Пытанні для самакантролю. 1. Паразважайце, чаму напад фашысцкай Германіі на Польшчу стаў пачаткам Другой сусветнай вайны
1. Паразважайце, чаму напад фашысцкай Германіі на Польшчу стаў пачаткам Другой сусветнай вайны. Ці можна было прадухіліць Другую сусветную вайну? 2. Назавіце даты Версальскай і Вашынгтонскай канферэнцый. У чым заключаліся супярэчнасці версальска-вашынгтонскай сістэмы? 3. Пералічыце краіны, урады якіх праводзілі палітыку ўступак Гітлеру. Якую назву атрымала такая палітыка? У чым яе сутнасць? 4. Ахарактарызуйце ўзровень баяздольнасці Германіі і СССР на-пярэдадні вайны. 5. Як вы думаеце, чаму за першыя месяцы вайны Чырвоная Армія панесла такія вялікія страты? 6. Якое значэнне мелі двухмесячныя абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. 7. Вызначце, якія тэорыі ляглі ў аснову “новага парадку”. 8. Ахарактарызуйце палітыку акупантаў у аграрнай сферы і пера-лічыце метады рабавання мясцовага насельніцтва. 9. Што ўяўляла сабой беларуская калабарацыя? 10. Ахарактарызуйце дзейнасць беларускіх партызан і падполь-шчыкаў у Беларусі. Назавіце асноўныя формы іх барацьбы. 11. У гады Вялікай Айчыннай вайны былі сфарміраваны польскія вайсковыя фарміраванні, якія змагаліся супраць нацыскіх захопнікаў. Як вы лічыце, у чым значэнне іх дзейнасці? 12. Вядома, што атрады Арміі Краёвай у Беларусі ўступалі ў баі не толькі з нямецкімі вайсковымі і паліцэйскімі часцямі, але і з савецкімі партызанамі. Як вы думаеце, чым гэта было выклікана? 13. Адзначце галоўныя этапы вызвалення Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў. 14. Ахарактарызуйце уклад беларусаў у барацьбу за свабоду і не-залежнасць сваёй Радзімы і еўрапейскіх краін. 15. Назавіце прозвішчы знакамітых герояў Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
|