Узнiкненне беларускага ганчарства.
Разнастайнасць форм, якой вызначаюцца выбары беларускiх народных майстроў-ганчароў XIX - першай паловы XX ст., - вынiк шматгадавой гiсторыi развiцця мастацтва керамiкi.
Масавая вытворчасць керамiкi на тэрыторыi Беларусi адзначаецца у эпоху неалiту - апошняга перыяду каменнага веку (IV - III тысячагоддзi да н.э.). Даследчыкi лiчаць, што ўзнiкненне керамiкi звязана са звычаем абмазваць глiнай пляценыя вырабы. Першабытныя людзi заўважылi, што трапiўшы ў агонь, такое начыненне не спальвалася, а наадварот, станавiлася яшчэ больш моцным, хаця плецены каркас выгараў. Гэта i падштурхнула іх да думкi вырабляць посуд з глiны i абкальваць яго на агнi. З'явiлiся першыя вылепленыя ўручную пасудзiны для гатавання стравы на агнi - гаршкi. Мелi яны выпуклы корпус i вострае, цi акруглае дно - каб зручна было мацаваць у пясок ля вогнiшча. 3 часам з'явiлiся мiскi, кубкi, амфары з ручкамi i iншы гаспадарчы посуд.
Здзiўляе старанне, з якiм першабытны чалавек iмкнуўся аздобiць сваі пакуль, яшчэ не досыпь зграбныя вырабы. Практычна ўсе яны ўпрыгожаны штампаваным, цi прадрапаным арнаментам з простых матываў - ямак, наполаў, рысак. Асаблiвага росквiту дасягае арнаментацыя керамiчнага посуду у познiм неалiце. Шыйкi i плечыкi пасудзiн аздоблены адмысловымi ўзорамi з ромбаў, трохвугольнiкаў, зiгзагаў. Трапляюцца схематычныя адлюстраваннi птушак, жывёл, людзей i нават цэлыя сюжэты, як напрыклад, на сценцы гаршка з паселiшча каля в.Асавец Бераставiцкага раёна.
Разнастайнасць арнаментацыi, адсутнасць лiтаральных паўтораў тлумачыцца тым, што у той час яшчэ не было рамеснiцкай вытворчасцi з масавым выпускам керамiкi. Выраб глiнянага посуду быў прывiлеяй жанчын, кожная з iх праяўляла ўласны густ. Традыцыi асобных рэгiёнаў дыктавалi пэўныя заканамернасцi формаўтварэння i арнаментацыi, кожны выраббыў па свойму непаўторны i сваеасаблiвы, свабодная творчасць выяўлялася на поўную моц.
Значная разнастайнасць форм i асартыменту керамiкi адзначаецца ў бронзавым веку (мяжа III-II тысячыгоддзе - VII-VI ст. да н.э.). Вострадонныя гаршкi саступаюць месца акруглым i пласкадонным, пашырэнне набываюць мiскi, кубкi розных памераў i форм.
Сцiпласць арнаментацыi характэрна i для керамiкi жалезнага веку (VII-VI ст. да н.э.-VIII ст.н.э.). Нягледзячы на пэўныя адрозненнi у формах керамiчных вырабаў розных пляменных груп, на тэрыторыi сучаснай Беларусi ў дэкоры паўтараюцца i тыя ж самыя арнаментальныя матывы i элементы: трохвугольнiкi, ромбы, ламаныя лiнii, вуглы, а таксама салярныя знакi - канцэнтрычныя кругi, крыжы, промнепадобныя лiнii. Як i дэкор у цэлым, апошнiя звязаны з рэлiгiйнымi ўяўленнямi першабытных людзей i адлюстроўваюць тыя цi iншыя культы, у першую чаргу культ сонца.
|