Пытанні для самакантролю. 1. Якія эканамічныя і экалагічныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі?
1. Якія эканамічныя і экалагічныя наступствы мела аварыя на Чарнобыльскай АЭС для Беларусі? 2. Дайце азначэнне паняццям “эпоха застоя”, “перабудова”. Якімі падзеямі яны суправаджаліся і якую ролю адыгралі ў лёсе краіны? 3. Ахарактарызуйце сутнасць курсу на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. 4. Назавіце мэты так званай “радыкальнай эканамічнай рэформы”. 5. У чым праявілася рэфармаванне палітычнага ладу СССР у 1985 – 1990 гг.? 6. Як праходзіла ўстанаўленне галоснасці ў БССР? 7. Якое значэнне для рэформы палітычнай сістэмы мела ўвядзенне шматпартыйнасці? Як ажыццяўляўся пераход да шматпартыйнасці ў Беларусі? 8. Якія змены адбыліся ў духоўным жыцці беларусаў у 1985– 1990 гг.? 9. Рух за нацыянальную незалежнасць Беларусі не меў такога размаху як у Прыбалтыцы, на Украіне і іншых краінах. Растлумачце, з чым гэта было звязана. 10. Хто пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. узначаліў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь?
Тэма 11. Шлях да суверэнітэту і дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (1991– 2007 гг.) 1. Заканадаўчае афармленне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Распад СССР. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. 2. Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі). Станаўленне прэзідэнцкай формы праўлення. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг. 3. Змены ў духоўным і культурным жыцці беларускага народа ў 90-я гады ХХ ст. – пачатку ХХІ ст. Дасягненні і праблемы на шляху культурнага развіцця.
|