Тэатр у Беларусі
Беларускі прафесійны тэатр развіўся са старадаўніх народных абрадаў, творчасці вандроўных музыкантаў, прыдворных труп беларускіх магнатаў, дзейнасці аматарскіх калектываў рубяжа XIX–XX стст. Цяпер у краіне працуе 28 дзяржаўных тэатраў, вялікая колькасць самадзейных народных калектываў, у т.л.:
Самым праслаўленым тэатрам рэспублікі з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Яго пастаноўкі заваявалі грандыёзны поспех як у айчыннага, так і ў замежнага гледача. Тэатральнае жыццё Беларусі насычана яркімі фестывальнымі падзеямі. Пастаянную прапіску ў розных гарадах краіны атрымалі прэстыжныя тэатральныя фестывалі, на якія прыязджаюць калектывы з усяго свету. Сярод самых вядомых форумаў: • Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" (Брэст) У рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"праходзіць праграма "Тэатральныя сустрэчы".
|