўмацаваць сялянскую гаспадарку. У выніку сялянам рабілася саступка, якая заключалася ў надзяленні іх “прыёмнымі” землямі. Па меры ўмацавання сялянскай гаспадаркі раслі феадальныя павіннасці.

Вялізарныя павіннасці і сацыяльная безабароннасць прымушалі сялян у крайніх выпадках хапацца за зброю і абараняць свой гонар і дабрабыт. У Беларусі ў XVIII ст. адбыліся два буйныя сялянскія выступленні, якія можна прыраўняць да паўстанняў, – Крычаўскае і Камянецкае. На чале Крычаўскага паўстання стаяў беларускі селянін Васіль Вашчыла. У маі 1740 г. Васіль Вашчыла ўзначаліў першы ўзброены сялянскі атрад, які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітаў і здабыў поспехі ў барацьбе з упэўненым у сваёй непераможнасці шляхецкім злучэннем. Паўстанцы ўзялі ўладу ў свае рукі. Князь Геранім Фларыян Радзівіл, каб задушыць паўстанне, накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. Войска без відавочных страт адбіла атакі паўстанцаў і адкінула іх ад Крычава за Сож. У хуткім часе войска Радзівіла канчаткова расправілася з сялянскімі фарміраваннямі. Праз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета.

Ажыўленне эканамічнага развіцця беларускіх земляў, якое адбывалася па меры фарміравання ВКЛ, знайшло адлюстраванне ў жыцці гарадоў. На працягу ХІІІ – першай паловы XVI ст. на тэрыторыі Беларусі было каля 40 гарадоў. Асабліва значнай была роля такіх гарадоў, як Полацк, Віцебск, Брэст, Наваградак, Мінск, Слуцк. Гарадское насельніцтва расло галоўным чынам за кошт сялян, але дакладных дадзеных аб яго агульнай колькасці няма. Найбуйнейшым горадам на Беларусі быў Полацк (больш 10 тысяч чалавек). У параўнанні з ім насельніцтва Мінска, Гродна, Наваградка магло складаць толькі каля 4 тысяч чалавек. У гэты ж час на Беларусі пачалі ўзнікаць мястэчкіневялікія пасяленні гарадскога тыпу, якія ў асноўным належалі магнатам.

У XVI ст. у ВКЛ адбываўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва (урбанізацыя). Так, калі на 1500 г. у Княстве налічвалася 83 гарадскіх паселішча, то на 1600 г. – 387. Разам з тым большасць гарадскіх паселішчаў заставаліся невялікімі. Асноўнымі заняткамі гарадскога насельніцтва па-ранейшаму былі рамяство і гандаль. Рамеснікі адной спецыяльнасці аб’ядноўваліся ў цэхі. Першае ўзгадванне аб іх ёсць у вялікакняжацкай грамаце Мінску ад 1552 г. Цэхі з’яўляліся своеасаблівымі манапалізаванымі структурамі рамеснікаў пэўнай прафесіі, якія дапамагалі арганізаваць збыт прадукцыі, вызначыць цану, а таксама пазбегнуць канкурэнцыі з боку “ партачоў ”(нецэхавых майстроў). Каб дабіцца у цэху высокага звання майстра, трэба было на працягу некалькіх гадоў прайсці школу вучня(“хлопца”), затым падмайстра (“чалядніка”). Толькі пасля гэтага здаваўся экзамен на майстра. Для праверкі ступені валодання сваім рамяством прэтэндэнт на майстра павінны быў зрабіць “ штуку ”.

З умацаваннем і паступовай цэнтралізацыяй ВКЛ паступова фарміруецца агульнадзяржаўны ўнутраны рынак ВКЛ. Рынкі гарадоў усё больш трывала звязвалі паміж сабою ўсе рэгіёны Княства. Гэтую сувязь забяспечвалі гарадскія гандляры, якіх у той час называлі “ прасоламі ”. Ва ўсіх гарадах і мястэчках у вызначаныя дні, звычайна раз–два за тыдзень, адбываліся таргі. Для іх правядзення былі адведзены спецыяльныя месцы – рынкі.Разам з унутраным гандлем у ВКЛ актыўна развіваўся і знешні, якім займаліся багатыя вярхі гарадскога купецтва. Іх называлі “ гасцямі ”. Так беларускія гандляры куплялі ў Кракаве, Любліне, Гнезна, Познані вялікімі партыямі сукно, палотны, жалеза, свінец, волава і прадавалі іх у беларускіх гарадах. На знешнім рынку беларускія купцы пераважна прадавалі вырабы мясцовага рамяства. Таксама ў Заходнюю Еўропу, Польшчу, Прыбалтыку і рускія гарады трапляла прадукцыя сельскай і лясной гаспадаркі: жыта, пшаніца, смала, каноплі, мёд, воск, сала, футры, сырыя і вырабленыя скуры, мыла, паташ (драўляны попел), драўніна.

Як бачна гарады станавіліся цэнтрамі фарміравання новых сацыяльна-эканамічых адносін, якія хоць і не выходзілі за межы феадальнага ладу, усё ж не ўкладваліся ў яго традыцыі. У выніку гарадское насельніцтва стала ставіць перад дзяржавай пытанне аб пашырэнні сваіх правоў. З гэтай прычыны апошнія атрымалі права на самакіраванне, вядомае як магдэбургскае права. Першай грамату на самакіраванне атрымала Вільня (1387 г.), потым Берасце (1390 г.). У XV ст. магдэбургскае права было нададзена яшчэ некалькім беларускім гарадам – Слуцку (1441 г.), Гародні (1496 г.), Полацку (1498 г.) і Менску (1499 г.). У XVІ ст. магдэбургскае права атрымаў і Віцебск (1597 г.), які, праўда, яшчэ з 1561 г. меў уласнае гарадское права, заснаванае на мясцовай прававой традыцыі. Гэта была адзіная сістэма гарадскога права славянскага паходжання, якая дзейнічала на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў эпоху позняга Сярэднявечча і ранняга Новага часу. Сімвалам горада з магдэбургскім правам з’яўлялася ратуша, у якой размяшчаўся гарадскі магістрат.

Аднак квітнеючыя беларускія гарады XVI – пачатку XVII ст. увайшлі ў другую палову XVII – XVIIIст. у стане страшэннага разбурэння. Сведчаннем таму сумныя лічбы. На 50 – 70 % былі разбураны гарадскія пасяленні Менскага, Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага ваяводстваў. Некаторыя населеныя пункты практычна былі зруйнаваны з зямлёй. Так, калі да пачатку ваенных дзеянняў другой Паўночнай вайны ў Крычаве мела жыхарства 500 сем’яў, то пасля засталося каля 20.

У XVIII ст. побач з рамеснай пачала фарміравацца мануфактурная арганізацыя вытворчасці. Мануфактурамі называлі прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле. Мануфактуры ўзнікалі, перш за ўсё, у малых гарадах і мястэчках, бліжэй да крыніц сыравіны. Да таго ж у буйных гарадах значную канкурэнцыю ім складалі цэхі. Першыя мануфактурыз’явіліся ў 10 – 30-х гг. XVIII ст. Гэта Налібоцкая і Урэцкая шкляныя мануфактуры, Свержаньская фаянсавая. Шырокую вядомасць набыла Слуцкая мануфактуры шаўковых паясоў, якія належалі Радзівілам.

У прадмесцях Гародні дзейнічалі створаныя Антоніем Тызенгаўзам суконная, баваўняная, палатняная, карункавая, панчошная, капялюшная, карэтная, аружэйная і іншыя дзяржаўныя мануфактуры. Усяго на 53 мануфактурах было занята 2400 рабочых. Тым самым, калі у другой палове XVII – першай палове XVIII ст. беларускі горад перажываў заняпад у сваім развіцці. Звязаны ён быў з разбурэннямі і нястачамі ваеннага ліхалецця. Але ў другой палове XVIII ст. гаспадарчае жыццё горада аднавілася.

 

 







Дата добавления: 2015-06-29; просмотров: 967. Нарушение авторских прав; Мы поможем в написании вашей работы!



Аальтернативная стоимость. Кривая производственных возможностей В экономике Буридании есть 100 ед. труда с производительностью 4 м ткани или 2 кг мяса...

Вычисление основной дактилоскопической формулы Вычислением основной дактоформулы обычно занимается следователь. Для этого все десять пальцев разбиваются на пять пар...

Расчетные и графические задания Равновесный объем - это объем, определяемый равенством спроса и предложения...

Кардиналистский и ординалистский подходы Кардиналистский (количественный подход) к анализу полезности основан на представлении о возможности измерения различных благ в условных единицах полезности...

ТРАНСПОРТНАЯ ИММОБИЛИЗАЦИЯ   Под транспортной иммобилизацией понимают мероприятия, направленные на обеспечение покоя в поврежденном участке тела и близлежащих к нему суставах на период перевозки пострадавшего в лечебное учреждение...

Кишечный шов (Ламбера, Альберта, Шмидена, Матешука) Кишечный шов– это способ соединения кишечной стенки. В основе кишечного шва лежит принцип футлярного строения кишечной стенки...

Принципы резекции желудка по типу Бильрот 1, Бильрот 2; операция Гофмейстера-Финстерера. Гастрэктомия Резекция желудка – удаление части желудка: а) дистальная – удаляют 2/3 желудка б) проксимальная – удаляют 95% желудка. Показания...

Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час Искусство подбора персонала. Как оценить человека за час...

Этапы творческого процесса в изобразительной деятельности По мнению многих авторов, возникновение творческого начала в детской художественной практике носит такой же поэтапный характер, как и процесс творчества у мастеров искусства...

Тема 5. Анализ количественного и качественного состава персонала Персонал является одним из важнейших факторов в организации. Его состояние и эффективное использование прямо влияет на конечные результаты хозяйственной деятельности организации.

Studopedia.info - Студопедия - 2014-2024 год . (0.043 сек.) русская версия | украинская версия